Чтение онлайн

на главную

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

Кантэн нахiлiўся, каб расшнураваць чаравiкi. Пальцы не гнулiся, а скураныя вузлы яшчэ не адышлi ад марозу. Тут голас Iзабэлы зноў разануў яму вуха:

– Дык ты будзеш гаварыць цi не? Я, напэўна, маю права, каб нешта ведаць!

– Не злуй. Я прашу цябе, не злуй.

Кантэн гаварыў цiха. Голас яго дрыжаў. Трошкi цiшэй, але на гэткай жа вострай ноце жонка зноў настойлiва запыталася:

– Што здарылася?.. Яна захварэла?

– Не, яна добра сябе адчувае.

– Дык што такое?

Кантэн урэшце разуўся, уссунуў на ногi

свае мяккiя туфлi i павольна ўстаў з крэсла. Гатовая вось-вось заплакаць, Дэнiза спыталася:

– Яна не прыедзе?

– Не... Не цяпер.

Iзабэла падышла да яго i зноў угледзелася ў твар. Потым сказала:

– Ты дзiўна выглядаеш. Дык гавары нарэшце! Што ты хаваеш ад нас? Гавары!

Яна ўся напружылася, ахопленая хутчэй болем, чым гневам. У яе вачах застыў моцны жах.

– Ты праўду казала, - прамармытаў ён, - трэба было больш думаць пра яе, чым пра сябе...

Ён сказаў гэта не падумаўшы i цяпер адчуў, што прыйдзецца расказаць усё, хоць ён не быў падрыхтаваны да гэтага. Iзабэла нахмурыла бровы i закрычала:

– Калi я добра зразумела, нам няма чаго спадзявацца на яе прыезд!

Кантэн баяўся жончынага гневу. Ён не ведаў, як сябе паводзiць, каб не раззлаваць яе яшчэ больш. Ён злаваў на самога сябе, што не мог знайсцi патрэбных слоў, i сказаў неўпапад:

– Мы не маем права быць эгаiстамi.

Iзабэла ажно падскочыла ад гэтых яго слоў.

– Табе лёгка гаварыць! Ты бачыў яе! Бачыў, i цяпер табе напляваць на нас! Ты заўсёды думаў толькi пра сябе. Пра сябе аднаго... А мне давядзецца яшчэ чакаць i чакаць... I ў цябе хапiла сумлення сказаць пра эгаiзм!

Пачала румзаць Дэнiза. Гатовая вось-вось расплакацца, яна прамовiла тоненькiм голасам:

– Табе пашанцавала, татка. Ты ўбачыў яе.

Кантэн глядзеў на iх. А ўжо ж! У параўнаннi з iмi яму вельмi пашанцавала! Вельмi! Яны нават уявiць сабе не маглi, як яму пашанцавала. Чым больш ён глядзеў на iх, тым больш яму здавалася, што ён бачыць iх такiмi ўпершыню. Яны не змянiлiся, кухня не змянiлася, ноч не змянiлася, i нават яго дом уначы не змянiўся. Змянiўся ён, Кантэн, бо пачаў глядзець на ўсё iншымi вачыма.

– Няўжо яна не прыедзе абняць нас перад тым, як выправiцца ў Парыж? спыталася Iзабэла.

Не раздумваючы, Кантэн адказаў:

– Яна паехала сёння вечарам, за некалькi хвiлiн перад маiм ад'ездам.

– Добра, што ты паехаў раней i паспеў развiтацца з ёю.

– Але, праўда.

Жанчыны ўсё падрыхтавалi да сустрэчы Новага года. Стол быў накрыты на чатырох. У вялiкай салатнiцы горкай ляжалi пасечаныя каштаны, на бярэмi дроў стаяла патэльня з дзiркамi.

Кантэн падышоў да малой, якая горка плакала, стоячы ля запаленых ясельцаў. Ён абняў яе за шыю, i калi яна падняла на яго пачырванелыя вочы, Кантэн заўважыў у iх папрок. Ён стаў тлумачыць:

– Яна ж цябе вельмi любiць, твая Марыя-Луiза. Ты сама гэта добра ведаеш. Яна заўсёды думае пра цябе... I я сказаў ёй, што ты змайстравала яселькi... Ты ведаеш, яна вельмi

з гэтага ўзрадавалася... Яна так хацела прыехаць... Але нельга было...

