Карлік Нос
Шрифт:
– Яна хворая, – сказаў ён сам сабе, – трэба паспяшацца, каб паспець яе засекчы і прыгатаваць.
Але гусь адказала выразна і гучна:
Не сячы мяне, прашу, Бо смяротна я ўкушу. Шыю не звярні, не рэж, Бо тады і сам памрэш.Вельмі напужаўшыся, карлік Нос паставіў клетку на зямлю, а гуска паглядзела на яго прыгожымі разумнымі вачыма і ўздыхнула.
– Вось табе й маеш!” усклікнуў Нос. – Вы ўмееце размаўляць,
– Твая праўда, – адказала гуска, – я не нарадзілася ў гэтай вартай жалю абалонцы. Ах, ля маёй калыскі мне не праспявалі, што Мімі, дачка вялікага Ветэрбока, будзе забітая на кухні герцага.
– Супакойцеся ж, любая паненка Мімі, – суцяшаў яе карлік. – Пакуль я сумленны хлопец і малодшы кухар яго светласці, ніхто не дакранецца да вашай шыі. Я адвяду вам у сваім пакоі закутак, вы будзеце мець дастаткова корму, а свой вольны час я прысвячу, каб забаўляць вас, а астатнім кухонным работнікам скажу, што адкормліваю гуску ўсялякімі адмысловымі травамі для герцага, і як толькі выпадзе магчымасць, я выпушчу вас на волю.
Гуска падзякавала яму са слязьмі на вачах, а карлік зрабіў усё, як абяцаў: засек дзвюх гусак, а для Мімі пабудаваў закутак, сказаўшы, што хоча адмыслова выкарміць яе для герцага. Ён карміў яе не звычайным гусіным кормам, а забяспечваў печывам і салодкімі стравамі. Як толькі ў яго быў вольны час, ён ішоў паразмаўляць з ёй і суцешыць. Яны расказалі адно аднаму пра свае прыгоды, і Нос даведаўся, што гуска была дачкой чараўніка Ветэрбока, які жыве на востраве Готланд. Калісьці ён пасварыўся з адной старой феяй, якая ўзяла верх над ім праз свае інтрыгі і хітрасць, а ў помсту ператварыла дачку ў гуску і пераправіла яе праз далёка-далёка, аж сюды. Калі карлік Нос таксама апавёў сваю гісторыю, яна сказала:
– Я крыху знаюся ў гэтых справах. Мой бацька крыху расказваў мне пра гэта, наколькі ён мог дзяліцца ведамі. Гісторыя са сваркай каля каша з гароднінай, тваё раптоўнае пераўвасабленне, калі ты панюхаў траўку, а таксама сякія-такія словы старой, якія ты мне пераказаў, – доказ таго, што ты зачараваны пры дапамозе травы, і калі ты знойдзеш патрэбную траву, ты зможаш вызваліцца.
Гэта было для малога невялікім суцяшэннем, бо дзе знайсці тую траву? Аднак ён падзякаваў гусцы, і ў яго з’явілася кропля надзеі.
У гэты час да герцага заявіўся ў госці сусед-князь, яго сябра. Таму герцаг паклікаў да сябе свайго карліка Носа і звярнуўся да яго:
– Цяпер надышоў час, калі ты мусіш паказаць, ці верна служыш мне і ці майстра ты сваёй справы. Гэты князь, які гасцюе ў мяне, харчуецца, як вядома, лепш за ўсіх, за выключэннем мяне. Ён вялікі знаток вытанчанай кухні, а ў дадатак – мудры чалавек. Паклапаціся ж пра тое, каб мой стол кожны дзень быў сервіраваны так, каб князь не пераставаў здзіўляцца. Пры гэтым, каб не трапіць да мяне ў няміласць, ты не павінен, пакуль ён тут, гатаваць адну і тую ж страву двойчы. Для гэтага ты можаш атрымаць усё неабходнае ў майго казначэя. І нават калі табе давядзецца запякаць грошы і дыяменты ў сале,
Так казаў герцаг. А карлік прамовіў, пакорна пакланіўшыся:
– Няхай будзе, як вы кажаце, васпане! Калі гэтага хоча Бог, я зраблю ўсё, каб ласунак спадабаўся князю.
Малы кухар паклікаў на дапамогу ўсё сваё майстэрства. Ён не шкадаваў прыпасаў свайго гаспадара і яшчэ менш – самога сябе. Яго бачылі ўсяго ў воблаках дыму і агню, яго голас гучаў увесь час пад скляпеннямі кухні – ён распараджаўся кухцікамі і падкухарамі.
Прыезджы князь ужо чатырнаццаць дзён бавіўся ў герцага і жыў цудоўна і радасна. Яны сілкаваліся не менш за пяць разоў на дзень, і герцаг быў задаволены майстэрствам карліка. Бо ён бачыў задаволенасць і на твары свайго госця. На пятнаццаты дзень герцаг паклікаў карліка да стала, прадставіў яго свайму госцю, князю, і спытаў, ці задаволены ён карлікам.
– О, ты цудоўны кухар, – адказаў прыезджы князь, – і ты ведаеш, што значыць прыстойна пад’есці. За ўвесь час, пакуль я тут быў, ты не паўтарыў ніводнай стравы і гатаваў усё выдатна. Але ўсё ж скажы мне, чаму ты так доўга не падносіш караля ўсіх страваў – паштэт сюзерэн?
Кухар вельмі спужаўся, бо ніколі не чуў пра гэтага караля паштэтаў, але ўзяў сябе ў рукі і адказаў:
– О пане! Яшчэ доўга, думалася мне, вашая прысутнасць будзе радаваць гэты двор, таму я не спяшаўся. Бо чым можа парадаваць цябе кухар у дзень развітання, як не каралём паштэтаў!
– Вось як? – сказаў герцаг са смехам. – А як жа я? Ты, мусіць, хацеў дачакацца маёй смерці, каб потым парадаваць мяне? Бо і мне ты ніколі не падаваў гэты паштэт. Але падумай пра іншае развітанне, бо заўтра ты мусіш паставіць паштэт на стол.
– Няхай будзе, як ты кажаш, пане! – адказаў карлік і пайшоў. Але пайшоў без радасці. Таму што настаў дзень яго ганьбы і яго няшчасця. Ён не ведаў, як робіцца той паштэт. Таму ён пайшоў у сваю каморку і заплакаў над сваім лёсам. Тут прыйшла да яго гусь Мімі, якой было дазволена хадзіць у яго пакоі, і спытала, чаму ён так горка плача.
– Вытры слёзы, – адказала яна, пачуўшы пра паштэт сюзерэн, – гэтая страва часта з’яўлялася на стале майго бацькі, і я прыблізна ведаю, што патрэбна для яе прыгатавання. Ты возьмеш тое і сёе, столькі і столькі, і калі там нечага не будзе ставаць, то ў паноў, напэўна, не такі тонкі густ, каб заўважыць.
Так сказала Мімі. А карлік падскочыў ад радасці, блаславіў дзень, у які ён купіў гуску, і ўзяўся гатаваць кароль паштэтаў. Ён спачатку зрабіў маленькую спробу, і, на дзіва, смак быў выдатны, і галоўны кухар, якому ён таксама даў пакаштаваць, зноў пахваліў яго высокае майстэрства.
На наступны дзнь ён прыгатаваў паштэт большага памеру і адправіў яго, цёплы, толькі што з печы, упрыгожаны вяночкамі кветак, на стол. А сам апрануў сваё найлепшае святочнае адзенне і пайшоў у сталовую. Калі ён увайшоў, старшы прыслужнік ля стала якраз разразаў паштэт і на срэбным шуфліку падаваў герцагу і яго госцю. Герцаг адкусіў добры кус, узняў вочы ў неба і сказаў, праглынуўшы:
– Ах, ах, ах! Нездарма яго называюць каралём паштэтаў. Але ж і мой кухар – таксама кароль усіх кухараў, ці не так, любы сябра?