Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

МIСТЭР МАРВЕЛ ХАДАЙНIЧАЕ АБ АДСТАЎЦЫ

Калi ўжо пачало змяркацца i жыхары Айпiнга сталi баязлiва вылазiць з дамоў, пазiраючы на развалiны свайго няўдалага свята, па дарозе ў Брэмблхерст за букавым гаем цяжка крочыў нiзенькi каржакаваты чалавек у старым цылiндры. Ён нёс тры кнiгi, звязаныя разам нечым накшталт стракатай эластычнай стужкi, i вузел, загорнуты ў сiнi абрус. Яго чырвоны твар выказваў маркоту i знямогу, а ў паходцы была нейкая сутаргавая паспешлiвасць. Ён iшоў у суправаджэннi чужога, не свайго голасу i часта курчыўся пад дотыкам нябачных

рук.

– Калi ты зноў уцячэш, - сказаў Голас, - калi ты зноў надумаешся ўцякаць...

– Госпадзi!
– сказаў мiстэр Марвел.
– I так ужо жывога месца на плячы не засталося.

– Чэснае слова, - працягваў Голас, - я цябе заб'ю.

– Я i не думаў уцякаць ад вас, - сказаў Марвел, ледзьве не плачучы. Клянуся вам. Я проста не ведаў, дзе трэба зварочваць, толькi i ўсяго. I адкуль я мог гэта ведаць? Мне i так дасталася як мае быць...

– I дастанецца яшчэ больш, калi не будзеш слухацца, - сказаў Голас, i мiстэр Марвел адразу замоўк. Ён надзьмуў шчокi, i вочы яго красамоўна выказвалi глыбокi адчай.

– Хопiць з мяне, што гэтыя аслы даведалiся пра маю тайну, а тут яшчэ ты надумаўся ўцячы з маiмi кнiгамi. Шчасце iх, што яны паспелi схавацца. А то... Нiхто не ведаў, што я нябачны. А цяпер што мне рабiць?

– Што мне рабiць?
– прамармытаў мiстэр Марвел.

– Усё цяпер вядома. У газеты яшчэ трапiць? Усе будуць шукаць мяне, усе будуць насцярожаныя...
– Голас моцна вылаяўся i замоўк.

Адчай на твары мiстэра Марвела ўзмацнiўся, i ён замарудзiў крок.

– Ну, рухайся, - сказаў Голас.

Прамежкi памiж чырвонымi плямамi на твары мiстэра Марвела пашарэлi.

– Не згубi кнiгi, боўдзiла!
– сярдзiта сказаў Голас.

– Адным словам, - працягваў ён, - мне давядзецца скарыстаць цябе... Праўда, прылада няважная, але ў мяне няма выбару.

– Я нiкчэмная прылада, - сказаў Марвел.

Гэта праўда, - сказаў Голас.

– Я самая кепская прылада, якую толькi вы маглi выбраць, - сказаў Марвел.
– Я слабасiльны, - працягваў ён.
– Я вельмi слабы, - паўтарыў ён, не дачакаўшыся адказу.

– Хiба?

– I сэрца ў мяне слабое. Ваша даручэнне я выканаў. Але, запэўнiваю вас, мне здавалася, што я вось-вось упаду.

– Так?

– У мяне i смеласцi i сiлы такой няма, якiя вам патрэбны.

– Я цябе падбадзёру.

– Лепш не трэба. Я не хачу сапсаваць вам усю справу, але гэта можа здарыцца. Раптам я спалохаюся цi разгублюся...

– Ужо пастарайся, каб гэтага не здарылася, - сказаў Голас спакойна, але цвёрда.

– Лепш ужо памерцi, - сказаў Марвел.
– I гэта ж несправядлiва, працягваў ён.
– Згадзiцеся самi... Мне здаецца, я маю права...

– Наперад!
– сказаў Голас.

Мiстэр Марвел прыбавiў кроку, i нейкi час яны iшлi моўчкi.

– Вельмi цяжкая работа, - сказаў мiстэр Марвел.

Гэта заўвага нiяк не падзейнiчала. Тады ён вырашыў падступiцца з другога канца.

– А што мне гэта дае?
– пачаў ён зноў тонам горкай крыўды.

– Хопiць!
– ва ўсю

моц гыркнуў Голас.
– Я цябе забяспечу. Толькi рабi тое, што табе загадваюць. Ты выдатна справiшся, хаця ты i дурань, а справiшся...

– Кажу вам, спадар, я непадыходзячы чалавек для гэтага. Я не хачу вам пярэчыць, але гэта так...

– Замоўкнi ты, iнакш я зноў пачну выкручваць табе руку, - сказаў Невiдзiмка.
– Не перашкаджай мне думаць.

Наперадзе праз дрэвы блiснулi дзве плямы жоўтага святла, i ў змроку сталi бачны абрысы квадратнай царкоўнай вежы.

– Я буду трымаць руку на тваiм плячы, - сказаў Голас, - пакуль мы не пройдзем праз вёску. Iдзi прама i не надумайся прыдурвацца. Iнакш будзе кепска.

– Ведаю, - адказаў i ўздыхнуў Марвел, - гэта я добра ведаю.

Жаласная фiгура ў старым цылiндры прайшла са сваёй ношай па вясковай вулiцы мiма асветленых вокнаў i знiкла ў змроку за ваколiцай.

Раздзел XIV

У ПОРТ-СТОЎ

На наступны дзень у дзесяць гадзiн ранiцы мiстэр Марвел, няголены, брудны, раскудлачаны, сядзеў на лаўцы каля ўваходу ў карчомку, якая знаходзiлася ў прадмесцi Порт-Стоў; рукi ён засунуў у кiшэнi, часта надзiмаў шчокi i выгляд у яго быў вельмi зняможаны, расхваляваны i трывожны. Побач з iм ляжалi кнiгi, звязаныя ўжо вяроўкай. Вузел быў пакiнуты ў сасновым лесе за Брэмблхерстам, у адпаведнасцi з пераменамi ў планах Невiдзiмкi. Мiстэр Марвел сядзеў на лаўцы, i, хаця нiхто не звяртаў на яго нiякай увагi, хваляванне яго ўсё ўзмацнялася. Рукi яго бесперапынку шнарылi па шматлiкiх кiшэнях.

Пасля таго, як ён праседзеў тут добрую гадзiну, з карчмы выйшаў пажылы матрос з газетай у руках i апусцiўся на лаўку побач з Марвелам.

– Харошы дзянёк, - сказаў матрос.

Мiстэр Марвел стаў спалохана азiрацца.

– Так, вельмi, - пацвердзiў ён.

– Надвор'е як раз па сезону, - працягваў матрос тонам, якi не дапускаў пярэчанняў.

– Сапраўды, - пагадзiўся мiстэр Марвел.

Матрос вынуў зубачыстку i на працягу некалькiх хвiлiн быў заняты выключна ёю. А мiж тым позiрк яго быў скiраваны на мiстэра Марвела, i ён уважлiва вывучаў запыленую фiгуру i кнiгi, якiя ляжалi побач з iм. Калi матрос падыходзiў да мiстэра Марвела, яму падалося, што ў таго ў кiшэнi звiняць манеты. Яго здзiвiла неадпаведнасць памiж знешнiм выглядам мiстэра Марвела i гэтым багаццем, якое пабразгвала. Думка яго зноў звярнулася да тэмы, якая нядаўна авалодала яго ўяўленнем.

– Кнiгi?
– спытаўся ён раптам, старанна арудуючы зубачысткай.

Мiстэр Марвел уздрыгнуў i паглядзеў на звязку, што ляжала побач.

– Так, - сказаў ён, - так-так, гэта кнiгi.

– Дзiўныя рэчы можна знайсцi ў кнiгах, - працягваў матрос.

– Цалкам з вамi згодны, - сказаў мiстэр Марвел.

– I не толькi ў кнiгах, - працягваў матрос.

– Правiльна, - пацвердзiў мiстэр Марвел. Ён зiрнуў на свайго субяседнiка i затым паглядзеў вакол сябе.

– Вось, да прыкладу, дзiўныя рэчы часам пiшуць у газетах, - пачаў зноў матрос.

Поделиться:
Популярные книги

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена