Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дублi (на белорусском языке)
Шрифт:

Надышла ноч. Цiхая, марозная. Пакрытая iнеем пустыня халодна паблiсквала пад зменным святлом Фобаса i Дэймаса, якiя нiбы наперагонкi спяшалiся па ярказорным небе.

Заварожаныя незвычайным хараством, касманаўты не маглi адысцi ад акна, хаця стрэлкi гадзiннiка ўжо даўно прамiнулi лiчбу дванаццаць. Раптам Ганiмед, якi знаходзiўся ў гаражы разам з iншымi робатамi, вымавiў: "Р-10, названы Ганiмедам, бачыў у пустынi скафандр чалавека".

Фразу прыняла сiстэма ўнутранай сувязi i перадала ў дынамiк, што быў устаноўлены ў салоне.

– Ты што-небудзь

зразумеў?
– павярнуўся Янка да таварыша.

– Н-не, - разгублена адказаў той.
– Мусiць, робат зусiм сапсаваўся. Гэй, Ганiмед, зайдзi да нас.

Праз хвiлiну робат увайшоў у салон.

– Дзе ты бачыў скафандр?
– задаў яму Барыс пытанне i напружана сачыў, як у шкляных вачах-лiнзах успыхваюць рознакаляровыя iскаркi.

Ганiмед патупаў, як чымсьцi збянтэжаны чалавек, i слова ў слова паўтарыў тое, што гаварыў раней.

– Трэба праверыць яго.
– Барыс накiраваўся да робата.

– Пачакай, - спынiў яго Янка.
– Ганiмед, дзе ты бачыў скафандр? зрабiў ён нацiск на слове "дзе".

Ганiмед паблiскаў вачыма-лiнзамi i сказаў каардынаты:

– Паўднёвы ўсход, трыццаць секунд ад кантрольнага мерыдыяна.

– Там, - шапнуў Барыс, адступаючы назад i пераводзячы разгублены позiрк то на Янку, то на робата.

– Не глядзi на мяне так, я i сам нiчога не разумею, - развёў рукамi Янка.

– Р-10 не разумее таксама, - праграма робата, здольная да аналiзу таго, што адбываецца навокал, спрацавала. Механiчны голас прагучаў прыглушана i, як здалося, больш раўнадушна, чым заўсёды, нiбы робат нешта ведаў i не хацеў сказаць.

Янка падышоў да Ганiмеда, адключыў яго ад знешняга асяроддзя i выклiкаў робатаў-рамонтнiкаў. Яны праверылi ўсю схему, але нiякiх адхiленняў ад нормы не знайшлi.

– Вы абодва бачылi нешта адно i тое, што палiчылi за скафандр. Але гэта, напэўна, было нешта iншае, - сказаў Янка, выслухаўшы даклад раманцёраў.
Трэба пашукаць.

– Адзiн дзень ужо страцiлi.

– Выкраiм яшчэ некалькi гадзiн.

– Дык ноч, - не здаваўся Барыс.

– Ганiмед арыентуецца ў цемры, - рашуча сказаў Янка i пачаў збiрацца.

Апрануўшыся цяплей, касманаўты выйшлi са станцыi. Мароз нiбы пабольшаў, высмактаўшы апошнюю вiльгаць з i без таго сухога i пустога паветра. Iней ляжаў вакол, як снег, ногi коўзалiся. I толькi Ганiмед iшоў быццам па роўным i цвёрдым асфальце. Людзi ледзь паспявалi за iм.

Нарэшце робат спынiўся, пастаяў крыху, даўшы нагрузку свайму электроннаму мозгу, i ў шлемафонах касманаўтаў прагучала: "Тут".

Дзве маленькiя рыдлёўкi, якiя людзi спецыяльна захапiлi з сабой, угрызлiся ў сыпучы пясок. Пад метровым пластом ляжаў... шлем. Празрысты наперадзе, металiчны з патылiцы i цеменi. Якраз такi, якiя былi зараз на галовах касманаўтаў. Яны нават зiрнулi адзiн на аднаго, падумаўшы, цi не забыўся сябар апрануць свой шлем. Але ўсё было ў парадку. Янка ўзяў знаходку ў рукi, пакруцiў, аглядаючы з усiх бакоў. Па ўсiм вiдаць, гэта была iх рэч, якую, аднак, яны нiколi не гублялi.

На базу вярнулiся моўчкi, думаючы кожны пра знаходку.

Нарэшце

Барыс прапанаваў:

– Паведамiм на Зямлю.

– Пра што?

– Пра шлем.

– Ты ж не ведаеш, чый ён. А што, калi i там не ведаюць? На Марсе экспедыцыi бываюць рэдка, асаблiва ў гэтым раёне. Турысты таксама. Наўрад цi нам што пэўнае адкажуць. Давай будзем шукаць гаспадара шлема.

У той жа дзень Барыс на ўсюдыходзе адправiўся на двое сутак да Паўднёвага полюса. Адклаўшы бягучыя справы, якiх назбiралася нямала, Янка засеў у бiблiятэцы. Яна была не такая багатая, як на дальнiх касмiчных караблях, але ўсё-такi ў ёй можна было знайсцi даволi поўныя звесткi пра планеты Сонечнай сiстэмы i экспедыцыi да iх. Шлем быў новай, магчыма, апошняй мадэлi. Таму ў глыбiню гадоў Янка вырашыў не забiрацца, а абмежаваўся апошняй палавiнай веку.

Нiчога, што хоць якiм-небудзь чынам намякала б на паходжанне iхняй знаходкi, ён, аднак, не знайшоў. У апошнiя гады Марс наведваўся вельмi мала, i пра згубленыя тут рэчы не магло быць i гутаркi. Да таго ж за гэты час у раёне, дзе знаходзiлiся касманаўты, не ступала нага нiводнага другога чалавека.

Але шлем iснаваў. I калi яго не згубiлi людзi, то... Янка ўсмiхнуўся. Так можна дадумацца чорт ведае да чаго. Каб крыху развеяцца, ён вырашыў прагуляцца i захапiў з сабой Ганiмеда. Хоць i робат, а ўсё ж спадарожнiк, з якiм можна, занудзiўшыся, перакiнуцца словам.

Мясцовасць паступова павышалася. I калi Янка, адпачываючы, азiрнуўся, будынак станцыi быў далёка ўнiзе. Белы, абнесены лёгкай металiчнай агарожай, ён выглядаў як казачны. Як успамiн аб нязбыўнай мары дзяцiнства. Янку зрабiлася нават сумна.

Ганiмед, якому былi недаступныя эмоцыi чалавека, заварушыўся першы. Янка з цiкавасцю зiрнуў на свайго механiчнага памочнiка. Яго заўсёды цiкавiла рэакцыя дакладнага матэматычнага мозгу на тое, што захапляла чалавека. Робат не ўбачыў хараства. Ён зрабiў крок i спакойна сказаў:

– Бачу сляды.

Янка ўздрыгнуў, паднёс да вачэй бiнокль. Справа ад станцыi, прыкладна на паўдарозе да першых адрогаў, вiўся ланцужок чорных кропак. Яны iшлi аднекуль з-за бархана, апiсвалi пятлю i хавалiся ў скалах. Сляды былi свежыя, бо ўраган бушаваў яшчэ заўчора. Робаты iх пакiнуць не маглi. Пасля выпадку з Ганiмедам гараж замыкалi. Аднак Янка запытаў у Барыса па радыё, цi не блукаў той сам вакол базы.

– Я не вылазiў з машыны, - паведамiў Барыс i ў сваю чаргу пацiкавiўся: - А што?

– Бачу сляды нечых ног, - растлумачыў Янка.

– Мне вяртацца?

– Ага, - сказаў Янка i дакрануўся да Ганiмеда, як да жывой iстоты: Хадзем.

Ля ямак, якiя аказалiся слядамi робата такога ж класа, што i Ганiмед, спынiлiся.

– Р-10 трэба вярнуць, - зрабiў вывад Ганiмед, нецярплiва пераступаючы з нагi на нагу.

– Адну хвiлiнку, - як чалавеку, сказаў Янка i выклiкаў станцыю. Аўтаматычнае рэле ўключыла тэлесувязь. На маленькiм паходным экране ўзнiк выгляд гаража знутры. Усе робаты былi на месцы. Для пэўнасцi ён пералiчыў iх два разы. Памылкi не было. Янка нахмурыўся i сказаў: - Будзем шукаць.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Аутсайдер

Астахов Евгений Евгеньевич
11. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Аутсайдер

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля