Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Я расказаў. Страшэнна мне было не па сабе. Я не разбіраўся ні ў тым, што робіцца, ні што яны такое гавораць, як не разбіраўся пасля ні ў дэталях апазнання, ні ў тым, хто з іх следчы абласной пракуратуры, а хто старшы ўмацаванай аператыўнай групы. Сяк-так яшчэ мог сказаць, што вось гэта «праваднік службовага сабакі» — так, здаецца, гэта называецца, — і то таму толькі, што пры ім быў сабака. У даміно згуляць, выпіць — гэта так, але ўсё жыццё я хацеў быць — па справе — далей ад людзей іхняй прафесіі. Таму што гэта толькі ў кепскіх раманах чалавек б'е ў ладкі

і скача ад радасці з той прычыны, што да яго ў дом кожны дзень пачала ўчашчаць міліцыя. На месцы следчага я б у такіх выпадках абавязкова зацікавіўся, чаго-то ён скача? Але тады і рамана не было б! Таму што скрынку з доларамі абавязкова знайшлі б тут жа ў клумбе ў гэтага веселуна, і не трэба было б прыглядацца да падазроных паводзін хлопчыка Пеці і да таго, адкуль пенсіянер Сінічка бярэ грошы на штодзённыя оргіі з «мадэлькамі».

За шклом машыны, як на здымку, паступова пачалі праяўляцца праз туман чорныя дрэвы. Туман плыў аднекуль хвалямі, пэўна, з нізіны. Машыну пачало кідаць на каранях дрэў. Пасля яна спынілася і дрэвы скончыліся, а вачам адкрылася вялікая паляна ў хаосе туману, які варушыўся над ёй.

Мы выйшлі, і толькі тут Шчука спытаў:

— Ну а галоўны неспакой?

— Мне здалося, што драпіны вакол замка.

— Віця, — звярнуўся Шчука да матацыкліста, адвязі Сцепанца, каб стаў ля кватэры… Адрас?… Вось па гэтаму адрасу. Адвязі і адразу вяртайся.

Гук матацыкла хутка заглохнуў у ватным тумане, і зноў стала ціха. Мы ішлі па пластах зляжалай графітнай лістоты. Я зірнуў на гадзіннік, але заўважыў не час, а тое, як над сукном паліто вачавідна мітусіліся мікраскапічныя кропелькі туману.

Край паляны. Я глянуў і раптам убачыў ля самых ног дробныя бязгучныя ўсплёскі, якія зрэдку лізалі пясок, і зразумеў, што гэта не паляна, а возера, густа ахутанае імглой. І адразу ўсё стала на сваё месца, і я нават пазнаў тое, што вакол. І гэтую крывую бярозку з шарападобным капам-наростам на ёй, і, крыху далей, цьмяны цень чаўна на прыколе, і стаўбур чорнага дуба ля вады. Пазнаў возера Романь, куды мы так часта выязджалі рыбаліць з Мар'янам.

І тады прадчуванне нейкай вялізнай бяды, нават упэўненасць у ёй, сціснула маё сэрца.

З паляны на беразе даляцелі глухія галасы, выплылі цені. Некалькі чалавечых, адзін — сабачы. Ля сабакі стаяў маўклівы чалавечак са смешным абліччам. На мяне, пакуль тое, ніхто не звяртаў увагі, і я прыстроіўся да яго.

— Косміч.

— Старшына Велінец, — сіпата сказаў ён.

— А сабака? У-у, саб-бака мой.

— Рам, — і ціха абазваў. — Не раю.

— Укусіць?

— Бескарысна.

Палкоўнік прайшоў паўз нас, і толькі тут я зразумеў, чаму ён трымаўся заўсёды з правага боку і паказваў толькі профіль: у яго амаль не было правага вуха. Я ведаў, што гэта ў яго. У сорак пятым ці сорак сёмым годзе трапіў недзе пад Ашмяной у рукі банды Боўбеля. Не надта вясёленькая гісторыя. Дапытваў яго намеснік, і толькі таму ноччу Шчуку ўдалося ўцячы. Сам не выпусціў бы.

Клепча сказаў бы пра Шчуку: «Стары, пагрызены, загартаваны ў бітвах воўк».

— Да

нас ён звыкнуў. А вы — свежы чалавек. Але гэта не сорам. Гэта каб звыклі.

Я здзівіўся, што старшына заўважыў і гэта, а не заўважыў, што мы на «ты». Але тут ад купкі людзей даляцелі галасы, і я пазнаў іх: глухі голас палясоўшчыка і звонкія дысканты двух дзяцей.

— Леснічоўка мая тут… на беразе… Ну, прыехаў…

— Ён часта тут ловіць, дзядзька.

— А мне што. Дзеці ходзяць у школу… — глухі ў тумане голас.

— Мы, дзядзька, зараснікам, наўмання. Машына стаіць, — гэта дзіця. — «Запарожац» стаіць, дзядзька палкоўнік.

— Дзень, значыцца, стаіць пустая… І другі таксама… А на трэці ўжо я трывогу падняў. І човен на вадзе, бачу… у глыбіні затокі, халера на яе.

Вецер, паступова ўздыхаючы, пакрысе пачаў зганяць з возера туман.

Ясней праступілі сілуэты людзей і нешта цёмнае, доўгае, што ляжала на траве ля іхніх ног.

Над затокаю калыхаўся вэлюм, то падымаючыся, то зноў ападаючы на ваду. Усё ж, хаця і павольна, яго падносіла, і ўсё часцей праяўляўся на вадзе сілуэт чаўна, постаці людзей, якія, стоячы ў ім, скарадзілі дно, і пляма буя на вадзе. Я здагадаўся, што гэта месца здарэння.

— Падыдзіце, Косміч, — сказаў голас палкоўніка.

Я падышоў. З таго, цёмнага і доўгага, адкінулі брызент.

Я ўбачыў, што тое ляжыць на пажоўклай леташняй траве, і тут мяне замуціла. Вопратка была падобная, але твар… Твару не было. «Ракі, ці што?» — недарэчна падумаў я.

Успыхнулі яшчэ раз бліцы. Я адвярнуўся, і Шчука, відаць, зразумеў, што мне кепска: тысячы трупаў бачыў я на вайне, але паспеў адвыкнуць, а тут яшчэ гэта быў… не, ужо не быў.

— Ён? — спытаў Шчука.

— Твар — самі бачыце. Вопратка дужа падобная. Канстытуцыя — рыхтык ягоная. Прабачце, я павінен адысці.

Я сеў на пень. Я глытаў нешта, а яно ўсё сядзела ў глотцы. Вясёлага было мала ва ўсіх гэтых падзеях. Ад вас ідзе абражаная жанчына. Ваш лепшы друг загінуў. Ягоныя словы, ягоны неспакой…

— Ну што гэта, як красная дзеўка, — сказаў лейтэнант Клепча.

Я раззлаваўся, і, дзіўна, мне адразу стала лягчэй.

— Вось што, лейтэнант, — сказаў я. — Калі б пасля такога пераплёту я, скажам, спытаў бы ў вас, якой вы думкі аб творчасці Первенцава, або пачаў дасціпна гаварыць аб дасягненнях народнай гаспадаркі краіны — тады мяне трэ было б неадкладна браць пад белыя рукі і везці ў Навінкі.

— Маўчыце, Клепча, — абарваў яго Шчука. — Адыдзем да машыны, Косміч.

Ён хацеў адцягнуць маю ўвагу, дзякуй яму.

— Што было ў яго ў кішэнях? — спытаў я.

— Каша з тытуню, хлеба, паперы і іншага. Ён курыў?

— Апошні час дужа мала. Яшчэ што?

— Баначка з матылём. Вось. І ў чаўне два буйныя шчупакі.

— Ягоная, — сказаў я. — Але не мог ён такога буйнага шчупака… І што ён, увогуле, шчупака на матыля лавіў? Лухта якая!

— Спінінг знайшлі, — даляцеў па вадзе голас з чаўна. — Відаць, шчупак зацягнуў пад корч — вудзільна і патанула.

Поделиться:
Популярные книги

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница