Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

Я спрабаваў злiцца з людской плынню, але натоўп быў занадта густы, i праз хвiлiну мне сталi наступаць на пяткi. Тады я пайшоў па вадасцёку, збiваючы босыя ногi, i праз хвiлiну аглобля карэты, якая ехала мiма, трапiла мне пад лапатку, па тым жа месцы, якое ўжо выцяў насiльшчык сваiм кошыкам. Я неяк ухiлiўся ад карэты, сутаргавым рухам пазбегнуў сутыкнення з дзiцячай каляскай i апынуўся ззаду другой карэты. Шчаслiвая думка выратавала мяне: я пайшоў за карэтай, якая павольна рухалася, не адстаючы ад яе нi на крок. Мая прыгода, што прыняла такi нечаканы кiрунак, пачынала палохаць мяне, i я не толькi дрыжаў ад страху, але i калацiўся ад холаду. У гэты ясны студзеньскi дзень я быў зусiм голы, а тонкi слой гразi на маставой амаль замерз. Як гэта нi

недарэчна, але я не сцямiў, што - празрысты цi не - я ўсё ж быў не абаронены ад уздзеяння надвор'я i прастуды.

Тут мне прыйшла ў галаву цудоўная iдэя. Я забег наперад i сеў у карэту. Дрыжучы ад холаду, напалоханы, з насмаркам, якi пачынаўся, з драпiнамi i сiнякамi на спiне, якiя я адчуваў усё больш, я павольна ехаў па Оксфард-стрыт i далей, па Тотэнхэм-Корт-роўд. Настрой мой зусiм не быў падобны на той, з якiм дзесяць хвiлiн назад я выйшаў з дому. Вось яна, мая нябачнасць! Мяне трывожыла толькi адна думка: як выбрацца з дрэннага становiшча, у якое я трапiў.

Мы цягнулiся мiма кнiжнай крамы М'юдзi; тут нейкая высокая жанчына, нагружаная пачкамi кнiг у жоўтых вокладках, паклiкала майго рамiзнiка, i я ледзьве паспеў выскачыць, амаль не трапiўшы пры гэтым пад вагон конкi. Я накiраваўся да Блумсберы-сквер, маючы намер звярнуць за музеем на поўнач, каб дабрацца да малалюдных кварталаў. Я скалеў ад холаду, i недарэчнасць майго становiшча так прыгнятала мяне, што я бег i ўсхлiпваў. На вуглу Блумсберы-сквер з канторы Фармацэўтычнага таварыства выскачыў белы сабачка i адразу ж пагнаўся за мной, абнюхваючы зямлю.

Раней я нiколi не задумваўся, што для сабакi нос тое ж, што для чалавека вочы. Сабакi чуюць носам рух чалавека таксама, як людзi бачаць яго вачамi. Агiднае стварэнне стала брахаць i скакаць вакол мяне, занадта дакладна паказваючы, што яно ведае пра маю прысутнасць. Я перасек Грэйт-Рэсел-стрыт, увесь час азiраючыся цераз плячо, i толькi паглыбiўшыся ў Мантэгю-стрыт, заўважыў, што рухаецца мне насустрач.

Да мяне даляцелi гучныя гукi музыкi, i я ўбачыў вялiкi натоўп, якi iшоў з боку Рэсел-сквер, - чырвоныя курткi, а наперадзе сцяг Армii выратавання. Я не мог разлiчваць прабрацца непрыкметна скрозь такi натоўп, якi запоўнiў усю вулiцу, а павярнуць назад, зноў адысцi яшчэ далей ад дому я баяўся. Таму я тут жа прыняў рашэнне: хутка ўзбег на ганак белага дома насупраць агарожы музея i стаў чакаць, пакуль пройдзе натоўп. На шчасце, сабачка, пачуўшы музыку, перастаў брахаць, пастаяў крыху ў нерашучасцi i затым, падцiснуўшы хвост, пабег назад, да Блумсберы-сквер.

Натоўп наблiжаўся, ва ўсё горла распяваючы гiмн, якi падаўся мне iранiчным намёкам: "Калi мы ўбачым яго лiк?" Час, пакуль натоўп праходзiў мiма, цягнуўся для мяне бясконца. "Бум, бум, бум", - грымеў барабан, i я не адразу заўважыў, што два хлапчукi спынiлiся каля мяне: "Глядзi", - сказаў адзiн. "А што?" - спытаўся другi. "Сляды. Ды басанож. Як быццам па гразi шлёпаў".

Я паглядзеў унiз i ўбачыў, што хлапчукi, вылупiўшы вочы, разглядваюць брудныя сляды, якiя я пакiнуў на свежавыбеленых прыступках. Прахожыя груба штурхалi iх, але яны, зацiкаўленыя сваiм адкрыццём, працягвалi стаяць каля мяне. "Бум, бум, бум, калi, бум, убачым мы, бум, яго лiк, бум, бум..." "Праўду табе кажу, хтосьцi ўзышоў басанож на гэты ганак, - сказаў адзiн.
– А ўнiз не спускаўся, i з нагi кроў iшла".

Шэсце ўжо хавалася з вачэй. "Глядзi, Тэд, глядзi!" - крыкнуў малодшы з пiльных сышчыкаў у вялiкiм здзiўленнi, паказваючы на мае ногi. Я зiрнуў унiз i адразу заўважыў цьмяныя абрысы сваiх ног, абмаляваныя гразёй. На хвiлiну я аслупянеў.

"Ах, чорт!
– усклiкнуў старэйшы.
– Вось дык штука! Як прывiд, далiбог!" - Пасля некаторай развагi ён падышоў да мяне блiжэй i працягнуў руку. Нейкi чалавек крута спынiўся, каб паглядзець, што гэта ён ловiць, потым падышла дзяўчына. Яшчэ секунда, i хлапчук датыкнуўся б да мяне. Тут я скемiў, што мне рабiць. Ступiўшы наперад, - хлапчук з крыкам адскочыў убок, - я хутка пералез цераз агароджу на ганак суседняга дома. Але малодшы хлапчук прыкмецiў мой рух, i, перш чым я паспеў спусцiцца на тратуар, ён ачомаўся ад часовай збянтэжанасцi i стаў крычаць, што ногi пераскочылi цераз агароджу.

Усе кiнулiся туды i ўбачылi, як на нiжняй прыступцы i на тратуары з хуткасцю маланкi з'яўляюцца новыя сляды ног. "У чым справа?" - спытаўся хтосьцi. "Ногi! Глядзiце. Бягуць ногi!"

Увесь народ на вулiцы, акрамя маiх трох праследавацеляў, спяшаўся за Армiяй выратавання, i гэтая плынь затрымлiвала не толькi мяне, але i пагоню. З усiх бакоў сыпалiся пытаннi i чулiся воклiчы здзiўлення. Я збiў з ног нейкага юнака i кiнуўся бегчы вакол Рэсел-сквер, а чалавек шэсць цi сем здзiўленых прахожых iмчалi па майму следу. Тлумачыць, на шчасце, iм не было калi, а iнакш, напэўна, увесь натоўп кiнуўся б за мной.

Я мяняў кiрунак уцёкаў, тройчы пераходзiў цераз вулiцу i вяртаўся назад той жа дарогай; ногi мае сагрэлiся i высахлi i ўжо не пакiдалi мокрых слядоў. Нарэшце, падлавiўшы свабодную хвiлiну, я начыста выцер ногi рукамi i такiм чынам канчаткова схаваўся. Апошняе, што я бачыў з пагонi, былi чалавек дзесяць, якiя збiлiся кучкай i ў бязмежным неўразуменнi разглядвалi паволi высыхаючы адбiтак нагi, якая трапiла ў лужыну на Тавiсток-сквер - адзiны адбiтак, такi ж незразумелы, як той, на якi натрапiў Рабiнзон Круза.

Мае ўцёкi крыху сагрэлi мяне, i я стаў прабiрацца цераз сетку малалюдных вулачак i завулкаў ужо ў больш бадзёрым настроi. Спiну ламала, пад вухам ныла ад пальцаў рамiзнiка, скура была разадрана яго пазногцямi, ногi моцна балелi, i з-за парэзанай ступнi я накульгваў. Да мяне наблiзiўся нейкi сляпы, але я своечасова прыкмецiў яго i кiнуўся ўбок, асцерагаючыся яго тонкага слыху. Раз цi два я выпадкова сутыкаўся з прахожымi, i яны спынялiся ў неўразуменнi, аглушаныя лаянкай, якая немаведама адкуль пачулася. Потым я адчуў на твары штосьцi мяккае, i плошча стала пакрывацца тонкiм слоем снегу, якi паволi падаў зверху. Я, напэўна, прастудзiўся i не мог утрымацца, каб час ад часу не чхнуць. А кожны сабака, якi трапляўся мне на шляху i, выцягнуўшы морду, пачынаў з цiкаўнасцю абнюхваць мае ногi, выклiкаў у мяне жах.

Потым мiма мяне з крыкам прабег чалавек, за iм другi, трэцi, а цераз хвiлiну цэлы натоўп дарослых i хлапчукоў стаў абганяць мяне. Дзесьцi быў пажар. Натоўп бег у напрамку да майго дома. Зазiрнуўшы ў завулак, я ўбачыў густое воблака чорнага дыму, якое падымалася над дахамi i тэлефоннымi правадамi. Я не сумняваўся, што гэта гарыць мая кватэра. Уся мая вопратка, апараты, уся мая маёмасць засталiся там, за выключэннем чэкавай кнiжкi i трох тамоў запiсаў, якiя чакалi мяне на Грэйт-Портленд-стрыт. Я спалiў свае караблi - сапраўды так! Увесь дом гарэў.

Невiдзiмка замоўк i задумаўся. Кемп з трывогай паглядзеў у акно.

– Ну!
– сказаў ён.
– Працягвайце!

Раздзел XXII

ВА ЎНIВЕРСАЛЬНЫМ МАГАЗIНЕ

– Дык вось, у студзенi, у снег i мяцелiцу, - а варта снегу пакрыць мяне, i я быў бы выяўлены!
– змораны, прастужаны, з ламатой ва ўсiм целе, невыказна няшчасны i ўсё яшчэ амаль напалову перакананы ў сваёй нябачнасцi, пачаў я новае жыццё, на якое сам сябе асудзiў. У мяне не было нi прыстанiшча, нi сродкаў да iснавання, не было нiводнага чалавека ва ўсiм свеце, якому я мог бы даверыцца. Раскрыць сваю таямнiцу азначала б адмовiцца ад сваiх шырокiх планаў на будучае - мяне проста сталi б паказваць як дзiва. Тым не менш я было амаль адважыўся падысцi да якога-небудзь прахожага i прызнацца ва ўсiм. Але я занадта добра разумеў, якi жах i якую нечалавечую жорсткасць абудзiла б такая спроба. Пакуль што мне было не да новых планаў. Я хацеў толькi схавацца ад снегу, захутацца i сагрэцца, - тады можна было б падумаць i пра будучае. Але нават для мяне, чалавека-невiдзiмкi, рады лонданскiх дамоў стаялi замкнёныя i непрыступныя.

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3