Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Натача, давёўшы іх да прычалаў, падала ўсім руку. Рука Янга даўгавата затрымала яе руку, вочы глядзелі ў вочы так, што дзяўчынка засаромелася, вырвала сваю, пабегла з месца бягом.

Была чацвёртая гадзіна апоўдні, калі сябры дабраліся да Рая. Давялося спецыяльна наймаць маторку, бо ў такую пару спадарожных лодак не знайшлося.

У гэты час захоплены піратамі танкер і іх катэры былі ў пяці кіламетрах ад Рая, збіраліся ўжо абыходзіць востраў з поўдня. І тут іх перастрэлі катэры берагавой аховы султаната, якіх паслалі на перахоп, мабыць, па вышэйшаму

загаду. Завязаўся бой, і быў ён скарацечны. Неўзабаве два з трох султанскіх катэраў былі патоплены тарпедамі. Трэці адышоў як мага далей і чагосьці чакаў. За гэты час танкер наблізіўся да вострава на адлегласць двух кіламетраў…

І тут з'явіліся баявыя верталёты, зноў завязаўся бой. Пірацкія катэры былі расстраляны зверху ракетамі і патоплены.

Ніхто не мог потым сказаць, ад чыйго стрэлу на танкеры ўспыхнуў пажар. А мо яго падпалілі самі піраты, што былі на борце, — гінуць дык з музыкай! Даўжэзны некіруемы танкер вецер і хвалі пагналі проста на Рай. Цячэнне таксама было з усходу, і ўсё гэта дапамагала адно аднаму. Смельчакі, што перабраліся з трэцяга султанскага катэра на танкер, ніякай рады не маглі даць: і штурвал, і ўсякія пульты былі падарваныя.

Тым часам даўжэзная хмара чорнага ўдушлівага дыму дасягнула Рая. Сунулася яна нізка, па самай вадзе і зямлі, у кароткія хвіліны заслала ўсе вуліцы, захутала дамы. У гатэлях і пансіянатах пачалася паніка… Разнашэрсная публіка хлынула ў порт. «Катастрофа! Катастрофа!» — было ва ўсіх на вуснах, і гэтае слова звязвалася не толькі з танкерам, але і з самім востравам.

Зямля, месяц і сонца на той час стаялі на адной прамой. Пачынаўся самы высокі за паўгода прыліў. А вецер з усходу ўсё мацнеў і мацнеў. Пачынаўся шторм, які збіраўся ўжо некалькі дзён.

Вецер прынёс нейкую палёгку, бо трошачкі адвярнуў ад вострава злавесную ўдушлівую хмару. Але прыйшла другая бяда: накіруемы танкер прапароўся на рыфах, праломы былі ў многіх танках, бо ў мора хлынулі патокі нафты. А бура нібы знарок яшчэ некалькі разоў развярнула танкер і так, і гэтак, уздымаючы то нос, то карму, і ўрэшце танкер разламаўся на дзве палавіны. І гэтыя вялізныя палавіны ўжо кожная паасобку скрыгаталі і варочаліся, западалі набок.

Ухапілася гарэць нафта і на вадзе. Шырокі палаючы паток пачаў ахопліваць востраў з поўначы, дзе пляжы, і з поўдня, дзе быў порт.

А ў порце панаваў ужо дзікі вэрхал і паніка, людзі з боем захоплівалі ўсё, што магло плысці ці трымацца на вадзе, спадзеючыся выбрацца з агнявога паўкальца, пакуль пылаючая нафта не адрэзала шлях да адступлення. Каторыя з пасажырамі, а каторыя і без іх судны ўдалося вывесці да заходніх сектараў. Не соладка было ім у бушуючым моры, але паступова судны прабіваліся ў напрамку да Галоўнага вострава.

Пачалі гарэць джонкі з плывучага пасёлка, там узняўся лямант і роў людскіх галасоў…

Радж і Янг разлучыліся з Абдулою, як толькі высадзіліся на Раі. Пабег Абдула павінаваціцца перад сіньёраю. А яны заглянулі ў дэльфінарый. Паспелі пабачыць толькі Абрахамса, ён няўхільна

нёс службу, карміў дэльфінаў. Сказалі яму пра гібель Судзіра, і Абрахамс завойкаў і заайкаў: «А як жа дэльфінарый цяпер? А як жа я… мы ўсе?!»

Да паліцэйскага ўчастка не дайшлі, пачулі рокат верталётных матораў і далёкую страляніну. Павярнулі ў бок порта, куды беглі ўжо і дзеці, і дарослыя і адкуль добра было відаць, што робіцца на рэйдзе і аж да самага гарызонта. І ўся катастрофа з танкерам адбылася на іх вачах…

Потым, калі ашалелы натоўп пачаў цягаць іх з сабою то туды, то сюды, ім ледзь удалося ўхапіцца адзін за аднаго, каб не згубіцца ў людскім віры. Чмурэючы ад крыкаў і гвалту, прабіліся да восьмага сектара, дзе палалі ад падпаленай нафты рыбацкія джонкі-хаціны. Хацелася памагчы рыбакам у гэтым апакаліпсісе 26 , памагчы Гугу, яго сям'і. Пра свой ратунак браты не думалі. Прымалі на рукі нейчых дзяцей, нейкія клункі, адносілі чым вышэй на бераг, зноў прабіваліся да вады… Лодкі ўспыхвалі ўсё бліжэй і бліжэй. У дымнай копаці людзі мітусіліся, як чэрці. Ніхто не ведаў, ці ўсе насельнікі лодак выратаваліся, ніхто нічога не мог сказаць пра Гугу і яго сям'ю.

26

Тут у сэнсе «канец свету».

Потым стомленыя, мурзатыя пляліся па кальцавой дарозе на захад, куды падаваліся і людзі. На пляж наўкасяк ішлі перамешаныя з нафтаю вадзяныя валы, нафтаю быў заліты ўжо ўвесь пясок да раздзявалак і душавых, і нават будачкі-раздзявалкі. Нафта тут яшчэ не гарэла, але бяда ад яе была не меншая. Знакамітым на ўвесь акіян пляжам прыйшоў канец.

Недзе ў чацвёртым ці пятым сектары напаткалі Абдулу. Прабіўся насустрач людскому патоку з Тота на руках. Вочы спалохана абмацвалі кожнага стрэчнага-папярэчнага. Убачыў Раджа і Янга — і ажно сабачку ўпусціў з радасці.

— Няма нідзе сіньёры… А Тота ў калідоры злавіў, бегаў і скуголіў, бегаў і плакаў.

— Мо паспела выехаць, — сказаў Радж. Прайшлі і пяты, і шосты сектары, тут было самае вялікае зборышча людзей. Тут не было дыму, не дайшла сюды яшчэ і нафта.

Паселі ўтрох на бетонны парапет, які абараняў дарогу ад хваляў прыбою. Глядзелі, як коцяцца на бераг брудныя валы, глядзелі ўлева, на дэльфінарый. Ён яшчэ быў цэлы, яшчэ быццам існаваў, але здавалася, што яго ўжо і не было.

«Што ж далей? Чым усё скончыцца?» — балюча ныла ў кожнага сэрца.

Адно толькі ведалі хлопцы: яны не турысты, уцякаць ім няма куды. Лёс іх звязаны з Раем, з архіпелагам Вясёлым.

І будучыня Вясёлага звязана з імі…

Сонца было над самым захадам, яно раз-пораз хавалася за чорныя, страшныя клубы дыму. На такое сонца і Янг ужо мог глядзець без акуляраў.

Схаваецца хутка сонца, але прыйдзе раніца, і яно зноў узыдзе.

І будзе ўзыходзіць яшчэ не адзін раз…

1980–1982 гг.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Книга пяти колец. Том 4

Зайцев Константин
4. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 4

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Темный Охотник 2

Розальев Андрей
2. Темный охотник
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник 2

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7