Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Сябры камiсiй былi сустрэты строга ў адпаведнасцi з пратаколам. Iм адразу аб'явiлi, што на абед даецца паўгадзiны. Адразу пасля абеду сябрам камiсiй належала сабрацца ў кают-кампанii на закрытую нараду ў сувязi з надзвычайным становiшчам на арбiтальнай станцыi "Парытэт".

Але нарада, ледзь паспеўшы пачацца, была нечакана перапынена. Касманаўты-кантралёры, што знаходзiлiся на "Парытэце", перадалi Абцэнупру на "Канвенцыю" першае паведамленне, якое атрымалi ад парытэт-касманаўтаў 1-2 i 2-1 з суседняй Галактыкi, з планеты Лясныя Грудзi.

IV

Цягнiкi ў той мясцовасцi iшлi з усходу

на захад i з захаду на ўсход...

А наўзбоч ад чыгункi ў гэтых мясцiнах ляжыць вялiзная пустэльная пространь - Сары-Азекi. Сярэдзiнныя землi жоўтага стэпу.

У гэтай мясцовасцi любая адлегласць вымяраецца ад чыгункi, як ад Грынвiчскага мерыдыяна...

А цягнiкi iшлi з усходу на захад i з захаду на ўсход...

Што нi кажы, а да спадчынных найманскiх могiлак Ана-Бейiт усё ж не рукой дастаць - трыццаць вёрст, ды i тады, калi ехаць наўпрасцяк, кароцячы дарогу па саразеках.

Буранны Едыгей прахапiўся на той дзень рана. Ды ён i не спаў, бадай. На досвiтку хiба самгнуў павекi. А да таго не было калi - прыбiраў нябожчыка Казангапа. Звычайна гэта робяць у дзень пахавання, перад вынасам, перад агульнай малiтвай у доме нябожчыка - перад джаназай. А тут давялося ўсё гэта рабiць напярэдаднi пахавання, каб зранку адразу, не бавячыся, рушыць у дарогу. Сам усё зрабiў як належыць, калi не лiчыць таго, што Доўгi Эдыльбай ваду гатаваную падаваў. Эдыльбаю было нiякавата, баяўся нябожчыка. Вусцiшнавата, вядома, яму было. Едыгей сказаў яму на тое як бы незнарок:

– Ты, гэта самае, прыглядвайся, Эдыльбай. Спатрэбiцца ў жыццi. Калi людзi з'яўляюцца на гэты свет, дык i праводзiць на той даводзiцца.

– Ды я гэта разумею, - няўпэўнена адгукнуўся Эдыльбай.

– А я пра тое якраз. Скажам, заўтра я памру. Дык i прыбраць нiкога не знойдзецца? Так i запiхнуць мяне ў якую ямiну?

– Не, чаму ж!
– збянтэжыўся Эдыльбай, трымаючы ў руках лямпу i стараючыся асвойтацца ля нябожчыка.
– Без вас тут нецiкава будзе. Лепш ужо жывiце. А яма пачакае.

Гадзiны паўтары спатрэбiлася, каб прыбраць нябожчыка. Але затое Едыгей застаўся задаволены. Абмыў нябожчыка як мае быць, рукi-ногi выправiў належным чынам, белую покрыўку скроiў i прыбраў у яе Казангапа як найлепш, не шкадуючы на тое палатна. А потым i сам прыхарошыўся. Пагалiўся чысцютка, вусы падправiў. Яны ў яго былi, як i бровы, густыя, ладнаватыя. Толькi вось сiвiзна дзе-кольвек iх пабiла. Дый сам пасiвеў. Не забыўся Едыгей медалi свае салдацкiя, ордэны ды значкi ўдарнiцкiя надраiць, начапiць на пiнжак, прыгатаваўшыся да заўтрашняга дня.

Так i ноч праходзiла. I ўсё дзiвiўся Буранны Едыгей з самога сябе - з таго, як спакойна i звычна ўсё рабiў. А скажы хто яму раней, не паверыў бы, што так яму прыдасца жалобны гэты занятак. Значыцца, наканавана гэтак, што хаваць Казангапа павiнен ён. Лёс. Прадвызначэнне.

Вось яно як. Хто б мог падумаць пра гэта, калi яны першы раз убачылiся на станцыi Кумбель. Дэмабiлiзавалi Едыгея пасля кантузii, у канцы сорак чацвёртага. Звонку як быццам усё ў парадку - рукi, ногi на месцы, галава на плячах, ды толькi галава была як не свая. Шумела ўвушшу, бы вецер там не сунiмаўся. Пройдзе колькi крокаў - захiстаецца, галава гудзець пачынае, блажыць. А сам увесь потны - то гарачы, то халодны пот. I языком не варухнуць часамi - слова выцiснуць цяжка. Добра-такi шуганула хваляй той выбуховай. Забiць не забiла, але i жыцця таго адзiн знак пакiнула. Зусiм заняпаў духам Едыгей. Малады, здаровы з выгляду, а вернецца дамоў на Аральскае мора - што будзе рабiць, на што ён прыдатны? Шчасце яго, лекар трапiўся добры. Ён нават не лячыў яго, а толькi абгледзеў, абслухаў: як цяпер, як сёння помнiць, здаравенны руды мужчына ў белым халаце i каўпаку, вочы ясныя, сам насаты, паляпаў яго па плячы, пасмяяўся.

– Ведаеш, - кажа, - браток, вайна скора скончыцца, а то я вярнуў бы цябе яшчэ ў строй, паваяваў бы яшчэ. Але i так добра. Як-небудзь без цябе дацiснем да перамогi. Толькi ты не сумнявайся, праз год, а то i меней усё будзе ў парадку, здаровы будзеш, як быська. Гэта я табе кажу, успомнiш потым. А пакуль збiрайся, едзь у свае мясцiны. I не тужы. Такiя, як ты, сто год пражывуць...

А праўду казаў той вясёлы доктар. Так яно i выйшла. Яно сказаць проста год. А як выйшаў са шпiталю - у паабiтым шынелку, з хатулём на спiне, з кастылём на ўсякi выпадак, ды сунуўся ў горад, нiбы ў гушчар якi трапiў. У галаве шум, ногi дрыжаць, у вачах цемень. I нiкому ты не трэба на вакзалах, у цягнiках - народу процьма, хто моц мае, той i лезе, а цябе адштурхне. I ўсё-ткi дабраўся, дапяў. Лiчы, праз месяц блуканняў ноччу спынiўся цягнiк на станцыi Аральск. "Пяцьсот сёмы вясёлы" называўся той "славуты" цягнiк, нiкому i нiколi няхай не давядзецца ездзiць на такiх цягнiках...

А тады i гэткаму парадку быў рады. Злез у цемры з вагона, як з гары, спынiўся разгублена, наўкол пустэча, ледзь-ледзь станцыйныя агеньчыкi прабiвалi змрок. Ветрана было. Адно гэты вецер яго стрэў. Свой, родны, аральскi вецер! Марской сырасцю тхнула ў твар. Мора было некалi побач, пад самай чыгункай. А цяпер i ў бiнокль не ўгледзiш...

Дых заняло - са стэпу патыхала ледзь улоўным водарам палыну, духам маладой яшчэ вясны, што пачынала ўладарыць на зааральскiх прасцягах. Вось i яны, родныя мясцiны!

Едыгей добра ведаў станцыю, прыстанцыйны пасёлак на беразе мора. Гразюка налiпала на боты. Ён iшоў да знаёмых, каб пераначаваць там i ранiцай падацца да свайго рыбацкага аула Жангельдзi, адлегласць да якога была немалая. I сам таго не заўважыў, як вулка вывела яго на ўскраiну, на самы бераг. I тут Едыгей не ўцярпеў, падышоў да мора. Спынiўся ля шумлiвай берагавой палоскi. Прыхаванае цемрай, мора давала аб сабе знаць няпэўным святлом, грэбнямi хваляў, што вынiкалi раптам са смугi i тут жа нiшчылiся. Месяц быў перадсвiтальны ўжо - бялеўся плямкай за аблачынай у вышынi.

Вось i сустрэлiся, значыцца.

– Дзень добры, Арал, - бадай што ўслых падумаў Едыгей. А потым прысеў на камень, запалiў, хоць дактары i не раiлi палiць пры кантузii. Пазней ён наогул кiнуў палiць. А тады расхваляваўся - што там тытунь, тут як жыць, невядома. У мора выходзiць - трэба моцныя рукi мець, храсткi здаровыя мець i, найперш, здаровую галаву, каб не загайдала ў шаландзе. Быў прамысловым рыбаком да фронту, а цяпер хто ён? Iнвалiд не iнвалiд, а наогул нi на што не варты. I найперш галава для рыбацкага промыслу стала не тая - гэта так.

Поделиться:
Популярные книги

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Играть, чтобы жить. Книга 1. Срыв

Рус Дмитрий
1. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 1. Срыв