Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Я лепш у паліто…

Кажух быў не новы, дый пры Кунцэвічавых запасах шкадаваць яго наогул не мела сэнсу, і Корзуна гэта рэакцыя крыху здзівіла. Раптам падумалася, што гэты кажух быў, бадай, адзінай рэччу, якую Шабуневы хлопцы не агледзелі. Ён працягнуў руку, каб зняць яго.

— Я сам, я сам, — паспяшаўся гаспадар. Корзун усміхнуўся:

— Спачатку я.

Ён засунуў руку ў кішэню, потым у другую. Адно рукавіцы. Цёплыя, футравыя, у такіх і сібірскія маразы не страшныя. Што ж занепакоіла Кунцэвіча? Корзун пакруціў рукавіцы. Нічога ні на іх, ні ў іх не было. Ён пачаў засоўваць рукавіцы ў кішэню і тады ўбачыў рукаў. Парваны.

— То я… За калючы дрот зачапіўся, — пачаў тлумачыць Кунцэвіч, хаця ніхто ў яго пра гэта не пытаўся.

— Хіба я спрачаюся? — Корзун задумліва пакруціў рукаў, нават на святло паглядзеў і нечакана вырашыў: — Гаспадар не хоча апранаць, дык мы як рэчавы доказ возьмем, га, капітан?

— А мне што? — паціснуў плячамі Шабуня.

— Тады запішыце ў пратакол.

Белы цень прабег па чырвоным Кунцэвічавым твары і адразу знік. У наступны момант Кунцэвіч зноў стаў абыякавым, быццам гэта не яго забірала міліцыя.

У машыне, як вярталіся з вобыску ў райаддзел, Корзун спытаў эксперта:

— Установіш, на якім дроце парваны рукаў?

— Я не маг.

— А кажуць, НТР і ў крыміналістыку прыйшла.

— Яна-то прыйшла, ды мы з табой на месцы засталіся. Ты ж пра Рамейку думаеш? Так? А дзе твая разумная галава была, як мы труп аглядалі? Чаму не папрасіў прыкус зубоў зняць?

— Зробіш эксгумацыю.

— Як усё проста! А раптам сапраўды ржавы дрот?

— Слухай, тэхнакрат, не пазбаўляй апошняй надзеі, дай пацешыцца.

— Дрот ці сабака, я табе, бадай, скажу, — памякчэў эксперт, — а на большае пастарайся не разлічваць.

— І на тым дзякуй, — узрадаваўся Корзун. Гэта ўжо было б нешта пэўнае ў яго няпэўным становішчы.

Пратасеня чакаў у кабінеце начальніка райаддзела, які захварэў і ляжаў у бальніцы. Не хацеў, каб трацілі час на дастаўку Кунцэвіча ў пракуратуру.

— Пачну я, — прапанаваў ён Корзуну. — А ты пасядзі, нібы старонні. Што ўзнікне — спытаеш.

— Па-мойму, ён улавіў, хто ёсць хто.

— Ну, хто вядзе забойствы, ён таксама ведае, — Пратасеня памасажаваў патыліцу. — Як захвалююся, нібы абручом сціскае. — Ён дастаў з нагруднай кішэні запісную кніжку, разгарнуў і адразу як аддаліўся ад Корзуна, падцягнуўся. — Калі аформілі, скажы, каб вялі сюды.

— Сядайце, Кунцэвіч. — Пратасеня паказаў рукой на стул, пастаўлены воддаль ад яго стала — каб можна было бачыць Кунцэвічаў твар і Корзуну. — Не думаў, што прыйдзецца нам сустракацца з такой нагоды.

— Не мая ініцыятыва, — сказаў Кунцэвіч, і голас яго задрыжаў. Але ён хутка ўзяў сябе ў рукі і наступную фразу вымавіў іранічна, як пакепваючы з сябе: — Вось і адбіткі ўзялі, не хутка адмыешся. — І пакруціў пальцамі ў паветры.

— Што праўда, то праўда, Фёдар Сяргеевіч, — Пратасеня быццам ушчуваў яго. — На ваш выпадак хімікі яшчэ парашкоў не вынайшлі. А шкада.

— Вядома, шкада, — Кунцэвіч на дзіва хутка здаваўся, нават выціснуў з сябе смяшок: — А то пасадзілі б вы нас з Абабуркам у ванну, пацерлі б парашкамі… Ураз бы пасвятлелі нашы грэшныя душы.

— Калі-небудзь зробяць і такое, — заглядаючы ў сваю кніжку, прамовіў Пратасеня. — А пакуль з прычыны таго, што спяць хімікі ў шапку, паспрабую я калі не адбяліць, то хаця б тое-сёе высветліць у вашай, як вы кажаце, грэшнай душы. Прэтэнзіі маеце — выкладвайце. Не? Тады прыступім. Вашай справай, як звычайна, будзе займацца следчы, але да таго мне хацелася б удакладніць некаторыя моманты.

Корзун слухаў і адзначаў, што Пратасеня сёння больш гаваркі, чым звычайна. Відаць, не знайшоў яшчэ дакладнага плана для першага допыту, а імправізацыя — не яго стыхія. Цяжка яму пераходзіць на чужую версію.

— Фёдар Сяргеевіч, — працягваў Пратасеня, — каму — вам ці Абабурку — прыйшла ідэя прадаваць калгасных свіней з мэтай уласнага абагачэння?

— Хіба гэта так важна? — пасміхнуўся нарыхтоўшчык.

— З часам узнікне абвінаваўчае заключэнне, яно пойдзе ў суд, і ў ім павінна быць дакладна вызначана роля кожнага з вас.

— Вы аб прытворы? Я згодзен пароўну. Разам бралі, разам і адкажам.

Раней Кунцэвіч уяўляўся Корзуну даволі хітраватым. Думалася, і на допыце ён будзе адмаўляцца, выкручвацца. А ён нават не паспрабаваў паблытаць следства, паадпірацца. Гэта было неспадзявана, выклікала падазрэнне: не мог Кунцэвіч так хутка зламацца, не ведае ён усяго таго, што вядома следству.

— Абабурка можа не пагадзіцца, — адказаў Кунцэвічу Пратасеня.

— Я лепш яго ведаю!

— Паверце майму вопыту, — Пратасеня гаварыў добразычліва, — на лаве падсудных не бывае злейшых ворагаў, чым нядаўнія сябры-хаўруснікі.

— Пабачым, — паціснуў плячамі Кунцэвіч, — да суда яшчэ далёка, ці не так?

— Не блізка, — пацвердзіў Пратасеня. — Не хочаце на гэта пытанне адказваць, то, можа, пра Вадвянскі хутар што скажаце?

Кунцэвіч сцяў зубы, кінуў злосны позірк на Корзуна, які сядзеў убаку з самым ціхамірным выглядам.

— Неблагая ферма была, га, Фёдар Сяргеевіч?

— Вам відней, — Кунцэвіч ухіліўся ад прамога адказу. — А віна ўсё роўна на дваіх.

— Кожнай сястрыцы па завушніцы?

Размова неяк збочвала, драбнела, і Корзун вырашыў, што наспела яго пара:

— Дазвольце, Аркадзь Міхайлавіч? Пратасеня кіўнуў.

— Дапусцім, Кунцэвіч, дапусцім, — звярнуўся Корзун да нарыхтоўшчыка. — Але чаму вы ў такім выпадку нагаворваеце на сябра?

— Не выдумляйце!

— Не забывайцеся, Кунцэвіч, мы вас не ў госці паклікалі. І нічога я не выдумляю. Хіба не вы паведамілі нам, што Абабурка ў той вечар, калі загінуў карэспандэнт, вярнуўся ў тры гадзіны ночы? Навошта?

Кунцэвіч трохі падумаў і ўпарта заявіў:

— І сёння скажу.

— Абабурка і ваша жонка сцвярджаюць, што не пазней адзінаццаці…

Популярные книги

Смерть

Тарасов Владимир
2. Некромант- Один в поле не воин.
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Смерть

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Купец. Поморский авантюрист

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Купец. Поморский авантюрист

Испытание

Семенов Павел
4. Пробуждение Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.25
рейтинг книги
Испытание

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор