Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
6.60 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Гэрбэрт Уэлс

Чалавек-невiдзiмка

Раздзел I

З'ЯЎЛЕННЕ НЕЗНАЁМЦА

Незнаёмец з'явiўся ў пачатку лютага; у той марозны зiмовы дзень бушавалi вецер i завiруха - апошняя завiруха ў гэтым годзе, аднак ён прыйшоў з чыгуначнай станцыi Брэмблхерст пяшком; у руцэ, абцягнутай тоўстай пальчаткай, ён трымаў невялiкi чорны сакваяж. Ён быў захутаны з галавы да пят; шырокiя палi капелюша хавалi ўвесь твар, вiднеўся толькi блiскучы кончык носа; плечы i грудзi былi ў снезе, таксама як i сакваяж. Ён увайшоў у карчму "Кучар i конi", ледзьве перастаўляючы ногi ад

холаду i знямогi, i кiнуў сакваяж на падлогу.

– Агню!
– крыкнуў ён.
– У iмя чалавекалюбства! Пакой i агню!
– Ён строс з сябе снег i пайшоў за мiсiс Хол у прыёмную, каб абгаварыць умовы. Размова была кароткая. Кiнуўшы ёй два савярэны, незнаёмец пасялiўся ў карчме.

Мiсiс Хол запалiла камiн i пакiнула свайго госця, каб уласнаручна згатаваць яму абед. Раздабыць у Айпiнгу зiмой пастаяльца, ды яшчэ такога, якi не таргуецца, гэта была нечуваная ўдача, i мiсiс Хол вырашыла паказаць сябе вартай шчаслiвага выпадку, якi выпаў на яе долю.

Калi вяндлiна падсмажылася, а Мiлi, вечна сонная служанка, выслухала некалькi знiшчальна-з'едлiвых заўваг (што, вiдаць, павiнна было падагнаць яе энергiю), мiсiс Хол панесла ў пакой прыезджага абрус, посуд i шклянкi i пачала з асаблiвым шыкам сервiраваць стол. Агонь весела трашчаў у камiне, але прыезджы - да найвялiкшага яе здзiўлення - да гэтага часу не зняў капелюша i палiто. Ён стаяў спiной да яе, глядзеў у акно, за якiм падаў снег. Рукi яго, усё яшчэ ў пальчатках, былi закладзены за спiну, i ён, здавалася, аб чымсьцi глыбока задумаўся. Гаспадыня заўважыла, што расталы, снег капае з яго плячэй на дыван.

– Дазвольце, судар, ваша палiто i капялюш, - звярнулася яна да яго, - я аднясу iх на кухню i павешу прасушыць.

– Не трэба, - адказаў ён, не паварочваючыся.

Яна падумала, што недачула, i ўжо гатова была паўтарыць сваю просьбу.

Незнаёмец павярнуў галаву i паглядзеў на яе цераз плячо.

– Я лiчу за лепшае не знiмаць iх, - заявiў ён.

Тут гаспадыня заўважыла, што ён носiць вялiзныя сiнiя акуляры-кансервы i што ў яго густыя бакенбарды, якiя закрываюць твар.

– Добра, судар, - сказала яна, - як вы сабе хочаце. Пакой зараз нагрэецца.

Незнаёмец нiчога не адказаў i зноў павярнуўся да яе спiной. Бачачы, што размова не клеiцца, мiсiс Хол паспешна накрыла на стол i выйшла з пакоя. Калi яна вярнулася, ён па-ранейшаму стаяў каля акна, быццам каменная статуя, з паднятым каўняром i загнутымi ўнiз мокрымi палямi капелюша, якiя закрывалi твар i вушы. Яна паставiла на стол яечню i амаль крыкнула:

– Сняданак пададзены, судар!

– Дзякую вам, - адказаў ён адразу ж, але не скрануўся з месца, пакуль яна не зачынiла за сабой дзверы. Тады ён крута павярнуўся i хутка падышоў да стала.

Апынуўшыся на кухнi, гаспадыня пачула гук, якi мерна паўтараўся. "Чырк, чырк, чырк", - чыркала лыжка па талерцы.

– Ах, вось жа гэтае дзяўчо!
– сказала мiсiс Хол.
– А я i забылася! Ну i валаводнiца!
– Яна ўзялася сама расцiраць гарчыцу i выказала некалькi кепiкаў у адрас Мiлi за яе незвычайную марудлiвасць. Сама яна паспела падсмажыць яечню з вяндлiнай, накрыць на стол, зрабiць усё, што трэба, а Мiлi - ну i памочнiца!
– пакiнула госця без гарчыцы. А ён толькi прыехаў i жадае, вiдаць, тут пажыць. Пабурчэўшы, мiсiс Хол напоўнiла гарчычнiцу i, паставiўшы яе, не без некаторай манернасцi, на чорны з золатам чайны паднос, панесла ў прыёмную.

Яна пастукала i адразу ж увайшла. Пры яе з'яўленнi незнаёмец зрабiў рэзкi рух, i яна ўсё ж паспела заўважыць нешта белае, якое мiльганула над сталом. Ён, здаецца, штосьцi падбiраў з падлогi. Яна паставiла гарчычнiцу на стол i тут жа прыкмецiла, што палiто i капялюш госця вiсяць на стуле перад камiнам, а на стальной рашотцы стаiць пара мокрых чаравiкаў. Рашотка, вядома, заржавее. Мiсiс Хол рашуча наблiзiлася да камiна i заявiла тонам, якi не дапускаў пярэчанняў:

– Цяпер, я думаю, можна ўзяць вашы рэчы i прасушыць.

– Пакiньце капялюш, - сказаў прыезджы глухiм голасам. Павярнуўшыся, яна ўбачыла, што ён выпрастаўся i глядзiць на яе.

З хвiлiну яна стаяла вылупiўшы вочы i знямеўшы ад здзiўлення.

Нiжнюю частку твару ён прыкрываў чымсьцi белым - сурвэткай, якую ён прывёз з сабой, - нi яго рота, нi скiвiцаў не было бачна. Таму i голас прагучаў так глуха. Але не гэта ўразiла мiсiс Хол. Лоб незнаёмца, пачынаючыся ад краю сiнiх акуляраў, быў абвязаны белым бiнтам, а другi бiнт закрываў яго вушы, непрыкрытым заставаўся толькi ружовы востры нос. Нос быў такi ж ружовы i блiскучы, як у тую хвiлiну, калi незнаёмец з'явiўся ўпершыню. Апрануты ён быў у карычневую аксамiтавую куртку; высокi чорны каўнер, падшыты палатном, быў падняты. Густыя чорныя валасы, выбiваючыся з-пад перакрыжаваных бiнтоў, тырчалi пучкамi ў розныя бакi i надавалi незнаёмцу надзвычай дзiўны выгляд. Гэтая захутаная i забiнтаваная галава так ашаламiла мiсiс Хол, што ад нечаканасцi яна на хвiлiну здранцвела.

Ён не адняў сурвэтку ад твару i, па-ранейшаму прытрымлiваючы яе рукой у карычневай пальчатцы, глядзеў на гаспадыню праз непранiкальныя сiнiя акуляры.

– Пакiньце капялюш, - зноў гугнява сказаў ён праз сурвэтку.

Мiсiс Хол, ачуўшыся ад спалоху, паклала капялюш на стул перад камiнам.

– Я не ведала, судар...
– пачала яна, - што...
– i збянтэжана замоўкла.

– Дзякую вам, - сказаў ён суха, пераводзячы позiрк ад яе да дзвярэй i назад.

– Я зараз усё высушу, - сказала яна i панесла з сабою вопратку госця. Каля дзвярэй яна зноў паглядзела на яго белую забiнтаваную галаву i непранiкальныя акуляры; ён усё яшчэ прыкрываў рот сурвэткай. Выходзячы з пакоя, яна ўсё дрыжала, i твар яе красамоўна сведчыў аб поўным замяшаннi.

– У жыццi сваiм...
– прашаптала яна.
– Ну i ну!

Яна цiха вярнулася на кухню i нават не спыталася ў Мiлi, з чым тая цяпер важдаецца.

Незнаёмец тым часам прыслухоўваўся да крокаў гаспадынi, якiя паступова зацiхалi. Перш чым адкласцi сурвэтку i зноў узяцца за ежу, ён запытальна паглядзеў у акно, потым падняўся i, трымаючы сурвэтку ў руцэ, падышоў i апусцiў штору да белай фiранкi, якая прыкрывала нiжнюю частку акна. У пакоi запанаваў прыцемак. Крыху заспакоены, ён вярнуўся да стала i працягваў свой сняданак.

Книги из серии:

Без серии

[6.4 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[9.0 рейтинг книги]
[9.1 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[7.1 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Подчинись мне

Сова Анастасия
1. Абрамовы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Подчинись мне