Беларусь

на главную

Жанры

Беларусь

Беларусь
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Пятрусь Броўка

Беларусь

Паэма

І Зямля Беларусі! Бары і дубровы, Жытнёвае поле, шаўковы мурог, У промнях рабіны заход вечаровы, Што клёкат буслоў — ручаёў перамовы I ў шумных прысадах істужкі дарог. Зямля Беларусі! Вачамі азёраў Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс, Начамі, што яблыкі, падаюць зоры, Знікаюць па водах, па чорных разорах, Па травах, абсыпаных кроплямі рос. Былога быліны, старога паданні Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны, Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны, Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны. Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах, Гамоняць пра гэта бары-байкары, Гамоняць пра гэта і Полацка вежы, І Турава сцены, і шум Белавежы, І роднага Мінска сівыя муры.
ІІ Зямля Беларусі! Ты ў полымі бою, Ты ў бітвах суровых Айчыннай вайны; Ты ўстала і зноўку ўзялася за зброю, I меч свой напояць варожай крывёю Твае непахісныя ў бойцы сыны. Іх сіла, як сіла дубоў на Палессі,— Высокія ростам, магутны ў плячах! Іх многа, як сосен смалістых у лесе, Як зор, што на небе абсыпалі месяц, Як траў на шырокіх, бязмежных лугах. За справу святую свабоды і чэсці Ідзе незлічоная, дужая раць: «Смерць вырадкам лютым!» — адзіныя весці У Мінску і Гродне, у Пінску і Брэсце,— Па ўсёй Беларусі сягоння гучаць. I помста няўмольна праходзіць шляхамі Ад позняе ночы да ранняй зары. Як гор не развеяць ліхімі вятрамі, Як рэчак не высушыць злосці агнямі,— Так сілы народнай нічым не скарыць!
III Дзяды нашы білі драпежнікаў прускіх, Не даўшы надзець на сябе кайданы,— Пад Грунвальдам білі, на возеры Чудскім, Там разам з украінскім братам і рускім Сваю Беларусь баранілі яны. Змагаліся з рознай напасцю варожай, Прайшлі па смаленскіх, палтаўскіх палях, Ішлі казакамі, у стэп Запарожжа, I верылі цвёрда — ніхто іх не зможа, Бо вечнаю праўдай жыла іх зямля! Спытайцеся ў кожнай сасны і бярозкі,— Яны вам раскажуць, як даўняй парой Хадзіў тут Вашчыла, Хвясько, Каліноўскі, Вадзілі атрады на подзвіг геройскі, Іх слава, як сонца, стаіць над зямлёй. Скарыць не падолелі іх чужаніцы, Бо быў ім прытулкам і крэпасцю бор, Чало асвятлялі з-пад Нёмна зарніцы, I грудзі, як сталлю, паілі крыніцы, А шлях азначаўся мільёнамі зор.
IV Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны, Аб горадзе Полацку слава ішла,— Друкар там выдатны Георгій Скарына, Што зоры, рассыпаў па роднай краіне Крыштальныя словы навукі-святла; Нямала народаў з крыніц яго піла I брала ад мудрасці вечны агонь, У літарах першых знаходзячы сілу... Ты слаўна, зямля, што вякам нарадзіла Такога выдатнага сына свайго! На грудзях тваіх, як скарбніцы жывыя, Чалом выплываючы з даўняй імглы, Стаяць гарадзенскія гмахі сівыя, Муры Навагрудчыны, вежы Сафіі I замкаў Заслаўля крутыя валы. Аб славе народнай гамоняць зарніцы, А думы яго захавалі ў сабе, Як чыстыя перлы, азёры, крыніцы, I неба вясёлкамі імі іскрыцца, Што шлях асвятляюць яму ў барацьбе.
V Мы ў годы узлётаў і боек суровых З Расіяй, Украінай разам былі. Адзінага дрэва ў нас гучныя словы, Як говар Дзвіны і гамонкі Дняпровы, Яны нас ядналі на нашай зямлі. Мы браліся разам за грозную зброю, Крывёй мацавалі нярушны саюз, Як чуўся гул ратны пад роднай Масквою, Званілі мячы пад Чарнечай гарою,— I бор твой у гневе гудзеў, Беларусь! Ты кроўная з імі і лёсам і родам, Адною асветлена ўсходняй зарой. Ні немцам-магнатам, ні шляхцічам гордым Цябе разлучыць не ўдалося. Заўсёды Была ты з Расіяй, старэйшай сястрой. Заўсёды ты з ёй на сумеснай дарозе I ў яснае ранне і ў цёмнай начы. I сонца праменні, і сцюжу марозаў, І радасць уцехі, і горкія слёзы Дзялілі вы, разам ў жыцці ідучы.
VI Зямля Беларусі! Тваімі шляхамі Вярнулася ворагаў мала дамоў — На даўняй Нямізе іх слалі снапамі, Крышыў на капусту іх Віцебск мячамі, У Полацку варам варылі з валоў. Скуголіць панурая цень Банапарта, На хмурым чале яго чорны вянец: «Чаго я імкнуўся сюды так упарта? З расійцамі біцца ніколі не варта,— Скарыць іх не зможаш, а знойдзеш канец». I грознымі хвалямі кажа Бяроза: «Чужынцам я заўжды прыносіла жах, Нямала глынула я трупаў варожых, Нямала іх змерзла на беразе ў лозах, А колькі касцей у старых курганах». Гамоняць над рэчкай дубы і чароты Аб сіле народнай у тыя гады, Як лезлі з усходу французскія роты, Як іх дабівалі ў лясах і балотах Сякерамі, віламі нашы дзяды.
VII Зямля Беларусі! Не знала ты горшых, Як немцаў-бандытаў, чужынцаў-звяроў. Але уцякалі і кайзера бошы З-пад сцен Магілёва, з-пад Полацка, Оршы Пад грозным ударам чырвоных байцоў. Палала над краем Кастрычніка ззянне, Народ узнімаўся мільёнамі сіл, Па сёлах і вёсках гудзелі паўстанні,— Не ўдалася катам праменнага рання На гонях раскутых тваіх пагасіць. I ты, не зважаўшы на раны і болі, Выходзіла ў пошуках праўды, святла. Як шумам дажджу ты ачысціла поле, Як дуб медналісты, расправіла голле I пошасць атрэсла і з долу змяла. I будзе ён слаўны ва ўсіх пакаленнях На родных прасторах той памятны год, Навек незабыўны твой дзень абуджэння, Як рунню займаліся зоры насення, Як крыллі ўздымаліся ў буйны палёт.
VIII Народ беларускі! Ты ўзняўся героем, Даволі набыўся ў нядолі, бядзе — I, твар свой абмыўшы крынічнай вадою, Абцёршы усходняй, шаўковай зарою, У будучнасць смела, адкрыта глядзеў. Расправіўшы плечы, магутны, высокі, Стаяў ты, як волат, між родных далін, Як бор, галавою дастаўшы аблокаў, Над шумным жытнёвым прасторам шырокім, I вусны цвілі, як агні журавін. Браты па нягодзе цябе раскавалі, З вачэй тваіх чорныя хмары знялі; Як бурнай паводкаю дужыя хвалі, Як буйныя ветры, што хвалі гайдалі, Абняў ты палеткі на вольнай зямлі. Як гоман крынічны, як звон ручаёвы, Як плёскат бязмежных, блакітных азёр, Як гоман вясновых лістоў на дубровах, Тваё зазвінела свабоднае слова, Хвалой узляцеўшы да сонца і зор.
IX Кастрычніку вечная, вечная слава,— Вялікія дні твой азначылі шлях, Ты вырасла дужай, ты стала дзяржавай, I, роўнай між роўных назваўшы па праву, Кастрычнік прывёў на шырокі прасцяг. Ты ў вымытай бела кужэльнай сарочцы. Стан поясам слуцкім, як быццам зарой, Абвіла. I лёнам цвілі твае вочы, Калі ты, мінуўшы пахмурыя ночы, Упоплеч з вялікаю стала сястрой. Ты сэрцам гарачым сваім адчувала, Што новае долі сустрэла часы. I ветры на хвалях, нібы на цымбалах, Аб днях урачыстасці гралі удала, I шумна спявалі бары і лясы. Навек адыходзілі крыўды, абразы... Прыняўшы адзіны магутны саюз, У вольнай сям'і ты ўзнялася адразу, I вусны Паўночы і вусны Каўказа З любоўю шапталі імя — Беларусь.
X Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх. Спеў лірнікаў сумных над торбай жабрачай I горкія слёзы сірочага плачу Тады адышлі на дарогах тваіх. А як ажывіўся прастор твой багаты! Вясна, як вясёлка, над полем прайшла — I выпрастаў плечы пакутны араты, I зніклі з лучынаю курныя хаты, А з імі мякіна сышла са стала. Загойкалі пілы па лесе вясёла, Плугі захадзілі па чорнай раллі, Як звон, зазвінелі сасновыя сёлы, Сцяной загудзелі жытнёвыя долы, Крыніцамі песні твае пацяклі. Як дорага сэрцу ты стала, краіна, I поле тваё, і твае паплавы, I дом твой, для госця адкрыты гасцінна, I гоман пад небам, як спеў жураўліны, I грозны, суровы твой шум баравы!
123
Популярные книги

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Вечная Война. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.24
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VI

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Игрок, забравшийся на вершину (цикл 7 книг)

Михалек Дмитрий Владимирович
Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
6.10
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину (цикл 7 книг)

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Я – Орк. Том 5

Лисицин Евгений
5. Я — Орк
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 5

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8