Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

Мне не верылася, што я гэта зрабiў. Я сунуў руку ў пустату i намацаў тканiну. такую ж шчыльную, як i раней. Я незнарок тузануў, i яна ўпала на падлогу. Я не адразу знайшоў яе.

А потым здарылася вось што: я пачуў за спiной мяўканне, павярнуўся i ўбачыў на вадасцёкавай трубе за акном белую кошку - худую i страшэнна брудную. Мяне нiбы асянiла. "Усё гатова для цябе", - сказаў я, падышоў да акна, адчынiў яго i ласкава паклiкаў кошку. Яна зайшла ў пакой мурлыкаючы, небарака, яна ледзьве не здыхала ад голаду, i я даў ёй малака. Уся мая правiзiя захоўвалася ў буфеце, у кутку пакоя. Выхлебтаўшы малако, кошка стала разгульваць па пакоi, абнюхваючы ўсе куткi - мусiць, яна вырашыла, што тут будзе яе новы дом. Нябачная ануча некалькi ўсхвалявала яе - вы паглядзелi б, як яна зафыркала! Я пасадзiў яе вельмi зручна на маiм складным ложку i

пачаставаў маслам, каб яна дала памыць сябе.

– I вы паспрабавалi правесцi над ёй дослед?

– Так. Але напаiць кошку зеллем - гэта не жарт, Кемп! I дослед мой не ўдаўся.

– Не ўдаўся?

– Па двух пунктах. Па-першае, кiпцюры, а па-другое, пiгмент... забыўся яго назву - на задняй сценцы вока ў кошак, помнiце?

– Tapetum.

– Ага, tapetum. Гэты пiгмент не знiкаў. Пасля таго, я даў ёй сродак для выбельвання крывi i зрабiў над ёй розныя другiя працэдуры, я даў ёй опiума i разам з падушкай, на якой яна спала, змясцiў яе каля апарата. I потым, калi ўсё страцiла колер i знiкла, засталiся дзве невялiкiя плямы - яе вочы.

– Цiкава!

– Не магу гэта растлумачыць. Кошка, зразумела, была забiнтавана i звязана, i я не баяўся, што яна збяжыць. Але яна прачнулася, калi ператварэнне яшчэ не зусiм закончылася, i стала жаласлiва мяўкаць, i тут пачуўся стук у дзверы. Стукала старая, якая жыла ўнiзе i падазравала мяне ў тым, што я займаюся вiвiсекцыяй, - п'янiца, у якой на свеце нiчога i нiкога не было, акрамя гэтай кошкi. Я паспяшаўся ўжыць хлараформ, кошка замоўкла, i я прачынiў дзверы. "Гэта ў вас кошка мяўкала?
– спыталася яна.
– Ужо цi яе мая?" - "Не, вы памылiлiся, тут няма нiякай кошкi", - адказаў я даволi ветлiва. Яна не вельмi паверыла i паспрабавала зазiрнуць у пакой. Мусiць, дзiўным здаўся ёй мой пакой: голыя сцены, вокны без фiранак, складны ложак, газавы рухавiк у дзеяннi, свячэнне апарата i слабы дурманлiвы пах хлараформа. Нарэшце, ёй давялося задаволiцца гэтым i адправiцца нi з чым.

– Колькi часу патрэбна на гэта?
– спытаўся Кемп.

– На дослед з кошкай пайшло гадзiны тры-чатыры. Апошнiя знiклi косцi, сухажыллi i тлушч. А таксама кончыкi афарбаваных валаскоў шэрсцi. I, як я ўжо казаў, радужнае рэчыва на задняй сценцы вока не знiкла.

Наступiла ноч, перш чым я закончыў дослед: нiчога ўжо не было бачна, акрамя туманных плямаў замест вачэй i кiпцюроў. Я спынiў рухавiк, намацаў i пагладзiў кошку, якая яшчэ не апрытомнела, i, развязаўшы яе, пакiнуў спаць на нябачнай падушцы, а сам, адчуваючы сябе страшэнна стомленым, лёг у пасцель. Але заснуць я не мог. У галаве праносiлiся няясныя бязладныя думкi. Зноў i зноў перабiраў я ўсе падрабязнасцi толькi што праведзенага доследа цi забываўся лiхаманкавым сном, i мне здавалася, што ўсё навакольнае становiцца няясным i знiкае, i нарэшце, сама зямля знiкае ў мяне з-пад ног, i я правальваюся, падаю некуды, як бывае толькi ў кашмары... Каля дзвюх гадзiн ночы кошка прачнулася i стала бегаць па пакоi, жаласлiва мяўкаючы. Я паспрабаваў заспакоiць яе ласкавымi словамi, а потым вырашыў выгнаць. Помню, як я быў уражаны, калi запалiў запалку: я ўбачыў два круглыя зялёныя вокi, якiя свяцiлiся, а вакол iх - нiчога. Я хацеў даць ёй малака, але яго не аказалася. Яна нiяк не супакойвалася, села каля дзвярэй i працягвала мяўкаць. Я пастараўся злавiць яе, каб выпусцiць з акна, але яна не давалася ў рукi, яна знiкала. То тут, то там, у розных кутках пакоя чулася яе мяўканне. Нарэшце я адчынiў акно i стаў бегаць па пакоi. Магчыма, яна напалохалася i выскачыла ў акно. Больш я яе не бачыў i не чуў.

Потым, бог ведае чаму, я стаў успамiнаць пахаванне бацькi, халодны вецер, якi дзьмуў на схiле ўзгорка... Так працягвалася да самай ранiцы. Адчуваючы, што мне не заснуць, я падняўся i, замкнуўшы за сабой дзверы, накiраваўся бадзяцца па цiхiх ранiшнiх вулiцах.

– Няўжо вы думаеце, што i цяпер па свеце гуляе нябачная кошка? спытаўся Кемп.

– Калi толькi яе не забiлi, - адказаў Невiдзiмка.
– А чаму б i не?

– Чаму б i не?
– паўтарыў Кемп i папрасiў прабачэння: - Прабачце, што я перапынiў вас.

– Напэўна, яе забiлi, - сказаў Невiдзiмка.
– Чатыры днi яна была яшчэ жывая - гэта я ведаю: яна, вiдавочна, сядзела пад плотам на Грэйт-Тычфiлд-стрыт, там сабраўся натоўп разявак, якiя старалiся зразумець, адкуль чуецца мяўканне.

З хвiлiну ён маўчаў, потым зноў хутка загаварыў:

– Я вельмi ясна помню гэтую ранiцу: я, напэўна, прайшоў усю Грэйт-Портленд-стрыт, таму што помню казармы на Олбэнi-стрыт i кавалерыстаў, якiя выязджалi адтуль. У рэшце рэшт я апынуўся на вяршынi Прымроз-хiла. Я адчуваў сябе зусiм хворым. Быў сонечны, студзеньскi дзень. У гэты год, перш чым выпаў снег, надвор'е стаяла яснае, марознае. Мой стомлены розум стараўся ахапiць абставiны, скласцi план дзеянняў.

Я са здзiўленнем пераканаўся, што цяпер, калi я амаль ужо дасягнуў запаветнай мары, гэта зусiм не радуе мяне. Я быў занадта стомлены; ад страшнага напружання амаль чатырохгадовай бесперапыннай працы ўсе мае пачуццi прытупiлiся. Мною авалодалi абыякавасць, вяласць, i я дарэмна спрабаваў вярнуць гарэнне першых дзён работы, тое моцнае iмкненне да адкрыццяў, якое дало мне сiлу спакойна загубiць старога бацьку. Я страцiў цiкавасць да ўсяго. Але я разумеў, што гэта часовы стан, выклiканы стомленасцю i бяссоннiцай, i што калi не лекi, дык адпачынак вернуць мне ранейшую энергiю.

Ясна я ўсведамляў толькi адно: справу неабходна давесцi да канца. Неадчэпная iдэя ўсё яшчэ валодала мной. I зрабiць гэта трэба як мага хутчэй, я ж патрацiў ужо амаль усе грошы. Я азiрнуўся навокал, паглядзеў на дзяцей, якiя гулялi i за якiмi назiралi нянькi, i пачаў думаць аб тых фантастычных перавагах, якiмi можа карыстацца ў гэтым свеце нябачны чалавек. Я вярнуўся дадому, крыху паеў, прыняў вялiкую дозу стрыхнiну i лёг спаць, не распранаючыся, на непрыбранай пасцелi... Стрыхнiн, Кемп, выдатны ўзбуджальны сродак i не дае чалавеку падаць духам.

– Страшэнная штука, - сказаў Кемп.

– Я прачнуўся, адчуваючы вялiкi прылiў сiл, але i нейкую раздражняльнасць. Вам знаёмы гэты стан?

– Знаёмы.

– Тут хтосьцi пастукаўся ў дзверы. Гэта быў гаспадар дома, якi прыйшоў з пагрозамi i роспытамi, стары польскi жыд, у доўгiм шэрым сюрдуце i стаптаных туфлях. "Вы ноччу мучылi кошку", - запэўнiваў ён; старая, напэўна, паспела ўжо разбалбатаць. Ён патрабаваў, каб я яму сказаў, у чым справа. Вiвiсекцыя строга забаронена законам, адказнасць можа трапiць i на яго. Я сцвярджаў, што нiякай кошкi ў мяне не было. Тады ён заявiў, што гудзенне газавага рухавiка чуецца ва ўсiм доме. З гэтым я, вядома не пагаджаўся. Ён усё круцiўся вакол мяне, стараючыся прашмыгнуць у пакой i заглядваючы туды скрозь свае акуляры ў мельхiёравай аправе, i раптам мяне ахапiў страх, каб ён не адкрыў маю тайну. Я стараўся стаць памiж iм i маiм апаратам, але гэта толькi падагравала яго цiкаўнасць. Чым я займаюся? Чаму я заўсёды адзiн i хаваюся ад людзей? Цi не займаюся я чым-небудзь злачынным? Цi не небяспечна гэта? А я нiчога не плачу зверх звычайнай кватэрнай платы. Яго дом заўсёды карыстаўся добрай рэпутацыяй, у той час калi суседнiя дамы гэтым пахвалiцца не могуць. Нарэшце я страцiў цярпенне. Папрасiў яго выбiрацца. Ён запратэставаў, штосьцi мармытаў пра сваё права ўваходзiць да мяне, калi яму пажадаецца. Яшчэ секунда - i я схапiў яго за каўнер... Штосьцi з трэскам парвалася, i ён кулём вылецеў у калiдор. Я зачынiў за iм дзверы, замкнуў iх на ключ i, увесь дрыжучы, апусцiўся на крэсла.

Гаспадар яшчэ нейкi час шумеў за дзвярамi, але я не звяртаў на яго ўвагi, i ён хутка пайшоў.

Гэтае здарэнне змусiла мяне да рашучых дзеянняў. Я не ведаў, нi што ён мяркуе рабiць, нi якое мае на гэта права. Пераезд на новую кватэру затрымаў бы маю работу, а грошай у мяне ў банку засталося ўсяго дваццаць фунтаў. Не, нiякага прамаруджання я не мог дапусцiць. Знiкнуць! Спакуса была неадольная. Але тады пачнецца следства, пакой мой разрабуюць...

Адна думка пра тое, што работу маю могуць раскрыць цi спынiць у той момант, калi яна амаль закончана, прывяла мяне ў лютасць i вярнула мне энергiю. Я спешна выйшаў са сваiмi трыма тамамi заметак i чэкавай кнiжкай цяпер усё гэта знаходзiцца ў таго валацугi - i накiраваў iх з блiжэйшага паштовага аддзялення ў кантору захоўвання пiсем i пасылак на Грэйт-Портленд-стрыт. Я пастараўся выйсцi з дому як мага цiшэй. Вярнуўшыся, я ўбачыў, што гаспадар дома спакойна падымаецца па лесвiцы, - ён, вiдавочна, чуў, як я замыкаў дзверы. Вы рассмяялiся б, калi б убачылi, як ён адскочыў убок, калi я дагнаў яго на пляцоўцы. Ён кiнуў на мяне спапяляльны позiрк, але я прабег мiма яго i ўляцеў да сябе ў пакой, стукнуўшы дзвярамi так, што ўвесь дом задрыжаў. Я чуў, як ён шоргаючы нагамi, даплёўся да маiх дзвярэй, трохi пастаяў каля iх, потым спусцiўся ўнiз. Я адразу ж стаў рыхтавацца да доследу.

Поделиться:
Популярные книги

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4