Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:
– Распiвачная?
– прахрыпела фiзiяномiя, вылупiўшы вочы.
– Не, - адказалi ў адзiн голас абодва джэнтльмены.
– Насупраць, шаноўны, - сказаў мiстэр Банцiнг.
– I, калi ласка, зачынiце дзверы, - дабавiў з раздражненнем мiстэр Кас.
– Добра, - сказаў незнаёмы нягучна, зусiм iншым голасам, чым спачатку.
– Ёсць!
– зноў прахрыпеў ён, як i першы раз.
– Поўны назад, скамандаваў ён сам сабе, знiкаючы i зачыняючы дзверы.
– Матрос, напэўна, - сказаў мiстэр Банцiнг.
– Забаўны народ. "Поўны назад", - чулi? Гэта, магчыма, марскi тэрмiн, якi азначае выхад з пакоя.
– Сапраўды,
– Нервы мае цалкам расстроены. Я нават падскочыў, калi дзверы расчынiлiся.
Мiстэр Банцiнг спагадлiва ўсмiхнуўся, быццам ён сам не падскокваў.
– А цяпер, - сказаў ён i ўздыхнуў, - зоймемся кнiгамi.
– Адну хвiлiну, - сказаў Кас, падымаючыся i запiраючы дзверы.
– Цяпер, я думаю, нам нiхто не перашкодзiць.
У гэтую хвiлiну хтосьцi фыркнуў.
– Адно не выклiкае сумнення, - сказаў мiстэр Банцiнг, падсоўваючы крэсла да крэсла Каса.
– У Айпiнгу за апошнiя днi адбывалiся нейкiя дзiўныя падзеi, вельмi дзiўныя. Я, вядома, не веру ў гэтую недарэчную байку пра Невiдзiмку...
– Гэта неверагодна, - сказаў Кас, - неверагодна. Але факт той, што я бачыў... так, так, я заглянуў у рукаў...
– Але вы ўпэўнены... цi праўда, што вы ўбачылi?.. Можа, тут было люстэрка... Выклiкаць жа галюцынацыю вельмi лёгка. Я не ведаю, цi бачылi вы калi-небудзь сапраўднага добрага фокуснiка?
– Не будзем спрачацца, - сказаў Кас.
– Мы ж ужо пра ўсё гэта гаварылi. Звернемся да кнiг... Ага, вось гэта, па-мойму, напiсана па-грэчаску. Ну, вядома, гэта грэчаскiя лiтары.
Ён паказаў на сярэдзiну старонкi. Мiстэр Банцiнг злёгку пачырванеў i прыблiзiў свой твар да кнiгi: з яго акулярамi, вiдавочна, зноў штосьцi здарылася. Яго веды ў грэчаскай мове былi вельмi слабыя, але ён думаў, што ўсе прыхаджане лiчаць яго знаўцам грэчаскай i старажытнажыдоўскай. I вось... Няўжо прызнацца ў сваiм невуцтве? Цi выдумаць што-небудзь? Раптам ён адчуў нейкi дзiўны дотык да сваёй патылiцы. Ён паспрабаваў падняць галаву, але сустрэў неадольную перашкоду.
Ён адчуваў незразумелы цяжар, нiбы чыясьцi моцная рука прыгiнала яго ўнiз, так што падбародак дакрануўся да стала.
– Не варушыцеся, шаноўнейшыя, - пачуўся шэпт над яго вухам, - iнакш я размажджэру вам абодвум галовы.
Ён зiрнуў у твар Каса, якi блiзка прыгнуўся да яго, i ўбачыў на iм адлюстраванне свайго асабiстага спалоху i бязмежнага здзiўлення.
– Вельмi шкадую, што даводзiцца прымаць крутыя меры, - сказаў Голас, але гэта непазбежна. Калi гэта вы навучылiся заглядаць у прыватныя запiсы даследчыкаў?
– сказаў Голас, i два падбародкi адначасова стукнулiся аб стол, i дзве пары скiвiцаў адначасова шчоўкнулi.
– Калi гэта вы навучылiся ўрывацца ў дом чалавека, якi апынуўся ў бядзе?
– I зноў удар па стале i шчоўканне зубоў.
– Куды падзелi маю вопратку? Цяпер слухайце, - сказаў Голас.
– Вокны зачынены, а з дзвярнога замка я выняў ключ. Чалавек я вельмi моцны, i пад рукой у мяне качарга, не гаворачы ўжо пра тое, што я нябачны. Несумненна, калi б я толькi захацеў, я без усялякiх намаганняў забiў бы вас абодвух i спакойна знiк. Зразумела? Дык вось. Цi абяцаеце вы не рабiць глупстваў i выконваць усё, што я вам загадаю, калi я вас памiлую?..
Вiкарый i доктар паглядзелi адзiн на аднаго, i доктар скурчыў грымасу.
– Абяцаем, - сказаў вiкарый.
– Абяцаем, - сказаў доктар.
Тады Невiдзiмка выпусцiў iх, i яны выпрасталiся. Твары ў абодвух былi вельмi чырвоныя, i яны ўзмоцнена круцiлi галовамi.
– Прашу вас заставацца на сваiх месцах, - сказаў Невiдзiмка.
– Бачыце, вось качарга. Калi я ўвайшоў у гэты пакой, - працягваў ён, па чарзе падносячы качаргу да носа абодвух сваiх субяседнiкаў, - я не чакаў сустрэць тут людзей. I, мiж iншым, я спадзяваўся знайсцi акрамя сваiх кнiг, яшчэ i вопратку. Дзе яна? Не, не, не ўставайце. Я бачу - яе тут няма. Хаця днi цяпер стаяць дастаткова цёплыя для таго, каб Невiдзiмка мог хадзiць голы, але ўсё ж па вечарах даволi прахладна. Пагэтаму я маю патрэбу ў вопратцы i некаторых iншых рэчах. Акрамя таго, мне патрэбны гэтыя тры кнiгi.
Раздзел XII
НЕВIДЗIМКА ШАЛЕЕ
Тут неабходна зноў перапынiць расказ, з прычыны вельмi цяжкай акалiчнасцi, якая зараз высветлiцца. Пакуль у гасцiнай адбывалася ўсё апiсанае вышэй i пакуль мiстэр Хакстэрс назiраў за мiстэрам Марвелам, якi курыў люльку каля варот, воддаль, ярдах у дванаццацi, стаялi мiстэр Хол i Тэдзi Хенфры i, азадачаныя i збянтэжаныя, абмяркоўвалi адзiную айпiнгскую злобу дня.
Раптам пачуўся моцны ўдар у дзверы гасцiнай, адтуль даляцеў пранiзлiвы крык, i затым усё зацiхла.
– Эй!
– вымавiў Тэдзi Хенфры.
– Эй!
– пачулася ў распiвачнай.
Мiстэр Хол усведамляў усё, што адбывалася, павольна, але правiльна.
– Там штосьцi няладнае, - сказаў ён, выходзячы з-за стойкi i накiроўваючыся да дзвярэй гасцiнай.
Ён i Тэдзi разам падышлi да дзвярэй з напружанай увагай на тварах. Позiркi ў iх былi задумлiвыя.
– Штосьцi нядобра, - сказаў Хол, i Хенфры кiўнуў у знак згоды. На iх дыхнула цяжкiм пахам хiмiкалiяў, а з пакоя пачулася прыглушаная размова, вельмi хуткая i цiхая.
– Што ў вас там?
– спытаўся Хол, пастукаўшы ў дзверы.
Прыглушаная размова крута абарвалася, на хвiлiну наступiла маўчанне, затым зноў пачуўся гучны шэпт, пасля чаго раздаўся крык: "Не, не, не трэба!" Затым усчалася валтузня, пачуўся стук крэсла, якое ўпала на падлогу, i шум кароткай схваткi. I зноў цiшыня.
– Што за чорт!
– усклiкнуў Хенфры напаўголасу.
– Што ў вас там?
– зноў спытаўся мiстэр Хол.
Вiкарый адказаў нейкiм дзiўным дрыготкiм голасам:
– Усё ў парадку. Калi ласка, не перашкаджайце.
– Дзiўна!
– сказаў Хенфры.
– Дзiўна!
– сказаў мiстэр Хол.
– Просяць не перашкаджаць, - сказаў Хенфры.
– Чуў, - сказаў Хол.
– I хтосьцi фыркнуў, - сказаў Хенфры.
Яны працягвалi стаяць каля дзвярэй, прыслухоўваючыся. Размова ў гасцiнай аднавiлася, такая ж прыглушаная i хуткая.
– Я не магу, - пачуўся голас мiстэра Банцiнга.
– Кажу вам, судар, я не хачу!
– Што такое?
– спытаўся Хенфры.
– Кажа, што не хоча, - сказаў Хол.
– Каму гэта ён - нам, цi што?
– Абуральна!
– пачуўся голас мiстэра Банцiнга.
– "Абуральна!" - паўтарыў мiстэр Хенфры.
– Я гэта ясна чуў.
– А хто цяпер гаворыць?
– спытаўся Хенфры.
– Напэўна, мiстэр Кас, - сказаў Хол.
– Вы што-небудзь разбiраеце?
Яны памаўчалi. Размова за дзвярыма станавiлася ўсё больш незразумелай i загадкавай.
– Здаецца, абрус здзiраюць са стала, - сказаў Хол.
За стойкай з'явiлася гаспадыня. Хол стаў знакамi ўгаворваць яе, каб яна не шумела i падышла да iх. Гэта адразу ж абудзiла ў яго жонкi дух супярэчлiвасцi.