Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

Невiдзiмка перапынiў Кемпа.

– Крокi на лесвiцы, - сказаў ён, падняўшы руку.

– Не можа быць, - запярэчыў Кемп.

– Зараз паглядзiм, - сказаў Невiдзiмка i, усё яшчэ з узнятай рукой, ступiў да дзвярэй.

Далей усё разыгралася iмклiва. Секунду разважыўшы, Кемп кiнуўся яму наперарэз. Невiдзiмка ўздрыгнуў, спынiўся.

– Здраднiк!
– крыкнуў Голас.

Халат, расхiнуўшыся, апусцiўся ў крэсла: Невiдзiмка распранаўся. Кемп зрабiў некалькi паспешных крокаў да дзвярэй, i тут жа Невiдзiмка - ног яго ўжо не было - з крыкам ускочыў. Кемп расчынiў дзверы насцеж.

Знiзу выразна даносiлiся галасы i тупат бягучых

ног.

Кемп адштурхнуў Невiдзiмку, выскачыў у калiдор i зачынiў за сабой дзверы. Ключ быў загадзя ўстаўлены знадворку. Яшчэ iмгненне - i Грыфiн застаўся б у кабiнеце адзiн, пад замком, ды перашкодзiла выпадковасць: паспешна ўстаўлены ранiцою ключ ад штуршка выскачыў i са стукам упаў на дыван.

Кемп памярцвеў. Схапiўшыся дзвюма рукамi за ручку, ён з усяе сiлы стараўся ўтрымаць дзверы. Некалькi iмгненняў яму гэта ўдавалася. Потым дзверы прыадчынiлiся цаляў на шэсць, але ён iх зноў зачынiў. У другi раз яны рыўком адкрылiся на фут, i ў шчылiну стаў працiскацца чырвоны халат. Нябачныя пальцы схапiлi Кемпа за горла, i яму давялося выпусцiць ручку дзвярэй, каб абараняцца. Ён быў адцiснуты, перакулены i з сiлай адкiнуты ў кут пляцоўкi. Пусты халат адляцеў ад яго.

На лесвiцы стаяў палкоўнiк Эдай, начальнiк бэрдакскай палiцыi, якому Кемп напiсаў пiсьмо. Ён з жахам глядзеў на нечаканае з'яўленне Кемпа i на пустыя прадметы вопраткi, якiя матлялiся ў паветры. Ён бачыў, як Кемп быў перакулены, як ён з цяжкасцю падняўся, хiстаючыся, зрабiў крок наперад i зноў упаў на падлогу.

I раптам яго самога штосьцi ўдарыла. Удар з пустаты! Быццам на яго навалiўся вялiзны цяжар. Нечыя пальцы сцiснулi яму горла, чыёсьцi калена ўдарыла яго ў пахавiну, i ён кулём скацiўся з лесвiцы. Нябачная нага наступiла яму на спiну, хтосьцi зашлёпаў па лесвiцы босымi нагамi; унiзе, у прыхожай абодва палiцэйскiя ўскрыкнулi i пабеглi, i ўваходныя дзверы з шумам зачынiлiся.

Палкоўнiк Эдай прыўзняўся i сеў, няўцямна азiраючыся. Зверху, хiстаючыся, сыходзiў Кемп, растрапаны i выпэцканы. Адна шчака ў яго пабялела ад удару, з разбiтай губы цякла кроў, у руках ён трымаў чырвоны халат i iншыя часткi туалета.

О чорт!
– крыкнуў Кемп.
– Дрэнь справа! Уцёк-такi!

Раздзел XXV

ПАЛЯВАННЕ НА НЕВIДЗIМКУ

Спачатку Эдай нiчога не мог зразумець з бязладных выкрыкаў Кемпа. Яны абодва стаялi на пляцоўцы лесвiцы, i Кемп усё яшчэ трымаў у руках вопратку Грыфiна. Нарэшце Эдай пачаў праясняць сутнасць здарэння.

– Ён з'ехаў з глузду, - паспешна казаў Кемп, - гэта не чалавек, а звер. Думае толькi пра сябе. Не лiчыцца нi з чым, акрамя асабiстай выгады i бяспекi. Я яго выслухаў сягоння - гэта жудасны эгаiст. Пакуль ён толькi нявечыў людзей. Ён будзе забiваць, калi мы яго не схопiм. Ён выклiча панiку. Ён нi перад чым не спынiцца. I ён цяпер на волi i ашалеў ад лютасцi!

– Ясна адно: яго трэба злавiць, - сказаў Эдай.

– Але як?
– усклiкнуў Кемп i раптам выбухнуў патокам слоў: - Трэба зараз жа прыняць меры, трэба ўсiх падняць на ногi, каб Грыфiн не ўцёк з гэтых месц. Iнакш ён будзе калясiць па краiне, нявечыць i забiваць людзей. Ён марыць пра царства тэрору! Цi разумееце вы - тэрору! Вы павiнны наладзiць нагляд на чыгунцы, на шашы, на судах. Выклiкайце войскi. Дайце звесткi па тэлеграфе, што патрэбна дапамога. Адна надзея - што ён не знiкне, пакуль не знойдзе свае заметкi, якiмi ён вельмi даражыць. Я потым растлумачу вам. У вас у палiцэйскiм упраўленнi сядзiць нейкi Марвел...

– Ведаю, - сказаў Эдай.
Кнiгi, так, так. Але ж гэты валацуга...

– Не прызнаецца, што кнiгi ў яго. Але Невiдзiмка ўпэўнены, што Марвел iх схаваў. А галоўнае, трэба не даваць Невiдзiмку нi есцi, нi спаць. Дзень i ноч людзi павiнны быць пiльнымi. Усё павiнна быць на замку, крамы, пякарнi усё. Трэба пiльнаваць, каб ён не мог дастаць нiякай ежы. Усе дамы на запор! Добра, калi будуць халады i дажджы! Усе ад малога да вялiкага павiнны ўдзельнiчаць у паляваннi. Зразумейце, Эдай, яго трэба злавiць у любым выпадку! Iнакш нам пагражаюць вялiкiя непрыемнасцi, падумаць - i то страшна.

– Менавiта так мы i павiнны дзейнiчаць, - сказаў Эдай.
– Цяпер жа пайду i вазьмуся за справу. А можа, i вы пойдзеце са мной? Пайшлi! Мы наладзiм ваенны савет, запросiм Хопса, адмiнiстрацыю чыгункi. Нельга губляць нi хвiлiны. А па дарозе вы раскажаце мне ўсё падрабязна. Што ж зрабiць яшчэ?.. Ды кiньце вы гэты халат!

Цераз хвiлiну Эдай i Кемп былi ўжо ўнiзе. Дзверы стаялi адчыненыя насцеж, i двое палiцэйскiх усё яшчэ глядзелi ў пустату.

– Уцёк, сэр, - паведамiў адзiн з iх.

– Мы зараз жа iдзём у цэнтральнае ўпраўленне, - сказаў Эдай.
– Адзiн з вас няхай знойдзе рамiзнiка i скажа яму даганяць нас. Ды паспяшайцеся! Дык вось, Кемп, што ж далей?

– Сабак трэба, - сказаў Кемп.
– Знайдзiце сабак. Яны яго не бачаць, але чуюць. Знайдзiце сабак.

– Добра, - сказаў Эдай.
– Скажу вам па сакрэту, у турэмнага начальства ў Холстэдзе ёсць чалавек, якi трымае сабак-сышчыкаў. Дык вось, сабакi. Далей.

– Не забудзьце, - сказаў Кемп, - ежа, якую ён праглыне, будзе бачна. Яна бачна, пакуль засвойваецца арганiзмам. Значыць, пасля яды ён павiнен хавацца. Трэба абшукаць кожны кусцiк, кожны куток. Трэба схаваць усю зброю. Усё, што можа служыць зброяй. Ён нiчога не можа доўга насiць з сабой. Усё, што ён можа выкарыстаць, каб нанесцi ўдар, трэба схаваць далей.

– Зробiм i гэта, - сказаў Эдай.
– Ён не ўцячэ ад нас, дайце тэрмiн.

– А па дарогах...
– пачаў Кемп i запнуўся.

– Што?
– спытаўся Эдай.

– Насыпаць тоўчанага шкла. Гэта, вядома, жорстка, але калi падумаць, што ён можа натварыць...

Эдай свiснуў:

– Цi не занадта гэта? Несумленная гульня. Урэшце, загадаю падрыхтаваць на выпадак, калi ён вельмi зарвецца.

– Кажу вам, гэта ўжо не чалавек, а звер, - сказаў Кемп.
– Я нi хвiлiны не сумняваюся, што ён здзейснiць сваю мару аб тэроры, - варта яму толькi акрыяць пасля ўцёкаў. Мы павiнны яго апярэдзiць. Ён сам кiнуў выклiк чалавецтву, дык няхай яго кроў пральецца на яго галаву!

Раздзел XXVI

ЗАБОЙСТВА ЎIКСЦIДА

Невiдзiмка, па ўсiх прыкметах, выбег з дома Кемпа ў дзiкiм шаленстве. Маленькае дзiця, якое гуляла ля веснiчак, было паднята ў паветра i з такой сiлай адкiнута ў бок, што зламала ножку. Пасля гэтага Невiдзiмка на некалькi гадзiн знiк. Так нiхто i не даведаўся, куды ён накiраваўся i што рабiў. Але лёгка можна было ўявiць, як ён бег у гарачы чэрвеньскi поўдзень пад гару i далей, па мелавых узгорках за Порт-Бэрдакам, раз'юшана праклiнаючы свой лёс - i, нарэшце, замораны i змучаны, знайшоў прытулак у хмызняках Хiнтандзiна, дзе разлiчваў перачакаць небяспеку i занава абдумаць свае планы барацьбы супраць сабе падобных. Хутчэй за ўсё ён схаваўся менавiта ў гэтай мясцовасцi, бо каля дзвюх гадзiн папаўднi ён выявiў тут сваю прысутнасць, i прытым самым злавесным, трагiчным чынам.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)