Ён вымушаны быў замаўчаць i адвярнуць галаву, бо на вочы нагарнулiся слёзы, а ён не жадаў, каб убачылi, што ён плача.

– Няўжо ж мы не людзi тут!
– крыкнула Iзабэла.
– Няўжо цяжка было даць ёй хоць адзiн дзень, каб яна магла развiтацца з намi? Што там за гаспадары такiя? Што гэта за прафесiя? А ты, пэўна ж, не знайшоў, што сказаць iм. Ты нават не паспрабаваў сказаць, што я хворая. Няўжо ж табе мову адняло б, каб ты хоць разок зманiў? Ты манiць не ўмееш... Не можаш... У цябе свае прынцыпы... Ты толькi можаш важдацца са сваёй зямлёю, са сваёй жывёлай, са сваiмi кнiжкамi!

Iзабэла гаварыла i гаварыла. Яна ўсё вярнула на Кантэна. Толькi ён адзiн быў ва ўсiм вiнаваты. Яна называла яго эгаiстычнай i ганарыстай пачварай, яна абражала яго, як толькi магла.

Кантэн слухаў моўчкi. Ды яму не было чаго i сказаць. Яму здавалася, што ад гэтага жончынага гневу iм абаiм стане лягчэй. Яна абзывала яго такiмi словамi, якiх ён не асмелiўся б нават прашаптаць. У той жа час ён ведаў наперад, што яна скажа. Бо так i павiнна было быць.

Паклаўшы локцi на каленi, Кантэн глядзеў на чырвоныя вугольчыкi на каласнiку, якiя нагадвалi яму вязняў за кратамi.

25

Паступова гнеў Iзабэлы перайшоў у плач, якi цягнуўся вельмi доўга.

Кантэн нерухома сядзеў i глядзеў на вуголле, якое раз-пораз успыхвала ўслед за парывамi ветру на дварэ. За яго спiною плакалi дзве жанчыны, i iх плач пераклiкаўся з працяглымi завываннямi зiмовай ночы.

Котка павольна вылезла з падпечка, некалькi разоў пацягнулася, аблiзала поўсць i ўскочыла Кантэну на каленi. Яна доўга прынюхвалася да яго курткi, штаноў, твару. Потым пацерлася пыскай аб калючы падбародак старога, разы са тры крутнулася на месцы i ўлеглася абараначкам.

Памалу жанчыны пачалi супакойвацца. Гэта нагадвала навальнiцу ўлетку, калi яна непрыкметна аддаляецца з кароткiмi парывамi ветру, падобнымi на ўсхлiпы. На дварэ таксама прыцiхла. Кантэн заплюшчыў вочы. Ён намагаўся прагнаць тое, што зноў варушылася ў яго душы.

Няўжо час спынiўся? Няўжо ўсё раптоўна ператварылася ў доўгую бясконцую ноч без свiтання?

Пасля нейкага нязвыклага маўчання зарыпела крэсла, на якiм сядзела Iзабэла. Гэта яна ўстала i ззаду падышла да Кантэна.

– Есцi хочаш?
– спыталася спакойным голасам.

– Не, я не галодны.

– Усё-такi з'еш гарачага.

– Не, дзякую.

Кантэн адказваў не думаючы. Яму шкада было той цiшынi, якая ўсталявалася толькi на некалькi хвiлiн.

– Ва ўсякiм разе, талерка супу табе не пашкодзiць.

Жончын голас зноў набываў аўтарытэт. Кантэн падняў галаву. Жонка падкладала дровы ў плiту i не заўважыла гэтага. Полымя пад гаршком загуло, i калi Iзабэла зняла накрыўку, па кухнi разнёсся прыемны пах тушанай свiнiны. Кантэну адразу захацелася есцi.

Поделиться:
Популярные книги

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Дарующая счастье

Рем Терин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.96
рейтинг книги
Дарующая счастье

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый