Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Небяспекi няма нiякай, - сказаў ён i дадаў сам сабе: "Для вас". Пасля гэтага ён нейкi час сядзеў, задумаўшыся, а потым вярнуўся да астылага снедання.

Ён еў рассеянна, паглыблены ў свае думкi. Потым моцна стукнуў кулаком па стале.

– Мы яго зловiм!
– усклiкнуў ён.
– I прынадай буду я. Ён зарвецца.

Кемп падняўся наверх, старанна зачыняючы за сабой усе дзверы.

– Гэта гульня, - сказаў ён.
– Гульня незвычайная. Але ўсе шанцы на маiм баку, мiстэр Грыфiн, хаця вы i нябачныя i смелыя таксама. Грыфiн contra mundum...*

Скажыце калi ласка!

* Супраць усяго свету (лат.).

Ён стаяў каля акна, гледзячы на залiты сонцам схiл гары.

– Яму ж трэба даставаць сабе ежу кожны дзень. Не зайздрошчу я яму. А цi праўда, што мiнулай ноччу яму ўдалося паспаць? Дзе-небудзь пад адкрытым небам i ў такiм месцы, дзе нiхто не мог на яго натрапiць... Вось калi б замест гэтай гарачынi наступiлi халады i халепа... А ён жа, можа, у гэтую самую хвiлiну назiрае за мной.

Кемп ушчыльную падышоў да акна i раптам спалохана адскочыў: штосьцi моцна стукнула ў сцяну над рамай.

– Аднак нервы ў мяне расхадзiлiся, - прамовiў ён сам сабе. Але добрых пяць хвiлiн ён не адважваўся зноў падысцi да акна.
– Верабей, можа, - сказаў ён.

Тут ён пачуў званок ад уваходных дзвярэй i паспяшаўся ўнiз. Ён адсунуў засаўку, павярнуў ключ, агледзеў ланцуг, умацаваў яго i асцярожна прачынiў дзверы, не паказваючыся. Знаёмы голас аклiкнуў яго. Гэта быў палкоўнiк Эдай.

– На вашу пакаёўку напалi, - сказаў Эдай з-за дзвярэй.

– Што?!
– усклiкнуў Кемп.

– Вашу запiску ў яе адабралi. Ён недзе паблiзу. Упусцiце мяне.

Кемп зняў ланцуг, i Эдай сяк-так працiснуўся ў вузкую шчылiну ледзь прачыненых дзвярэй. Ён з палёгкай уздыхнуў, калi Кемп зноў налажыў засаўку.

– Запiску вырвалi ў яе з рук. Яна страшна напалохалася. Цяпер яна ў маiм участку. З ёй iстэрыка. Ён дзесьцi паблiзу. Што было ў запiсцы?

Кемп вылаяўся.

– Дурань жа я!
– сказаў ён.
– Мог бы здагадацца: адсюль жа да Хiнтандзiна менш гадзiны хады. Ужо!

– У чым справа?
– спытаўся Эдай.

– Вось паглядзiце!
– сказаў Кемп i павёў Эдая ў кабiнет. Ён падаў яму пiсьмо Невiдзiмкi. Эдай прачытаў i цiхенька свiснуў.

– А вы?..
– спытаўся ён.

– Падстроiў пастку, - сказаў Кемп, - i як дурань паслаў план з пакаёўкай. Проста яму ў рукi.

Эдай цярплiва выслухаў блюзнерства Кемпа. Потым сказаў:

– Ён уцячэ.

– Не, не, - адказаў Кемп.

Зверху пачуўся звон i трэск разбiтага шкла. Эдай заўважыў маленькi рэвальвер, якi тырчаў з кiшэнi Кемпа.

– Гэта ў кабiнеце!
– сказаў Кемп i першы стаў падымацца па лесвiцы. Яшчэ не дайшоўшы да сярэдзiны яе, яны зноў пачулi трэск.

У кабiнеце яны ўбачылi, што два вакны з трох разбiты, падлога засыпана асколкамi, а на пiсьмовым стале ляжыць вялiкi камень. Абодва спынiлiся на парозе, гледзячы на разбурэнне. Кемп зноў вылаяўся, i ў тую ж хвiлiну трэцяе акно трэснула, быццам стрэлiлi з пiсталета, i на падлогу са звонам пасыпалiся асколкi.

– Навошта гэта?
сказаў Эдай.

– Гэта пачатак, - адказаў Кемп.

– А залезцi сюды няма нiякай магчымасцi?

– Нават кошка не залезе, - адказаў Кемп.

– Аканiц няма?

– Тут няма. Ва ўсiх нiжнiх пакоях... Ого!

Знiзу данёсся звон разбiтага шкла i трэск дошак пад цяжкiм ударам.

– Каб яго чорт узяў, - сказаў Кемп.
– Гэта, напэўна... так, гэта ў спальнi. Ён збiраецца апрацаваць увесь дом. Дурань ён. Аканiцы зачынены, i шкло будзе падаць знадворку. Ён парэжа сабе ногi.

Яшчэ адно акно абвясцiла аб сваiм разбурэннi. Кемп i Эдай стаялi на пляцоўцы, не ведаючы, што рабiць.

– Вось што, - сказаў Эдай, - дайце мне палку цi што-небудзь падобнае: я схаджу ва ўпраўленне i загадаю прыслаць сабак. Тады мы яго зловiм.

Яшчэ адно акно разбiлася на друзачкi.

– Цi няма ў вас рэвальвера?
– спытаўся Эдай.

Кемп сунуў руку ў кiшэнь i сумеўся.

– Не, - адказаў ён, - ва ўсялякiм выпадку няма лiшняга.

– Я прынясу яго назад, - сказаў Эдай.
– Вы ж тут у бяспецы.

Кемп, прысаромлены, аддаў рэвальвер.

– Цяпер пойдзем адчыняць дзверы, - сказаў Эдай.

Пакуль яны стаялi ў прыхожай, не адважваючыся падысцi да дзвярэй, адно з вакон у спальнi першага паверха затрашчала i загрымела. Кемп падышоў да дзвярэй i пачаў як мага асцярожней адсоўваць завалу, твар яго быў некалькi бляднейшы, чым звычайна.

– Выходзьце хутка, - сказаў Кемп.

Яшчэ секунда, i Эдай быў ужо на ганку, а Кемп зноў засунуў завалу. Эдай памарудзiў крыху: стаяць, прысланiўшыся спiной да дзвярэй, было ўсё-такi спакайней, потым выпрастаўся i цвёрда закрочыў унiз па прыступках. Ён перасек поплаў i прыблiзiўся да веснiчак. Здавалася, па траве пранёсся ветрык. Штосьцi зашавялiлася побач з iм.

– Пачакайце хвiлiну, - вымавiў Голас.

Эдай спынiўся як укопаны, рука яго моцна сцiснула рэвальвер.

– У чым справа?
– сказаў Эдай, бледны i пануры; кожны нерв яго быў напружаны.

– Вы зробiце мне вялiкую ласку, калi вернецеся ў дом, - сказаў Голас таксама панура i напружана, як i Эдай.

– Вельмi шкадую, - сказаў Эдай некалькi ахрыплым голасам i правёў языком па перасохлых губах. Голас быў, як яму здавалася, злева ад яго. А што, калi паспрабаваць шчасця i стрэлiць?

– Куды вы iдзеце?
– спытаўся Голас. Яны абодва зрабiлi рэзкi рух, i з расхiнутай кiшэнi Эдая блiснуў на сонцы рэвальвер.

Эдай адмовiўся ад свайго намеру i задумаўся.

– Куды я iду, - прамовiў ён павольна, - гэта мая справа.

Не паспеў ён вымавiць гэтыя словы, як нябачная рука абхапiла яго за шыю, у спiну ўперлася калена, i ён упаў дагары. Выцягнуўшы неяк рэвальвёр, ён стрэлiў наўздагад; у тую ж секунду ён атрымаў моцны ўдар у зубы i рэвальвер вырвалi ў яго з рук. Ён зрабiў марную спробу ўхапiцца за нябачную нагу, якая адразу ж выслiзнула, паспрабаваў устаць i зноў упаў.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)