Гордасць (на белорусском языке)
Шрифт:
Мы, старыя настаўнiкi, часта атрымлiваем пiсьмы ад сваiх выхаванцаў. Яны, гэтыя пiсьмы, за якiмi iснуюць жывыя людзi -
Вырашыў я, хай не думае Марыя Маркаўна, што выхваляюся цi знарок для яе гэта раблю, апублiкаваць апошнi дакумент гiсторыi майго Васiля. Я прыводжу адну толькi вытрымку з яго апошняга пiсьма:
"Дарагi i шаноўны Адам Ягоравiч! Не думайце, што калi Вы далёка працуеце, дык я Вам i пiсаць не буду. Пiшу вось, турбую Вас. Скажаце: а што ж цяпер савецкаму генералу рабiць, толькi i пiсаць пiсьмы з далёкай зямлi сваiм землякам? Думайце сабе, як хочаце. Але я вiтаю Вас i жадаю здароўя. Тут, у Германскай Дэмакратычнай Рэспублiцы, нас любяць, да нас прыслухоўваюцца. А гэта таму, што ва ўсiх нас ёсць адна любоў - любоў да мiру i спакою. Я стаю на варце гэтай усенароднай любвi i буду стаяць. Ваш гвардыi генерал-маёр Васiль Якiмчук".
I як, сябры, не прачнуцца пасля ўсяго гэтага маёй настаўнiцкай гордасцi! Як не радавацца ўсiм нам такiмi выхаванцамi! Iх жа мiльёны!
1959 г.