Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Крамнік бязгучна разявіў рот — раз, другі: заняло дух. Але справіўся з сабою, зноў заўсміхаўся.

— Чуеце? Па пяцьдзесят долараў! Вы такіх грошай і не нюхалі… А ты, малады чалавек… — звярнуўся да Раджа. — Ты мог бы і памаўчаць! Ты тут ужо не жывеш-ш-ш… І не маеш-ш-ш права голасу! — зашыпеў, як кобра. — Ты ляці на свой востраў Рай — і забаўляйся! Разводзь там тра-ля-ля! Забаўляй турыстаў! Плюхайся!

— Як гэта не маю?! — ускіпеў і Радж. («Як гэта не мае права голасу?» — падтрымалі яго хлопцы, асабліва Амара). — Хіба я не адсюль родам? Хіба не тут жывуць мае бацькі? Хіба не табе, жываглоту, яны за бясцэнак аддаюць

копру і сушаную рыбу? — Радж некалькі разоў выцягнуў з ножнаў і з лёскатам загнаў назад нож-крыс. Шрам-месячык пад леваю сківіцаю то чырванеў, то бялеў.

— Радж, сціхні… Не сарамаці мяне перад людзьмі…— слабым голасам папрасіў бацька. Хваравіты, ціхі і маўклівы, ён і сёння мог праседзець моўчкі.

— Ах, малады чалавек… — Лі Сунь паправіў касынку на галаве. З твару не сыходзіла ўсмешка, але гэта была ўжо не ўсмешка, а застыглы аскал. — Скруціш ты сабе шыю… Папомніш маё слова. Паберажы яе! А вам, людзі, я скажу яшчэ вось што: хто не разлічыўся са мною за пазыкі, прашу сёння ж разлічыцца. Жонка дома, яна прыме… Не маеце грошай — аддавайце натураю. Прыму арэхамі, прыму свіней, курэй, качак. Хатні скарб… Усё роўна вам цяжка будзе з сабою ўсё пабраць.

— З гэтага і пачынаў бы! Цябе толькі гэта і турбуе! — зноў не вытрываў Радж.

Лі Сунь пакланіўся ва ўсе бакі. Белая кашуля-распашонка з бакавымі разрэзамі штораз пры паклонах налазіла на спіну, агаляючы тоўсты азадак.

Лі Сунь не пастаяў з людзьмі, не пасядзеў у натоўпе. Пакаціўся, часта перабіраючы нагамі, прэч. Але не дадому, не ў сваю лаўку, а туды — на прарэзлівыя гукі, на ўдушлівы смурод ад матораў.

Людзі сядзелі ці стаялі ў здранцвенні, і чуваць было, калі аціхалі чужыя гукі, як з рахманым плюхатам-шумам каціліся на пясок уціхаміраныя лагунай хвалі прыбою. Сонца было ўжо за лесам, над самым захадам, і промні сяды-тады агніста прарываліся скрозь частакол пальмавых ствалоў і ствалы-карані баньяна. Гарачыня спадала, дыхаць рабілася лягчэй. У зарасніках пачалі абзывацца птушкі. За птушкамі ажылі і дзеці. Трохі старэйшыя, не сысуны, галапузыя і галазадыя, папакідалі сваіх мацярок, пачалі навыперадкі бегаць з сабакамі і вішчаць, потым сыпанулі на водмель — паплюхацца ў лагуне.

Не кранаўся з месца Янг, сядзелі і яго сябрукі. Янгу скора дванаццаць гадоў, ён ужо шмат разумее, пачынае разбірацца ў жыцці. Янг чакаў, да чаго дадумаюцца дарослыя, што вырашаць. Недзіцячая трывога за лёс людзей, лёс усяго вострава сціскала сэрца.

— Чуеце, людзі? Во ён, злы дух… Нюхайце! — прагаварыў ціха Ганеш, пачуўшы пах саляркі, што зноў даляцеў з лагуны. Ён плюнуў чырвоным пад ногі, і многія мужчыны, што жавалі бетэль, таксама плюнулі.— Гнаць трэба гэты дух з нашага Біргуса! Гнаць! — страсянуў Ганеш кіем.

— Да бома трэба ісці! Хай нашле на іх праклён!

— Раней трэба было да гэтага дадумацца!

— Раней… Раней жа думалі, што хадакі нечага даб'юцца! А яны не дабіліся!

— Цябе трэба было пасылаць, такога спрытнага! Ты б дабіўся!

— Перастаньце, людзі! Ніякі бома не паможа! Трэба слаць ганцоў у чужыя вёскі! Падымаць народ! Загарадзіць лодкамі ўваход у лагуну! — стараўся перакрычаць усіх Радж.

— Правільна! Чаго сядзець склаўшы рукі! — падтрымаў яго Амара, лепшы Раджаў сябар.

