Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дублi (на белорусском языке)
Шрифт:

Ганiмед папрацаваў добрасумленна, але гэта была добрасумленнасць машыны, а не чалавека. Ён фатаграфаваў усё, што бачыў, i таму вылучыць з важнага неiстотнае было цяжка. Каменны хаос раптам змянiўся прасторнай залай. Не паспелi людзi яе разгледзець, як на экране з'явiлiся дзверы. Потым экран пасвятлеў, i абрысы ўжо знаёмай залы адлюстравалiся на ўсю яго шырыню. На гэты раз Ганiмед сарыентаваўся добра. Адлюстраванне пачало расцi, i касманаўты ўбачылi, што перад iмi пульт.

– А можа, у яго iншае прызначэнне?

засумняваўся Янка.

– Шкала, цыферблаты, iндыкатары. Яны паблiскваюць агеньчыкамi. Ясна гэта пульт. Можа, тут сабраны ўсе каналы, па якiх нехта кiруе дзейнасцю?..

– Чыёй?
– спытаў насмешлiва Янка.

– Хаця б тых, хто цябе спынiў, - адпарыраваў Барыс.
– Аднак кепiкi ўбок. Мы яшчэ не прагледзелi ўсё.

Праектар быццам бы толькi i чакаў гэтых слоў. У наступную хвiлiну касманаўты ўбачылi ўжо знаёмага робата, а побач - зусiм такога ж, толькi без галавы. Вакол яго завiхалася мноства членiстых механiчных рук.

– Майстэрня, - не хаваў захаплення Барыс, - вось ён, чужы розум!

Янка не адказаў. Ён стаяў задумлiвы, засяроджаны, быццам хацеў нешта зрабiць.

– Я пайду, - нарэшце цiха сказаў ён. Перш чым Барыс паспеў адказаць, яго i след прастыў.

Раптам магутны гул, усё нарастаючы, вырваўся з нетраў, скалануў горы. Iмгненныя штуршкi, як штормавыя хвалi, накочвалiся адзiн на другi. Спалоханы Барыс паклiкаў:

– Янка! Янка!

Прайшла хвiлiна, якая здалася Барысу вечнасцю. I калi пачалi рушыцца горы, з-за скалы, нешта трымаючы ў руцэ, выбег Янка. Схапiўшы сябра, ён памчаўся прэч ад гэтага страшнага месца. Янка пасгтеў яшчэ заўважыць, як услед iм зноў прыадкрылася аптычнае вока. А потым у паветра ўзнялася шэрая сцяна кранутых з гнёздаў каменняў. Янка i Барыс упалi. Хвiлiны праз дзве ўсё было скончана. Там, дзе толькi што стаяла вежа, ляжала куча абломкаў.

– Эх, ты!
– толькi i сказаў Барыс Янку, калi яны вярнулiся дадому.

– Што я?

– З чужой цывiлiзацыяй сустрэлiся, а ты... Цяпер усё загiнула.

– Тое-сёе захавалася.

– Карысцi ад яго.
– Барыс не мог супакоiцца.
– Разумееш, якая цiкавая цывiлiзацыя. Яны прыслалi сюды сваiх робатаў, машыны. I тыя вывучалi Марс.

– А чым ты растлумачыш, што iх робаты былi падобныя на Ганiмеда?

– Помнiш, Ганiмед знiкаў? Яны яго схапiлi, вывучылi будову i зрабiлi некалькi такiх самых робатаў.

– Чаму ж Ганiмед нiчога не паведамiў аб гэтым?

– О, яны асцярожныя. Ведаючы яго будову, разрадзiлi пэўны сектар электроннай памяцi.
– Барыс крыху супакоiўся, падбадзёраны ўласнай iдэяй. Што, скажаш неверагодна?

– Верагодна, i нават вельмi.

– Тады радыруй на Зямлю.
– Убачыўшы, што Янка не варушыцца, ускрыкнуў: - Не марудзь, а то я сам.

– Барыс, пачакай хвiлiну, - папрасiў Янка i паклiкаў: -

Ганiмед! Цяжка тупаючы, нiбы стомлены ад нядаўнiх падзей, Ганiмед увайшоў у пакой. Дай мне тую рэч, што я захапiў з сабой.

– Калi ласка, - Ганiмед працягнуў руку, на далонi якой ляжаў чорны цылiндрык.

Янка ўзяў яго, пакруцiў перад вачыма i, здзiўлены, нiбы ўпершыню бачыў, запытаў:

– Гэта тое?

– Тое, - у тон адказаў робат.

– Зiрнi, Барыс.

Барыс глянуў на цылiндрык, потым схапiў нож i распароў металiчную абгортку. На падлогу пасыпалiся крышталiкi.

– Трыёды...
– сказаў ён.

– Так, трыёды, якiмi карысталiся людзi гадоў сто назад, - пацвердзiў Янка.
– Нiчога не разумею.

– Можа, усё-такi запросiм касмiчны цэнтр?
– напомнiў Барыс.

– Давай спачатку разбяромся самi, - прапанаваў Янка.
– Ганiмед, прынясi даныя структурнага аналiзу пластыка знойдзенага шлема.

– Ты пра нешта здагадваешся?
– ажывiўся Барыс.

Янка не адказаў. Ён уважлiва ўглядаўся ў лiчбы, якiя былi напiсаны на паперцы, прынесенай робатам.

– Нiчога не разумею, - паўтарыў Янка свае нядаўнiя словы, - структура недасканалая. Мы цяпер робiм лепшы пластык. Не, тут нешта не тое. Альбо нас водзяць за нос, альбо... Гэта, напэўна, зямнога паходжання. Радыруй, Барыс!

Адказ прыйшоў на гэты раз на дзiва хутка i гэткi ж на дзiва невыразны: Зямля запатрабавала падрабязнасцi.

Янка закадзiраваў тэкст i ўставiў паведамленне ў перадатчык. Некалькi хвiлiн у пакоi было чуваць папiскванне рацыi. Калi яно скончылася, Барыс сказаў:

– Пайшлi спаць. Цяпер яны не так хутка разбяруцца.

Заснуць яны не паспелi. Хвiлiн праз трыццаць прыёмнiк прыняў сiгнал, i на стол папаўзла папяровая стужка. Янка ледзь дачакаўся канца перадачы. Схапiўшы стужку, пабег да Барыса.

– Што?
– усхапiўся той.

– Ты не памылiўся, - смяяўся Янка.

– Цывiлiзацыя?

– Так, - Янка крыху памарудзiў, любуючыся збянтэжаным тварам таварыша, i нарэшце злiтаваўся: - Зямная. Сэнс ты ўгадаў. Сто трыццаць гадоў таму назад, калi людзi яшчэ толькi марылi пра свае падарожжы да зорак, да Альфы Цэнтаўра была адпраўлена аўтаматычная станцыя. Яна была абсталявана так, што магла ўступiць у кантакт з магчымай цывiлiзацыяй на адной з планет гэтай зоркi, сабраць неабходныя звесткi i вярнуцца на Зямлю. Але сувязь са станцыяй абарвалася неўзабаве пасля яе старту. Прычына была невядомая аж да гэтага часу. Пакуль мы з табой выпадкова не набрылi на яе. Вiдаць, нешта пашкодзiла станцыю, i яна замест Цэнтаўра трапiла на Марс.

– Цьфу ты...
– Барыс адчуваў сябе пакрыўджаным.

– Не бядуй, дружа, - засмяяўся Янка, - недзе нас з табой яшчэ чакае незнаёмая цывiлiзацыя...

Поделиться:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Ученик. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
9. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Ученик. Второй пояс

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Повелитель механического легиона. Том V

Лисицин Евгений
5. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том V

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3