Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вой! Ммм... ммм... ммм... Па-мойму, там мурашка, вялiзная мурашка... Вой, як кусае!.. Во, во, пане ойча, шавелiцца, рынулася... Вох! Ммм... ммм... ммм... Горачка маё!..

– Ну, а ў доктара ты быў?
– папытаўся Канiво.

– Вядома, не!

– А чаму?

Ад страху перад доктарам Бэлёму ажно палягчэла. Ён выпрастаўся, праўда, насоўку ад вуха так i не адняў.

– Чаму! Сам плацi гэтым лайдакам, як у цябе лiшнiя грошы завялiся! Хiба ён парадзiць табе за раз? Не, пайдзi да яго i раз, i два, i тры, i чатыры, i

пяць разоў! А гэта ж цэлыя два экю па сто су, цэлыя два экю, не меней!.. Дый што б ён зрабiў мне, лайдак той, што б ён зрабiў мне, га? Ну от скажы!

Канiво засмяяўся:

– Не ведаю. А куды ж ты едзеш?

– У Гаўр, да Шамбралана.

– Да якога Шамбралана?

– Ды да лекара.

– Да якога лекара?

– Каторы вылечыў майго бацьку.

– Твайго бацьку?

– Ну. Даўно ўжо.

– А што ж з iм такое было, з тваiм бацькам?

– Сярэдзiну адняло, i варухнуць нагою не мог.

– I як жа яго вылечыў Шамбралан?

– А штомоцы скусаў яму спiну - як цеста мясiў, аберуч! I што ты думаеш? Праз гадзiну-другую ўсё як рукой зняло!

Бэлём прыгадаў, што Шамбралан у дадатак яшчэ i шаптаў нешта, але ў прысутнасцi святара не пасмеў сказаць пра гэта.

Канiво са смехам прадаўжаў:

– То, можа, трусяня якое залезла табе ў вуха? Убачыла зараслi дый падумала, што гэта яго нара! От чакай, зараз я вытуру яго адтуль.

Канiво склаў трубкай рукi i ўзяўся падрабляць галасы гончых сабак на паляваннi. Што ён толькi нi вырабляў: i якацеў, i рыкаў, i вiшчаў, i брахаў! Усе пасажыры ажно клалiся ад рогату, смяяўся нават вечна сур'ёзны настаўнiк.

Але Бэлёма злавала, што з яго пацвельваюцца, i кюрэ тактоўна павярнуў размову. Ён абярнуўся да таўстухi Рабо i папытаўся:

– А цi вялiкая ў вас сям'я?

– Ды вялiкая, пане ойча... Ледзьве спраўляемся з неслухамi!

Рабо згодна закiваў галавой, маўляў, праўда-праўда, ледзьве спраўляемся!

– Колькi ж дзетак у вас?

Кабета з гонарам, гучна i ўпэўнена абвясцiла:

– Шаснаццаць, пане ойча! Пятнаццаць ад мужа!

Рабо яшчэ шырэй заўсмiхаўся, закiваў галавой. Праўда-праўда, гэта ён, Рабо, бацька пятнаццацi дзяцей, сам настараўся, нiкога не прасiў! Сама жонка прызнала гэта! Значыць, i сумнявацца няма чаго! Яму было чым ганарыцца, чорт вазьмi!

Ад каго шаснаццатае? Яна прамаўчала. Вiдаць, гэта быў першынец. I, мусiць, гiсторыю з'яўлення яго на свет ведалi ўсе, бо нiхто не здзiвiўся. Нават Канiво не выявiў нiякай цiкаўнасцi.

Але тут Бэлём заенчыў зноў:

– Ой! Вой! Ммм... ммм... ммм... Глыбей, глыбей паўзе... Ой, горачка!..

Дылiжанс спынiўся каля кавярнi "Палiт". Кюрэ прапанаваў:

– А калi б трохi вады ўлiць у вуха? Можа, той звер i выплыве? Давайце паспрабуем!

– Давайце! Я ўжо на ўсё згодны.

Падарожныя вылезлi з карэты: усiм карцела паглядзець, як будуць выганяць звера.

Свяшчэннiк папрасiў

тазiк, ручнiк i шклянку вады; потым загадаў настаўнiку схiлiць галаву пацыенту набок, а як толькi вадкасць трапiць у слухавы праход, хутчэй адвярнуць галаву назад.

Аднак Канiво, якi ўжо зазiраў Вэлему ў вуха, спадзеючыся ўбачыць там звера, усклiкнуў:

– Ну i мармеладу, чорт вазьмi! Давай спачатку выкалупвай усё гэта, стары. Iнакш тваё трусаня век не вылужацца з гэтага павiдла. Улiпне ўсiмi чатырма лапамi!

Кюрэ таксама агледзеў вуха i мусiў прызнаць, што з такой цеснай, бруднай нары звера не выгнаць. Давялося настаўнiку ўзяць запалку, наматаць на яе шматок анучкi i прачысцiць вуха. I вось настаў момант, калi ўсе трывожна сцiшылiся, а свяшчэннiк лiнуў у прачышчаны слыхавы праход з палову шклянкi вады, якая пацякла Вэлёму i па твары, i ў валасы, i за каўнер. Настаўнiк iмгненна, нiбыта хочучы адкруцiць, павярнуў галаву пацыенту да тазiка. У белую пасудзiну капнула некалькi кропель. Усе кiнулiся разглядваць iх. Аднак нiякага звера ў тазiку не аказалася.

Тым не меней Бэлём заявiў:

– Здаецца, не варушыцца.

Кюрэ пераможна ўсклiкнуў:

– Значыць, мы яго ўтапiлi!

Усе парадавалiся такому зыходу i вярнулiся ў карэту.

Аднак ледзьве дылiжанс рушыў далей, як Бэлём зноў страшэнна залямантаваў. Звер ачуняў i проста ашалеў. Бэлём бажыўся, што цяпер ён залез ужо ў самую галаву i пажырае мазгi. Бедалага так енчыў i курчыўся, што жонка Пуарэ, падумаўшы, што ў яго ўсялiўся д'ябал, заплакала i пачала хрысцiцца. Па нейкiм часе, калi боль трохi суняўся, хворы стаў расказваць, якiя выкрунтасы ён робiць у яго вуху. Бэлём быццам бачыў яго, сачыў за iм позiркам i пальцам паўтараў кожны рух звера:

– Во-во, ужо вышэй лезе... вой!.. вой!.. вой!.. А горачка ж маё!

Канiво не вытрываў:

– Гэта, пэўна, твайму зверу жытло не даспадобы. Але ж мо як-небудзь абвыкне-такi!

Зноў зарагаталi. Канiво прадаўжаў:

– Вось заедзем у кавярню Бурбо, ты дай яму чарачку, дык ён i не варухнецца болей, праўду табе кажу!

Але Бэлёму было ўжо проста не вытрываць. Ён падняў такi лямант, быццам з яго вымотвалi душу. Кюрэ змушаны быў падтрымлiваць яго галаву. Пасажыры папрасiлi Сезэра Арлавiля спынiцца каля першага ж стрэчнага жытла.

Iм аказалася прыдарожная ферма. Бэлёма завялi ў хату i паклалi на кухонны стол, каб яшчэ раз зрабiць прамыванне. Канiво настойлiва раiў змяшаць ваду з гарэлкаю: звер нап'ецца i засне, а мо i ўвогуле аддасць канцы. Але кюрэ выбраў воцат.

На гэты раз сумесь улiвалi па кроплi, каб яна трапiла як мага глыбей, i на некалькi хвiлiн пакiнулi няведама кiм заселены орган у спакоi.

Потым зноў прынеслi тазiк, асiлкi кюрэ i Канiво адным махам перавярнулi Бэлёма на другi бок, а настаўнiк забарабанiў пальцамi па здаровым вуху пацыента, каб з хворага як мага хутчай вылiлася ўся вадкасць.

123
Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных