Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Такое - нiколi, - сказаў Кемп, - але я цалкам сабе гэта ўяўляю.

– Я гатовы быў забiць iх, гэтых крэцiнаў. Нарэшце зусiм змучаны голадам, я зайшоў у другi рэстаран i запатрабаваў асобны пакой. "Я знявечаны, - сказаў я, - атрымаў моцныя раненнi". Афiцыянты паглядзелi на мяне з цiкаўнасцю, але распытваць, зразумела, не асмелiлiся, i я нарэшце паабедаў. Сервiроўка магла быць i лепшай, але я добра пад'еў i, зацягнуўшыся цыгарай, стаў абдумваць, як быць далей. На двары пачыналася завiруха.

Чым больш я думаў, Кемп, тым ясней разумеў, якi бездапаможны i недарэчны нябачны чалавек у сырым i халодным клiмаце, у вялiзным цывiлiзаваным горадзе. Да майго безразважнага вопыту мне малявалiся ўсялякiя

прывiлеi; цяпер я не бачыў у iм нiчога добрага. Я перабраў у думках усё, чаго можа жадаць чалавек. Праўда, нябачнасць дазваляла многага дасягнуць, але не дазваляла карыстацца дасягнутым. Славалюбства? Але што ў высокiм званнi, калi ўладальнiк яго вымушаны хавацца? Якi толк у каханнi жанчыны, калi яна павiнна быць Далiлай? Мяне не цiкавiць нi палiтыка, нi фiлантропiя, нi спорт. Што ж мне заставалася? Дзеля чаго я звярнуўся ў спавiтую тайну, у захутаную i забiнтаваную пародыю чалавека?

Ён замоўк i, здаецца, паглядзеў у акно.

– А як вы апынулiся ў Айпiнгу?
– спытаўся Кемп, каб не даць спынiцца размове.

– Я паехаў туды працаваць. У мяне тады мiльганула смутная надзея, цяпер гэта думка саспела: вярнуцца ў ранейшы стан. Вярнуцца, калi мне гэта спатрэбiцца, калi я невiдзiмкам зраблю ўсё што хачу. Аб гэтым перш за ўсё мне i трэба пагаварыць з вамi.

– Вы прама паехалi ў Айпiнг?

– Так. Атрымаў свае заметкi i чэкавую кнiжку, набыў бялiзну i ўсё неабходнае, заказаў рэактывы, з дапамогай якiх хацеў ажыццявiць сваю задуму (як толькi атрымаю кнiгi, пакажу вам свае падлiкi), i паехаў. Божа, якая была завiруха, i як цяжка было зберагчы пракляты кардонны нос, каб ён не размок ад снегу!

– Калi меркаваць па газетах, - сказаў Кемп, - трэцяга дня, як вас выявiлi, вы крыху...

– Так, я крыху... Укакошыў я гэтага боўдзiлу палiсмена?

– Не, - сказаў Кемп, - кажуць, ён папраўляецца.

– Ну, значыць, яму пашанцавала. Я зусiм ашалеў. Вось дурнi! Чаго яны прычапiлiся да мяне? Ну, а ёлупень крамнiк?

– Смяротных выпадкаў не прадбачыцца, - сказаў Кемп.

– Што тычыцца майго валацугi, - сказаў Невiдзiмка, злавесна пасмейваючыся, - дык гэта яшчэ невядома. Далiбог, Кемп, вам, з вашым характарам, не зразумець, што такое шаленства! Працуеш доўгiя гады, прыдумваеш, будуеш планы, - а потым якi-небудзь бязмозглы, тупы iдыёт становiцца табе ўпоперак дарогi! Дурнi ўсiх гатункаў, якiя толькi iснуюць на свеце, старалiся перашкодзiць мне. Калi так будзе працягвацца, я ашалею канчаткова i пачну крышыць iх направа i налева. З-за iх цяпер усё стала ў тысячу разоў цяжэй.

Раздзел XXIV

ПЛАН, ЯКI НЕ ЎДАЎСЯ

– Ну, - сказаў Кемп, паглядзеўшы ў акно, - што ж мы цяпер будзем рабiць?

Ён падсунуўся блiжэй да Невiдзiмкi, каб засланiць ад яго трох людзей, што, як падалося Кемпу, вельмi ўжо павольна падымалiся па ўзгорку.

– Што вы збiралiся рабiць у Порт-Бэрдоку? У вас быў якi-небудзь план?

– Я хацеў уцячы за гранiцу. Але, сустрэўшы вас, я змянiў сваё рашэнне. Таму што стала цяплей i мне лягчэй заставацца нябачным, я думаў, што лешп усяго мне адправiцца на поўдзень. Таямнiца ж мая раскрыта, i тут усе будуць шукаць захутанага чалавека ў масцы. А адсюль ёсць параходныя зносiны з Францыяй. Я думаў, што можна рызыкнуць пераправiцца на якiм-небудзь параходзе. А з Францыi я мог бы па чыгунцы паехаць у Iспанiю цi нават адправiцца ў Алжыр. Гэта было б лёгка ажыццявiць. Там можна круглы год заставацца невiдзiмкам i не мерзнуць, i рабiць што хочаш. Валацугу гэтага я ператварыў бы ў перасовачны склад маiх грошай i кнiг, пакуль не ўладкаваўся б з перасылкай таго i другога па пошце.

– Зразумела.

– I раптам гэтай жывёлiне ўздумалася пажывiцца маёй маёмасцю. Ён украў мае кнiгi, Кемп! Мае кнiгi! Няхай ён толькi мне пападзецца!..

– Але спачатку трэба атрымаць у яго кнiгi.

– Дык дзе ж ён? Хiба вы ведаеце?

– Ён сядзiць у гарадскiм палiцэйскiм упраўленнi, у самай глухой турэмнай камеры, якая толькi знайшлася, - ён сам аб гэтым папрасiў.

– Нягоднiк!
– сказаў Невiдзiмка.

– Гэта некалькi мяняе нашы планы.

– Трэба здабыць кнiгi, кнiгi вельмi патрэбны.

– Вядома, - паспешна згадзiўся Кемп, якому пачулiся крокi ў двары. Вядома, кнiгi абавязкова трэба здабыць. Але гэта будзе няцяжка, калi толькi ён не даведаецца, што iх патрабуюць для вас.

– Правiльна, - сказаў Невiдзiмка i задумаўся.

Кемп беспаспяхова стараўся што-небудзь прыдумаць, каб падтрымаць размову, але Невiдзiмка загаварыў сам.

– Цяпер, калi я апынуўся ў вас, Кемп, усе мае планы мяняюцца. Вы чалавек здольны зразумець мяне. Яшчэ можна зрабiць многае, вельмi многае, нягледзячы на страту кнiг, на агалоску, нягледзячы на ўсё, што здарылася i што я вытрываў... Вы нiкому не казалi пра мяне?
– спытаўся ён раптам.

Кемп на iмгненне сумеўся.

– Мы ж дамовiлiся, - сказаў ён.

– Нiкому?
– паўтарыў Грыфiн.

– Нiводнай душы.

Ну, тады...
– Невiдзiмка падняўся i, сунуўшы рукi ў кiшэнi, закрочыў па пакоi.

– Так, гэта была памылка, Кемп, вялiкая памылка, што я ўзяўся адзiн за гэтую справу. Дарэмна змарнаваны сiлы, час, магчымасцi. Адзiн... дзiўна, як мала можа зрабiць чалавек, калi ён адзiн! Дробны крадзеж, бойка - i ўсё.

Я шукаю прытулак, Кемп, мне патрэбны чалавек, якi памог бы мне, схаваў мяне, мне патрэбна месца, дзе я мог бы спакойна, не выклiкаючы нiякiх падазрэнняў, есцi, спаць i адпачываць. Словам, мне патрэбны саўдзельнiк. Тады магчыма ўсё. Да гэтага часу я дзейнiчаў наўздагад. Цяпер мы абмяркуем усе выгады, якiя дае нябачнасць, i ўсе звязаныя з ёю цяжкасцi. Для падслухоўвання i таму падобнага ў ёй мала карысцi: цябе таксама чуваць. Красцi яна памагае, але мала. Хаця злавiць мяне цяжка, але, злавiўшы, лёгка пасадзiць у турму. Нябачнасць карысная, калi трэба бегчы цi, наадварот, падкрадвацца. Значыць, яна карысная i пры забойстве. Як бы чалавек нi быў ўзброены, я лёгка магу выбраць найменш ахаванае месца, ударыць, схавацца i ўцячы, як i куды жадаю.

Кемп пагладзiў вусы. Здаецца, хтосьцi рухаецца ўнiзе.

– Мы павiнны заняцца забойствам, Кемп.

– Мы павiнны заняцца забойствам, - паўтарыў Кемп.
– Я слухаю вас, Грыфiн, але гэта не значыць, што я згаджаюся з вамi. Для чаго мы павiнны забiваць?

– Не бяссэнсава забiваць, а разумна аднiмаць жыццё. Справа бачыцца такiм чынам: яны ведаюць, што ёсць Невiдзiмка, ведаюць не горш нас з вамi, i гэты Невiдзiмка, Кемп, павiнен устанавiць царства тэрору. Невiдзiмка павiнен захапiць якi-небудзь горад, хаця б гэты ваш Бэрдак, тэрарызаваць насельнiцтва i падпарадкаваць сваёй волi ўсiх i кожнага. Ён выдае свае загады. Ажыццявiць гэта можна тысячу спосабамi, скажам, падсоўваць пад дзверы лiсткi паперы. I хто асмелiцца не паслухацца, будзе забiты таксама, як будуць забiты i яго заступнiкi.

– Гм, - прамармытаў Кемп, прыслухоўваючыся больш да рыпення дзвярэй унiзе, якiя адчынялiся, чым да слоў Грыфiна.
– Я думаю, Грыфiн, - сказаў ён, стараючыся здавацца ўважлiвым, - што становiшча вашага саўдзельнiка было б не з лёгкiх.

– Нiхто не будзе ведаць, што ён мой саўдзельнiк, - горача запярэчыў Невiдзiмка i раптам насцярожыўся.
– Стойце! Што там адбываецца?

– Нiчога, - сказаў Кемп i раптам загаварыў гучна i хутка: - Я не магу згадзiцца з вамi, Грыфiн. Зразумейце ж, не магу. Для чаго весцi заведама прайграную гульню? Хiба гэта можа даць вам шчасце? Не станавiцеся адзiнокiм ваўком. Апублiкуйце ваша адкрыццё; калi не хочаце расказаць пра яго ўсяму свету, то даверце яго ў крайнiм выпадку сваёй краiне. Падумайце, чаго вы маглi дабiцца з мiльёнам памочнiкаў...

Поделиться:
Популярные книги

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII