Дзень ранняе восенi

на главную

Жанры

Поделиться:

Дзень ранняе восенi

Дзень ранняе восенi
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Вечаслаў Адамчык

Дзень ранняе восенi

Яны iшлi ўдвух выкатанаю нячутна-пругкiмi веласiпедамi сцежкаю ля шэрых нямогла нахiленых да вулiцы платоў. Стаяла лета, блiзкае да восенi. Можна было ўжо есцi яблыкi. Быў спас: дробна i весела званiлi ў белай царкве, што стаяла на грудку сярод мястэчка i была вiдаць адсюль, з прымесця. За царквою, за густа-цёмным навалам прысад, хаваўся раймаг, таксама белы. Яны iшлi туды: там недзе было людна, гармiдарна, густа, у нешта адно мяшалася людская гаворка. На плошчы перад царквою лёгка патрэсквалi i траслiся па бруку чырвона-слiзкiя "Явы" з каляскамi; ад ветравога шкла,

суха мiльгаючы, адсвечвала сонца.

А тут была цiшыня, бязлюднасць i пустая вулiца. Цёмна цвiлi пад нечымi глухiмi вокнамi чырвоныя вяргiнi.

Яны iшлi ўдвух: бацька - высокi мужчына, чырвона-здаровы ў твары, у карычневым касцюме з шырокiмi, не па-цяперашняму, штанамi, i сын - востры плячыма i худы, як хрушч, падлетак у выцвiлай кепцы з пераламаным брылём i ў вялiкiх чаравiках.

З нечага падворку высунулiся i наглядзелi iм услед, цвёрда расставiўшы ногi i цяжка склаўшы на нiзкiм жываце рукi, дападныя бабы ў белых, насунутых на лоб хустках. Яны ведалi ўсё, мусiць, яшчэ з учарашняга вечара, калi ў самую крайнюю хату, да Iвана Ходаса, за якой пачыналiся неабгароджаныя, з павыварочванымi плiтамi жыдоўскiя могiлкi i быў канец горада, прыйшоў гэты падлетак.

...Быў сiнi прыцемак, цёпла жаўцелi за сполахам цiхага бэзу чужыя вокны.

У хаце вячэралi. Горка пахла i рэзала ў вочы свежа нашаткаваная капуста з алеем. Ад маладое празрыстае картоплi вiлася i мяшалася сырая пара. Над параю трасла, разганяючы яе, скрылiкам замучанага вялага сала чарнявая дзяўчынка з тоненькай белаю шыяй. Круглы тварык яе слiзка блiшчаў ад тлушчу.

Ходас сядзеў нiзка на табурэтцы, шэраю, глухою спiнаю да дзвярэй, i нават не павярнуўся. Гаспадыня, круглая ў плячах, у абвiслай, няроўнай у падоле, сукенцы, гладканогая, зачынiла за хлопчыкам дзверы, перастала жаваць i спытала:

– А ты да каго ж?

Валасы яе, рыжыя, сабраныя недзе ззаду, на патылiцы, у тугi вузел, адсвечвалi мяккаю жаўцiзною золата - i хлопчык, жаласна шкадуючы, падумаў, што яна прыгажэйшая за маму, зморшчаную, худую ў твары, з тонкiм ротам, некалi таксама прыгожую, маладую на фатаграфii з тым салдатам, валасы ў якога гладка зачэсаны i блiшчаць, нiбы змочаныя вадою.

Шырокая глухая спiна павярнулася, i хлопчык убачыў твар, толькi не гэтакi смутна-мяккi, як на фатаграфii, а сiнявата-няголены, вялiкi i жывы, з ямачкай над пераноссем, нiбы хто там выцiснуў чым вострым. I ён успомнiў, што казала мама: "Ён харошы, твой бацька..."

– А чый жа ты будзеш?
– спытаў ён, бацька, цяпер у невайсковым: у шэрай рубашцы, з вялiкай ад мазуту плямай на грудзях, што, пэўна, не адмывалася.

– Аксенiн...
– Хлопчык сцягнуў з галасы шапку, мусiць, успомнiўшы тое, што дома казала мама, стоячы ля прыпека, у чырвоным споласе агню, калi ўчора вечарам грэла яму ваду.

На стале клейка блiшчала цырата. Ходас выцер аб край цыраты рукi i паклаў iх на каленi.

– То ўзяў бы ручнiк, - сказала гаспадыня i неяк бокам падступiлася да вёдраў, падняла руку, белую спаднiзу, - на цвiку на сцяне вiсеў чысты выгладжаны ручнiк, але не знала: муж недзе далёка глядзеў сабе пад ногi i нiчога не бачыў.

– Якое гэта Аксенi?

– Ну, Петручковае...
– Хлопчык павёў вачыма сабе за плячо, мусiць, недзе там шукаючы ратунку.

Ходасава рука шорстка папаўзла па назе ўверх, у кiшэню. Ходас закурыў, жмурачыся, зацягнуўся.

– Гэта з Моладава, цi што?

– Ыгы.

Цяжка ўпаў i востра зазвiнеў на падлозе пад сталом жалезны вiдэлец скiнула дзяўчынка.

– Гэта ж во адтуль, дзе ты служыў у войску, - невядома чаму зарадавалася жонка, прымошчваючыся на лаве, каля стала, i беручы пад пахi дзяўчынку да сябе на каленi.

Ходас устаў, хiстаючыся, дастаючы галавою да столi.

– А да каго ж ты прыехаў?

– Да вас.
– Адтапыраныя вушы ў хлопчыка чырванелi i тонка свiцiлiся. Мама казала, што вы мой бацька.

Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню i пайшоў да дзвярэй, наступаючы на адну ўсё дошку: яна гнулася i рыпела пад лiштвою, каля перагародкi. Жонка глядзела недзе мiма, на чыстыя белыя дзверы, пафарбаваныя iм учора, i, пэўна, бачыла тую цiхую чарнату, што была там, за белымi дзвярыма ў пустых сенцах. У яе з каленяў нячутна спаўзала дзiця, i яна раптам падхапiла яго.

А як жа цябе завуць? То садзiся вячэраць...

– Ванька.

Яна няўпэўна, як пасля вiна, паднялася i, сiнеючы ў губах, пайшла з дзiцем на руках да белае печы. Недзе ў пячорцы холадна i востра зазвiнелi нажы i вiдэльцы.

– То на выпадак чаго можа бутэльку...
– сказаў ён, квола i нямоцна ўсмiхаючыся.

Яна маўчала, цяжка абярнуўшыся да яго плячамi.

Iрванаю дзяружкаю на сцежцы калыхаўся цень: ад маладое грушы за плотам. Цесна павязаны пучкамi, на вострым частаколе ветраў насенны кмен. У глыбiнi нечага падворку стракаталi i мiльгалi белым воллем у нерухомым вiшняку быстрыя сарокi.

Хлопчык iшоў наперадзе, мiльгаючы парэпанымi, як у лусцэ, нагамi.

"Якi ён вялiкi, - нешта цёплае, абамлелае падкацiлася Ходасу пад грудзi.
– I калi гэта я хадзiў да Аксенi? Дванаццаць год... А як учора..." - i раптам у яго перад вачыма гэтая вулiца, зелянiна гародчыкаў змяшалася з тым далёкiм i гэтак нечакана выразным, нiбы ўсё было ўчора.

Была вось гэтакая пара, блiзкая да восенi, калi ў садах пачынаюць цяжэць яблыкi, а скрозь па вёсках пяюць нядужыя, маладыя пеўнiкi, яшчэ не ўзлятаючы на плот. Быў гарадок з белымi атынкаванымi хаткамi ў цёплым сасняку. На стрэхах, на зялёнай гонце прэла нацярушаная iглiца. На вулiцы пад нагамi мякка качалiся леташнiя растаптаныя шышкi. Над галавою ў хвойках трашчалi сухiм галлём сытыя гракi, укладваючыся нанач, i трывожна-рэдка крычалi ў густой цемнаце. Гэта пазней. А перад тым як пачынала шарэць, з раптоўным шумам абсядалi старую таполю, што стаяла недалёка ад iхняй часцi, каля вакзала. У часцi салодка пахла дымам ад блiзкiх чорных паравозаў i было чуваць, як цяжка лязгалi мяккiм жалезам буферы, калi паравозы падавалiся назад, каб зрушыць з месца.

Чорныя паравозы беглi за Моладава, туды, куды ён, Ходас, кожнае нядзелi хадзiў на вечарынку. У Моладаве жыла i соладка мучыла яго раздабрэлаю дзявочай чысцiнёй Аксеня.

Ад Iвана Ходаса холадна пахла трайным адэкалонам i на нагах блiшчалi сабраныя ў гармонiк хромавыя боты, калi ён падыходзiў да сяла. Ля рэдкага цвiлога частаколу, туга нацягнуўшы на каленях спаднiцы i пахаваўшы пад лаўку босыя ногi - мусiць, ад камароў, - сядзелi моладаўскiя дзяўчаты. Хлопцы недзе пiлi i паiлi музыканта. Дзяўчат весялiў прасцякаваты, няхiтры, прыгожы ў твары конюх Мiкiта.

123

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Последняя Арена 3

Греков Сергей
3. Последняя Арена
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
5.20
рейтинг книги
Последняя Арена 3

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978