Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

А ў паўцёмнай гасцiнай з занавешанымi вокнамi, куды трапляў толькi слабы прамень сонечнага святла, незнаёмец, напэўна, галодны i злосны, задыхаючыся ад гарачынi ў сваiх павязках, глядзеў праз цёмныя акуляры на аркуш паперы, пабразгваў бруднымi пляшачкамi i час ад часу страшэнна лаяў хлапчукоў, якiя шумелi пад акном. У кутку ля камiна валялiся асколкi паўтузiна разбiтых бутэлек, а ў паветры стаяў пах хлора. Вось усё, што нам вядома па расказах вiдавочцаў i па таму, у якiм выглядзе быў пакой, калi ў яго ўвайшлi.

Каля паўдня незнаёмец раптоўна адчынiў дзверы гасцiнай i спынiўся на парозе, пiльна ўзiраючыся на трох-чатырох чалавек,

якiя стаялi каля стойкi.

– Мiсiс Хол!
– крыкнуў ён.

Нехта неахвотна выйшаў з пакоя, каб паклiкаць гаспадыню.

З'явiлася мiсiс Хол, некалькi задыхаючыся, але даволi рашучая. Мiстэр Хол яшчэ не вярнуўся. Яна ўсё ўжо абдумала i з'явiлася з невялiкiм падносiкам у руках, на якiм ляжаў неаплачаны рахунак.

– Вы хочаце заплацiць па рахунку?
– спытала яна.

– Чаму мне не прынеслi сняданак? Чаму вы не згатавалi мне паесцi i не адказвалi на званкi? Вы думаеце, што я магу абыходзiцца без ежы?

– А чаму вы не заплацiлi па рахунку?
– адказала мiсiс Хол.
– Вось што я жадала б ведаць.

– Яшчэ тры днi таму я сказаў вам, што чакаю перавода...

– А я яшчэ тры днi таму сказала вам, што не буду чакаць нiякiх пераводаў. Нечага бурчэць, што сняданак познiцца, калi па рахунку пяць дзён не аплачана.

Незнаёмец коратка, але энергiчна вылаяўся.

– Лягчэй, лягчэй!
– пачулася з распiвачнай.

– Я папрашу вас, спадар, трымаць сваю лаянку пры сабе, - сказала мiсiс Хол.

Незнаёмец замоўк i стаяў на парозе, падобны на раззлаванага вадалаза. Усе наведвальнiкi карчмы адчувалi, што перавага на баку мiсiс Хол: наступныя словы незнаёмца пацвердзiлi гэта.

– Паслухайце, галубка...
– пачаў ён.

– Я вам не галубка, - сказала мiсiс Хол.

– Я сказаў вам, што не атрымлiваў яшчэ перавода...

– Ды якi там перавод, - сказала мiсiс Хол.

– Але ў кiшэнi ў мяне...

– Тры днi таму вы сказалi, што ў вас i савярэна не набярэцца.

– Ну, а цяпер я знайшоў пабольш.

– Ого!
– пачулася з распiвачнай.

– Хацела б я ведаць, дзе ж гэта вы знайшлi грошы?
– сказала мiсiс Хол.

Гэта заўвага, мусiць, вельмi не спадабалася незнаёмцу. Ён тупнуў нагой.

– Што вы хочаце гэтым сказаць?
– спытаўся ён.

– Толькi тое, што я хацела б ведаць, дзе вы знайшлi грошы, - сказала мiсiс Хол.
– I перш чым падаваць вам рахункi, гатаваць сняданак i ўвогуле штосьцi рабiць для вас, я папрашу вас растлумачыць некаторыя рэчы, якiх я не разумею i нiхто не разумее, але якiя мы ўсе хочам зразумець. Я жадаю ведаць, што вы рабiлi наверсе з маiм крэслам; я хачу ведаць, як гэта ваш пакой аказаўся пусты i як вы зноў туды трапiлi. Мае пастаяльцы ўваходзяць i выходзяць праз дзверы - такое ў мяне правiла; вы ж робiце па-другому, i я хачу ведаць, як вы гэта робiце. I яшчэ...

Незнаёмец раптам падняў сцiснутыя кулакi ў пальчатках, тупнуў нагой i крыкнуў: "Стойце!" - так шалёна, што мiсiс Хол адразу ж замоўкла.

– Вы не разумееце, - сказаў ён, - хто я i што я такое. Я пакажу вам. Як бог свят, я пакажу вам!
– З гэтымi словамi ён прыклаў адкрытую далонь да твару i тут жа адняў яе. На месцы сярэдняй часткi твару зеўрала пустая ямiна.
– Трымайце, - сказаў ён i, ступiўшы да мiсiс Хол, падаў ёй штосьцi. Не адводзячы вачэй ад яго твару, якi так змянiўся, мiсiс Хол машынальна ўзяла працягнутую рэч. Затым, разгледзеўшы гэтую рэч, гучна ўскрыкнула, кiнула яе на падлогу i адступiла назад. Па падлозе, стукаючы, як пустая кардонка, пакацiўся нос - нос незнаёмца, чырвоны i блiскучы!

Потым ён зняў акуляры, i ўсе вылупiлi вочы ад здзiўлення. Ён зняў капялюш i шалёна пачаў зрываць бакенбарды i бiнты. Яны не адразу паддалiся яго намаганням. Усе замерлi ад жаху.

– О госпадзi!
– вымавiў хтосьцi.

Нарэшце бiнты былi сарваны.

Тое, што ўбачылi прысутныя, проста ашаламiла iх. Мiсiс Хол, якая стаяла з разiнутым ртом, дзiка ўскрыкнула i пабегла да дзвярэй. Усе ўскочылi з месцаў. Чакалi раны, калецтва, адчувальны жах, а тут - нiчога! Бiнты i парык паляцелi ў распiвачную - такога нiхто не чакаў. Усе кiнулiся ўнiз з ганка, натыкаючыся адзiн на аднаго, таму што на парозе гасцiнай, выкрыкваючы бязладныя тлумачэннi i размахваючы рукамi, стаяла фiгура, падобная на чалавека аж да каўняра палiто, - а вышэй не было нiчога, зусiм нiчога!

Жыхары Айпiнга пачулi крыкi i шум, якiя даляталi з карчмы "Кучар i конi", i ўбачылi, як адтуль iмклiва выбягаюць наведвальнiкi. Яны ўбачылi, як мiсiс Хол упала i як мiстэр Тэдзi Хенфры падскочыў, каб не спатыкнуцца аб яе. Потым яны пачулi немы крык Мiлi, якая, выскачыўшы з кухнi на шум, нечакана наткнулася на безгаловага незнаёмца. Крык адразу ж абарваўся.

Пасля гэтага ўсе, хто знаходзiўся на вулiцы - прадавец прысмакаў, уладальнiк балагана для кiдання ў цэль i яго памочнiк, гаспадар арэляў, хлапчукi i дзяўчынкi, вясковыя франты, мясцовыя прыгажунi, старыя ў блузах i цыганы ў фартуках, - усе пабеглi да карчмы. Не прайшло i хвiлiны, як перад домам мiсiс Хол сабралася чалавек сорак, натоўп хутка рос, усе шумелi, штурхалiся, ускрыквалi, задавалi пытаннi, рабiлi здагадкi. Нiхто нiкога не слухаў, i ўсе гаварылi адначасна - сапраўднае стоўпатварэнне! Некалькi чалавек падтрымлiвалi мiсiс Хол, якую паднялi з зямлi амаль што беспрытомную. Сярод агульнага перапалоху адзiн з вiдавочцаў, стараючыся ўсiх перакрычаць, даваў ашаламляльныя сведчаннi.

– Пярэварацень!
– Што ж ён натварыў?
– Ранiў служанку?
– Здаецца, кiнуўся на iх з нажом.
Не так, як гаворыцца, а на самой справе без галавы! Гавораць вам, няма галавы на плячах!
– Выдумкi, напэўна, якi-небудзь фокус.
– Як зняў ён бiнты...

Стараючыся зазiрнуць у адчыненыя дзверы, натоўп утварыў сабою жывы клiн, вастрыё якога, накiраванае ў дзверы карчмы, складалi самыя адчайныя смельчакi.

– Ён стаiць на парозе. Раптам дзяўчына як крыкне, ён павярнуўся, а дзяўчына пабегла. Ён за ёй. Хвiлiнная справа - ужо ён iдзе назад, у адной руцэ нож, у другой - акраец хлеба. Спынiўся i быццам глядзiць. Вось толькi што. Ён увайшоў у гэтыя самыя дзверы. Гавораць вам: галавы ў яго зусiм няма. Прыйшлi б вы на хвiлiнку раней, вы б самi...

У заднiх радах адбыўся рух. Расказчык замоўк i саступiў убок, даючы дарогу невялiкай працэсii, якая з даволi ваяўнiчым выглядам накiроўвалася да дома; на чале яе iшоў мiстэр Хол, вельмi расчырванелы i рашучы, далей мiстэр Бобi Джаферс, канстэбль, i, нарэшце, мiстэр Уоджэрс, якi асцерагаўся i трымаўся ззаду. У iх быў загад аб арышце незнаёмца.

Iм наперабой паведамлялi апошнiя навiны, - адзiн крычаў адно, другi зусiм другое.

– З галавой ён там цi без галавы, - сказаў мiстэр Джаферс, - а я атрымаў загад арыштаваць яго, i загад я выканаю.

Поделиться:
Популярные книги

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V