Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ага, бывае.

– Вось i ў гэтай газеце, - сказаў матрос.

– А!
– сказаў мiстэр Марвел.

– Вось тут, - працягваў матрос, не зводзячы з мiстэра Марвела настойлiвага i сур'ёзнага позiрку, - надрукавана пра Невiдзiмку.

Мiстэр Марвел скрывiў рот i пачухаў скулу, адчуваючы, што ў яго загарэлiся вушы.

– Чаго толькi не выдумаюць, - сказаў ён слабым голасам.
– Дзе гэта, у Аўстралii цi ў Амерыцы?

– Нiчога падобнага, - адказаў матрос, - тут.

– Госпадзi!
– усклiкнуў Марвел, уздрыгнуўшы.

– Праўда, не так каб зусiм тут, - сказаў

матрос i мiстэр Марвел уздыхнуў з палёгкай, - не ў гэтым самым месцы, дзе мы цяпер сядзiм, але паблiзу.

– Невiдзiмка, - сказаў Марвел.
– Ну, а што ён робiць?

– Усё, - сказаў марак, уважлiва разглядваючы Марвела.
– Усё што трэба, - дабавiў ён.

– Я ўжо чатыры днi не бачыў газет, - сказаў Марвел.

– Спачатку ён з'явiўся ў Айпiнгу, - сказаў матрос.

– Вось як?
– сказаў мiстэр Марвел.

– Там ён з'явiўся ў першы раз, - працягваў матрос, - а адкуль ён узяўся, гэтага, вiдаць, нiхто не ведае. Вось: "Незвычайнае здарэнне ў Айпiнгу". I ў газеце сказана, што гэта ўсё дакладна i верагодна.

– Госпадзi!
– сказаў мiстэр Марвел.

– Так ужо, i праўда, дзiўная гiсторыя. I вiкарый, i доктар сцвярджаюць, што бачылi яго зусiм ясна... Дакладней кажучы, не бачылi. Тут пiшуць, што ён жыў у карчме "Кучар i конi" i нiхто, мусiць, спачатку не здагадваўся пра яго няшчасце, а потым у карчме надарылася бойка i ў яго з галавы сарвалi бiнты. Тады i заўважылi, што галава ў яго нябачная. Тут сказана, што яго адразу ж хацелi схапiць, ды яму ўдалося скiнуць з сябе вопратку i ўцячы. Праўда, яму давялося вытрымаць адчайную схватку, у час якой ён нанёс сур'ёзныя раненнi заслужанаму i паважанаму канстэблю, мiстэру Джаферсу, вось як тут сказана. Усё адкрыта, так? Iмёны названы поўнасцю i ўсё такое.

– Госпадзi!
– прамовiў мiстэр Марвел, з трывогай азiраючыся па баках i спрабуючы вобмацкам злiчыць грошы ў кiшэнях: яму прыйшла ў галаву дзiўная i вельмi цiкавая думка.

– Як усё гэта дзiўна!
– сказаў ён.

– Праўда ж? Проста незвычайна, скажу я вам. Нiколi ў жыццi не чуў аб невiдзiмках. Ды што казаць: у наш час iншы раз чуеш пра такiя рэчы, што...

– I гэта ўсё, што ён зрабiў?
– спытаўся Марвел як мага спакайней.

– А гэтага хiба мала?
– сказаў матрос.

– Ён не вярнуўся ў Айпiнг?
– спытаўся Марвел.
– Проста ўцёк, i ўсё?

– Усё, - сказаў матрос.
– Мала вам?

– Зусiм дастаткова, - сказаў Марвел.

– Яшчэ б не дастаткова, - сказаў марак, - яшчэ б...

– А таварышаў у яго не было? Нiчога не пiшуць пра гэта?
– з трывогай спытаўся Марвел.

– Няўжо вам мала аднаго такога малайца?
– спытаўся матрос.
– Не, слава табе госпадзi, ён быў адзiн.

Матрос панура пакiваў галавой.

– Нават падумаць агiдна, што ён тут недзе ашываецца! Ён на свабодзе, i, як пiшуць у газеце, мяркуючы па некаторых звестках, можна зрабiць здагадку, што ён накiраваўся ў Порт-Стоў. А мы якраз тут! Гэта ўжо вам не амерыканскi цуд якi-небудзь. Вы падумайце толькi, што ён можа тут натварыць. Раптам ён вып'е лiшняе i надумаецца кiнуцца на вас? А калi ён захоча рабаваць, - хто сумее перашкодзiць яму? Ён можа забрацца куды хочаш, можа красцi, можа прайсцi скрозь палiцэйскую заставу гэтак жа лёгка, як мы з вамi можам уцячы ад сляпога. Яшчэ лягчэй! Сляпыя, гавораць, цудоўна добра чуюць. А калi б дзе было вiнцо, якое яму спадабалася б...

– Так, вядома, становiшча яго вельмi выгаднае, - сказаў мiстэр Марвел.
– I...

– Сапраўды, - сказаў матрос, - вельмi выгаднае.

На працягу ўсёй гэтай размовы мiстэр Марвел не пераставаў напружана азiрацца па баках, прыслухваючыся да ледзьве чутных крокаў i стараючыся заўважыць няўлоўныя рукi. Ён, здаецца, гатовы быў прыняць нейкае важнае рашэнне.

Кашлянуўшы ў руку, ён яшчэ раз азiрнуўся, прыслухаўся, потым нахiлiўся да матроса i, панiзiўшы голас, сказаў:

– Справа ў тым, што я выпадкова тое-сёе ведаю пра гэтага невiдзiмку. З прыватных крынiц.

– Ого!
– усклiкнуў матрос.
– Вы?

– Так, - сказаў Марвел.
– Я.

– Вось як!
– сказаў матрос.
– А дазвольце спытацца...

– Вы будзеце здзiўлены, - сказаў мiстэр Марвел, прыкрываючы рот рукой.
– Гэта дзiвосна.

– Яшчэ б, - сказаў матрос.

– Справа ў тым...
– пачаў мiстэр Марвел канфiдэнцыяльным тонам. Але раптам выраз яго твару, як па чарадзейству, змянiўся.
– Вой!
– прастагнаў ён i цяжка заварочаўся на лаўцы; твар яго скрывiўся ад болю.
– О-о-ой! прастагнаў ён зноў.

– Што з вамi?
– спытаўся спачувальна матрос.

– Зубы баляць, - сказаў мiстэр Марвел i прыклаў руку да шчакi. Потым хутка ўзяў кнiгi.
– Мне, бадай што, пара, - сказаў ён i пачаў неяк дзiўна ёрзаць па лаўцы, адсоўваючыся ад свайго субяседнiка.

– Але вы ж збiралiся расказаць мне пра Невiдзiмку, - запратэставаў матрос.

Мiстэр Марвел спынiўся ў нерашучасцi.

– Вутка, - сказаў Голас.

– Гэта вутка, - паўтарыў мiстэр Марвел.

– Дык жа ў газеце напiсана...
– сказаў матрос.

– Проста вутка, - сказаў Марвел.
– Я знаю, хто ўсё гэта выдумаў. Нiякага няма невiдзiмкi. Хлусня.

– Як жа так? У газеце ж...

– Усё выдумкi, з пачатку да канца, - цвёрда сказаў Марвел.

Матрос падняўся з газетай у руках i вылупiў вочы. Мiстэр Марвел сутаргава азiраўся навокал.

– Пастойце, - сказаў матрос павольна i раздзельна.
– Вы хочаце сказаць...

– Так, - сказаў Марвел.

– Дык якога ж чорта вы сядзелi i слухалi, што я балбачу. Чаго ж вы маўчалi, калi я тут перад вамi строiў дурня.

Мiстэр Марвел надзьмуў шчокi. Матрос раптам пачырванеў i сцiснуў кулакi.

– Я тут, можа, дзесяць хвiлiн сяджу i размазваю гэтую гiсторыю, а ты, тоўстаморды дурань, грубiян, не мог...

– Калi ласка, перастаньце лаяцца, - сказаў мiстэр Марвел.

– Лаяцца! Пачакай...

– Iдзём!
– сказаў Голас.

Мiстэра Марвела раптам прыпадняла, закружыла, i ён закрочыў прэч нейкай дзiўнай, сутаргавай паходкай.

– Выбiрайся пакуль цэлы, - сказаў матрос.

– Гэта мне выбiрацца?
– сказаў Марвел. Ён адступiў нейкай няроўнай, паспешлiвай паходкай, амаль скачкамi; потым штосьцi замармытаў напаўголасу вiнаватым i разам з тым пакрыўджаным тонам.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Темный Патриарх Светлого Рода 5

Лисицин Евгений
5. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 5

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8