Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:
– Боўдзiла, - сказаў матрос, шырока расставiўшы ногi i ўзяўшыся ў бокi.
– Я табе пакажу, нахабнiк ты гэтакi. Мяне не абдурыш! Вось яна, газета, тут усё сказана!
Мiстэр Марвел адказаў штосьцi незразумелае; потым ён схаваўся за паваротам, але матрос усё яшчэ велiчна стаяў пасярод дарогi, гледзячы яму ўслед, пакуль каляска мяснiка не прымусiла яго сысцi з месца. Тады ён павярнуў да Порт-Стоў.
– Колькi дурняў на свеце!
– прабурчэў ён.
– Бачна, хацеў пасмяяцца з мяне. Вось асёл! Ды гэта ж у газеце надрукавана!
Хутка яму давялося пачуць яшчэ аб адной
Чуткi пра лятаючыя грошы гучалi даволi верагодна. У гэты дзень па ўсёй акрузе, нават з цудоўнай канторы лонданскага банка, з кас корчмаў i крамаў з выпадку цёплага надвор'я дзверы ўсюды былi расчынены насцеж, - грошы спакойна i спрытна вымалiся прыгаршчамi i пачкамi i лёталi па сценах i закавулках, хутка знiкаючы ад позiркаў людзей, якiя наблiжалiся. Сваё таямнiчае падарожжа грошы заўсёды заканчвалi - хаця нiхто гэтага i не прасачыў - у кiшэнях неспакойнага чалавека ў старым цылiндры, якi сядзеў каля дзвярэй карчмы ў прадмесцi Порт-Стоў.
Толькi праз дзесяць дзён, калi ўжо ўсiм было вядома пра здарэнне ў Бэрдоку, матрос параўнаў усе гэтыя здарэннi i зразумеў, як блiзка ён быў ад дзiўнага Невiдзiмкi.
Раздзел XV
ЧАЛАВЕК, ЯКI БЯЖЫЦЬ
Надвячоркам доктар Кемп сядзеў у сваiм кабiнеце, у вежы дома, якi стаяў на ўзгорку, адкуль адкрываўся вiд на Вэрдок. Гэта быў невялiкi ўтульны пакой з трыма вокнамi - на поўнач, захад i поўдзень з вялiкай колькасцю палiц, застаўленых кнiгамi i навуковымi часопiсамi, i з трывалым пiсьмовым сталом; каля паўночнага акна стаяў столiк з мiкраскопам, шкельцамi, усялякiмi маленькiмi прыборамi, культурамi бацыл i бутэлечкамi з рэактывамi. Лямпа ў кабiнеце была ўжо запалена, хаця промнi заходзячага сонца яшчэ ярка асвятлялi неба. Шторы былi падняты, таму не даводзiлася турбавацца, што хто-небудзь пажадае зазiрнуць у акно. Доктар Кемп быў высокiм стройным маладым чалавекам з iльнянымi валасамi i светлымi, амаль белымi вусамi. Рабоце, якой ён быў цяпер заняты, ён прыдаваў вялiкае значэнне, разлiчваючы трапiць дзякуючы ёй у члены Каралеўскага навуковага таварыства.
Выпадкова падняўшы вочы ад работы, ён убачыў агнiсты заход сонца над узгоркам насупраць. З хвiлiну, магчыма, рассеяна прыкусiўшы кончык ручкi, ён любаваўся залатым ззяннем над вяршыняй узгорка; потым увагу яго прыцягнула маленькая чорная фiгурка, якая рухалася па ўзгорку ў напрамку да яго дома. Гэта быў нiзенькi чалавечак у цылiндры, i бег ён з такой хуткасцю, што ногi яго так i мiльгалi ў паветры.
"Яшчэ адзiн асёл, - падумаў доктар Кемп.
– Падобны на таго, якi наляцеў на мяне сёння ранiцай з крыкам: "Невiдзiмка iдзе!" Не разумею, што гэта робiцца з людзьмi. Можна падумаць, што мы жывём у трынаццатым стагоддзi".
Ён падняўся, падышоў да акна i стаў глядзець на ўзгорак, ахутаны змрокам, i на цёмную фiгуру чалавека, якi бег.
– Ён, мусiць, вельмi спяшаецца, - сказаў доктар Кемп, - але ад гэтага штосьцi мала толку. Ён бяжыць так паволi, як быццам бы ў яго кiшэнi набiты свiнцом. Хутчэй, сэр, хутчэй!
– сказаў доктар Кемп.
Праз хвiлiну чалавек схаваўся за адной з вiл на схiле ўзгорка. Яшчэ праз хвiлiну ён зноў з'явiўся ў прасвеце памiж двума дамамi, затым зноў схаваўся i зноў паказаўся, i так тры разы, пакуль не знiк зусiм.
– Аслы!
– сказаў доктар Кемп i, павярнуўшыся, зноў накiраваўся да пiсьмовага стала.
Але тыя, каму давялося быць у гэты час на дарозе i блiзка бачыць чалавека, якi бег, бачыць дзiкi жах на яго мокрым ад поту твары, тыя не падзялялi пагардлiвага скептыцызму доктара. Чалавек уцякаў, i ад яго пры гэтым далятаў звон, як ад туга набiтага кашалька, якi кiдаюць або туды, або сюды. Ён не аглядваўся нi направа, нi налева, але глядзеў расшыранымi вачыма проста перад сабой, туды, дзе каля падножжа ўзгорка адзiн за адным успыхвалi лiхтары i тоўпiўся на вулiцы народ. Нiжняя скiвiца ў яго адвiсла, на губах выступiла густая пена i дыхаў ён хрыпла i гучна. Усе прахожыя спынялiся, пачыналi аглядваць дарогу i з прыкметным хваляваннем распытвалi адзiн аднаго, чым могуць быць выклiканы такiя паспешлiвыя ўцёкi.
Раптам воддаль, амаль на вяршыне ўзгорка, сабака, якi гарэзнiчаў на дарозе, заскуголiў, кiнуўся ў падваротню i, пакуль прахожыя дзiвiлiся, мiма iх пранеслася штосьцi, - не то вецер, не то шлёпанне ног, не то шум цяжкага дыхання.
Людзi закрычалi. Людзi кiнулiся ў бакi. З лямантам пабеглi пад гару. Iх крыкi ўжо чулiся на вулiцы, калi Марвел быў яшчэ на сярэдзiне ўзгорка. Яны разбягалiся па дамах, лiхаманкава зачынялi за сабой дзверы i, ледзьве аддыхаўшыся, паведамлялi страшэнную вестку. Марвел чуў бразганне дзвярэй i рабiў апошнiя адчайныя намаганнi.
Жах пранёсся мiма яго, абагнаў яго i ў адно iмгненне апанаваў увесь гарадок.
"Невiдзiмка iдзе! Невiдзiмка!.."
Раздзел XVI
У ШЫНКУ "ВЯСЁЛЫЯ КРЫКЕТЫСТЫ"
Шынок "Вясёлыя крыкетысты" знаходзiцца каля самага падножжа ўзгорка, дзе пачынаецца лiнiя конкi. Гаспадар, абапершыся тоўстымi чырвонымi рукамi аб стойку, размаўляў пра коней з худасочным рамiзнiкам, а чорнабароды чалавек, апрануты ў шэрае, аплятаў сухары з сырам, пацягваў вiно i размаўляў з палiсменам, якi толькi што змянiўся з дзяжурства. Мяркуючы па акцэнце, гэта быў амерыканец.
– Што гэта за крыкi?
– сказаў рамiзнiк, раптам перапынiўшы размову i стараючыся паверх бруднай жоўтай фiранкi на нiзенькiм акне шынка разгледзець дарогу, што цягнулася ўверх па ўзгорку. Хтосьцi прабег па вулiцы мiма дзвярэй.
– Ужо цi не пажар там?
– сказаў гаспадар.
Пачулiся крыкi, якiя прыблiжалiся: хтосьцi цяжка бег. З шумам расчынiлiся дзверы, i ў пакой уляцеў раскудлачаны Марвел без капелюша i з разарваным каўняром, ён плакаў. Сутаргава павярнуўшыся, ён паспрабаваў зачынiць дзверы, але рэмень утрымлiваў iх прачыненымi.