Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:
– Пайду пашукаю, цi няма ўнiзе яшчэ чаго-небудзь з ежы, - сказаў Кемп.
– Баюся, што знойдзецца не шмат.
Закончыўшы з ежай, - а паеў ён грунтоўна, - Невiдзiмка папрасiў цыгару.
Ён прагна адкусiў кончык, перш чым Кемп паспеў адшукаць нож, i вылаяўся, калi адстаў вонкавы лiсток.
Дзiўна было бачыць яго з цыгарай: рот, горла, зеў i ноздры выступалi, быццам злепак, зроблены з дыму, якi клубiўся.
– Слаўная штука тытунь!
– сказаў ён, моцна зацягнуўшыся.
– Мне вельмi пашанцавала, што я трапiў да вас, Кемп. Вы павiнны памагчы мне. Падумаць толькi -
Ён выпiў яшчэ вiскi з содай. Кемп устаў, агледзеўся i прынёс з суседняга пакоя яшчэ шклянку для сябе.
– Усё гэта дзiка... але, напэўна, я таксама вып'ю.
– Вы амаль не змянiлiся, Кемп, за гэтыя дванаццаць гадоў. Вы, бландзiны, мала мяняецеся. Усё такi ж стрыманы i метадычны... Я павiнен вам усё растлумачыць. Мы будзем працаваць разам!
– Але як гэта адбылося?
– спытаў Кемп.
– Як вы сталi такiм?
– Богам прашу, дайце мне спакойна пакурыць, потым я вам усё раскажу.
Але ў гэтую ноч ён не расказаў нiчога. У яго разбалелася рука i пачалася гарачка, ён вельмi аслабеў. Яго хворае ўяўленне ўсё вярталася да пагонi на ўзгорку i да бойкi каля шынка. Ён пачаў было расказваць, але адразу пераходзiў на iншае. Ён няскладна гаварыў пра Марвела, сутаргава зацягваўся, i ў голасе яго чулася раздражненне. Кемп стараўся атрымаць з яго расказу ўсё, што мог.
– Ён мяне баяўся... я бачыў, што ён мяне баiцца, - зноў i зноў паўтараў Невiдзiмка.
– Ён хацеў уцячы ад мяне, толькi пра гэта i думаў. Якое я зрабiў глупства! Трэба было забiць яго...
– Дзе вы ўзялi грошы?
– раптам спытаўся Кемп.
Невiдзiмка прамаўчаў.
– Сёння я не магу вам сказаць, - адказаў ён.
Раптам ён застагнаў i нагнуўся наперад, схапiўшыся нябачнымi рукамi за нябачную галаву.
– Кемп, - сказаў ён, - я не сплю ўжо трэцiя суткi, за ўвесь гэты час мне ўдалося задрамаць гадзiну-другую, не больш. Я павiнен выспацца.
– Добра, - адказаў Кемп.
– Адпачывайце тут, у маiм пакоi.
– Але як я магу спаць? Калi я засну, ён уцячэ. Эх! Цi не ўсё роўна!
– Рана сур'ёзная?
– адрывiста спытаўся Кемп.
– Дробязi - драпiна. Госпадзi, як мне спаць хочацца!
– Дык кладзiцеся.
Невiдзiмка, здавалася, глядзеў на Кемпа.
– У мяне ёсць асаблiвыя прычыны не жадаць быць злоўленым маiмi блiзкiмi, - павольна прагаварыў ён.
Кемп уздрыгнуў.
– I дурань жа я!
– усклiкнуў Невiдзiмка, стукнуўшы кулаком па стале. Я сам падаў вам гэтую думку.
Раздзел ХVIII
НЕВIДЗIМКА СПIЦЬ
Нягледзячы на стомленасць i раненне, Невiдзiмка ўсё ж не паверыў слову Кемпа, што на свабоду яго не будзе зроблена нiякага замаху. Ён агледзеў абодва вакны спальнi, падняў шторы i адчынiў аканiцы, каб пераканацца, што гэтым шляхам можна ўцякаць у выпадку неабходнасцi. За вокнамi стаяла мiрная начная цiшыня. Над узгоркамi заходзiў малады месяц. Потым Невiдзiмка агледзеў замок спальнi i дзверы прыбiральнi i ваннай, каб пераканацца, што i адсюль ён зможа ўцячы. Нарэшце ён заявiў, што задаволены. Ён стаяў перад камiнам, i Кемп пачуў гук пазяхання.
– Мне вельмi шкада, - сказаў Невiдзiмка, - што я не магу цяпер расказаць вам аб усiм, што я зрабiў. Але я сапраўды выбiўся з сiл. Гэта недарэчна, бясспрэчна. Гэта жахлiва. Але, верце мне, Кемп, што б вы ранiцай там нi даказвалi, а гэта цалкам магчыма. Я зрабiў адкрыццё. Я думаў захаваць яго ўпотайкi. Але гэта немагчыма. Мне патрэбны памочнiк. А вы... чаго толькi мы не зможам зрабiць!.. Урэшце, пакiнем усё гэта да заўтра. Цяпер, Кемп, я павiнен заснуць - iнакш я памру.
Кемп стаяў пасярод пакоя, гледзячы на безгаловы халат.
– Дык я пакiну вас, - сказаў ён.
– Але гэта неверагодна... Яшчэ тры такiя здарэннi, якiя пераварочваюць уверх дном усе мае тэорыi, i я звар'яцею. I ўсё ж, бачна, гэта так! Цi патрэбна вам яшчэ чаго-небудзь?
– Толькi каб вы пажадалi мне спакойнай ночы, - сказаў Грыфiн.
– Спакойнай ночы, - сказаў Кемп i пацiснуў нябачную руку.
Ён бокам накiраваўся да дзвярэй. Раптам халат хутка падышоў да яго.
– Помнiце, - вымавiў халат.
– Нiякiх спробаў злавiць цi затрымаць мяне. Iнакш...
Кемп злёгку змянiўся ў твары.
– Я ж, здаецца, даў вам слова, - сказаў ён.
Кемп выйшаў, цiха прычынiў за сабой дзверы, i ключ зараз жа шчоўкнуў у замку. Пакуль Кемп стаяў, не рухаючыся, з выглядам пакорлiвага здзiўлення на твары, пачулiся паспешныя крокi, i дзверы ванны таксама аказалiся зачыненымi. Кемп стукнуў сябе рукой па лбе.
– Сплю я, цi што? Увесь свет звар'яцеў, цi гэта я з глузду з'ехаў?
– Ён засмяяўся i злёгку тузануў рукою замкнутыя дзверы.
– Выгнаны з уласнай спальнi i кiм? Страшэннай бязглуздзiцай!
Ён падышоў да верхняй прыступкi лесвiцы, азiрнуўся i зноў паглядзеў на замкнёныя дзверы.
– Бясспрэчны факт, - вымавiў ён, дакранаючыся да патылiцы, якая ныла. Так, бясспрэчны факт. Але...
– Ён безнадзейна пакiваў галавой, павярнуўся i спусцiўся ўнiз.
Ён запалiў лямпу ў сталовай, дастаў цыгару i пачаў хадзiць па пакоi, то бязладна мармычучы, то гучна спрачаючыся сам з сабою.
– Невiдзiмка!
– сказаў ён.
– Цi можа iснаваць нябачная жывёлiна? У моры - так. Там тысячы, мiльёны! Усе лiчынкi, усе мiкраарганiзмы... а медузы! У моры нябачных iстотаў больш, чым бачных! Раней я нiколi пра гэта не думаў... А ў сажалках! Усе гэтыя малюсенькiя арганiзмы, якiя жывуць у сажалках, - кавалачкi бясколернай, празрыстай слiзi... Але ў паветры? Не! Гэта немагчыма. А ўрэшце - чаму б i не? Калi б чалавек быў бы зроблены са шкла - i то ён быў бы бачны.
Кемп глыбока задумаўся. Тры цыгары ператварылiся ў белы попел, якi рассыпаўся па дыване, перш чым ён загаварыў зноў. Дакладней проста ўскрыкнуў. Потым ён выйшаў з пакоя, прайшоў у сваю прыёмную i запалiў там газ. Гэта быў маленькi пакой, таму што доктар Кемп не займаўся практыкай; там ляжалi газеты. Ранiшнi нумар, разгорнуты, валяўся на стале. Ён схапiў газету, перагарнуў яе i пачаў чытаць паведамленне аб "Незвычайным здарэннi ў Айпiнгу", якое з такой шчырасцю прачытаў Марвелу матрос у Порт-Стоў. Кемп хутка прабег гэтыя радкi.