Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)

Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Гi дэ Мапасан

Звер васпана Бэлёма

Пераклад: Нiна Мацяш

Гаўраўскi дылiжанс быў гатовы да ад'езду з Крыкто; усе пасажыры сабралiся ў двары гатэля "Камэрс", якi належаў Маляндэну-сыну, i чакалi, калi iх паклiчуць на пасадку.

Дылiжанс - жоўтая карэта на высокiх, некалi таксама жоўтых, а цяпер амаль шэрых ад бруду колах. Пярэднiя колы былi зусiм невялiчкiя; заднiя, высокiя i вузкiя, падпiралi касабокую буду, пузатую, як чэрава нейкага звера. Тры сiвыя канякi, чые вялiзныя галовы i таўшчэзныя круглыя каленi адразу кiдалiся

ў вочы, запрэжаныя "арбалетам" - адзiн конь уперадзе, два астатнiя - галава ў галаву - ззаду, - мусiлi цягнуць гэтую калымагу, у будове i ў выглядзе якой мелася нешта ад страшыдла. Конi, здавалася, паспелi ўжо задрамаць паперадзе дзiвакаватай фуры.

На парозе гатэля, выцiраючы рот рукою, з'явiўся Сезэр Арлавiль, невысокi, пузаты, але спрытны ад пастаяннага навыку ўскарасквацца на козлы, з набарвяненым вятрамi, дажджамi, слотаю ды кiлiшкамi тварам i з прыжмуранымi ад вечнага ветру ды сцюжы вачыма. Каля нерухомых сялян стаялi вялiкiя круглыя корабы з перапуджаным свойскiм птаствам. Сезэр Арлавiль адзiн за адным пабраў корабы i паставiў iх на даху карэты; пасля тамсама асцярожна ўмасцiў карзiны з яйцамi; потым пазакiдаў туды торбы з зернем i iншую дробную паклажу, уверчаную ў хусты, кавалкi палатна або ў паперу. Тады ён расчынiў ззаду дзверцы, дастаў з кiшэнi спiс i пачаў выклiкаць сваiх пасажыраў.

– Пан кюрэ з Горжвiля.

Свяшчэннiк - магутны мужчына, шыракаплечы, бухматы, ружовы i прыязны ступiў наперад. Ён падхапiў сутану, каб не блыталася ў нагах - гэтак жанчыны падымаюць падолы сваiх спаднiц, - i залез у калымагу.

– Настаўнiк з Ральбоск-ле-Трынэ. Замiтусiўся цыбаты, сарамлiвы, у рэдынгоце да каленяў дзяцюк i таксама знiк у чэраве дылiжанса.

– Васпан Пуарэ, два месцы.

Рушыў высокi, ссутулены, згарбачаны плугам i выпетраны ашчаднасцю, кашчавы, з лускаватаю скураю Пуарэ. За iм пацягнулася жонка, маленькая i худая, падобная на змардаваную ведзьмачку, з вялiзным зялёным парасонам у руках.

– Васпан Рабо, два месцы.

Сарамлiвы ад роду Рабо нерашуча патаптаўся на месцы.

– Гэта ты мяне клiчаш?
– перапытаў ён.

Толькi фурман, якога людзi празвалi "Выскалякам", хацеў адказаць грубаватым жартам, як тут Рабо потырч кульнуўся да расчыненых дзверцаў ад моцнага жончынага тумака - тумака гром-бабы з вялiзным, круглым, як бочка, жыватом i шырознымi, як пранiкi, ручышчамi.

I Рабо, нiбы пацук у нару, шмыгнуў у карэту.

– Васпан Канiво.

Пад здаравенным селянiнам, якi, пэўна, важыў болей за быка, ажно аселi рысоры, i вось ужо i ён апынуўся ў жоўтай фуры.

– Васпан Бэлём.

Падышоў сухарэбры Бэлём; галава ў яго была схiлена набок, ён з гаротным выглядам тулiў да вуха насоўку, быццам яго мучыў моцны боль зубоў.

Усе пасажыры былi ў сiнiх блузах паўзверх дзiвакаватых старадаўнiх свiтак з чорнага альбо зеленаватага сукна - святочных строях, у якiх сяляне пакажуцца толькi на вулiцах Гаўра; на галаве ў кожнага вежай узвышалася шаўковая каскетка - вяршыня элегантнасцi ў нармандскай вёсцы.

Сезэр Арлавiль зачынiў дзверцы ў будзе, ускараскаўся на сваё сядзенне i ляснуў пугай.

Канякi толькi матлянулi галовамi, i глуха зазвiнелi шамкi.

Тады фурман на ўсё горла нокнуў i наводмаш сцебануў па конях. Яны занепакоiлiся, тузанулiся i няроўным, няспешным трушком рушылi ў дарогу. А ззаду, калоцячыся ўсiмi расхiстанымi шыбкамi ды рысорным жалеззем, з жахлiвым бляшана-шкляным грукатам закалывалася карэта, i абодва рады пасажыраў, раскалыханыя, нiбы хвалi, заматлялiся то ў адзiн, то ў другi бок.

Напачатку ўсе маўчалi - з павагi да кюрэ, прысутнасць якога стрымлiвала вылiванне пачуццяў. Чалавек гаваркi i свойскi, ён першы падаў голас.

– Ну, як вы маецеся, васпан Канiво?

Волат-падарожны, якога прыемна лучыла з царкоўным служкам аднолькавасць росту, плячэй i жывата, адказаў з усмешкай:

– Памаленьку, пане ойча, памаленьку. А як вы?

– Ды ў мяне заўсёды ўсё добра.

– А вашы справы як, васпан Пуарэ?
– пацiкавiўся абат.

– Ат, у мяне - як у мяне. Рапс нiяк не ўрадзiў сёлета, дык трэба неяк выкручвацца.

– Што зробiш, часы цяжкiя.

– А ўжо ж пэўна што нялёгкiя, - пацвердзiў жандарскi голас пышнацелай паловы васпана Рабо.

Яна была родам з суседняга сяла, i кюрэ ведаў яе толькi па iменi.

– Гэта вы, Блёндэль?
– папытаўся ён.

– Ага. Я. Замужам вось за Рабо.

Нядошлы, затурканы, але задаволены Рабо з усмешкай павiтаўся з кюрэ, у глыбокiм паклоне перагнуўся ўперад, быццам кажучы: "Гэта я-Рабо, гэта я ажанiўся з Блёндэль".

Раптам васпан Бэлём, якi ўсё затуляў насоўкай вуха, жаласна застагнаў. I пры кожным сваiм "вой... м-м... ммм..." ён ажно прытупваў нагою ад нясцерпнай пакуты.

– У вас баляць зубы?
– паспачуваў кюрэ.

Селянiн на момант перастаў стагнаць i адказаў:

– Ды не... пане ойча... Не зубы... Нешта ў вуху, там... глыбока...

– Што ж там такое ў вашым вуху? Скула?

– Ды не ведаю... Мо скула, мо не скула. Але, далiбог, туды залез нейкi страшны звер, калi я спаў на сене,

– Звер? Вы ў гэта верыце?

– Дзiва што! Як у iснаванне раю веру, пане ойча! Я ж чую, як ён шалпочацца там, у вуху. Ён грызе мне галаву, далiбожачкi, грызе галаву! Вох, ммм... ммм... ммм...
– i Бэлём зноў затупаў нагою.

Гэта падзея надзвычай зацiкавiла пасажыраў. Кожны меркаваў па-свойму. Пуарэ сцвярджаў, што ў вуху павук, настаўнiк - што вусень. Ён бачыў ужо нешта падобнае ў Кампмюрэ, у дэпартаменце Орн, дзе пранастаўнiчаў шэсць гадоў; дык там вусень запоўз у вуха i выпаўз цераз нос. Але чалавек аглух на адно вуха, бо вусень прадзiравiў барабанную перапонку.

– Хутчэй за ўсё гэта чарвяк, - падагулiў кюрэ.

Васпан Бэлём, адкiнуўшы галаву набок i прыпёршыся да дзверцаў - ён залез у дылiжанс апошнi, - стагнаў:

123

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5