Менуэт (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Менуэт (на белорусском языке)

Менуэт (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Гi дэ Мапасан

Менуэт

Пераклад: Сяргей Мурашка

Полю Буржэ

Вялiкiя няшчасцi не засмучаюць мяне нiколi, сказаў Жан Брыдэль, стары халасцяк, якога лiчылi скептыкам. Я вайну бачыў блiзка: у мяне не сцiскалася сэрца, калi я пераступаў цераз трупы. Разбушаваная стыхiя цi людская бяда могуць прымусiць нас закрычаць ад жаху цi абурэння, але нiколi яны не сцiснуць нашага сэрца, ад iх вас нiколi не проймуць дрыжыкi, як бывае, калi часам заўважаеш у жыццi нейкiя горкiя з'явы.

Самы пякучы боль - гэта, канечне, калi ў мацi памiрае дзiця i калi ў чалавека памiрае яго

мацi. Боль нясцерпны, страшны, ён ашаламляе, ён кроiць сэрца, але пасля чалавек вяртаецца да жыцця, нiбы ранены, якi доўга сплываў крывёю.

А пэўныя сустрэчы, пэўныя ледзь бачныя з'явы, пра якiя толькi здагадваешся, пэўныя патаемныя засмучэннi i злая воля лёсу абуджаюць у нас карагод балесных думак, калi душа пакутуе ад незразумелага, несуцiшнага, пякельнага болю, вельмi пранiзлiвага, бо ён здаецца лёгкiм, вельмi пякучага, бо ён быццам неадчувальны, вельмi моцнага, бо ён нiбы няўлоўны. Яны пакiдаюць у нашай душы адбiтак смутку, горыч i расчараванне, збавiцца ад якiх вельмi цяжка.

Я не магу забыць двух-трох выпадкаў, на якiя другi чалавек нiколi б не звярнуў увагi, але яны працялi мяне i заселi ўсярэдзiне, быццам доўгiя, тонкiя i вострыя атрутныя асцюкi.

Можа, вы не зразумееце пачуцця, якое нарадзiлася ад гэтых iмгненных уражанняў. Я раскажу вам толькi пра адно. Яно вельмi старое, але i цяпер жыве ў маёй памяцi. Я такi ўражлiвы, мусiць, ад сваёй чуллiвасцi.

Мне пяцьдзесят гадоў. У той час я быў малады i вывучаў права. Трошкi сумны, трошкi летуценны, я захапляўся меланхалiчнай фiласофiяй i зусiм не любiў нi шумных кавярняў, нi гарластых прыяцеляў, нi дурных дзевак. Уставаў рана, i маё самае гарачае жаданне было прайсцiся а восьмай ранiцы па расаднiку Люксембургскага саду.

А вы, вы не гулялi па iм? Гэта быў нiбыта забыты сад не нашага стагоддзя, прыгожы, як усмешка даўнiны. Жывы плот зялёнымi сценамi буяў абапал цiхiх, вузкiх i роўных прысадаў, а нястомныя садоўнiкавы нажнiцы руплiва стрыглi i раўнялi спляценне галiнак. I сям-там вам траплялiся кветнiкi. Рады саджанцаў стаялi, быццам школьнiкi на шпацыры, купкамi раслi густыя шыпшыны i цягнулiся ствалы пладовых дрэваў.

У самым кутку гэтага раскошнага саду жылi пчолы. Iх саламяныя хаткi, ладком расстаўленыя па градках, прыязна запрашалi сонца ў свае маленькiя, з напарстак, дзверы. I на ўсiх сцяжынках вы чулi звон залатых мушак - сапраўдных гаспадынь гэтага мiрнага куточка, сапраўдных валадарак гэтых доўгiх прысадаў.

Я прыходзiў сюды ледзь не шторанiцы, сядаў на лаўку i чытаў. Часам я клаў кнiгу на каленi i марыў, аддаючыся бясконцай асалодзе пад моцнымi грабамi.

Але неўзабаве я заўважыў, што не я адзiн прыходзiў сюды, як толькi расчынялася брама. I часам у канцы саду сустракаў дзiўнага старэнькага чалавека.

На iм былi чаравiкi з сярэбранымi спражкамi, кароткiя штаны, тытунёвага колеру гiшпанскi сурдут, карункавая хустачка замест гальштука i вычварны, з шырокiмi палямi шэры лямцавы капялюш дапатопнага фасону.

Стары быў худы, надта худы; яго кашчавы твар увесь час торгаўся i ўсмiхаўся, а жывыя вочы мiргалi, нi хвiлiны не застаючыся ў спакоi ад бесперапыннага трапятання павекаў; у руцэ ён заўсёды трымаў кiй з залатой булавешкай, якi, мусiць, быў яму нейкiм дарагiм успамiнам.

Спачатку гэты чалавек мяне здзiвiў, пасля вельмi зацiкавiў. I я сачыў за iм скрозь зялёныя сцены прысадаў, iшоў за iм здалёк, прыпыняўся на паваротах, каб ён мяне не заўважыў.

I вось аднае ранiцы, палiчыўшы, што ён адзiн, стары пачаў рабiць дзiўныя рухi: спачатку некалькi маленькiх скокаў, потым рэверанс; пасля ён выбiў нагою досыць яшчэ спрытнае антраша, пачаў зграбна, з падскокам круцiцца i смешна кружыцца, усмiхаючыся, нiбы перад гледачамi, кланяўся i вiтаўся, выгiнаў рукi, згiнаў сваё маленькае лялечнае цела, пасылаючы ў паветра далiкатныя вiтаннi, кранальныя i смешныя адначасова.

Я глядзеў, аслупянелы ад здзiўлення, i пытаўся ў сябе, хто з нас вар'ят, ён цi я.

Але раптам ён спынiўся, зрабiў некалькi крокаў наперад, як гэта робяць акцёры на сцэне, пакланiўся, адступаючыся назад з тонкай усмешкай i пасылаючы дрыгатлiвай рукой блазенскiя пацалункi ў бок двух радоў падрэзаных дрэў.

I потым зноў пачаў сур'ёзна праходжвацца. З гэтага дня я не зводзiў з яго вачэй; i шторанiцы ён паўтараў сваё бязглуздае практыкаванне.

Мной авалодала неўтаймавальная прага загаварыць з iм. Я асмелiўся i, павiтаўшыся, сказаў:

– А сёння неблагое надвор'е, пане.

Ён пакланiўся:

– Праўда, пане, такое самае надвор'е бывала ў даўнiя часы.

Праз тыдзень мы былi сябрамi, i я ведаў яго гiсторыю. Ён вучыў танцам у Оперы за Людовiкам XV. Прыгожы кiй падараваў яму граф дэ Клермон. I калi з iм пачыналi гаворку пра танцы, яго было не спынiць.

Неяк аднаго разу ён мне даверлiва сказаў:

– Я ажанiўся з Кастры, пане. Калi хочаце, я вас пазнаёмлю, але яна прыходзiць сюды толькi па абедзе. Разумееце, нам гэты сад - наша радасць i наша жыццё. Гэта ўсё, што нам застаецца ад мiнулага. Нам здаецца, што мы знiкнем, як толькi яго не будзе. Тут усё старое i высакароднае, праўда? Я быццам дыхаю паветрам, якое зусiм не змянiлася з майго юнацтва. Мы з жонкаю заўсёды гуляем тут па поўднi. Але я прыходжу сюды ранiцаю, бо ўстаю на золку.

Адразу пасля снедання я вярнуўся ў Люксембургскi сад i неўзабаве заўважыў свайго сябра, якi зграбна падаваў руку старэнькай жанчыне, з якою мяне пазнаёмiлi. Гэта была славутая Кастры, вялiкая танцорка, любiмая прынцамi, каралём, усiм гэтым шляхетным стагоддзем, ад якога нам нiбы застаўся пах кахання.

Мы селi на каменную лаўку. Быў травень. Водар кветак лiўся ў чысцюткiм садзе, сонейка струменiлася ў лiсцi i рассявала на нас вялiкiя кроплi святла, якiя пазалацiлi чорную сукенку Кастры.

Сад быў пусты.

Здалёк далятаў грукат фiякраў.

– Растлумачце вы мне, што такое быў менуэт?
– спытаўся я ў старога танцора.

Ён страпянуўся.

– Менуэт, пане, гэта каралева танцаў i танец каралеў, чуеце? Як няма больш каралеў, няма больш менуэта.

I стары доўга, напышлiва хвалiў менуэт, але я нiчога не зразумеў i таму папрасiў, каб мне апiсалi ўсе па, усе рухi, усе пазiцыi. Ён збiўся ў адчаi, што не стае слоў, знерваваны i засмучаны.

I раптам павярнуўся да сваёй векапомнай сяброўкi, увесь час маўклiвай i сур'ёзнай:

12

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[8.8 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.2 рейтинг книги]
[7.7 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Путь Шамана. Шаг 6: Все только начинается

Маханенко Василий Михайлович
6. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.14
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 6: Все только начинается

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный