Чтение онлайн

на главную

Жанры

Неизвестно

Шрифт:

Яна ўвайшла ў кватэру, легла на канапу. У 1997 годзе яна памрэ на гэтай жа, абабітай чырвонай матэрыяй канапе, якая пераехала з ёй з Г ародні ў Мінск. Яна і тады ляжала на ёй моўчкі, без руху, з заплюшчанымі вачамі - як мёртвая. І толькі праз паўгадзіны, усё гэтак жа, не расплюшчваючы вачэй, сказала:

— Дзякуй Гарбачову.

Потым, ачуняўшы канчаткова, распавяла. Яна прайшла ў будынак КДБ, папрасіла растлумачыць, дзе можна атрымаць даведку. Ёй назвалі нумар пакоя. І, увайшоўшы ў пакой і кінуўшы погляд на сцяну, яна пазнала партрэт Дзяржынскага - той, што вісеў

на іншай сцяне ў іншым кабінеце, з 1949 па 1956 год, калі яе выклікалі штомесяц і задавалі адно і тое ж пытанне. І нават мэбля была расстаўлена гэтак жа - іншая мэбля, але - гэтак жа.

І ёй стала блага.

Яна была гіпертанічкай. Першы крыз, што застаўся ў маёй памяці, — крыз 1972 года, калі мне, хлапчуку, які тэлефанаваў у “хуткую”, не паверылі, і мне давялося будзіць нашага суседа, дзядзьку Бору Мірановіча, кавалера ордэна Леніна, каб ён сваім гучным матам прымусіў “хуткую” ўсё-ткі прыехаць. Гэта было страшнае відовішча: мама ляжала белая, і я адчуваў набліжэнне смерці.

Так было і гэтым разам. Але побач апынуліся людзі, якія спалохаліся яшчэ больш. Выклікалі лекара, які адпаіў маму валакардзінам. Узялі ў яе, калі яна ачуняла, заяву, з якой было зразумела, якая менавіта даведка ёй патрэбна. Адзін з тых, хто прыводзіў яе ў сябе, пацікавіўся:

— А кім Вам даводзіцца Аляксандр Іосіфавіч?
– І, убачыўшы, як яна зноў пачынае бляднець - цяпер ужо ад страху за мяне - паспяшаўся супакоіць: - Ён вучыць майго малодшага брата.

Я дагэтуль не ведаю, хто менавіта гэта быў.

Маму прывялі ў прытомнасць, пасадзілі ў нейкую службовую машыну і прывезлі дахаты. Напрыканцы сказалі, калі будзе гатовая даведка.

— Дзякуй Г арбачову.

Гэтыя яе словы на адрас чалавека, якога яна не любіла і звала балабонам, былі словамі падзякі таму, хто пазбавіў яе ад страху - у той момант, калі ёй налілі 26 кропляў валакардына ў будынку гарадзенскага УКГБ.

Страх - страх за мяне - вярнуўся да яе ўвосень 1996 года.

Гэтак жа сама страх абрынецца на маю цешчу ў студзені 2011 года - калі яна зразумее, што мяне арыштавалі больш, чым на сакраментальныя пятнаццаць сутак.

Мама любіла мяне. Г эта была вельмі цвярозая любоў. Калі ў красавіку 1997 года ішлі памінкі па маме, і мая стрыечная сястра, дачка цёткі Галі, Лорка, сказала пра слепату матчынай любові, ёй запярэчыў мой навуковы кіраўнік, дацэнт Гарадзенскага ўніверсітэта Ігар Вячаслававіч Ягораў:

— Няпраўда! Любоў Валянціны Іосіфаўны не была сляпая: яна ведала ўсе Сашавы недахопы.

Так яно і было. Але і любіла мяне яна самааддана.

Мне дазвалялася многае. Мама ніколі, напрыклад, не адмаўляла мне ў просьбах. Але я ведаў, што трэба прасіць. І прасіў - кнігі.

Калі мне споўнілася шэсць гадоў, яна прывяла мяне ў маленькую кнігарню на вуліцы Гарнавых, над Старым мостам. Вуліца вяла ад бабцінай хаты да “тытунёўкі”, шлях быў, так бы мовіць, сямейны. У кнігарні, якая складалася з двух маленькіх гандлёвых пакояў і зусім ужо мікраскапічнай бакоўкі, гаспадарылі дзве прадавачкі - Алена Мікалаеўна і Ганна Міхайлаўна, цёмнавалосая і рудая. Мама прывяла туды, паказала ім мяне, дазволіла мне самому выбраць

сабе кнігу. І сказала:

— Калі Саша будзе прасіць пакідаць кнігі да вечара - пакідайце. Да трох рублёў.

Гэта быў мой ліміт у шасцігадовым узросце. Тры рублі ў тыдзень на кнігі. Амаль бутэлька гарэлкі.

Я ішоў з хаты - тады мы жылі ў “тытунёвым” доме па адрасе: вуліца Міра, дом 3, — і абавязкова заходзіў у “сваю” кнігарню. Алена Мікалаеўна і Г анна Міхайлаўна паказвалі мне навінкі. Я быў самым маладым пакупніком, верагодна, за ўсю гісторыю крамы. Я адкладаў кнігу і бег да мамы на працу, на “тытунёўку”. З цэха выходзіла адна з маміных сябровак-каляжанак: цёця Зіна Коўрах, цёця Ліда Бутрымовіч - і мяне вялі ў цэх.

Мама працавала майстрам папяроснага цэху. Цэх быў на добрым рахунку, таму Павел Пятровіч унёс маму ў кадравы рэзерв. Да таго часу яна была партыйнай. Менавіта на партыйную яе свядомасць і націснуў Сяргееў, калі ўгаварыў кінуць наладжаны цэх і сысці старэйшым майстрам у цыгарэтны. Цыгарэтны цэх быў “дзіркай”. Ніводны начальнік, нягледзячы на вышэйшую адукацыю, не мог з ім зладзіць. Мама разумела, што гэта дакладны пройгрыш, але Сяргееў паабяцаў ёй кватэру з падменнага фонду. І яна пагадзілася: дзеля мяне.

У цэху пахла тытунём. Гэта не пах тытунёвага дыму - гэта свежы пах сухога тытуню, які я і дагэтуль памятаю, памятаю носам. Мама ніколі не курыла сама - не куру і я. Так выйшла. Калі я быў у шостым ці сёмым, не памятаю, класе, яна пасадзіла мяне перад сабой.

— Курыш?

— Не.

— А хлопцы ў класе?

Двое курылі. Але мама была старшынёй бацькоўскага камітэта школы, і прасцей было адразу пайсці і напаклёпнічаць дырэктару. Я маўчаў.

— Зразумела. Вось, стаўлю пачак у сервант. Захочаш курыць - вазьмі цыгарэту. Яны папросяць - вазьмі, колькі трэба, і аднясі.

Той пачак гарадзенскага “Космасу”, самых дарагіх тады цыгарэт, прастаяў да канца дзясятага класа. Мама дэманстратыўна зняла яго са шкляной паліцы:

— Цяпер сам за сябе адказваеш. Хочаш - куры.

.Я праходзіў у цэх услед за цёткай Зінай ці цёткай Лідай. Мама сядзела разам з іншымі майстрамі ў шкляным пакоі, дзе шум працуючых машынаў быў менш чутны. Яна размаўляла па тэлефоне. Захавалася фатаграфія тых часоў, дзе яна размаўляла па тэлефоне. Але мне заўсёды здавалася, што ў цэху, калі я прыходзіў, яна працягвала нейкую вечную размову. Потым пакідала слухаўку і запытальна глядзела на мяне:

— Ну?

— Дай рубель. Кнігі прывезлі.

Мама ведала: серада - значыць, прывоз быў. Удакладніўшы, якую менавіта кнігу гэтым разам я збіраюся купіць, яна давала мне неабходную суму. І я, шчаслівы, бег у “сваю” краму.

Раз на год, пасля заканчэння чарговага класа, яна рабіла мне падарунак. Гэта мог быць, напрыклад, рыжскі бабінавы магнітафон “Дайна” з вынесеным мікрафонам і велізарнымі, як мне здавалася, шпулькамі з плёнкай. Я спаліў яго ў першы ж вечар, калі мама была ў другой змене: утыркнуў у разетку не шнур, а перахаднік да тэлевізара, з двума латуннымі наканечнікамі, што боўталіся на дроціках. “Дайна” задыміла, і я ледзь паспеў выдраць перахаднік.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3