Калека

на главную

Жанры

Поделиться:

Калека

Калека
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Гутарка зь мінулага часу

I

— Што з табою, браце мілы? Чаму хмуран ты не ў меру? Дзяцюк гэткі повен сілы! Як тут даць, здаецца, веру? Адной радасьці, вясельля Быць павінны поўны грудзі, Ты ж, як зьбіты, як з пахмельля… Ну, і людзі, што за людзі? А мо ёсьць на то прычына — Ўсё сваю прычыну мае: Ты дзяцюк, а вунь дзяўчына, Во адно ўжо і ўздыхае. Ну, ўздыхайце сабе самі, Рад і я вам падцінаці; Можа,
траплю дзе часамі
І па сэрцу табе, браце.

II

— Пачну думу ад пачатку: Жыў я змалку ў вёсцы з краю; Мала помню родну хатку, А ўсё ж міла ўспамінаю. Быўшы дзіцем, быў рахманым, Бацькі, маці быў пацехай, Плач нядолі не быў знаным, Колькі гуляў, колькі сьмеху! Не заводзіў ні чым думак, — Трэба ў школу — ў чым тут стала? Сып, узяўшы кніжак клумак, Адно жаль — знаў іх замала. Першы год ганяў я ў поле: Умірае бацька, маці, — Вось і стала сьвету болей Сіратою адной, браце.

III

— Ці вы знаеце, што знача Сіратою быць на сьвеце? Хмарка плача, вецер плача, Як такога дзе прымеціць. Можа, скажаце таксама: Людзі літасьць над ім маюць; Не такая, людзі, крама, Ў якой людскасьць аглядаюць. Адным цягам год за годам Шлі цярніста, шлі крывава, Зь мі моладасьць зь нягодай, Як асеньняя няслава. Не раз труд было заснуці; Сьвет хацеў бы ў жменю ўзяці І, як вецьвем, страсануці… Так было мне цяжка, браце.

IV

— Як памерлі бацька, маці, З хаты выгналі за браму, Жыць прыйшлось доляй бадзяцкай, Няма што, пайшоў да пана. Далі там агрызак хлеба, Далі колькі марных грошы; Што, здаецца, болей трэба? Будзь слухмяны, будзь харошым! Здасца можа — добра гэтак, А дзе ж кут свой, а дзе воля? Панскі дом, страва, адзетак Душы, сэрца не здаволіць. Не быць выгнаным надзея Не загосьце ў чужой хаце; Месяц сьвеціць, ды не грэе, Служба службаю, мой браце.

V

Скокам-бокам, напаўз горам Насьпеў годзік і дваццаты. Быў хлапцом — сказаць не сорам! Бач, пазвалі у салдаты. I пайшоў я — няма дуру — Паспытаць ваеннай кашы; I што скажаш? — прыйшоў з скурай, I там людзі, і там нашы. На муштроўку шоў у зьміру, Вайну ўзьнялі — туды глянуў; Праслужыў гадкоў чатыры I вярнуўся… куды? — к пану. Прынёс крыжык — памяць з бою, Ды яго ж я, о пракляцьце! Аплаціў адной рукою… Эх, каб ім… Падумай, браце!..

VI

— Аднарукі, аднарукі! Гэтак дома ўсе казалі, Многа меў нуды, дакукі, Яшчэ горай стала далей. Што рабіці, трэба жыці, — Стаў у двор за лесьніка я, А служыці, дык служыці, Мабыць, доля ужо такая. Вось з наказу раз пайшоў я Вартаваць у лес павалы, Ноч была, на безгалоўе Бура выла, лес ламала. I вось хвойка грук! I сукам Нагу крыша, не паўстаці, Бура глушыць енк мой гукам. А там далей, эх, мой браце!..

VII

Што было, і сам не помню, Год пралежаў у бальніцы, На сьвет выйшаў, хто ж уломню Дасьць і хлеба, і вадзіцы. I паплёўся я з пакорай Туды, дзе такім дарога, Дзе адно сабрана гора, — Ў жабракі пайшоў з трывогай. Дзіўна вам, што часам з нудаў Заглядаю у карчомку… Людзі, людзі! Іншым буду — Адчапіце мне хатомку. Вы — шчасьлівы, з доляй яснай — I то рады пагуляці, А я ж, я — жабрак няшчасны… Эх, не крыўдзь насьмешкай, браце.

VIII

— Глянь во з жалем — я калека, Аднарукі, аднаногі, Беспрытульнасьці апека Ацямніла ўсе дарогі. Дум гаротных колькі, колькі! Хто зьлічыць, апець іх можа? Каму ўцям чужыя болькі, Хто бядзе чужой паможа? Быў здароў, быў дуж і молад, Ніпачым саха, сякера, Што там значыў холад, голад, Крэпка сіла, крэпка вера! Дзе ж ты, вера, дзе ты, сіла? На каго мне наракаці? Эй, падмігівай, магіла! Ты ж не злуйся, мілы браце.

IX

— Кастыль, торба, кій жабрачы Маім пашпартам, адзнакай, Было кепска, ўсё ж іначай Над сваёй нядоляй плакаў. Як і ўсе, і я меў сэрца, Быў час — дзеўчынку нагледзеў; Пасьля ж, пасьля ў паняверцы I дзяўчынка зьнікла недзе. Як апаленае дрэва Пастухамі ў полі роўным, Адзінока хмар павеваў Жду век з сэрцам неспакойным. Памру. Хіба крук над трупам Хаўтуры будзе спраўляці, Дый ноч гляне вокам рупным… Эх, хоць ты успомні, браце.

X

Глянь душой, дзе, ў чым няшчасьце, З твайго ж сьмех мне нараканьня, — Зь віхраў зімніх не прапасьці, — Рухне стужа, вясна ўстане. Ў сьвет глядзі з надзеяй, дружа, — Вера ў шчасьце не зашкодзіць; Не ўсім доля роўна служа, Не ўсіх колкай сьцежкай водзіць. Хоць нож крыўды ўесца ў грудзі, Хоць нуды сьляпое жала Кроў смактаці зь цябе будзе, — Стой за праўду, стой як скала. Людзі… Што ж? хто не калекам, Аб іх можна і не дбаці, Будзь сам толькі чалавекам, Будзь… Ей, будзь здароў, мой браце!
12
Комментарии:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение