Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

Яна тым больш злавалася на мужа, што прыезджы сапраўды быў нейкi дзiўны, i ў душы яна сама трывожылася. Ноччу яна раптам прачнулася, убачыўшы ў сне вялiзныя белыя вiрлавокiя галовы, падобныя на бручку, якiя гналiся за ёй на доўгiх, выцягнутых шыях. Але яна была жанчына разважлiвая, таму перасiлiла свой страх, павярнулася на другi бок i зноў заснула.

Раздзел III

ТЫСЯЧА I АДНА БУТЭЛЬКА

Дык вось, дзевятага лютага, калi толькi пачалася адлiга, невядома адкуль з'явiўся ў Айпiнгу дзiўны незнаёмец. На наступны дзень, у слоту i бездараж, яго багаж даставiлi ў карчму, i багаж таксама аказаўся не зусiм звычайны. Абодва чамаданы, праўда, нiчым не

адрознiвалiся ад тых, якiмi звычайна запасаюцца падарожнiкi; але, акрамя iх, была яшчэ скрынка з кнiгамi - вялiзнымi тоўстымi кнiгамi, прычым некаторыя былi не надрукаваны, а спiсаны надзвычай неразборлiвым почыркам, - з тузiн, калi не больш, кошыкаў, скрынак i каробак, у якiх ляжалi нейкiя прадметы, загорнутыя ў салому; Хол, якi не прамiнуў паварушыць салому, вырашыў, што там былi шкляныя бутэлькi. У той час як Хол балбатаў з Фiрэнсайдам, фурманам, рыхтуючыся дапамагчы яму перанесцi багаж у дом, з дзвярэй выйшаў незнаёмец у нiзка насунутым капелюшы, у палiто, пальчатках i шалiку. Ён выйшаў з дому i нават не зiрнуў на сабаку Фiрэнсайда, якi лянiва абнюхваў ногi Хола.

– Нясiце скрынкi ў пакой, - сказаў незнаёмец.
– Я i так ужо доўга прачакаў iх.

З гэтымi словамi ён спусцiўся з ганка i падышоў да задка павозкi, як быццам хацеў уласнаручна занесцi невялiкi кошык.

Убачыўшы яго, сабака Фiрэнсайда дзiка загыркаў i ашчацiнiўся; калi ж незнаёмец спусцiўся з ганка, ён падскочыў i цапнуў яго за руку.

– Куш!
– шарахнуўшыся, крыкнуў Хол, якi заўсёды пабойваўся сабак, а Фiрэнсайд закрычаў:

– Кладзiся!
– i схапiўся за бiзун.

Яны бачылi, як зубы сабакi слiзганулi па руцэ незнаёмца, пачуўся трэск раздзiраемых штаноў. У гэты момант бiзун Фiрэнсайда дастаў сабаку, i ён, заскуголiўшы ад крыўды i болю, схаваўся пад павозку. Усё гэта адбылося за паўхвiлiны. Нiхто нiчога не казаў, але ўсе крычалi. Незнаёмец хутка зiрнуў на разарваныя пальчатку i калашыну, зрабiў рух, быццам бы хацеў нагнуцца, затым павярнуўся i ўзбег на ганак. Яны пачулi, як ён паспешлiва прайшоў па калiдоры i застукаў абцасамi па непакрытай дываном лесвiцы, якая вяла ў яго спальню.

– Ах ты, жывёлiна гэтакая!
вылаяўся Фiрэнсайд, злазячы з павозкi з бiзуном у руцэ, у той час як сабака пiльна сачыў за iм з-за колаў.
– Iдзi сюды!
– крыкнуў ён.
– Iнакш будзе горш.

Хол стаяў, разiнуўшы рот, у поўнай разгубленасцi.

– Ён укусiў яго, - загаварыў Хол.
– Пайду пагляджу, што з iм.
– I закрочыў следам за незнаёмцам. У калiдоры ён сустрэў жонку i сказаў ёй: Пастаяльца пакусаў сабака Фiрэнсайда.

Ён падняўся па лесвiцы; дзверы незнаёмца былi прыадчынены, Хол расчынiў iх i ўвайшоў у пакой без асаблiвых цырымонiй, каб хутчэй выказаць сваё спачуванне.

Штора была апушчана, i ў пакоi стаяў паўзмрок. Хол паспеў заўважыць штосьцi надзвычай дзiўнае, падобнае на руку без кiсцi, занесеную над iм, i твар, якi складаўся з трох вялiкiх расплывiстых плям на белым фоне, вельмi падобны на бледную кветку браткоў. Потым моцны штуршок у грудзi адкiнуў яго ў калiдор, дзеры зачынiлiся з трэскам перад самым яго носам, i ён пачуў, як шчоўкнуў ключ у замку. Усё гэта адбылося так хутка, што Хол не паспеў нiчога ўцямiць. Мiльгаценне нейкiх цьмяных ценяў, штуршок i боль у грудзях. I вось ён стаiць на цёмнай пляцоўцы перад дзвярыма, пытаючыся ў сябе, што ж гэта такое ён бачыў.

Крыху пазней ён далучыўся да кучкi людзей, што сабралiся на вулiцы перад карчмой. Тут быў i Фiрэнсайд, якi ўжо ў другi раз расказваў усю гiсторыю з самга пачатку; i мiсiс Хол, якая

паўтарала, што яго сабака не мае нiякага права кусаць яе пастаяльцаў; тут быў i Хакстэрс, уладальнiк лаўкi насупраць, таксама моцна зацiкаўлены здарэннем, i Сэндзi Ўоджэрс з кузнi, якi слухаў Фiрэнсайда з глыбакадумным выглядам; збеглiся жанчыны i дзецi, i кожны выказваў якое-небудзь глупства, накшталт: "Паспрабаваў бы ён мяне ўкусiць", "Нельга трымаць такiх сабак", "А чаму ён яго ўкусiў?" i так далей.

Мiстэр Хол глядзеў на iх з ганка, прыслухоўваўся да размовы, i яму пачало ўжо здавацца, што нiчога незвычайнага ён наверсе ўбачыць не мог, напэўна, гэта проста здалося. Ды яму i слоў не хапiла б, каб перадаць свае ўражаннi.

– Ён сказаў, што яму нiчога не патрэбна, - толькi i адказаў ён на пытанне жонкi.
– Я думаю, трэба занесцi багаж.

– Трэба адразу прыпячы, - сказаў мiстэр Хакстэрс, - асаблiва калi атрымалася запаленне.

– Я прыстрэлiла б гэтага сабаку, - сказала адна з жанчын.

Раптам сабака зноў загыркаў.

– Давайце рэчы, - пачуўся сярдзiты голас, i на парозе з'явiўся незнаёмец, захутаны, з паднятым каўняром i апушчанымi палямi капелюша.
– Чым хутчэй вы ўнясеце мае рэчы, тым лепш, - працягваў ён. Па сведчаннi аднаго з вiдавочцаў, ён паспеў перамянiць пальчаткi i штаны.

– Моцна ён вас пакусаў, спадар?
– спытаўся Фiрэнсайд.
– Мне вельмi непрыемна, што мой сабака...

– Дробязi, - адказаў незнаёмец, - нават не абадраў. Паспяшайцеся лепш з рэчамi.

Тут ён, па сцвярджэннi мiстэра Хола, вылаяўся сам сабе.

Як толькi першую карзiну ўнеслi па яго ўказаннi ў гасцiную, незнаёмец нецярплiва пачаў яе распакоўваць, бесцырымонна раскiдваючы салому па дыване мiсiс Хол. Ён пачаў выцягваць з карзiны бутэлькi - маленькiя пузатыя бутэлечкi з парашкамi, невялiкiя, вузкiя бутэлькi з пафарбаванай у розныя колеры або празрыстай, як вада, вадкасцю, выгнутыя пляшкi з надпiсам "яд", круглыя бутэлькi з тонкiмi рыльцамi, вялiкiя бутэлькi з зялёнага i белага шкла, бутэлькi з шклянымi коркамi, з вытраўленымi на iх надпiсамi, з прыцертымi коркамi, бутэлькi з затычкамi, бутэлькi з-пад вiна i праванскага масла. Усе гэтыя бутэлькi ён расставiў радамi на куфры, на камiннай дошцы, на стале, на падаконнiку, на падлозе, на этажэрцы - усюды. У брэмблхерсцкай аптэцы не набралася б i палавiны такой колькасцi бутэлек. Вось гэта было вiдовiшча! Ён распакоўваў карзiну за карзiнай, i ва ўсiх былi бутэлькi. Нарэшце ўсе шэсць карзiн апусцелi, а на стале вырасла гара саломы; акрамя бутэлек, у карзiнах знаходзiлася яшчэ нямала прабiрак, а таксама старанна ўпакаваныя вагi.

Незнаёмец распакаваў карзiны, адышоў да акна i адразу ж узяўся за работу, не звяртаючы ўвагi на кучу саломы, на патухлы камiн, на скрынку з кнiгамi, што засталiся на вулiцы, на чамаданы i астатнi багаж, якi быў ужо занесены наверх.

Калi мiсiс Хол падала абед, незнаёмец быў поўнасцю заняты сваёй работай: ён улiваў па кроплях вадкасць з бутэлек у прабiркi, i нават не заўважыў, як яна ўвайшла; толькi калi яна прыбрала салому i паставiла паднос на стол, можа, некалькi больш шумна, чым звычайна, таму што яе ўсхваляваў непрыглядны выгляд дывана, ён мелькам зiрнуў у яе бок i тут жа адвярнуўся. Яна паспела заўважыць, што незнаёмец быў без акуляраў; яны ляжалi каля яго на стале, i ёй здалося, што яго вачнiцы незвычайна глыбокiя. Ён адзеў акуляры, павярнуўся i паглядзеў ёй у твар. Яна збiралася ўжо выказаць сваю незадаволенасць неахайнасцю пастаяльца, але ён апярэдзiў яе.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых