Чтение онлайн

на главную

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

Кантэн раптам падумаў пра вiно ўраджаю 1941 года, у якi нарадзiлася Марыя-Луiза. Той год быў не вельмi ўрадлiвы, аднак жоўтае вiно, якое прастаяла ў бочцы сем гадоў, заўсёды добрае. Яны схавалi дваццаць бутэлек гэтага вiна. Дзесяць бутэлек было выпiта за прычашчэнне Марыi-Луiзы, а астатнiя ляжаць у склепе, на самым дне за перагародкай.

У iх мясцовасцi быў даўнi звычай: заўсёды пакiдаць дзесяць бутэлек на прычашчэнне i дзесяць - на вяселле. Так зрабiў Кантэнаў бацька. Дзесяць бутэлек было з яго боку i дзесяць - з боку бацькi Iзабэлы.

У Кантэнавым склепе ляжалi таксама бутэлькi для Дэнiзы. Яны былi

добра схаваныя, бо 1947 год быў годам своеасаблiвым.

Кантэн крочыў, а ў галаве роiлiся думкi пра ўсё гэта.

Калi ў мясцовых скляпах разбуралi старую перагародку, то часам унiзе знаходзiлi прысыпаныя бутэлькi. Iх лiчылi. Дваццаць бутэлек азначала, што дзiця памерла да прычашчэння або памёр бацька i не сказаў, дзе былi схаваныя бутэлькi. Дзесяць бутэлек азначала, што дзiця не брала шлюбу. А пра бутэлькi забылiся, бо доўга чакалi вяселля i не дачакалiся.

Ад гэтых думак у Кантэна сцiснула ў горле. Сцiснула так, што спачатку яму хацелася плакаць, а пасля - смяяцца.

Смяяцца, як смяяўся настаўнiк! Трэба прыйсцi дадому i зараўцi:

– Гэй, даставайце бутэлькi, трэба iх прыкончыць!

Можна будзе нават запрасiць настаўнiка. Учатырох яны змогуць асушыць дзесяць бутэлек. Дзесяць? Чаму толькi дзесяць? Можа, трэба пазбавiцца заадно i ад бутэлек Дэнiзы?

Кантэн прайшоў амаль палову шляху. Цяпер ён спынiўся, каб агледзецца i неяк пазбавiцца ад сваiх думак.

Няўжо ён зараз звар'яцее? Няўжо будзе гаварыць бязглуздзiцу адзiн сярод лесу ў гэткi познi час?

Наўкола ад ветру калыхалiся акацыi i ясенi. Некалькi грабаў шамацелi ацалелай лiстотай. Кантэн пачуў, што мерзне.

Снегаачышчальнiк не прайшоў у гэтым месцы, таму iсцi тут было вельмi цяжка, асаблiва ноччу. Лягчэй было iсцi збоку па цалiку, чым шукаць сляды тых, хто iшоў тут раней. Яны былi ледзь вiдаць. Месцамi снег быў вельмi глыбокi i сыпучы.

Паветра было ледзяное i калючае, але Кантэн не зважаў на гэта, бо ўсярэдзiне ў яго ўсё гарэла. Ён шпарка дайшоў да павароту на Паро i спынiўся. Калi ён пойдзе дарогай на Муцiйён, то абагне лес i выйдзе ззаду свайго дома. У такое надвор'е яму спатрэбiцца на гэта добрая гадзiна. Цэлую гадзiну ён будзе цягнуцца па дарозе, якою, пэўна, нiхто не хадзiў з таго часу, як лёг снег. Цэлую гадзiну Кантэн будзе борацца з ветрам, якi будзе абшукваць i распранаць яго. Цэлую гадзiну ён будзе сам з сабою, каб пазбыцца ўсiх думак, якiя мучылi яго дагэтуль. Цэлую гадзiну ён будзе крочыць да знямогi, i калi нарэшце вернецца дадому, то звалiцца на ложак, быццам п'яны. Толькi нiчога не расказваць, не слухаць нiякiх пытанняў. А лепш пераначаваць у пунi на саломе, каб жонка з дачкой нават не ведалi, што ён вярнуўся. А што, ён можа зрабiць i гэтак.

Кантэн падумаў пра ранак. Халодны ранак на кухнi, у якой толькi што падпалiлi ў печы. Там чакаюць дзве жанчыны. Яны прыслухоўваюцца да гуку цягнiка, да гукаў на двары... Адна з iх гаворыць:

– З Марыяй-Луiзай ён будзе падымацца доўга...

Кантэн уздыхнуў i патупаў далей. Думка аб тым, што яму давядзецца ўсё расказаць, не давала яму спакою, але ён адганяў яе.

Ён шпарка дайшоў да павароту, за якiм быў вiдаць яго дом. Там ён спынiўся, каб крыху перадыхнуць. Лiхтар на двары не гарэў, i чамусьцi аканiцы на кухнi не былi зачыненыя. Яны заўсёды зачынялiся нанач, i гэта крыху здзiвiла Кантэна.

Ён бачыў такiм свой дом упершыню. Здалёк свяцiлася адзiнае жоўтае акенца. Неба было крыху цямнейшае за пакрытыя снегам узгоркi. Кантэну прыгадаўся малюнак на навагодняй паштоўцы.

Кантэн доўга глядзеў на свой дом. Iм авалодвалi дзiўныя пачуццi. Ён здагадаўся, што там адбылося. Калi сцямнела, Iзабэла хацела зачынiць аканiцы i запалiць лiхтар на двары, як толькi пройдзе цягнiк. Але Дэнiза была супраць. Толькi яна адна магла ўявiць, якiм будзе выглядаць дом здалёк, сярод снегу i ночы.

– Зусiм маленькi дамок, падобны на яселькi, з адным акенцам, праз якое можна глядзець, як падае снег...

Цяпер яна сядзела перад гэтым акенцам i пiльна прыслухоўвалася да начных гукаў. Яна ўяўляла сабе, як яе сястра дойдзе да павароту i раптам убачыць гэтае асветленае акно, гэтую кропку цеплынi сярод бяздушнай зiмовай сцюжы.

Кантэн наважыўся iсцi далей, але раптам спынiўся. У вачах паплыло. Па твары папаўзлi едкiя, як воцат, слёзы, якiя ўжо даўно шукалi выйсця. Кантэн стаў шукаць насоўку, расшпiлiў палiто. Вецер адразу расхiнуў яго, i цела ахапiў люты холад. Кантэн захiстаўся: ногi адмаўлялiся трымаць яго.

24

Дзверы расчынiлiся адразу, як толькi Кантэн пачаў абтрасаць ногi ля парога. Вакол яго разлiлося яркае, пасля цемры нязвыклае святло, павеяла цёплым хатнiм паветрам. Аслеплены, аглушаны ўсiм гэтым, Кантэн схiлiў галаву.

– Тата! Тата!

Кантэн доўга не падымаў галавы, быццам глядзеў, цi застаўся яшчэ снег на яго абутку. Дэнiза паўтарыла:

– Тата!

– Мая маленькая, - нарэшце прамармытаў ён.

– А дзе Марыя-Луiза, тата?

Кантэн заўважыў, як па падлозе рухаўся цень Iзабэлы. Потым з'явiлiся яе рудыя тапкi i худыя ногi ў чорных вязаных панчохах. Кантэн увайшоў, узняў на яе вочы i адразу адвёў позiрк. Павольна наблiзiўся да плiты.

Было вельмi цiха. Кантэн адчуваў на сваёй патылiцы позiркi дзвюх жанчын. Ён прыслухоўваўся да iх дыхання, да дыхання агню ў печцы, якое супадала з завываннямi ветру ў начы.

Нарэшце Кантэн дома. Ён столькi марыў аб гэтым. Марыў пра цяпло i спакой свайго дома, а цяпер зноў адчуў трывогу, якая не пакiдала яго ўвесь час, пакуль ён iшоў сюды.

Кантэн быў тут з Iзабэлай i Дэнiзай, аднак адчуваў сябе адзiнокiм. Няўжо ён так i застанецца адзiн? Да апошняй хвiлiны ён адганяў гэту думку, але цяпер адчуў, што яна iшла за iм на працягу ўсёй гэтай снежаньскай ночы i ўвайшла ў яго дом, быццам вялiкi верны сабака.

– Што здарылася?

Голас Iзабэлы прагучаў аднекуль здалёк. З глыбiнi гэтай хатняй цiшынi. Кантэн спакваля павёў плячыма, прыўзняў рукi, якiя адразу ж апусцiлiся. Ён не мог адарваць позiрку ад маленькага кружка агню, якi быццам жывы калацiўся ў сярэдзiне чыгуннай плiты.

Голас Iзабэлы павысiўся на тон:

– Чаму ты вярнуўся без яе? Чаму?

Цяпло, якое падымалася ад плiты, апякло Кантэнаў твар. Ён павольна вымавiў:

– Яна не можа прыехаць.

– Яны не захацелi адпусцiць яе... I ты нiчога не зрабiў!.. Зусiм нiчога!

– Не... Нiчога.

Цяпер Iзабэла стаяла ля плiты. Яна нахiлiлася, каб разгледзець, што напiсана на яго твары. Кантэн крутнуўся ўправа, падышоў да крэсла i грузна апусцiўся ў яго.

– Ну, расказвай, чаго замаўчаў!

Поделиться:
Популярные книги

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач