Чтение онлайн

на главную

Жанры

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:

11. Тады доктар кажа: "Не дапушчу, каб, клянуся Геркулесам, вы насуперак боскiм устанаўленням пакаралi гэтага нi ў чым не вiнаватага юнака, а таксама, каб раб здзекаваўся з нашага судаводства i пазбегнуў пакарання за сваё гнюснае злачынства. Зараз я дам вам вiдавочны доказ яго вiны. Калi гэты падлюга хацеў купiць у мяне смяротны яд, я падумаў, што несумяшчальна з маёй прафесiяй каму б нi было шкодзiць, бо цвёрда ведаю, што медыцына заклiкана ратаваць людзей, а не губiць iх. Аднак, баючыся, што калi я не згаджуся выканаць яго просьбу, дык нехта iншы дасць яму смяротны напiтак i я сваёй адмовай адкрыю шлях да злачынства або ён сам выкарыстае для забойства меч цi iншую зброю, я даў яму зелле, але соннае, вядомую мандрагору, якая выклiкае глыбокi сон, падобны на смерць. Нiчога дзiўнага, што гэты разбойнiк, даведзены да мяжы адчаю, выцерпеў

мукi, якiя здалiся яму лягчэйшымi за тую непазбежную кару, што паводле старога закону яму пагражае.

Калi хлопчык выпiў напiтак, падрыхтаваны маiмi рукамi, дык ён жывы, спачывае, спiць i ў хуткiм часе, скiнуўшы млявасць, вернецца на белы свет. А калi ён загiнуў, калi яго панесла смерць, тады прычыну ягонай загубы трэба будзе шукаць у iншым месцы".

12. Гэта прамова старога лекара здалася ўсiм вельмi пераканаўчай, дык адразу з вялiкай паспешлiвасцю накiроўваюцца да грабнiцы, у якой было пакладзена цела хлапчука.

Не было нi аднаго чалавека з сенатараў, са знакамiтасцяў, нi з простага народу, хто б з цiкавасцю не паспяшаўся на тое месца. Вось бацька адчыняе века труны якраз у тую самую хвiлiну, калi сын, стросшы з сябе смяротную нерухомасць, вяртаецца з краiны смерцi, моцна абымае хлопчыка i, не знаходзячы слоў, вартых гэткай радасцi, выводзiць яго да народу. I як быў хлопец абвiты пахавальнымi палотнамi, так i нясуць яго ў судзiлiшча. Злачынства паганага раба i гнюснейшай за яго жанчыны было ясна даказана, рэчаiснасць паўстае ва ўсiм сваiм непрыкрытым выглядзе.

Суд вынес прыгавор: мачысе вечнае выгнанне, а раба прыбiваюць да крыжа. Грошы, паводле аднадушнага рашэння, былi пакiнуты лекару як плата за такое цудоўнае соннае зелле.

Такi канец атрымала гэта знамянальная гiсторыя старога чалавека, якi за вельмi кароткi час, ледзь не за нязначны момант, перажыўшы пагрозу застацца бяздзетным, нечакана стаў бацькам двух сыноў.

13. А мяне тым часам вось як кiдалi хвалi лёсу. Той салдат, што мяне купiў, не пытаючыся ў прадаўца, i прысвоiў без нiякай платы, па загаду свайго трыбуна, выконваючы службовы абавязак, павiнен быў завезцi пiсьмы важнаму начальнiку ў Рым. Ён прадаў мяне за адзiнаццаць дынараў суседзям, нейкiм двум братам, якiя былi нявольнiкамi вельмi багатага пана. Адзiн з iх быў кандытарам i выпякаў хлеб i розных сартоў мядовае пячэнне, а другi быў кухарам, якi ўмеў рыхтаваць сакавiтыя мясныя стравы з надзвычай смачнымi прыправамi. Жылi яны разам, вялi агульную гаспадарку, а я павiнен быў вазiць розны посуд, якi неабходны быў iхняму гаспадару ў яго шматлiкiх падарожжах.

