Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Чорт!
– сказаў Эдай.

Голас рассмяяўся.

– Я забiў бы вас, ды шкада трацiць кулю, - сказаў ён.

Эдай убачыў у паветры перад сабою, футаў за шэсць, дула рэвальвера.

– Ну?
– сказаў Эдай.

– Устаньце, - сказаў Голас.

Эдай падняўся.

– Смiрна!
– загадаў Голас i працягваў цвёрда: - Кiньце ўсе свае намеры. Помнiце, што я ваш твар добра бачу, а вы мяне не бачыце. Вярнiцеся ў дом.

– Ён мне не адчынiць дзверы, - сказаў Эдай.

– Вельмi шкада, - сказаў Невiдзiмка.
– З вамi

я не спрачаўся.

Эдай зноў лiзнуў языком па вуснах. Ён адвёў позiрк ад рэвальвера, убачыў воддаль мора, вельмi сiняе i цёмнае ў бляску паўдзённага сонца, шаўкавiстыя зялёныя ўзгоркi, белы скалiсты мыс, шматлюдны горад, - i раптам адчуў, якое цудоўнае жыццё. Ён перавёў позiрк на маленькi металiчны прадмет, якi вiсеў памiж небам i зямлёй за шэсць футаў ад яго.

– Што ж мне рабiць?
– змрочна спытаўся ён.

– А мне што рабiць?
– спытаўся Невiдзiмка.
– Вы прывядзеце падмогу. Не, давядзецца вам вярнуцца назад.

– Я паспрабую. Калi ён упусцiць мяне, вы абяцаеце не ўрывацца за мной у дом?

– З вамi я не сварыўся, - адказаў Голас.

Кемп, выпусцiўшы Эдая, паспяшаўся наверх; асцярожна ступаючы па асколках, ён падкраўся да акна кабiнета, зазiрнуў ўнiз i ўбачыў Эдая, якi размаўляў з Невiдзiмкам.

– Што ж ён не страляе?
– прамармытаў Кемп.

Тут рэвальвер перамясцiўся i заблiшчэў на сонцы.

Засланiўшы вочы, Кемп стараўся прасачыць рух асляпляльнага промня.

– Так i ёсць!
– усклiкнуў ён.
– Эдай аддаў рэвальвер.

– Абяцаеце не ўрывацца за мной, - казаў у гэты час Эдай.
– Не захапляйцеся сваёй удачай. Уступiце ў чым-небудзь.

– Вяртайцеся ў дом. Кажу вам прама: я нiчога не абяцаю.

Эдай, мусiць, раптам прыняў рашэнне! Ён павярнуўся да дома i павольна пайшоў наперад, заклаўшы рукi за спiну. Кемп з неўразуменнем назiраў за iм. Рэвальвер знiк, потым зноў блiснуў, зноў знiк, i зноў Кемп, напружваючы зрок, разгледзеў яго: маленькi цёмны прадмет, што следаваў за Эдаем. Далей усё адбылося маланкава: Эдай зрабiў скачок назад, крута павярнуўся, хацеў схапiць рэвальвер, не злавiў яго, падняў рукi i ўпаў нiцма, пакiнуўшы над сабою сiняе воблачка дыму. Стрэла Кемп не пачуў. Эдай зрабiў некалькi сутаргавых рухаў, прыўзняўся, апiраючыся на руку, зноў упаў i застаўся ляжаць нерухома.

Кемп пастаяў крыху, уважлiва гледзячы на цiхамiрную спакойную позу Эдая. Дзень быў гарачы i бязветраны, здавалася, увесь свет зацiх, толькi ў кустах памiж домам i веснiчкамi два жоўтыя матылькi ганялiся адзiн за адным. Эдай ляжаў на поплаве каля веснiчак. Ва ўсiх дачах на ўзгорку шторы былi спушчаны, толькi ў зялёнай альтанцы можна было заўважыць белую фiгуру мусiць, старога, якi мiрна драмаў. Кемп уважлiва ўглядваўся, шукаючы ў паветры паблiзу ад дома рэвальвер, але ён знiк. Кемп зноў паглядзеў на Эдая. Iгра пачалася сур'ёзная.

Хтосьцi пачаў званiць i стукаць ва ўваходныя дзверы, усё больш гучна, настойлiва, але ўся прыслуга, павiнуючыся распараджэнню Кемпа, сядзела запёршыся ў сваiх пакоях. Нарэшце ўсё сцiхла. Кемп пасядзеў крыху, услухоўваючыся, потым асцярожна выглянуў па чарзе ў кожнае з трох вокнаў. Потым выйшаў на лесвiцу i зноў з трывогай прыслухаўся. Затым узброiўся качаргой, якую ўзяў у спальнi, i зноў пайшоў правяраць унутраныя засаўкi вокнаў на нiжнiм паверсе. Усё было трывала i надзейна. Ён вярнуўся наверх. Эдай па-ранейшаму нерухома ляжаў ля краю пасыпанай гравiем дарожкi. Па дарозе, мiма дач, iшлi пакаёўка i двое палiсменаў.

Стаяла мёртвая цiшыня. Кемпу здавалася, што трое людзей наблiжаюцца вельмi павольна. Ён пытаўся ў сябе, што робiць яго працiўнiк.

Раптам ён уздрыгнуў. Знiзу пачуўся трэск. Пасля некаторага вагання Кемп спусцiўся ўнiз. Нечакана ўвесь дом напоўнiўся цяжкiмi ўдарамi i трэскам дрэва, якое шчапалi. Звiнелi i бразгалi жалезныя засаўкi на аканiцах. Ён павярнуў ключ, адчынiў дзверы ў кухню, i ў гэтую хвiлiну ў пакой паляцелi пасечаныя i разламаныя аканiцы. Кемп спынiўся, здранцвеўшы ад жаху. Аконная рама, акрамя адной перакладзiны, была яшчэ цэлая, але ад шкла засталася толькi зубчатая аблямоўка. Аканiцы былi пасечаны сякерай, якая цяпер з усяго размаху бiла па раме i жалезных кратах, што засцерагалi акно. Але раптам сякера адскочыла ўбок i знiкла.

Кемп убачыў рэвальвер, якi ляжаў на дарожцы каля дома, i тут жа рэвальвер узляцеў у паветра. Кемп падаўся назад. Яшчэ секунда - i пачуўся стрэл; шчэпка, адарваная ад зачыняемых Кемпам дзвярэй, праляцела над яго галавой. Ён зачынiў дзверы, замкнуў iх на ключ i тут жа пачуў крыкi i смех Грыфiна. Потым зноў затрашчала дрэва пад скрышальнымi ўдарамi сякеры.

Кемп стаяў у калiдоры, збiраючыся з думкамi. Цераз хвiлiну Невiдзiмка будзе на кухнi. Гэтыя дзверы затрымаюць яго ненадоўга, i тады...

Каля ўваходных дзвярэй пазванiлi. Магчыма, палiсмены. Кемп пабег у прыхожую, умацаваў ланцуг i адсунуў засаўку. Толькi аклiкнуўшы пакаёўку i пачуўшы яе голас, ён зняў ланцуг, усе трое гурбой увалiлiся ў дом, i Кемп зноў зачынiў дзверы.

– Невiдзiмка!
– сказаў Кемп.
– У яго рэвальвер. Засталося два зарады. Ён забiў Эдая. Ва ўсялякiм выпадку падстрэлiў яго. Вы не бачылi яго на лужку? Ён там ляжыць.

– Хто?
– спытаўся адзiн з палiцэйскiх.

– Эдай, - сказаў Кемп.

– Мы прайшлi задворкамi, - сказала пакаёўка.

– Што гэта за трэск?
– спытаўся другi палiсмен.

– Ён на кухнi... цi хутка будзе там. Ён знайшоў сякеру...

Раптам на ўвесь дом загучалi ўдары сякеры па кухонных дзвярах. Пакаёўка зiрнула на дзверы i адступiла ў сталовую. Кемп адрывiста растлумачыў сiтуацыю. Яны пачулi, як паддалiся кухонныя дзверы.

– Сюды!
– крыкнуў Кемп, лiхаманкава ўпiхваючы палiцэйскiх у сталовую. Яго раптам захапiла прага дзейнасцi.

– Качаргу!
– крыкнуў Кемп i кiнуўся да камiна. Качаргу, якую ён прынёс са спальнi, ён аддаў аднаму з палiсменаў, а качаргу са сталовай - другому. Нечакана ён адскочыў назад.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо