Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

Калi яны падымалiся па лесвiцы са склепа, iм абоiм, як потым было ўстаноўлена, падалося, што хтосьцi адчынiў i зноў зачынiў парадныя дзверы; але ж яны бачылi iх зашчэпленымi, таму ў тую хвiлiну яны пра гэта нiчога адзiн аднаму не сказалi. У калiдоры мiсiс Хол апярэдзiла свайго мужа i ўзбегла па лесвiцы першая. У гэты час на лесвiцы хтосьцi чхнуў. Хол, якi адстаў ад сваёй жонкi на шэсць прыступкаў, падумаў, што гэта яна чхнула; яна ж была ўпэўнена, што гэта чхнуў ён. Падняўшыся наверх, яна расчынiла дзверы i стала аглядваць пакой пастаяльца.

– Зроду нiчога падобнага не бачыла!
– сказала яна.

У гэты момант ззаду, над самым яе вухам, хтосьцi

фыркнуў, яна павярнулася i, да вялiкага яе здзiўлення, убачыла, што Хол стаiць за крокаў дванаццаць ад яе, на верхняй прыступцы лесвiцы. Ён адразу ж падышоў да яе. Яна нахiлiлася i стала абмацваць падушку i бялiзну.

– Халодная, - сказала яна.
– Яго няма ўжо з гадзiну, а можа, i больш.

Не паспела яна дагаварыць, як адбылося нешта надзвычай дзiўнае. Пасцельная бялiзна згарнулася ў вузел, якi тут жа пераскочыў цераз спiнку ложка. Здавалася, быццам чыясьцi рука скамячыла коўдру i прасцiны i кiнула на падлогу. Услед за гэтым капялюш незнаёмца саскочыў са свайго месца, зрабiў у паветры дугу i ляпнуў проста ў твар мiсiс Хол. Затым з такой жа хуткасцю паляцела з умывальнiка губка; затым крэсла, нядбайна скiнуўшы з сябе пiнжак i штаны незнаёмца i хiхiкнуўшы сухiм смяшком, вельмi падобным на смех незнаёмца, павярнулася ўсiмi чатырма ножкамi да мiсiс Хол i, нацэлiўшыся iмi, кiнулася на яе. Яна ўсклiкнула i павярнулася да дзвярэй, а ножкi крэсла асцярожна, але рашуча ўперлiся ў яе спiну i выштурхнулi яе разам з Холам з пакоя. Дзверы са стукам зачынiлiся, шчоўкнуў замок. Крэсла i ложак, вiдаць, яшчэ паскакалi трохi, нiбы святкуючы перамогу, i раптам усё сцiхла.

Мiсiс Хол амаль непрытомная павiсла на руках мужа. З вялiкiм намаганнем мiстэру Холу ўдалося з дапамогай Мiлi, якая паспела прачнуцца ад крыку i шуму, знесцi яе ўнiз i даць ёй заспакаяльных кропель.

– Гэта духi, - сказала мiсiс Хол, нарэшце апрытомнеўшы.
– Я ведаю, гэта духi. Я чытала пра iх у газетах. Сталы i крэслы пачынаюць скакаць i танчыць...

– Выпi яшчэ крышку, Джэнi, - перапынiў Хол, - гэта падмацуе цябе.

– Зачынi дзверы, - сказала мiсiс Хол, - i не пускай яго больш. Я ўвесь час падазравала... Як гэта я не здагадалася! Вачэй не вiдаць, галава забiнтаваная, i ў царкву па нядзелях не ходзiць. А колькi бутэлек... Для чаго прыстойнаму чалавеку столькi бутэлек! Ён напусцiў духаў у мэблю... Мая мiлая старая мэбля! У гэтым самым крэсле любiла сядзець мая дарагая матушка, калi я была яшчэ маленькай дзяўчынкай. I падумайце, яно паднялося цяпер супраць мяне...

– Выпi яшчэ кропель, Джэнi, - сказаў Хол, - у цябе нервы зусiм расстроены.

Было ўжо пяць гадзiн, залатыя промнi ранiшняга сонца залiвалi вулiцу. Супругi паслалi Мiлi разбудзiць мiстэра Сэндзi Ўоджарса, каваля, якi жыў насупраць.

– Гаспадар вам кланяецца, - паведамiла яму Мiлi.
– I ў нас штосьцi здарылася з мэбляй, яна зусiм раз'юшылася. Можа, вы зойдзеце, паглядзiце?

Мiстэр Уоджэрс быў чалавек вельмi дасведчаны i разумны. Ён аднёсся з найвялiкшай сур'ёзнасцю да просьбы Мiлi.

– Гэта вядзьмарства, галавой ручаюся, - сказаў ён.
– Такому пастаяльцу толькi капытоў не хапае.

Ён прыйшоў моцна заклапочаны. Мiстэр i мiсiс Хол жадалi было падняцца з iм наверх, але ён, мусiць, з гэтым не спяшаўся i лiчыў за лепшае працягваць размову ў калiдоры. З тытунёвай крамы Хакстэрса выйшаў прыказчык i пачаў адчыняць аканiцы. Яго запрасiлi прыняць удзел у абмеркаваннi здарэння. За iм праз некалькi хвiлiн падышоў, вядома, i сам мiстэр Хакстэрс. Англасаксонскi парламенцкi дух выявiўся тут поўнасцю: гаварылi многа, але за справу не бралiся.

– Установiм спачатку факты, - настойваў мiстэр Сэндзi Ўоджэрс. Абмяркуем, цi будзе правiльна з нашага боку ўзламаць дзверы яго пакоя. Замкнутыя дзверы заўсёды можна ўзламаць, але раз дзверы ўзломаны, iх ужо не зробiш няўзломанымi.

Але раптам, да ўсеагульнага здзiўлення, дзверы пакоя пастаяльца адчынiлiся самi, i, зiрнуўшы наверх, яны ўбачылi захутаную фiгуру незнаёмца; ён спускаўся па лесвiцы i пiльна глядзеў на iх злавесным позiркам сваiх незвычайных шкляных вачэй. Павольна, драўлянай паходкай ён спусцiўся з лесвiцы, прайшоў калiдор i спынiўся.

– Глядзiце, - сказаў ён, выцягнуўшы палец у пальчатцы.

Глянуўшы ў паказаным кiрунку, яны ўбачылi ля самых дзвярэй склепа бутэльку з сарсапарэллю. Тут ён увайшоў у гасцiную i нечакана хутка са злосцю зачынiў дзверы перад самым iх носам.

Нiхто не вымавiў нi слова, пакуль не зацiх гук зачыненых дзвярэй. Усе маўклiва пераглядвалiся.

– Прызнаюся, гэта ўжо верх...
– пачаў мiстэр Уоджэрс i не закончыў фразу.

– Я на вашым месцы пайшоў бы i спытаў яго наконт усяго гэтага, - сказаў ён затым Холу.
– Я патрабаваў бы тлумачэння.

Спатрэбiўся некаторы час, каб пераканаць гаспадара адважыцца на гэта. Нарэшце ён пастукаўся ў дзверы, адчынiў iх i пачаў:

– Прабачце...

– Iдзiце к чорту!
– крыкнуў у шаленстве незнаёмец.
– Зачынiце дзверы!

На гэтым тлумачэнне i закончылася.

Раздзел VII

ВЫКРЫЦЦЁ НЕЗНАЁМЦА

Незнаёмец увайшоў у гасцiную карчмы "Кучар i конi" каля паловы шостай ранiцы i заставаўся там прыблiзна да паўдня; шторы ў пакоi былi апушчаны, дзверы зачынены, i пасля няўдачы, якая напаткала Хола, нiхто не адважваўся ўвайсцi туды.

Увесь гэты час ён, вiдавочна, нiчога не еў. Тры разы ён званiў, прычым трэцi раз доўга i сярдзiта, але нiхто не адклiкнуўся.

– Добра, я яму пакажу "iдзiце к чорту", - бурчала мiсiс Хол. Чуткi пра начное здарэнне ў доме вiкарыя паспелi ўжо распаўсюдзiцца, памiж дзвюма падзеямi бачылi нейкую сувязь. Хол у суправаджэннi Ўоджэрса накiраваўся да суддзi, мiстэра Шэклфорса, каб з iм параiцца. Наверх падняцца нiхто не адважваўся. Чым займаўся ўвесь гэты час незнаёмец - невядома. Калi-нiкалi ён нецярплiва крочыў з кута ў кут, два разы з яго пакоя даносiлася лаянка, шамаценне разрываемай паперы i звон разбiваемых бутэлек.

Кучка напалоханых людзей, якiя згаралi ад цiкаўнасцi, усё павялiчвалася. Прыйшла мiсiс Хакстэрс. Падышлi некалькi бойкiх маладых хлопцаў, якiя прыбралiся з нагоды духава дня ў чорныя пiнжакi i гальштукi з белага пiке, i сталi задаваць недарэчныя пытаннi. Арчы Гаркер аказаўся самым смелым; ён зайшоў у двор i пастараўся зазiрнуць пад апушчаную штору. Бачыць ён не мог нiчога, але даў зразумець, што бачыць, i яшчэ той-сёй з айпiнгскага маладога пакалення далучыўся да яго.

Дзень для свята выдаўся на славу - цёплы i ясны; на вясковай вулiцы выстраiлася з дзесятак ларкоў i цiр для стральбы, а на лужку перад кузняй стаялi тры паласатыя жоўта-карычневыя фургоны, а нейкiя людзi ў маляўнiчых касцюмах наладжвалi прылады для кiдання какосавых арэхаў. Мужчыны былi ў сiнiх свiтэрах, дамы - у белых пярэднiках i модных капелюшах з вялiкiмi пёрамi. Вiдайер з "Чырвонай ланi" i мiстэр Джэгерс, шавец, якi таксама гандляваў старымi веласiпедамi, працягвалi папярок вулiцы гiрлянду з нацыянальных флагаў i каралеўскiх штандараў (яны засталiся пасля святкавання шасцiдзесяцiгадовага юбiлею каралевы Вiкторыi).

Поделиться:
Популярные книги

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Беглец. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
8. Путь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Беглец. Второй пояс

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV