Каханне (на белорусском языке)
Шрифт:
– Гэй, хадзi глянь!
Я выйшаў i спынiўся, як заварожаны. Наш будан, якi меў форму конуса, нагадваў вялiзную зiхоткую перлiну, якая неспадзеўна вырасла на замёрзлым балоце. У сярэдзiне варушылiся нейкiя фантастычныя постацi: гэта каля агню грэлiся нашы
I тут да нас дапаў нейкi дзiўны, далёкi, пераменлiвы крык. Наша вогнiшча пабудзiла дзiкiх птушак.
Нiшто не ўражвае мяне так, як гэты першы воклiч жыцця, калi самую iстоту яшчэ ўтойвае змрок, а прасцяг прашываецца пададзеным ёю голасам, якi апавяшчае пра з'яўленне на гарызонце першых проблiскаў зiмовага дня. У такую сцюдзёную досвiткавую часiну мне мроiцца, што крык, якi iмглiва праносяць над зямлёю птушыныя крылы, - гэта ўздых самой душы свету!
Карл сказаў:
– Тушыце вогнiшча. Свiтае.
Неба напраўду святлела, i над намi доўгiмi шпаркiмi хмаркамi пацягнулiся чароды качак i таропка знiкалi з вiдавоку.
Жмук агню працяў змрок: Карл стрэлiў, i сабакi рынулiся шукаць здабычу.
I вось ужо напераменку, то Карл, то я, заўзята ўскiдваем раз-пораз стрэльбы, як толькi над трыснягом з'яўлялася крылатая хмарка, а П'еро i Плёнжон узбуджана, задыхана нясуць нам апырсканую крывёю дзiчыну, якая часта глядзела на нас яшчэ вiдушчым вокам.
Дзень займаўся ясны, блакiтны; за ўзгоркамi ўставала сонца, i мы ўжо намервалiся вяртацца дадому, як тут нечакана проста на нас, выцягнуўшы шыi i растапырыўшы крылы, спiкiравалi два чыркi. Я стрэлiў. Адзiн упаў мне амаль пад ногi. Гэта была качка-мандарынка з серабрыстым жыватом. А ў небе раздаўся адчайны крык. Жаласны, пакутны, нясцерпны крык ацалелай птушкi паўтарыўся ў падсiненым небе, i маленькая iстота закружылася над намi, гледзячы на сваю мёртвую спадарожнiцу, якую я падняў з долу.
Карл - на каленях, з упёртай у плячо стрэльбаю - з трывогаю сачыў за ёю, падчэкваў, каб яна падляцела блiжэй.
– Ты забiў самку, - растлумачыў ён, - самец ужо не паляцiць адсюль.
I праўда, чырок не адлятаў; ён безупынна вiўся i енчыў над намi. Нiколi яшчэ крык болю не рваў мне сэрца так, як няўцешны поклiч, гаротнае нараканне гэтай абнядоленай, засмучанай крылатай iстоты.
Часам качар кiдаўся ў бок ад нацэленай на яго стрэльбы; здавалася, ён быў ужо гатовы ляцець далей адзiн. Але ён так i не наважваўся на гэта i неўзабаве вяртаўся назад, шукаючы сваю сяброўку.
– Пакладзi качку на зямлю, - сказаў Карл, - тады ён падляцiць блiжэй.
I праўда, чырок адразу ж кiнуўся да яе, забыўшыся пра небяспеку, ашалелы ад сваёй птушынай любовi да птушкi, якую я звёў са свету.
Карл стрэлiў; было такое ўражанне, што знячэўку лопнула нябачная струна, якая падтрымлiвала птушку ў небе. На маiх вачах чорны камячок крута сарваўся ўнiз i з шумам упаў у трыснёг. П'еро прынёс птушку.
Я паклаў абодвух чыркоў, ужо халодных, у адзiн падсумак... У той жа дзень я вярнуўся ў Парыж.