Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Пяць куль, - сказаў чорнабароды.
– Казырная гульня! Дайце лiхтар i пойдзем шукаць цела.

Раздзел XVII

НАВЕДВАЛЬНIК ДОКТАРА КЕМПА

Доктар Кемп працягваў пiсаць у сваiм кабiнеце, пакуль гукi стрэлаў не прыцягнулi яго ўвагу. "Паф, паф, паф", - шчоўкалi яны адзiн за адным.

– Ого!
– усклiкнуў доктар Кемп, зноў прыкусiўшы ручку, якой толькi што пiсаў, прыслухоўваючыся!
– Хто гэта ў Бэрдоку палiць з рэвальвера? Што яшчэ гэтыя аслы выдумалi?

Ён падышоў да паўднёвага акна, адчынiў яго i, высунуўшыся, стаў узiрацца ў начны горад -

сетку асветленых вокнаў, газавых лiхтароў i вiтрын з чорнымi прамежкамi дахаў i двароў.

– Як быццам там, пад узгоркам, каля "Крыкетыстаў", сабраўся натоўп, сказаў ён, узiраючыся. Потым позiрк яго скiраваўся ўдалечыню, дзе свяцiлiся агнi судоў i прыстань, - невялiкi, ярка асветлены будынак зiхацеў, нiбы жоўты алмаз. Малады месяц узыходзiў над заходнiм бокам узгорка, а яркiя зоркi амаль ззялi што як над тропiкамi.

Хвiлiн праз пяць, на працягу якiх думкi яго неслiся да сацыяльных умоваў будучынi i блукалi ў нетрах бязмежнасцi часоў, доктар Кемп уздыхнуў, зноў зачынiў акно i вярнуўся да пiсьмовага стала.

Прыкладна праз гадзiну пасля гэтага каля ўваходных дзвярэй пазванiлi. З таго часу як Кемп пачуў стрэлы, работа яго iшла вяла, i ён раз-пораз адхiляўся i задумваўся. Калi пачуўся званок, ён пакiнуў работу i стаў прыслухоўвацца. Ён чуў, як служанка пайшла адчыняць дзверы, i чакаў яе крокаў на лесвiцы, але яна не вярнулася.

– Хто б гэта мог быць?
– сказаў Кемп.

Ён паспрабаваў зноў узяцца за работу, але штосьцi яму перашкаджала. Тады ён устаў, выйшаў з кабiнета i спусцiўся па лесвiцы на пляцоўку; там ён пазванiў i, калi ў холе, унiзе, з'явiлася пакаёўка, спытаўся ў яе, перагнуўшыся цераз парэнчы:

– Пiсьмо прынеслi?

– Не, выпадковы званок, сэр, - адказала пакаёўка.

"Я чамусьцi нервуюся сёння", - сказаў Кемп сам сабе.

Ён вярнуўся ў кабiнет, рашуча ўзяўся за работу i праз некалькi хвiлiн быў ужо ўвесь захоплены ёю. Цiшыню ў пакоi парушала толькi цiканне гадзiннiка ды парыпванне пяра, якое рухалася па паперы ў самым цэнтры светлага круга, якi ўтварала настольная лямпа.

Было дзве гадзiны ночы, калi доктар Кемп вырашыў на сёння закончыць работу. Ён падняўся, пазяхнуў i спусцiўся ўнiз, у сваю спальню. Ён ужо зняў пiнжак i камiзэльку, як раптам адчуў, што яму хочацца пiць. Узяўшы свечку, ён спусцiўся ў сталовую, каб пашукаць там сельцерскай i вiскi.

Навуковыя заняткi зрабiлi доктара Кемпа вельмi назiральным чалавекам; вяртаючыся са сталовай, ён заўважыў цёмную пляму на лiнолеуме побач з цынкоўкай, каля самай лесвiцы. Ён падняўся ўжо наверх, як раптам задаў сабе пытанне, адкуль магла з'явiцца гэтая пляма. Гэта была, вiдавочна, падсвядомая думка. Але як бы там нi было, ён вярнуўся ў хол, паставiў сiфон i вiскi на столiк i, нагнуўшыся, стаў даследаваць пляму. Без асаблiвага здзiўлення ён пераканаўся, што яна лiпкая i барвовая, зусiм як падсыхаючая кроў.

Прыхапiўшы сiфон i бутэльку з вiскi, ён падняўся наверх, уважлiва прыглядаючыся па баках i спрабуючы растлумачыць сабе, адкуль магла з'явiцца крывавая пляма. На пляцоўцы ён спынiўся i ў здзiўленнi ўтаропiўся на дзверы свайго пакоя: ручка дзвярэй была ў крывi.

Ён зiрнуў на сваю руку. Яна была зусiм чыстая. I тут ён успомнiў, што калi ён выйшаў з кабiнета, дзверы ў яго спальню былi адчынены, - значыць, ён да ручкi дзвярэй i не датыкаўся. Ён цвёрдым крокам увайшоў у спальню; ягоны твар быў зусiм спакойны, хiба што некалькi больш рашучы, чым звычайна. Позiрк яго, уважлiва аглядаючы пакой, спынiўся на ложку. На коўдры цямнела лужына крывi, а прасцiна была разарвана. Калi ён першы раз увайшоў у пакой, ён гэтага не заўважыў, таму што накiраваўся проста да туалетнага столiка. У адным месцы пасцель была скамечана, як быццам бы хтосьцi толькi што сядзеў на ёй.

Тут яму падалося, што чыйсьцi голас нягучна ўсклiкнуў: "Дык гэта ж Кемп!" Але доктар Кемп не верыў у таямнiчыя галасы.

Ён стаяў i глядзеў на скамечаную пасцель. Можа, яму проста здалося? Ён зноў агледзеўся, але не заўважыў нiчога падазронага, акрамя скамечанай i запэцканай крывёй пасцелi. Тут ён ясна пачуў нейкi рух у кутку пакоя, каля ўмывальнiка. У любога чалавека, нават самага адукаванага, захоўваюцца нейкiя няўлоўныя рэшткi забабонаў. Жудаснае пачуццё апанавала доктара Кемпа. Ён зачынiў дзверы спальнi, падышоў да столiка i паставiў на яго сiфон. Раптам ён уздрыгнуў: у паветры, памiж iм i ўмывальнiкам, вiсела акрываўленая павязка з палатнянай анучы.

Уражаны, ён стаў углядацца. Гэта была пустая павязка - акуратна зробленая, але зусiм пустая. Ён хацеў падысцi i схапiць яе, але нечы дотык спынiў яго, i ён пачуў голас, якi прагучаў зусiм побач.

– Кемп!
– сказаў Голас.

– А?
– сказаў Кемп, разiнуўшы рот.

– Не палохайцеся, - працягваў Голас.
– Я невiдзiмка.

Кемп нейкi час нiчога не адказваў, толькi глядзеў на павязку.

– Невiдзiмка?
– сказаў ён нарэшце.

– Невiдзiмка, - паўтарыў Голас.

Кемпу прыпомнiлася гiсторыя, якую ён так старанна высмейваў усяго толькi сёння ранiцай. Але, у гэтую хвiлiну ён, мусiць, не вельмi спалохаўся i здзiвiўся. Толькi пазней ён змог усвядомiць свае пачуццi.

– Я лiчыў, што ўсё гэта выдумка, - сказаў ён. Хаця ў яго ў галаве круцiлiся доказы, якiя ён прыводзiў ранiцай.
– Вы ў павязцы?
– спытаўся ён.

– Так, - адказаў Невiдзiмка.

– О!
– усхвалявана сказаў Кемп.
– Вось дык штука.
– Але тут жа схамянуўся.
– Глупства. Фокус якi-небудзь.
– Ён хутка ступiў наперад, i рука яго, працягнутая да павязкi, сустрэла нябачныя пальцы.

Пры гэтым дотыку ён адскочыў i змянiўся ў твары.

– Богам прашу, Кемп, не палохайцеся. Мне так патрэбна дапамога! Пачакайце!

Нябачная рука схапiла Кемпа за локаць. Кемп стукнуў па ёй.

– Кемп!
– крыкнуў Голас.
– Кемп, супакойцеся!
– I нябачная рука яшчэ мацней сцiснула локаць Кемпа.

Шалёнае жаданне вызвалiцца апанавала Кемпа. Перавязаная рука ўчапiлася яму ў плячо, i раптам Кемп быў збiты з ног i кiнуты дагары на ложак. Ён адкрыў рот, каб крыкнуць, але ў тую ж секунду край прасцiны апынуўся ў яго памiж зубамi. Невiдзiмка трымаў яго моцна, але рукi Кемпа былi свабодныя, i ён шалёна бiў iмi без разбору.

Поделиться:
Популярные книги

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3