Так я ўступiў у гэта таварыства двух братоў у якасцi трэцяга, i нiколi дагэтуль лёс не быў да мяне такi прыхiльны. Мае гаспадары мелi звычку прыносiць у сваю каморку кожны вечар мноства ўсякiх астаткаў ад шчодрых i багатых банкетаў. Адзiн прыносiў вялiкiя кавалкi свiнiны, курацiны, рыбы i iншых страў гэтага гатунку, а другi - хлеб, пiражкi, блiны, булачкi, пячэнне i мноства мядовых прысмакаў.

Замкнуўшы сваё памяшканне, яны iшлi ў лазню асвяжыцца, а я дасыта наядаўся ежай, якая быццам звалiлася мне з неба. Бо не быў жа я такiм дурным аслом, каб, не дакрануўшыся да гэтых прысмакаў, вячэраць калючым сенам.

14. Даволi доўга мне гэтыя махлярскiя хiтрыкi ўдавалiся, бо з'ядаў я не так многа з вялiкiх запасаў i гаспадары не маглi западозрыць асла ў такiх штуках. Аднак я, цвёрда перакананы ў немагчымасцi выкрыцця, пачаў павялiчваць сваю порцыю, выбiраў сама найлепшае, з'ядаючы тлусцейшыя кавалкi i ласуючыся салодкiмi прысмакамi.

Братоў пачало трывожыць моцнае падазрэнне, i хоць iм на думку не прыходзiла, каб я быў да нечага падобнага здатны, яны пастаралiся высачыць вiноўнiка штодзённых прапажаў. Пачалi падазраваць адзiн аднаго ў гнюсным крадзяжы, узмацнiлi сачэнне, падвоiлi пiльнасць i нават пералiчылi кавалкi. Нарэшце адзiн з iх перастаў саромецца i кажа другому:

"З твайго боку так рабiць не вельмi справядлiва i чалавечна - красцi лепшыя часткi i, прадаўшы iх, цiшком збiраць грошыкi, а пасля патрабаваць, каб тое, што застанецца, дзялiць пароўну. Калi табе не падабаецца весцi супольную гаспадарку, дык можна ў гэтым пункце раздзялiцца, а ў астатнiм захаваць братнiя адносiны. Бо калi мы будзем так доўга дзьмуцца адзiн на аднаго з-за гэтых прапажаў, дык можам зусiм пасварыцца". А другi адказвае: "Клянуся Геркулесам, мне падабаецца такое нахабства, ты ў мяне з языка сарваў гэтыя скаргi на штодзённыя крадзяжы. Хоць

я i быў засмучаны, але маўчаў увесь час, бо мне было сорамна вiнавацiць роднага брата ў дробным зладзействе. Выдатна выказалi мы абодва свае думкi, а цяпер трэба шукаць спосабу, як памагчы бядзе, каб наша маўклiвая варожасць не давяла нас да баёў Этэокла i Палiнiка".

15. Абмяняўшыся такiмi папрокамi, абодва паклялiся, што не займалiся ашуканствам, не кралi, i пастанавiлi агульнымi сiламi знайсцi шкоднiка, якi прычыняе iм страты. Нельга было падумаць, каб асёл, якi толькi адзiн заставаўся дома, мог харчавацца такой ежай цi каб у iхнюю каморку заляталi гарпii такой велiчынi, як гарпii, што выкрадалi некалi ежу ў Фiнея. А вось лепшыя кавалкi штодня знiкалi.

Тым часам, наядаючыся ўдосталь людскiх харчоў, я пачаў вiдавочна папраўляцца на целе, шкура ад тукаў стала мякчэць, шэрсць прыгожа заiльснiлася. Аднак гэта паляпшэнне майго выгляду паслужыла не на карысць майму сумленнаму iмю. Звярнуўшы ўвагу на незвычайную шырыню маiх плячэй i на тое, што сена застаецца кожны дзень некранутым, яны пачалi за мной пiльна сачыць. У звычайны час яны замкнулi дзверы i, зрабiўшы выгляд, што iдуць у лазню, пачалi праз нейкую шчылiнку назiраць. Убачыўшы, як я накiнуўся на пакiнутыя прысмакi, забылiся пра свае страты ад аслiнага абжорства i пачалi сардэчна рагатаць. Клiчуць аднаго, другога, сабралi цэлы натоўп сваiх таварышаў-нявольнiкаў падзiвiцца з пражэрлiвасцi бязглуздай уючнай жывёлiны. Такi напаў на ўсiх рогат, што ён дайшоў да вушэй гаспадара, якi паблiзу праходзiў.

16. Зацiкавiўшыся, з чаго смяецца чэлядзь, i даведаўшыся, у чым справа, ён таксама зазiрнуў у тую шчылiну i, атрымаўшы немалое задавальненне, так доўга смяяўся, што аж забалела ягонае нутро. Пасля таго, адчынiўшы дзверы, ён увайшоў у пакой, каб паглядзець на мяне зблiзку. А я, разумеючы, што лёс усмiхаецца да мяне ласкавей, чым калi, бо вясёлая кампанiя мяне падбадзёрвала, не збянтэжыўшыся, спакойна займаюся ядой далей. Гаспадар, развесялiўшыся такiм небывалым вiдовiшчам, не загадаў завесцi мяне ў дом, а сам павёў мяне ў сваю сталовую i загадаў паставiць на стол усякай ежы. Хоць я ўжо добра пад'еў, аднак, жадаючы заслужыць ягоную ўвагу i прыхiльнасць, накiнуўся на пададзеныя прысмакi. Тады прысутныя пачынаюць прыдумваць, якiя стравы будуць найменш адпаведныя аслiнаму смаку, i, каб праверыць маю паслухмянасць i рахманасць, прапаноўваюць мне мяса з прыправамi, наперчаную птушку i далiкатна прыгатаваную рыбу. Па ўсёй зале разлягаецца аглушальны рогат. Нарэшце нейкi жартаўнiк крычыць: "Дайце ж нашаму сатрапезнiку што-небудзь выпiць!" Гаспадар падтрымлiвае яго: "А праўда! Можа, наш госць не адмовiцца асушыць келiх вiна з мёдам!" А пасля дадае: "Гэй, малы, вымый добра гэты залаты келiх, напоўнi яго мядовым вiном i паднясi майму нахлебнiку, ды перадай разам, што я ўжо выпiў за яго здароўе". Усе чакалi з нецярпеннем, што будзе далей. А я, зусiм не спалохаўшыся, спакойна i нават гарэзлiва падцягнуў нiжнюю губу, склаўшы яе на падабенства языка, i адным духам асушыў вялiкую чарку. Тут узнiмаецца крык, i ўсе ў адзiн голас жадаюць мне здароўя.

17. Гаспадар быў вельмi задаволены, паклiкаў нявольнiкаў, якiя мяне купiлi, загадаў заплацiць iм учацвёра i перадаў мяне свайму любiмаму вольнаадпушчанаму, чалавеку даволi багатаму, i загадаў яму клапацiцца пра мяне з вялiкай стараннасцю. Той абыходзiўся са мной ласкава, кармiў людской ежай i, каб яшчэ лепш дагадзiць патрону, вучыў мяне розным штукам, якiя прыводзiлi гаспадара ў захапленне. Найперш навучыў ляжаць за сталом, абапёршыся на локаць, пасля барукацца i нават, стаўшы на заднiя ногi, танцаваць. А што было найбольш дзiўным, дык гэта ўменне адказваць кiўкамi галавы на пытаннi - у выпадку майго жадання нагiнаючы галаву наперад i ў адваротным выпадку адкiдаючы яе назад. Калi мне хацелася пiць, дык я глядзеў на падчашага i падмiргваў яму то адным, то другiм вокам.

Зразумела, што навучыцца ўсяму гэтаму было мне зусiм не цяжка, каб нават мне нiхто i не паказваў. Аднак я баяўся, што калi б без настаўнiка пачаў засвойваць чалавечыя звычкi, дык большасць маiх учынкаў маглi б палiчыць благiм прадвесцем i, пасекшы мяне на кавалкi, як якое-небудзь страшыдла, выкiнуць каршунам на спажыву.

Навокал пайшла пагалоска пра мае дзiвосныя здольнасцi, i гэта прынесла гонар i славу майму гаспадару. Пра яго казалi, што ён уладальнiк такога асла, якi з iм разам есць, якi ўмее дужацца, танцаваць i разумее людскую мову, адказваючы на яе адпаведнымi знакамi.

Поделиться:
Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Король Руси

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Король Руси

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца