Карлік Нос

на главную

Жанры

Поделиться:

Карлік Нос

Карлік Нос
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Вільгельм Гаўф

Карлік Нос

У адным даволі буйным горадзе Германіі шмат гадоў таму сціпла і мірна жыў-пажываў шавец са сваёй жонкай. Ён днём сядзеў на рагу вуліцы і латаў туфлі ды чаравікі, а, даводзілася, шыў і новыя, калі хтосьці давяраў яму такую справу; але тады яму трэба было спачатку купляць скуру, таму што ён быў бедны і ніякіх запасаў не меў. Яго жонка прадавала гародніну і садавіну з маленькага гародчыка перад варотамі, і людзі ахвотна куплялі ў яе, таму што яна была чыста і акуратна апранутая, да таго ж умела прыгожа раскласці і прапанаваць сваю гародніну.

У гэтых людцаў рос прыгожы

хлопчык, прыемны з твару, зграбны і ўжо ладны ростам для сваіх дванаццаці гадоў. Ён звычайна сядзеў каля маці на гароднінным рынку, часам дапамагаў служанкам ці кухарам, якія купілі штось у шаўчыхі, данесці частку купленага дадому, і рэдка ён вяртаўся з такога паходу без прыгожай кветкі, нейкай дробязі альбо пірага; гаспадарам кухараў падабалася, калі тыя прыводзілі дадому гэтага прыгожага хлопчыка, і яны заўсёды шчодра абдорвалі яго.

Аднойчы шаўчыха, як звычайна, сядзела на рынку; перад ёй стаяла некалькі кашоў з капустай і іншай гароднінай, усялякімі травамі і насеннем, а ў маленькім кошыку месціліся раннія грушы, яблыкі і абрыкосы. Малы Якаб (так звалі хлопчыка) сядзеў каля яе і звонкім голасам хваліў тавары: “Сюды, панове, паглядзіце, якая цудоўная капуста, які прыемны водар у гэтых траваў; раннія грушы, раннія яблыкі і абрыкосы, купляйце, жанчынкі! Мая маці аддасць нядорага!” Так выкрыкваў хлопчык.

У гэты час праз рынак ішла старая кабета; яна мела выгляд недагледжанай абадранкі; у яе быў маленькі, востранькі, па-старэчы зморшчаны тварык, чырвоныя вочы, востры кручкаваты нос, які амаль даходзіў да падбароддзя; яна абапіралася на доўгую кульбу, і ўсё ж нельга было сказаць, як яна ідзе, бо яна кульгала, і спатыкалася, і хісталася. Здавалася, яе ногі былі на шарнірах, і яна ў любы момант магла перакуліцца і бразнуцца вострым носам аб брук.

Шаўчыха ўважліва прыгледзелася да гэтай жанчыны. Ужо добрых шаснаццаць гадоў яна штодня сядзела на рынку і ніколі раней не бачыла гэтую дзіўную асобу. Яна міжволі спужалася, калі старая закульгала да яе і спынілася каля яе кашоў.

– Вы гандлярка гароднінай Ганна? – спытала старая непрыемным каркаючым голасам, бесперапынна матляючы галавой туды-сюды.

– Так, гэта я, – адказала шаўчыха. – Жадаеце нешта?

Паглядзім-паглядзім! На травы зірнем, на травы зірнем, ці ёсць у цябе тое, што мне трэба, – адказала старая, нахілілася да кошыкаў і запусціла агідныя рудыя рукі ў кошык з травамі, схапіла некалькі травак, якія так прыгожа і фацэтна былі ўкладзеныя, сваімі павучынымі пальцамі, потым адну за адной пачала падносіць іх да доўгага носу і абнюхваць з усіх бакоў. У шаўчыхі як не зайшлося сэрца, калі яна ўбачыла, як абыходзіцца старая з яе рэдкімі травамі; але яна не адважвалася сказаць што-небудзь, бо пакупнік меў права праверыць тавар, а акрамя таго, яна адчула незвычайны жах перад жанчынай. Тая ж, абследаваўшы ўвесь кошык, прабурчэла: “Дрэнь, дрэнная трава, нічога з таго, што я хачу, пяцьдзесят гадоў таму было куды лепш. Дрэнь, дрэнь!”

Такія словы раззлавалі малога Якаба.

– Паслухай, ты, старая бессаромніца, – крыкнуў ён незадаволена, – спачатку ты запускаеш свае паскудныя рудыя пальцы ў цудоўныя травы, камячыш іх, потым падносіш да свайго доўгага носу. Іх жа ніхто, хто гэта бачыў, не захоча купляць, а цяпер ты яшчэ называеш наш тавар дрэнню, а ў нас жа ўсё купляе нават кухар герцага!

Старая скоса зірнула на мужнага хлопчыка, агідна засмяялася і хрыпатым голасам сказала:

– Сынок, сынок! Табе не падабаецца мой нос, мой цудоўны доўгі нос? Будзе і ў цябе такі, пасярэдзіне твару будзе звісаць аж да падбароддзя.

Тут яна падкаўзнулася да другога кошыка, у якім была ўкладзеная капуста.

Яна брала ў рукі найпрыгажэйшыя белыя качаны, сціскала іх так, што яны аж рыпелі, шпурляла іх нядбайна ў кошык, а потым прамовіла: “Дрэнны тавар, дрэнная капуста!”

– Не матляй так агідна туды-сюды галавой! – са страхам закрычаў малы. – Твая шыя тонкая, як капусная храпка, якая лёгка ламаецца, так і твая галава можа лёгка ўпасці ў кош – хто тады захоча тут купляць?

– Табе не падабаюцца тонкія шыі? – прамармытала старая, усміхаючыся. – Няхай жа ў цябе ніякай не будзе, няхай галава расце з плячэй, каб не ўпасці з маленькага тулава!

– Не балбачыце абы-што малому, – нарэшце сказала шаўчыха, незадаволеная працяглымі мацаннем, аглядам і абнюхваннем. – Калі вы штосьці хочаце купіць, то рабіце гэта хутчэй, вы ж распужаеце мне ўсіх пакупнікоў.

– Добра, няхай будзе, як ты кажаш, – усклікнула старая, злосна зірнуўшы. – Я куплю ў цябе гэтыя шэсць качаноў; але ў мяне кій, я не магу нічога несці. Дазволь свайму сынку данесці мае тавары дадому, я аддзячу.

Хлопчык не хацеў ісці з ёй і плакаў, бо агідная жанчына выклікала ў яго жах, але маці строга загадала яму, бо яна лічыла за грэх узваліць на слабую жанчыну ўвесь гэты цяжар; амаль у слязах ён выканаў, што было загадана, сабраў качаны і пайшоў за старой жанчынай праз рынак.

Яна рухалася няхутка – амаль тры чвэрці гадзіны прайшло, пакуль яна дайшла да аддаленай часткі горада і нарэшце спынілася перад маленькай разваленай хацінкай. Яна выцягнула з кішэні стары заіржавелы кручок, спрытна ўставіла яго ў маленькую адтулінку ў дзвярах, і раптам тыя з шумам адчыніліся. Як жа здзівіўся малы Якаб, калі ўвайшоў! Усярэдзіне хата была шыкоўна абстаўленая. Столь і сцены былі мармуровыя, мэбля – з найцудоўнейшага эбенавага дрэва, інкруставанага золатам і адшліфаванымі камянямі, а падлога была са шкла і такая гладкая, што хлопчык некалькі разоў паслізнуўся і ўпаў. А старая дастала з кішэні срэбную дудачку і засвістала на ёй мелодыю, якая разнеслася па ўсім доме. Тады адразу па лесвіцы спусціліся некалькі марскіх свінак; Якабу ж здалося вельмі дзіўным, што яны ішлі на задніх ножках, на якіх замест абутку былі арэхавыя шкарлупіны, самі ж яны былі апранутыя ў чалавечую вопратку, нават у капелюшах самай новай моды.

– Куды вы падзелі мае пантофлі, паганы зброд? – закрычала старая і пачала біць па іх палкай, так, што яны з віскатам падскоквалі. – Колькі мне яшчэ стаяць так?

Яны хутка з падскокам пабеглі ўверх па лесвіцы і вярнуліся з парай шкарлупін какосавага арэха, падбітых скурай, якія яны спрытна абулі ёй на ногі.

Цяпер яна не кульгала і не спатыкалася. Яна адкінула кульбу і з вялікай хуткасцю каўзанулася па шкляной падлозе, пацягнуўшы за руку малога Якаба. Нарэшце яна спынілася ў адным пакоі, які, упрыгожаны ўсялякімі аздобамі, быў вельмі падобны да кухні, хаця сталы з чырвонага дрэва і канапы, абвешаныя багатымі дыванамі, больш пасавалі да шыкоўнай гасцінай.

– Сядай, сынок, – сказала старая даволі прыязна, усаджваючы яго ў кут канапы і паставіўшы перад ім стол так, каб ён не мог выкараскацца. – Сядай, цяжка табе было, чалавечыя галовы не такія лёгкія, не такія лёгкія.

– Спадарыня, што за дзівосы вы кажаце? – усклікнуў хлапчук. – Я і праўда замарыўся, але ж я нёс качаны; вы купілі іх у маёй маці.

– Памыляешся, – засмяялася жанчына, падняла накрыўку кошыка і выцягнула чалавечую галаву, ухапіўшы яе за чупрыну. Малы ад страху ледзь не страціў прытомнасць. Ён не мог зразумець, як гэта здарылася, і ўвесь час думаў пра сваю маці: калі хто-небудзь даведаецца пра гэтыя чалавечыя галовы, думаў ён сам сабе, то напэўна ж абвінавацяць маці.

Комментарии:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

В ожидании осени 1977

Арх Максим
2. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
В ожидании осени 1977

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание