Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

"Закончыць" раман, якi не быў пачаты... Цiкавая логiка! Але ён гаварыў сур'ёзна, i я не пярэчыў.

– Ну што ж, - кажу, - цудоўна! Мiсiс Пэкс прапануе слушна. У цябе сапраўды вялiкi талент, ты кожны дзень у звычайных гутарках пускаеш на вецер цэлыя раздзелы блiскучай кнiгi. Калi просьба жанчыны, атмасфера захаплення i давер'я будуць спрыяць таму, што ты нарэшце запiшаш тое, чым так шчодра дзелiшся з намi, мы ўсе будзем вельмi рады... Згаджайся, стары, я падтрымлiваю... Мы ўсе цябе падтрымлiваем.

Ён падзякаваў i праз некалькi дзён наведаў мяне, каб сказаць, што выязджае. За цэлую зiму ён прыслаў нам пару паштовак. У лютым я адправiўся ў Напуль, каб

яго пабачыць.

Асабняк мiстэра i мiсiс Пэкс вельмi прыгожы. Яны рэстаўрыравалi i прыстасавалi да сваiх патрэб невялiчкi правансальскi замак-крэпасць, якi ўзвышаўся над залiвам. Суровасць будынка i подступаў да яго ў кантрасце з раскошай i адмысловым унутраным камфортам здзiўлялi, як чароўная казка. Кветнiкi i дрэўцы былi размешчаны на тэрасах, выштукаваных з вынаходнiцкай хiтрасцю, бо каб iх прыляпiць да скалы, спатрэбiлiся дзесяткi кубаметраў бетону. За шалёныя грошы гаспадары навезлi з Iталii кiпарысаў, i яны, як вартавыя, абрамлялi дзёрзка перайначаную людзьмi прыроду. Калi я з'явiўся, дварэцкi далажыў, што пан працуе i папрасiў пачакаць. Чакаў я даволi доўга.

– А! Дарагi мой!
– сказаў Шалон, прыняўшы мяне нарэшце.
– Дагэтуль я не ўяўляў, што такое работа. Пiшу многа, спорна, з натхненнем. Думкi атакуюць, аглушаюць, бяруць у палон. Пяро проста не паспявае занатоўваць вобразы i мыслi. Яны б'юць фантанам з крынiцы ўзрушанай памяцi. Скажы, ты калi-небудзь адчуваў такое?

Я сарамлiва прызнаўся, што падобныя крызiсы ад перапоўненасцi бывалi са мной рэдка, i выказаў меркаванне, што яго натуры больш, чым мне, адпавядае бурны ўзлёт. Ад доўгага маўчання назапашаныя iм матэрыялы спрасавалiся i цяпер выбухнулi, як порах. Я правёў у яго ўвесь вечар. (Мiсiс Пэкс знаходзiлася яшчэ ў Парыжы.) Цiкавыя перамены заўважыў я. Раней адной з самых абаяльных яго асаблiвасцей была выключная разнастайнасць размовы. Я не меў часу многа чытаць i даражыў тым, што ў асобе Шалона знаходзiў чалавека, якi чытаў усё. Ён першы знаёмiў мяне з дасягненнямi маладых. Куды б нi iшоў ён увечары - у тэатр цi з вiзiтам - нiхто ў Парыжы не ведаў столькi гiсторый, iнтымных драм i пацешных анекдотаў. I самае важнае, што Шалон быў адным з тых рэдкiх сяброў, з якiмi заўсёды можна было пагаварыць пра сваё, пра сваю работу, адчуваючы, што ён гэтым сапраўды цiкавiцца i, слухаючы вас, не думае пра сябе. Пабыць з iм было вельмi прыемна.

Але ў Напулi Шалон стаў зусiм iншы. За два месяцы ён не разгарнуў нiводнай кнiгi, нi з кiм не сустракаўся. Ён гаварыў толькi аб сваiм рамане. Калi я пачаў расказваць пра нашых сяброў, ён трошкi паслухаў, потым выняў з кiшэнi блакнот i нешта запiсаў.

– Ты што запiсваеш?
– пытаю.

– Ды так! Прыйшла ў галаву iдэя для маёй кнiгi. Не хочацца, каб яна прапала.

Праз хвiлiну, калi я працытаваў яму словы адной з клiентак Бельтара, ён iзноў выцягнуў блакнот.

– Ты што? У вар'яты падаўся?

– Дарагi мой, у мяне ёсць цудоўны персанаж, якi шмат чым нагадвае Бельтара. Тое, што я пачуў, можна з поспехам выкарыстаць.

У яго з'явiлася ўпэўненасць прафесiянала, заўзятасць чалавека, ахрышчанага ў новую веру. Пры мне было некалькi раздзелаў маёй апошняй кнiгi. Я збiраўся прачытаць iх Шалону i, як заўсёды, паслухаць яго заўвагi. Але нiчога з гэтага не выйшла - ён i вухам не павёў. Мне стала прыкра, нудна. А скончылася тым, што ён раззлаваў мяне сваiмi легкадумна пагардлiвымi адносiнамi да нашых класiкаў.

– Ты лiчыш?
– скрывiўся ён.
– Рэалiзм Стэндаля? Так... Знайшоў сабе дзiва! Па сутнасцi, i "Пармскi манастыр" i "Чырвонае i чорнае" ўсяго толькi раманы-фельетоны. Па-мойму, зрабiць можна куды лепш.

Я развiтаўся з iм i хутчэй выехаў.

* * *

Вярнуўшыся ў Парыж, я адразу ж адчуў, што Глэдзiс Пэкс не марнавала часу. Яе арганiзатарскiя здольнасцi далi плён. Пра кнiгу Шалона гаварылi многа, гаварылi з павагай i надзеяй. Нiякiх слядоў грубай, крыклiвай рэкламы, якая адпрэчвае людзей далiкатных. Здавалася, што гэта жанчына знайшла спосаб папулярызаваць употай, падсвятляючы iмя свайго абраннiка як бы знутры. Поль Маран сказаў, што яна, як нiхто, "адмыкае замкнутае".

Адусюль у мяне пыталiся: "Вы былi на поўднi? Вы бачылi Шалона? Кажуць, ён напiсаў нешта выдатнае?"

Мiсiс Пэкс правяла ў Напулi ўвесь сакавiк i паведамiла нам, што кнiга амаль закончана, але Шалон не хоча ёй паказваць. Ён сцвярджае, што яго твор адно цэлае i вырываць з яго кавалкi нельга, бо страцiцца свежасць, парушыцца стройнасць кампазiцыi.

Нарэшце, у пачатку красавiка, яна абвясцiла, што Шалон прыехаў, згадзiўся прачытаць раман i яна запрашае ўсiх нас у адну з субот на лiтаратурны вечар.

Ах, гэты вечар! Мы яго век не забудзем! Салон на вулiцы Францыска Першага быў належным чынам падрыхтаваны. Люстры ўсюды патушаны, за выключэннем адной вялiзнай венецыянскай лямпы, малочна-белае святло ад якой мякка клалася на аўтара, рукапiс i эфектна пастаўленую за спiной Шалона галiнку квiтнеючай слiвы ў кiтайскай вазе. Тэлефон быў выключаны. Слугi атрымалi строгi наказ нiкога з прысутных не трывожыць. Шалон нерваваўся, фанабэрыўся, быў ненатуральна вясёлы. Мiсiс Пэкс аж зiхацела ад радасцi. Яна яго як след усадзiла, налiла ў шклянку вады, паправiла абажур. Ён надзеў рагавыя акуляры, праверыў голас i, пасля кароткай паўзы, пачаў чытаць.

Праслухаўшы з дзесятак фраз, мы з Фаберам глянулi адзiн на аднаго. Ёсць мастацтвы, што дапускаюць памылку, якiя навiзной стылю, светаўспрымання могуць уразiць i затлумiць галаву, але пiсьменiк раскрываецца хутка. З першых жа слоў мы выявiлi самае горшае: Шалон не ўмеў пiсаць, зусiм не ўмеў. У дзiцяцi можа быць наiўнасць, непасрэднасць. А Шалон пiсаў банальна, прымiтыўна да дзiкасцi. Ад гэтага чалавека, такога чулага, дасведчанага, мы чакалi, мабыць, глыбiнi, складанасцi хадоў. А тут усё наадварот - раман для слязлiвых дзяўчат, дыдактыка, нудота, не мора, а лужына вады. Пераканаўшыся ў пiкчэмнасцi формы, мы, паслухаўшы яшчэ крыху, пераканалiся i ў нiкчэмнасцi зместу. Прыгнечаныя, разгубленыя, мы з адчаем пераглядвалiся. Бельтара, пацiснуўшы няўзнак плячамi, як бы сказаў: "Бач ты!" Фабер кiваў галавой i, здавалася, шаптаў: "Як жа так? Як жа так?" Я не зводзiў вачэй з Глэдзiс Пэкс. Цi разумее яна, чаго сапраўды варта гэта паднесеная нам лухта? Спачатку яна слухала паблажлiва, але вельмi хутка ўстрывожылася i час ад часу кiдала на мяне дапытлiвы позiрк. "Якая катастрофа!
– думаў я.
– I што ёй сказаць?"

Чытанне цягнулася больш за дзве гадзiны. Слухачы маўчалi. Хоць бы гук, хоць бы слова!.. Настолькi гэта быў слабы i бездапаможны твор. Найлепшыя намеры танулi ў яго кнiзе, як iскры ў балоце. Наiўная душа аўтара была вывернута напаказ. Слухаючы Шалона, я раптам са здзiўленнем адкрыў у iм цэлы свет расчараванняў, журбы, ушчэмленай сентыментальнасцi. I я сказаў сабе, што было б цiкава напiсаць кнiгу пра няўдалага раманiста i, уключыўшы туды цалкам яго раман, паказаць псiхiку свайго персанажа ў вельмi арыгiнальным аспекце. Шалон чытаў, i яго расчуленасць, пры жахлiвай нязграбнасцi формы, нагадвала залёты закаханай пачвары, жаласныя i смешныя.

Поделиться:
Популярные книги

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4