Чтение онлайн

на главную

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

22

На вакзале Кантэна чакаў настаўнiк. Ён пасiнеў ад холаду i моцна ляскаў зубамi, вiдаць, доўга прастаяў на пероне.

– Я i ўчора прыходзiў, - пачаў ён тлумачыць Кантэну, - але начальнiк вакзала сказаў, што вы паехалi... Дык я вось зноў...

Ён часта дыхаў, яго словы былi неразборлiвыя. Яму карцела хутчэй задаць старому свае пытаннi. Кантэн разумеў, што настаўнiк таксама адчуваў сябе кепска, што ён пакутаваў усю ноч i ўвесь дзень, змагаючыся з жаданнем пайсцi да iх дадому i пра ўсё спытацца.

Як толькi

яны апынулiся адны на дарозе, настаўнiк спытаўся трывожным голасам:

– Ну, як там?

Кантэн адказаў невыразным жэстам, i хлопец прадоўжыў:

– Яна захварэла? Трапiла ў аварыю? Чаму вы не адказваеце мне? З ёй здарылася што-небудзь сур'ёзнае?

Кантэн маўчаў. Яны праходзiлi мiма ярка асветленай булачнай, i настаўнiк нахiлiўся, каб паглядзець Кантэну ў твар.

– Вы кепска адчуваеце сябе, - прамовiў ён.
– Гэта бачна. Яна моцна захварэла, праўда?

Кантэн запаволiў крок. Яны спынiлiся. Святло яшчэ падала на iх, i Кантэн паглядзеў хлопцу проста ў вочы, як рабiў гэта заўсёды, калi гутарыў з iм за сталом.

– Не, - сказаў цвёрда, - яна не захварэла. Даю вам слова гонару.

Настаўнiк хвiлiну павагаўся, пасля прамовiў з нейкiм шкадаваннем:

– А што з вамi? Здаецца, вы захварэлi самi?

– Не, не, са мной нiчога, - хуценька прагаварыў Кантэн.
– Проста я стамiўся крыху за дарогу. Няма звычкi, ведаеце...

Яны пакрочылi далей, аднак ля тытунёвай крамы настаўнiк узяў Кантэна за руку i прымусiў спынiцца зноў. Сказаў цiха:

– Тут нешта не тое... Я ж бачу.

Кантэн апусцiў галаву. Ён больш не мог вытрымаць яго позiрку. Яму хацелася хутчэй адказаць, але ён не знаходзiў патрэбных думак, слоў... Каб ён быў у вагоне адзiн, ён абавязкова нешта прыдумаў бы. Але гэтая дачка Пэрдзiго...

– Скажыце мне, чаму яна не прыехала?
– жаласлiва спытаўся настаўнiк.

Кантэн сурова адказаў:

– Таму што яна не можа. Гэта немагчыма.

Ён разумеў, што сказаў бязглуздзiцу, i ведаў, што зараз скажа настаўнiк.

Той накiнуўся на Кантэна:

– Але чаму? Чаму? Чаго вы ездзiлi ў горад? Каб толькi пабачыць яе?

– Таму што яна не магла прыехаць, i я павiнен быў адвезцi ёй, адвезцi...

Кантэн замаўчаў. Ён толькi цяпер сцямiў, што пакунка ў яго няма, i стаў лiхаманкава думаць, дзе ён яго пакiнуў. Ён быў упэўнены, што не забыўся яго ў вагоне. Ён трымаў яго пад пахаю, калi заходзiў у "Там-Там". Ён гэта добра памятае. А вось далей...

Пакуль Кантэн так разважаў, настаўнiк не супакойваўся:

– Вы скажаце мне, урэшце, цi не, чаму яна не прыехала? Мы ж дамовiлiся сустракаць яе разам... А вы паехалi ў Лiён...

– Так, праўда... Але я нiчога не магу вам сказаць...

Кантэн зноў апусцiў галаву. У вачах гэтага худога хлопца, якi згiнаўся пад ветрам, было столькi пакуты, столькi невыказнага гневу! Аднак стары амаль што адштурхнуў яго i пакрочыў далей. Сказаў

стрымана:

– Дазвольце мне вярнуцца дадому. Мяне чакае жонка. Яна ведае, што цягнiк ужо прайшоў. I потым, я вельмi стамiўся...

– Я магу крыху правесцi вас?

– Не трэба!

Кантэн сказаў гэта даволi рэзка, чаго нiколi не дазваляў сабе ў адносiнах з настаўнiкам.

Нейкi час яны крочылi поруч па вулiцах вёскi, абапал якiх цягнулiся доўгiя гурбы снегу.

Кантэну хацелася пабыць аднаму.

У цягнiку ён уяўляў сабе, як будзе iсцi па гэтай дарозе ноччу. Ён думаў аб гэтым, як думаў улетку аб крынiцы, калi касiў сена па другi бок лесу. Яму здавалася цяпер, што ён прынёс сюды на поўсцi свайго футра пахi i гукi вялiкага горада.

Яны крочылi моўчкi. Вулiцы былi пустыя. З некаторых дамоў праз расчыненыя аканiцы яркае святло падала на гурбы снегу. Дарога блiшчала. На ёй былi бачны сляды ад канькоў i ад жалезных колаў. Гэтыя сляды нагадвалi доўгiх хрумсткiх вужакаў, якiх там-сям прыхапiў моцны мароз.

Вецер прынёс некалькi тонкiх iльдзiнак, якiя заблiшчалi пад лiхтарамi, быццам зорачкi.

З iмi параўняўся чалавек i гукнуў:

– З Новым годам вас абодвух!.. I добрай ночы!

– З Новым годам!
– азваўся Кантэн.

Ён пазнаў у сустрэчным Дэнi Малега.

Не спыняючыся, той дадаў:

– Зноў пойдзе снег. А калi вецер са снегам, чакай адлiгi!

Калi яны апынулiся недалёка ад будынка школы, настаўнiк сцiпла заўважыў:

– Месьё Кантэн, вы нешта хаваеце ад мяне... Здаецца, гэта датычыцца мяне... Мадэмуазель Марыя-Луiза... напэўна, казала вам нешта, перадавала нешта мне, але вы не адважваецеся сказаць...

Яго голас дрыжаў. Ён выняў з кiшэнi сваю вялiкую хударлявую руку i збiраўся ўхапiцца ёю за плячо Кантэна, каб зноў спынiць яго.

Яны стаялi твар у твар. Доўгае цела настаўнiка, вакол якога ад моцнага ветру матлялася палiто, сагнулася папалам. Галава нахiлiлася да Кантэна. Яны знаходзiлiся якраз пад лiхтаром, якi вiсеў пасярод вулiцы. Чорныя кучаравыя валасы настаўнiка блiшчалi ад святла. Лiхтар матляўся, i з-за ценяў, якiя хадзiлi туды-сюды, яшчэ больш акрэслiлiся рысы яго твару. Рука, сцятая на Кантэнавым плячы, дрыжала.

– Вы бачылi яе, бачылi?
– пытаўся ён.

Кантэн не мог адказаць яму. Ён толькi схiлiў галаву. Юнак прадаўжаў:

– Я так i ведаў! Тады вы павiнны мне ўсё расказаць! Усё!.. Яна гаварыла з вамi пра мяне, праўда?.. Яна... яна не жадае...

Кантэн перажываў яго боль, як свой.

– Ведаеце, - ледзь вымавiў ён, - яна вымушана ехаць... ехаць раней, чым яна думала... Ад гэтага залежыць яе далейшае становiшча...

– Куды яна едзе, у Парыж?

– Але, у Парыж.

Кожнае слова каштавала Кантэну велiзарных намаганняў.

– I яна не прыедзе сюды перад ад'ездам?

Кантэн крутнуў адмоўна галавою.

Поделиться:
Популярные книги

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач