Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ты думаеш, я табе толькi здаўся, так? Гэта толькi адно ўяўленне?

– А што ж яшчэ?
– адказаў Томас Марвел, пачухваючы патылiцу.

– Выдатна, - сказаў Голас.
– У такiм выпадку я буду кiдаць у цябе каменьчыкамi, пакуль ты не пераканаешся ў процiлеглым.

– Дык дзе ж ты?

Голас не адказаў. Свiст - i камень, вiдаць, пушчаны з паветра, праляцеў ля самага пляча мiстэра Марвела, ледзьве не закрануўшы яго. Павярнуўшыся, Марвел убачыў, як другi камень, апiсаўшы дугу, узляцеў уверх, павiс на секунду ў паветры i затым паляцеў да яго ног з амаль няўлоўнай хуткасцю. Марвел быў так уражаны, што нават

не паспрабаваў ухiлiцца. Камень, стукнуўшыся аб голы палец нагi, адляцеў у канаву. Мiстэр Томас Марвел падскочыў i завыў ад болю. Потым кiнуўся ўцякаць, але спатыкнуўся аб штосьцi i, перакулiўшыся, сеў.

– Ну, што скажаш цяпер?
– спытаўся Голас, i трэцi камень, апiсаўшы дугу, узляцеў уверх i павiс у паветры над бадзягам.
– Што я такое? Адно ўяўленне?

Мiстэр Марвел замест адказу падняўся на ногi, але тут жа быў зноў адкiнуты на зямлю. З хвiлiну ён ляжаў не рухаючыся.

– Сядзi смiрна, - сказаў Голас, - iнакш я кiну камень табе ў галаву.

– Ну i справы!
– сказаў мiстэр Марвел, сядаючы i пацiраючы выцятую нагу, але не зводзячы вачэй з камня.
– Нiчога не разумею. Камнi самi лётаюць. Камнi размаўляюць. Не кiдайся. Згiнь. Мне канцы.

Камень упаў на зямлю.

– Усё вельмi проста, - сказаў Голас.
– Я - невiдзiмка.

– Раскажыце, што-небудзь новае, - сказаў мiстэр Марвел, вохкаючы i курчачыся ад болю.
– Дзе вы хаваецеся, як вы гэта робiце? Не магу здагадацца. Здаюся.

– Я - невiдзiмка, толькi i ўсяго. Разумееш ты цi не?
– сказаў Голас.

– Ды гэта ясней яснага. I нечага, судар, злавацца. Скажыце, лепш, як вы хаваецеся.

– Я - невiдзiмка, у гэтым уся сутнасць. Зразумей ты...

– Але дзе ж вы?
– перапынiў яго Марвел.

– Ды тут, перад табой, у пяцi кроках.

– Расказвай! Я не сляпы! Яшчэ скажаш, што ты - паветра. Я ж не такi ўжо невук...

– Так, я - паветра. Ты глядзiш скрозь мяне.

– Што? I ў цябе зусiм нiчога няма? Адзiн толькi балбатлiвы голас - i ўсё?

– Я такi ж чалавек, як усе, з плоцi i крывi, мне трэба есцi, пiць i прыкрыць сваё голае цела. Але я - невiдзiмка. Зразумела? Я - невiдзiмка. Гэта вельмi проста. Нябачны.

– Сапраўдны чалавек?

– Так.

– Ну, калi так, - сказаў Марвел, - дайце руку. Гэта будзе ўсё ж на штосьцi падобна... Ох!
– усклiкнуў ён раптам.
– Як вы мяне напалохалi. Трэба ж так учапiцца!

Ён нашчупаў руку, якая сцiснула кiсць, затым, вызвалiўшыся, нерашуча абмацаў плячо, мускулiстыя грудзi, бараду. Твар яго выказваў надзвычайнае здзiўленне.

– Здорава!
– сказаў ён.
– Гэта цiкавей за пеўневы бой. Проста дзiўна. I я мог бы бачыць скрозь вас зайца ў паўмiлi адсюль. А вас самога нi кавалачка не вiдаць... не, урэшце...

Тут Марвел стаў уважлiва ўглядвацца ў пустую як быццам прастору перад iм.

– Скажыце, вы не елi хлеб з сырам?
– спытаўся ён, не выпускаючы нябачнай рукi.

– Правiльна. Гэта ежа яшчэ не засвоена арганiзмам.

– А-а, - сказаў Марвел.
– Усё-такi гэта дзiўна.

– Сапраўды, гэта i на палавiну не так дзiўна, як здаецца.

– Для майго сцiплага розуму гэта дастаткова дзiўна, - сказаў мiстэр Томас Марвел.
– Як вы, аднак, гэта ўладжваеце? Як вам, каб яго чорт узяў, удаецца?

– Гэта занадта доўгая гiсторыя. Так, акрамя таго...

– Я проста ў сябе не магу прыйсцi, - сказаў Марвел.

– Я хачу вам сказаць вось што: мне патрэбна дапамога. Мяне давялi да гэтага. Я натрапiў на вас нечакана. Я iшоў, не помнячы сябе ад шаленства, голы, знясiлены. Я гатовы быў забiць... I я ўбачыў вас...

– Госпадзi!
– сказаў мiстэр Марвел.

– Я падышоў да вас ззаду, падумаў i пайшоў далей...

Твар мiстэра Марвела вельмi красамоўна выказваў яго пачуццi.

– Потым спынiўся. "Вось, - падумаў я, - такi ж занядбаны, як я. Вось чалавек, якi мне патрэбны". Я вярнуўся i накiраваўся да вас. I...

– Госпадзi!
– сказаў мiстэр Марвел.
– У мяне галава iдзе кругам. Дазвольце спытацца: як жа гэта так? Невiдзiмка! I якая вам патрэбна дапамога?

– Я хачу, каб вы памаглi мне дастаць вопратку, i прытулак, i яшчэ штосьцi... Усяго гэтага ў мяне няма ўжо даўно. Калi ж вы не жадаеце... Але вы паможаце мне, вы павiнны памагчы!

– Пачакайце, - сказаў Марвел.
– Дайце мне сабрацца з думкамi. Не перашкаджайце мне ўстаць на ногi. I не чапайце мяне. Я павiнен прыйсцi ў сябе. Вы ж ледзьве не зламалi мне палец на назе. Усё гэта так недарэчна: пустыя ўзгоркi, пустое неба, на многа мiль кругом нiчога не бачна, акрамя ўлоння прыроды, i раптам голас. Голас з неба. I камнi. I кулак. Ах ты, госпадзi!

– Ну, не трэба нюнi распускаць, - сказаў Голас.
– Рабiце лепш тое, што я загадаю.

Мiстэр Марвел надзьмуў шчокi, i вочы яго сталi круглымi.

– Я спынiў свой выбар на вас, - сказаў Голас.
– Вы - адзiны чалавек, калi не лiчыць некалькiх вясковых дурняў, якi ведае, што ёсць на свеце чалавек-невiдзiмка. Вы павiнны мне памагчы. Памажыце мне, i я многае для вас зраблю. У руках чалавека-невiдзiмкi вялiкая сiла.
– Ён спынiўся i гучна чхнуў.
– Але калi вы мяне выдадзiце, - працягваў ён, - калi вы не зробiце таго, што я вам загадаю...

Ён змоўк i моцна стукнуў Марвела па плячы. Той завыў ад жаху пры гэтым дотыку.

– Я не збiраюся выдаваць вас, - сказаў ён, стараючыся адсунуцца ад Невiдзiмкi.
– Пра гэта i размовы быць не можа. Я вам з радасцю памагу. Скажыце толькi, што я павiнен рабiць. (Госпадзi!) Усё, што вы пажадаеце, я зраблю з найвялiкшым задавальненнем.

Раздзел Х

МIСТЭР МАРВЕЛ У АЙПIНГУ

Пасля таго як панiка крыху зацiхла, жыхары Айпiнга сталi прыслухоўвацца да голасу розуму. Скептыцызм раптам падняў галаву - праўда, некалькi няўпэўнены, але ўсё ж скептыцызм. Не верыць жа ў iснаванне Невiдзiмкi было куды прасцей, а тых, хто бачыў, як ён рассеяўся ў паветры, цi адчуў на сабе сiлу яго кулакоў, можна было пералiчыць на пальцах. Да таго ж адзiн з вiдавочцаў, мiстэр Уоджэрс, адсутнiчаў, ён зачынiўся ў сваiм доме i нiкога да сябе не пускаў, а Джаферс ляжаў непрытомны ў карчме "Кучар i конi". Вялiкiя незвычайныя iдэi, якiя выходзяць за межы вопыту, часта маюць меней улады над людзьмi, чым малазначныя, але затое цалкам канкрэтныя меркаваннi. Айпiнг упрыгожыўся флагамi, жыхары прыбралiся. Свята ж чакалi больш чым за месяц, яго прадчувалi. Вось чаму некалькi гадзiн пазней нават тыя, хто верыў у iснаванне нябачнага чалавека, ужо святкавалi, суцяшаючы сябе думкамi, што ён знiк назаўсёды. Ну, а калi... адносна скептыкаў, то для iх Невiдзiмка ператварыўся ў забаўны жарт. Як бы там нi было, сярод тых i другiх панавала незвычайная весялосць.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

"Колхоз: Назад в СССР". Компиляция. Книги 1-9

Барчук Павел
Колхоз!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Колхоз: Назад в СССР. Компиляция. Книги 1-9

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Мимик!

Северный Лис
1. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Мимик!

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант