Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

Мiстэр Хол падняўся на ганак, накiраваўся проста да дзвярэй гасцiнай i расчынiў iх.

– Канстэбль, - сказаў ён, - выконвайце свой абавязак.

Джаферс увайшоў першы, за iм Хол i апошнiм - Уоджэрс. У паўзмроку яны разгледзелi безгаловую фiгуру з недаедзенай скарынкай хлеба ў адной руцэ i з кавалкам сыра - у другой; рукi былi ў пальчатках.

– Вось ён, - сказаў Хол.

– Гэта яшчэ што?
– пачуўся сярдзiты воклiч з прасторы над каўняром.

– Такiх, як вы, судар, я яшчэ не сустракаў, - сказаў Джаферс.
– Але ёсць у вас галава цi яе няма, у загадзе сказана: "суправадзiць",

а абавязак службы найперш усяго...

– Не падыходзьце!
– крыкнула фiгура, адступаючы на крок. У адну секунду ён кiнуў хлеб i сыр на падлогу, i мiстэр Хол ледзьве паспеў прыняць нож са стала. Незнаёмец зняў левую пальчатку i стукнуў ёю Джаферса па твары. Мiнула яшчэ секунда, i Джаферс, спынiўшы свае тлумачэннi адносна сэнсу загада, схапiў адной рукой кiсць нябачнай рукi, а другой сцiснуў нябачнае горла. Тут ён атрымаў моцны ўдар па назе, якi прымусiў яго ўскрыкнуць, але ахвяры сваёй не выпусцiў. Хол перадаў нож Уоджэрсу, якi дзейнiчаў, так сказаць, у якасцi галкiпера, а сам хацеў дапамагчы Джаферсу. Той учапiўся ў незнаёмца, у шалёнай схватцы працiўнiкi наткнулiся на крэсла, яно з трэскам адляцела ўбок, i абодва звалiлiся на падлогу.

– Хапайце яго за ногi, - прашыпеў скрозь зубы Джаферс.

Мiстэр Хол, якi ўзяўся выконваць гэтае распараджэнне, атрымаў моцны ўдар у грудзi i на хвiлiну выбыў са строю; а мiстэр Уоджэрс, бачачы, што безгаловы незнаёмец вывернуўся i пачаў адольваць Джаферса, адступiў з нажом у руках да дзвярэй, дзе сутыкнуўся з мiстэрам Хакстэрсам i сiдэрбрыджскiм фурманам, якiя спяшалiся на выручку ахоўнiку закона i парадку. У гэты самы момант з палiцы пасыпалiся бутэлькi i пакой напоўнiўся едкiм смуродам.

– Здаюся!
– крыкнуў незнаёмец, нягледзячы на тое, што падабраў пад сябе Джаферса. Ён падняўся, цяжка дыхаючы, - без галавы i без рук, таму што ў час схваткi ён сцягнуў i правую i левую пальчатку.

– Усё роўна нiчога не выйдзе, - сказаў ён, ледзьве пераводзячы дух.

Надзвычай дзiўна было слухаць голас, якi далятаў быццам бы з пустой прасторы, але жыхары-Сэсекса, напэўна, самыя цвярозыя людзi на свеце. Джаферс таксама падняўся i вынуў пару наручнiкаў. Але тут ён спынiўся ў поўным неўразуменнi.

– Вось дык штука!
– сказаў ён, цьмяна пачынаючы ўсведамляць недарэчнасць усяго, што адбывалася.
– Каб яго чорт узяў! Здаецца, што яны не патрэбны.

Незнаёмец правёў пустым рукавом па пiнжаку, i гузiкi, быццам па чараўнiцтву адшпiлiлiся. Затым ён успомнiў аб сваiх нагах i нагнуўся. Мусiць, ён дакранаўся да сваiх чаравiкаў i шкарпэтак.

– Пачакайце!
– усклiкнуў раптам Хакстэрс.
– Гэта ж зусiм не чалавек. Тут толькi пустая вопратка. Паглядзiце, можна зазiрнуць у каўнер. I падкладку пiнжака вiдаць. Я магу прасунуць руку...

З гэтымi словамi ён працягнуў руку. Здавалася, яна наткнулася на штосьцi ў паветры, бо ён тут жа з крыкам адхапiў яе.

– Я папрасiў бы вас трымаць свае пальцы далей ад маiх вачэй!
– пачулiся з паветра словы, вымаўленыя раз'юшаным тонам.
– Сутнасць у тым, што я ўвесь тут - з галавой, рукамi, нагамi i ўсiм астатнiм, але толькi я невiдзiмка. Гэта надзвычай нязручна, але нiчога не зробiш. Аднак гэтая акалiчнасць яшчэ не дае права кожнаму дурню ў Айпiнгу тыцкаць у мяне рукамi.

Перад iмi стаяў, узяўшыся ў бокi, касцюм, якi быў расшпiлены i свабодна вiсеў на нябачнай апоры.

За гэты час з вулiцы ўвайшлi яшчэ некалькi чалавек, i ў пакоi стала цесна.

– Што? Невiдзiмка?
– сказаў Хакстэрс, не звяртаючы ўвагi на зняважлiвы тон незнаёмца.
– Гэтага не бывае.

– Гэта, магчыма, дзiўна, але ж злачыннага тут нiчога няма. На якой падставе на мяне накiдваецца канстэбль?

– А, гэта зусiм iншая справа, - сказаў Джаферс.
– Праўда, тут цемнавата, бачыць вас цяжка, але ў мяне ёсць загад аб вашым арышце, i загад у парадку. Вы падлягаеце арышту не за тое, што вы, Невiдзiмка, а па падазрэнню ў крадзяжы з узломам. Непадалёку адсюль быў абрабаваны дом i знiклi грошы.

– Ну?

– Некаторыя акалiчнасцi ўказваюць...

Лухта!
– усклiкнуў Невiдзiмка.

– Спадзяюся, што так, судар. Але я атрымаў загад.

– Добра, - сказаў незнаёмец, - я пайду з вамi. Пайду. Але без наручнiкаў.

– Так трэба, - сказаў Джаферс.

– Без наручнiкаў, - настойваў незнаёмец.

– Не, прабачце, - сказаў Джаферс.

Раптам фiгура села на падлогу, i, перш чым хто-небудзь паспеў уцямiць, што адбываецца, чаравiкi, штаны i шкарпэткi былi закiнуты пад стол. Затым фiгура ўскочыла i скiнула з сябе пiнжак.

– Стой, стой!
– закрычаў Джаферс, раптам скемiўшы, у чым справа. Ён схапiўся за камiзэльку, але тая пачала супрацiўляцца; затым адтуль выскачыла кашуля, i ў руках Джаферса апынуўся пусты камзол.
– Трымайце яго!
– крыкнуў Джаферс.
– Варта яму толькi распрануцца...

– Трымайце яго!
– закрычалi ўсе i кiнулiся на мiльгаючую ў паветры белую кашулю - усё, што засталося бачнага ад незнаёмца.

Рукаў кашулi нанёс Холу вельмi моцны ўдар па твары, што спынiла яго рашучую атаку i штурхнула яго назад, прама на Тутсома, дзяка. У тое ж iмгненне кашуля прыўзнялася ў паветры i стала канвульсiўна закручвацца, як усякая кашуля, якую знiмаюць цераз галаву. Джаферс ухапiся за рукаў, але гэтым толькi памог зняць яе. Штосьцi з паветра стукнула яго ў нiжнюю скiвiцу; ён тут жа выхапiў сваю дубiнку i, размахнуўшыся з усiх сiл, стукнуў Тэдзi Хенфры проста па макушцы.

– Сцеражыся!
– крычалi ўсе, наўздагад наносячы ўдары па паветры. Трымайце яго! Зачынiце дзверы! Не выпускайце ягб! Я штосьцi злавiў! Вось ён!

У пакоi стаяла сапраўднае вавiлонскае стоўпатварэнне. Тумакi, здавалася, сыпалiся на ўсiх адразу, i мудры Сэндзi Ўоджэрс, чыя кемлiвасць абвастрылася яшчэ i дзякуючы знiшчальнаму ўдару, якi расквасiў яму нос, адчынiў дзверы i першы выбег на вулiцу. Усе тут жа паследавалi за iм, у дзвярах пачалася страшная даўка. Удары працягвалi сыпацца. У сектанта Фiпса быў выбiты пярэднi зуб, а ў Хенфры надарвана вуха. Джаферс атрымаў удар у падбародак i, павярнуўшыся, ухапiўся за штосьцi нябачнае, што ўцiснулася памiж iм i Хакстэрсам. Ён намацаў мускулiстыя грудзi, i ў тую ж хвiлiну ўвесь клубок разгарачаных сутычкай людзей выкацiўся ў калiдор.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

"Колхоз: Назад в СССР". Компиляция. Книги 1-9

Барчук Павел
Колхоз!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Колхоз: Назад в СССР. Компиляция. Книги 1-9

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Мимик!

Северный Лис
1. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Мимик!

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант