Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Едыгей не iшоў у будку. Задумаўся, прыхiнуўся да слупа. Далёка наперадзе, за чыгункай, ледзь вiдны былi невыразныя сiлуэты вярблюдаў на пашы. Яны стаялi пад месяцам, застыўшы ў нерухомасцi, чакаючы ранку. I памiж iмi ўгледзеў Едыгей свайго двухгорбага, з буйной галавой нара - самага моцнага, бадай, у саразеках i быстраходнага, па мянушцы, як i гаспадар, Бураннага Каранара. Едыгей ганарыўся iм, рэдкай моцы працаўнiком, хоць i не лёгка спраўляцца з iм, таму што Каранар застаўся атанам - у маладосцi Едыгей не звалхаў яго, а потым ужо не стаў чапаць.

Разам з iншымi клопатамi на заўтра прыгадаў Едыгей, што трэба з ранiцы як раней прыгнаць Каранара дамоў, паставiць пад

седлавiшча. Прыдасца для паездак на пахаваннi. I яму лез у галаву розны клопат...

А на раз'ездзе людзi пакуль яшчэ спакойна спалi. Лiчачы невялiкiя станцыйныя службы, дамкi пад аднолькавымi двухскатнымi шыфернымi стрэшкамi, iх было шэсць зборна-шчытавых пабудоў, пастаўленых чыгуначным ведамствам, ды яшчэ дом Едыгея, пабудаваны iм самiм, i мазанка нябожчыка Казангапа, ды розныя надворныя глiнабiткi, прыбудоўкi, загародкi для жывёлы i iншых патрэб, у цэнтры ветравая i яна ж электранасосная i пры выпадках ручная вадакачка, што паявiлася тут у апошнiя гады, - вось i ўвесь пасёлачак Баранлы-Буранны.

Пры вялiкай чыгунцы, пры вялiкiм Сары-Азекскiм стэпе - маленькае звяно ў лiку iншых раз'ездаў, станцый, вузлоў, гарадоў... Усё адкрытае ўсiм вятрам на свеце, асаблiва зiмовым, калi круцяць саразекскiя завеi, завальваючы дамы па вокны гурбамi, а чыгунку гарбякамi сухiх да бубацення сумётаў... Таму i зваўся гэты стэпавы раз'езд Баранлы-Буранны, i надпiс вiсiць дваiсты: баранлы па-казахску, буранны - па-расейску...

Успомнiлася Едыгею, як да таго, калi паявiлiся на перагонах снегаачышчальнiкi - i тыя, што б'юць тугiм струменем, i тыя, што зграбаюць яго, i ўсялякiя iншыя, - давялося iм з Казангапам пазмагацца з заносамi на пуцях, можна сказаць, не на жыццё, а на смерць. А нiбыта зусiм нядаўна гэта было. У пяцьдзесят першым, пяцьдзесят другiм гадах - лютыя зiмы стаялi. Хiба толькi на фронце даводзiлася так, калi жыццё клалася на адну нядоўгую патрэбу - на адну атаку, на адну гранату пад танк... Так i тут здаралася. Няхай нiхто цябе не забiваў. Але затое сам жыцця не шкадаваў. Колькi заносаў перакiдалi ўручную, вывалаклi валакушамi i нават мяшкамi павыносiлi, гэта на сёмым кiламетры, там дарога iдзе нiзам скрозь прарэзаны бугор, i кожны раз здавалася, што гэта апошняя сутычка з завiрушнай кругаверцю i што дзеля гэтага можна не задумваючыся аддаць самое жыццё, абы не чуць, як равуць у стэпе паравозы - iм дарогу давай!

Але снягi тыя расталi, цягнiкi тыя прамчалi, тыя гады прайшлi... Нiкому i справы няма цяпер да гэтага. Было - не было. Цяперашнiя пуцейцы прыбываюць сюды наездамi, шумлiвыя, бесклапотныя - кантрольна-рамонтныя брыгады, дык яны не тое што не вераць, не разумеюць, уцямiць не могуць, як гэта магло быць: саразекскiя заносы, а на перагоне некалькi чалавек з лапатамi. Дзiва! А каторыя i проста смяюцца: а навошта гэта трэба было, такiя пакуты браць на сябе, навошта было знясiльваць сябе - з якой нагоды? Нам бы такое - нiзавошта! Ды пайшлi вы, самi ведаеце куды, а мы ўзнялiся б - i на другое месца, ну хоць на будоўлю рушылi б цi яшчэ куды, дзе ўсё як мае быць. Колькi адрабiлi - за столькi плацi. А калi аўрал - збiрай народ, ганi звыштэрмiновыя... "На дурноце вашай выязджалi, стармоны, - дурнямi i памрэце!"

Калi страчалiся такiя "пераацэншчыкi", Казангап не звяртаў на iх увагi, быццам гэта яго не тычылася, усмiхаўся, быццам ён ведаў пра сябе нешта большае, iм не даступнае, а Едыгей - той не вытрымлiваў, узрываўся, бывала, спрачаўся, кроў сабе псаваў.

А здаралiся ж у iх з Казангапам размовы i пра тое, з чаго смяялiся цяпер гэтыя прыезджыя, i пра шмат што iншае яшчэ i раней, з сорак пятага года, i асаблiва пасля таго, як выйшаў Казангап на пенсiю, ды неяк няўдала: паехаў у горад да сына жыць i вярнуўся месяцы праз тры. Шмат пра што тады перагаварылi, як i што яно на свеце. Мудры быў чалавек Казангап. Ёсць пра што ўспомнiць... I раптам зразумеў Едыгей надзвычай выразна, з нейкай нечакана вострай горыччу, што цяпер давядзецца хiба што ўспамiнаць...

Едыгей паспяшаўся ў будку, пачуўшы, як шчоўкнуў, уключыўся мiкрафон перагаворнiка. Зашаргацела, зашумела, як у пургу, перш чым голас пачуўся.

– Едыке, ало, Едыке, - прасiпеў Шаймердзен, дзяжурны па раз'езду, - ты чуеш мяне? Адгукнiся!

– Я чую! Чую!

– Ты чуеш?

– Чую, чую!

– Як чуеш?

– Як з таго свету!

– Чаму як з таго свету?

– Ды так!

– А-а... Значыцца, стары Казангап гэта самае...

– Што гэта самае?

– Ну, памёр, значыць, - Шаймердзен сiлiўся адшукаць нейкiя другiя словы. Ну як сказаць? Значыцца, завяршыў, гэта во, ну гэта самае, свой слаўны шлях.

– Так, - коратка адказаў Едыгей.

"Вось хайван*, дурнагаловы, даўбеннiк, - падумаў ён, - пра смерць нават не можа сказаць па-чалавечы".

* Хайван - скацiна.

Шаймердзен змоўк на хвiлiну. У мiкрафоне яшчэ мацней зашоргала, зарыпела. Затым Шаймердзен прахрыпеў:

– Едыке, дарагi, толькi ты, гэта самае, галаву мне не дуры. Калi памёр, дык што ж цяпер... У мяне людзей няма. Навошта табе сядзець побач? Нябожчык, гэта самае, ад гэтага не ўстане, я так думаю...

– А я думаю, разумення ў цябе нiякага няма!
– абурыўся Едыгей.
– Як гэта галаву не дуры? Ты тут другi год, а мы з iм трыццаць год прарабiлi разам. Ты падумай. Сярод нас чалавек памёр, нельга, не дазволена пакiдаць нябожчыка аднаго ў пустым доме.

– А адкуль яму ведаць, гэта самае, адзiн ён цi не адзiн?

– Затое мы ведаем!

– Ну добра, не крычы, гэта самае, не крычы, стары!

– Я табе тлумачу.

– Ну што ты хочаш? У мяне людзей няма. Што там будзеш рабiць, усё роўна ноч.

– Буду малiцца. Нябожчыка буду рыхтаваць. Малiтвы буду ўзносiць.

– Малiцца? Ты, Буранны Едыгей?

– Я, а хто ж? Я ведаю малiтвы.

– Ну, скажаш, - шэсцьдзесят год, гэта самае, Савецкай улады.

– Ды пры чым тут Савецкая ўлада! Па нябожчыках моляцца спакон веку. Чалавек бо памёр, а не скацiна!

– Ну добра, малiся, гэта самае, толькi не крычы. Пашлю па Доўгага Эдыльбая, калi згодзiцца, то прыйдзе, гэта самае, заменiць цябе... А цяпер давай, сто семнаццаты падыходзiць, рыхтуй на другую запасную...

I на тым Шаймердзен адключыўся, шчоўкнуў выключацель перагаворнiка. Едыгей паспяшаўся да стрэлкi i, займаючыся сваёй справай, думаў, цi згодзiцца, цi прыйдзе Эдыльбай. I абнадзеiўся, сумленне ж ёсць усё-ткi ў людзей, калi ўбачыў, як зiхотна заззялi вокны ў каторых дамах. Сабакi забрахалi. Значыцца, жонка трывожыць, будзiць людзей.

Тым часам сто семнаццаты стаў на запасную лiнiю. З другога канца падышоў нафтапалiўны састаў - адны цыстэрны. Яны размiнулiся, адзiн - на ўсход, другi - на захад...

Была ўжо другая гадзiна ночы. Зоры ў небе разгаралiся, кожная свяцiла сама па сабе, i месяц над саразекамi стаў ярчэйшы, увачавiдкi налiваўся ўсё большай i большай нетутэйшай сiлай. А пад зорным небам далёка, бязмежна расхiнулiся саразекi, толькi абрысы вярблюдаў - i сярод iх двухгорбы волат Баранлы-Каранар - ды невыразныя плямы блiзкiх узгоркаў былi вiдны, а ўсё астатняе паабапал чыгункi акрывалася смугой, прападала ў бясконцасцi. Ды вецер не спаў, усё пасвiстваў, шаргацеў наўкол.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

На грани развода. Вернуть любовь

Невинная Яна
2. Около развода. Второй шанс на счастье
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
На грани развода. Вернуть любовь

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10