— Калі вас усіх перасаджаюць у турму — там вам і месца! — адкалоўся ад іх Пуол, пайшоў на бераг лагуны.

Перамаглі тыя, што хацелі ісці да бома.

Першым

пакрочыў Ганеш. Ён стомлена абапіраўся на бамбукавы кій, абмацваў дарогу. За ім затупацелі ўсе. Замыкала шэсце Рата, яе гуртам паднялі на ногі — «Ідзі», і яна шоргала па пяску сваімі распухлымі калодамі, задыхана сапучы.

Ганеш ішоў і гаварыў, што з пустымі рукамі да бома няма чаго хадзіць. Трэба адразу несці падарункі. І ён назваў, каму сёння лавіць курэй ці пеўняў, браць сушаных тунцоў, каму несці вараны рыс і тодзі — зброджаны, з градусамі, сок какосаў.

Моладзь адстала, ішла ззаду. У цэнтры яе крочыў Радж, злева ад яго быў Амара, справа — Янг. Ён трымаўся за братаву руку і стараўся ступаць шырока, каб патрапляць з ім у нагу, быць падобным да брата.

«Нервовы стаў Радж… — думаў Янг. — Асабліва апошні месяц, як з'явіўся ў яго гэты шрам. Ніколі пра шрам нікому не расказваў. Таямніца нейкая, загадка… Невясёлая ў яго работа, небяспечная — многа часу даводзіцца быць пад вадою. Але як бы мы жылі без Раджавай дапамогі, без яго заробкаў?»

— От жа дурныя людзі… От жа цёмныя… — гаварыў Радж, нібы шаптаў заклінанне. Але яго добра чулі ўсе хлопцы. — Хіба ў гэтым бома паможа?

2

Іх востраў вельмі падобны да какосавага краба біргуса (адсюль і назва). Вялікага краба, з тулавам-панцырам памерам тры на чатыры кіламетры. Маленькія рыфы кругом — нібы яго падцятыя ножкі. У вострава і клюшні ёсць, як у краба, левая, шырэйшая і даўжэйшая, ахоплівае лагуну з усходу. Яна складаецца з вузкага мыса-паўвострава і чатырох зялёных астраўкоў-скал, размешчаных адзін за адным праз вузкія праліўчыкі. А правая клюшня Біргуса яшчэ вузейшая, у ёй сем белых каралавых атольчыкаў, на тых сямі амаль нічога не расце, толькі гняздуюцца чайкі. Янг не раз выбіраў з сябрамі з гнёздаў яйкі — смокчаш іх і чуеш пах рыбы.

Людзі ішлі да паўвострава-мыса, бома жыў там — адасобіўся ад вёскі, настаўляў наўкол хаціны і каля дзвярэй драўляных ідалаў са злоснымі лупатымі вачыма, з шырачэннымі ікластымі ратамі. На бамбукавых шастах уздымаліся ўгору пучкі нейкага зелля — таксама абарона ад злых духаў. Хаціна сярод каранёў-хадуляў вялізных панданусаў здавалася нейкім настармачаным гняздом. Нават у ціхую пагоду на страсе варушыліся, шамацелі сухія пальмавыя і бананавыя лісты, нібы хтосьці невідочны хуценька, ледзь кранаючыся, бегаў па іх. Мо якія добрыя духі? Бома сябруе з імі, то пэўна ж і яны маюць у яго прытулак.

Падышлі, насцярожана пасталі. У людзей спалохана павыцягваліся твары, толькі Радж крывіў губы ў іранічнай усмешцы. Жанчыны папускалі дадолу дзяцей, расклалі дарункі, паселі самі. Звязаныя куры не хацелі сядзець ціха, то адна, то другая заўзята білі крыламі.

Бома пачуў кудахканне і лопат крылаў, высунуўся з дзвярэй.

Бома Яп — чараўнік і лекар. Кашчавы, нібы ёг, голы да пояса, на жываце адбіліся ад доўгага ляжання нейкія палоскі і клетачкі. Пазяхнуў, крыва разявіўшы шчарбаты рот, пачухаў пад пахаю, паправіў на галаве не то шапачку, не то карону, за якую было наўтыкана рознакаляровых пер'яў. Замест штаноў ці мо паўзверх штаноў матляліся палоскі нейкага рыззя. У бома, хоць ён і знаўся з духамі, разбіраўся ў зёлках, былі чырвоныя бялкі вачэй, гнаіліся павекі — як і ў многіх людзей на востраве. Вядзьмак называецца, а гэтую хваробу ні ў сябе, ні ў іншых вылечыць не можа.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Книга пяти колец. Том 4

Зайцев Константин
4. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 4

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Темный Охотник 2

Розальев Андрей
2. Темный охотник
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник 2

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7