Маска (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Маска (на белорусском языке)

Маска (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Гi дэ Мапасан

Маска

Пераклад: Нiна Мацяш

У той вечар у Елiсейскiм палацы на Манмартры быў баль-маскарад з нагоды святога чацвярга, i людскiя ручаi, нiбы вада ў адчынены шлюз, iмкнулi ў ярка асветлены калiдор, якi вёў у танцавальную залу. Аглушальны поклiч аркестра, што выбухаў у зале, музычнай вiхурай вырываўся са сценаў палаца, разлягаўся па ўсiм квартале i ўладна абуджаў у прахожых i ў дамаседаў нясцерпнае жаданне пайсцi ў скокi, разагрэць сваю кроў, ад душы павесялiцца - жаданне, якое вечна дрэмле ў глыбiнi чалавечай iстоты.

Самая разнастайная публiка сцякалася сюды з усяго Парыжа -

аматары безагляднай весялосцi, усе, каму па сэрцы амаль распусныя, на мяжы з разгулам, забавы. Iшлi службоўцы i сутэнёры, прастытуткi i служанкi ў разнастайных - ад просценькага сiтцу да вытанчанага батысту - уборах, багатыя, усе ў дыяментах, векавухi i немаёмныя шаснаццацiгадовыя дзяўчаткi, ахопленыя прагай "шыкануць", людзей паглядзець ды сябе паказаць. У гэтым узбуджаным натоўпе шмыгалi i юнакi ў чорных элегантных фраках i ўжо не першай свежасцi, але ўсё яшчэ юрлiвыя дзецюкi, якiя нiбы вышуквалi там, вынюхвалi нешта, затое ўсе маскi, здавалася, былi апанаваныя адзiным памкненнем - адвесцi душу. Аркестр уцiнаў славутую кадрылю, i вакол танцораў утварылася пышная карона гледачоў. Усхваляванае кола, жывы замес з мужчынскай i жаночай плоцi, якi атачыў дзве пары танцораў, то сцiскаўся, як удаў, то паслабляўся суладна выкаблучванням танцораў. Абедзве жанчыны вытваралi такое, быццам iх ногi былi гумкамi, прымацаванымi да стану. Яны то з сiлай ускiдвалi iх угору, быццам намервалiся шпурнуць у неба, то раптоўна, нiбы ногi тыя былi на шарнiрах, разводзiлi iх у "шпагат" i ў незвычайным, адначасова i непрыстойным, i смешным вымаху краналiся пахам падлогi.

Iх кавалеры падскоквалi, iмклiва перабiралi нагамi, вiхлялiся, трэслi i размахвалi рукамi, як куксамi абскубаных крылаў, i хоць былi яны ў масках, адчувалася, што давалася iм гэта нялёгка.

Адзiн з танцораў, якi ў найпапулярнейшай кадрылi замянiў адсутную знакамiтасць - прыгажуна "Мара дзяўчатак" - i сiлiўся не саступiць нястомнаму "Цялячаму рабру", рабiў такiя няўклюдныя выверты, што гэта выклiкала дружны смех i кепiкi гледачоў.

Ён быў худы, адзеты, як пiжон, з цудоўнай лакiраванай маскай на твары маскай юнака са светлымi падвiтымi вусамi i пышным парыком на галаве.

Ён нагадваў васковую фiгуру з музея Грэвэна, нейкую дзiўную, незразумелую карыкатуру на юнага прыгажуна з часопiса мод; танцаваў ён зацята, але нязграбна, з нейкiм камiчным запалам. Рухi ў яго былi як падмарожаныя ў параўнаннi з iншымi, калi ён сiлiўся паўтарыць iх выбрыкi; у яго быў выгляд паралiтыка, выгляд няўклюднага кудлы-падваротнiка ў гульнi з чыстакроўнымi хартамi. Здзеклiвыя "брава" толькi паддавалi яму жару. I, ахмялелы ад свае заўзятасцi, ён так утрапёна дрыгаў нагамi, што пры чарговым шалёным падскоку знячэўку ўрэзаўся галавой у сцяну гледачоў, якая ўмiг расступiлася, каб даць яму дарогу, i тут жа самкнулася зноў вакол знерухомелага, распластанага на падлозе знежывелага цела танцора.

Мужчыны паднялi яго i панеслi з залы. Пачулiся крыкi: "Доктара! Цi ёсць тут доктар?!" З натоўпу азваўся малады чалавек, вельмi элегантны, у чорным фраку з буйнымi брыльянтамi на святочнай кашулi.

– Я выкладчык на факультэце, - сцiпла сказаў ён.

Яму далi прайсцi ў пакой, завалены папкамi, бы канторка якога службоўца, дзе на крэслах ужо ляжаў усё яшчэ непрытомны танцор. Доктар найперш памкнуўся зняць маску, але выявiлася,

што гэта не так проста: мноства танюткiх драцiначак старанна знiтоўвалi яе з краямi парыка, моцным плецiвам акалялi ўсю галаву, i богведама як было яго расплесцi. Шыя таксама была апята штучнай скураю, што iшла спадыспаду маскi ўнiз ад падбародка, i гэтая пальчаткавая скура цялеснага колеру прыпiналася да каўняра кашулi.

Давялося расцяць усё вялiкiмi нажнiцамi; i калi доктар прайшоўся iмi па гэтым дзiвотным плецiве, зрабiў разрэз ад пляча да скронi i расхiлiў панцыр, пад iм аказаўся выпетраны часам, худы, маршчынiсты твар старога чалавека. Уражанне гледачоў ад кантрасту памiж прынесенай iмi сюды юнай кучаравай маскай i сапраўдным аблiччам было такое вялiкае, што нiхто не засмяяўся, не прамовiў нi слова.

Ашаломлена глядзелi яны то на вартае жалю, распасцёртае на саламяных крэслах аблiчча з заплюшчанымi вачамi, з клоччам сiвых валасоў, доўгiх на лбе i кароткiх на шчоках ды падбародку, то на зграбную, дзiвосную блiскучую маску вобак, такую юную i жыццярадасную.

Па доўгiм памараку стары, нарэшце, апрытомнеў, але ён яшчэ быў такi слабы, такi нямоглы, што доктар пабойваўся, каб не здарылася чаго горшага.

– Дзе вы жывяце?
– запытаўся ён.

Стары танцор з вiдавочнай цяжкасцю напружваў памяць, урэшце як быццам прыгадаў i назваў вулiцу. Аднак нiхто з прысутных не ведаў, дзе такая знаходзiцца. Давялося распытваць, у якiм яна квартале. Стары доўга, разгублена сiлiўся ўспомнiць, i гэта давалася яму так цяжка, што наводзiла на думку пра расстройства мыслiцельных здольнасцей.

– Я сам завяду вас дадому, - вырашыў доктар.

Яму раптам заманулася даведацца, хто ён, гэты дзiўны блазен, захацелася паглядзець, дзе жыве гэты незвычайны танцор.

I вось яны селi ў фiякр i неўзабаве апынулiся на процiлеглым канцы Манмартра.

Фiякр спынiўся каля высокага абшарпанага дома з зашмальцаванай лесвiцай аднаго з тых занядбаных дамоў з безлiччу вокнаў, страшэнна самотных на голым пустыры, дзе ў неахайных бярлогах вякуе свой век процьма згалелых, абнядоленых людскiх iстот.

Доктар, трымаючыся за парэнчы - драўляныя брускi вiнтавой лесвiцы, да якiх прылiпала рука, - завалок ажно на пяты паверх легкадумнага старога, да якога спакваля вярталася сiла.

Дзверы, у якiя яны пастукалi, адчынiлiся, i на парозе паявiлася жанчына, таксама ўжо немаладога веку кабета, чысценькая, у бялюткiм начным чэпчыку на пукатай, з рэзка акрэсленымi рысамi твару галаве - вялiкай, гожай i строгай, такiя звычайна бываюць у жанок рабочых, жанок працавiтых i верных.

– А Божачкi! Што з iм?
– крыкнула жанчына.

Калi ёй коратка было растлумачана, што адбылося, яна i сама супакоiлася i папрасiла доктара не хвалявацца, бо такое здаралася ўжо не першы раз з яе мужам.

– Яго трэба пакласцi ў пасцель, пане, толькi i ўсяго, ён засне, а заўтра ўсё будзе чын чынам.

– Але ж ён ледзьве языком варочае, - усумнiўся доктар.

– Э, нiчога страшнага, гэта ў яго ад хмелю. Ён жа нiчога не еў у абед, каб спрытнейшым быць, затое кульнуў ажно дзве чаркi - для настрою. Гарэлка, уявiце сабе, развязвае яму ногi, але скоўвае думкi i мову. Ах, не ў яго гады ўжо лётаць на танцулькi. Не, папраўдзе, ну хоць ты плач, i калi ўжо адумаецца чалавек?I

123

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

(Не) моя ДНК

Рымарь Диана
6. Сапфировые истории
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
(Не) моя ДНК

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные