Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:
Сабадзi - азiяцкi бог, якi атаясамлiваецца з Дыянiсам, а таксама з Ацiсам, любiмым жрацом Кiбелы.
Белона - кападакiйская багiня, фанатычны i крывавы культ якой перанесены ў Рым.
Iдэйская мацi - Рэя, жонка Кронаса, мацi алiмпiйскiх багоў. Была атаясамленая з азiяцкай Кiбелай, культ якой напамiнаў культ Сiрыйскай багiнi.
Адонiс.
–
...дзева падменена ланню...
– Намёк на мiф аб Iфiгенii, якая павiнна была быць прынесена на ахвяру багам (без гэтага багi не давалi спадарожнага ветру, i грэкi, якiмi камандаваў бацька Iфiгенii Агамемнан, не маглi распачаць паход на Трою). Але ў самы момант складання ахвяры багiня Артэмiда замянiла дзяўчыну ланню.
КНIГА ДЗЕВЯТАЯ
Тулiанум - падземная частка дзяржаўнай турмы ў Рыме. Апулей выкарыстоўвае гэту назву ў якасцi сiнонiма турмы наогул.
...апяяў чалавека, якi дасягнуў паўнаты мудрасцi ў вандроўках...
– Апулей мае на ўвазе Адысея, якога ўславiў Гамер.
Дэкурыёнамi называлiся сябры мясцовых сенатаў, якiя ў часы iмператараў былi заснаваныя ўжо амаль ва ўсiх правiнцыях у вялiкiх гарадах.
...год пачаў хiлiцца ў бок Казярога.
– Сонца ўступае ў сузор'е Казярога на пачатку зiмы.
КНIГА ДЗЕСЯТАЯ
Трыбун.
– Ваенныя трыбуны камандавалi легiёнамi. Пры кожным легiёне было 6 трыбунаў, якiя неслi службу па чарзе.
Этыокл i Палiнiк - сыны Эдыпа, мiж якiмi трывала непрымiрымая варожасць за ўладу над Фiвамi. Iх барацьба закончылася смерцю абодвух. Гэты мiф паслужыў сюжэтам трагедыi Эсхiла "Сямёра супраць Фiваў".
Фiней - легендарны фракiйскi кароль, якi па падказцы злой мачыхi асляпiў сваiх сыноў ад першай жонкi. У пакаранне за гэта гарпii (крылатыя страшыдлы з дзявочымi тварамi) вырывалi ад яго ежу i паганiлi сваiмi нечыстотамi
Аслiная Пасiфея.
– Бог Пасейдон, загневаўшыся на крыцкага цара Мiноса, змусiў яго жонку Пасiфею закахацца ў быка. Плодам гэтага захаплення быў чалавекабык Мiнатаўр.
Iдэйская гара.
– Iда - горны хрыбет у Малой Азii, ля падножжа якога знаходзiлася старажытная Траянская дзяржава.
Эфебы - афiнскiя юнакi ва ўзросце 18-20 гадоў, якiя неслi пагранiчную службу. Стаўшы эфебам, юнак апранаў хламiду (адмысловага пакрою плашч).
Кадуцэй - жазло вяшчальнiка, выразанае з дрэва ў форме стрыжня, абвiтага дзвюма змеямi, Меркурый - вяшчальнiк багоў, дзеля таго ягоным атрыбутам з'яўляецца кадуцэй, а таксама крылы.
Кастар i Палукс (Палiдзеўк) - блiзняты, сыны Леды. Бацькам Кастара быў смяротны, а бацькам Палукса - Зеўс.
Паламед - адзiн з герояў Траянскай вайны. Адысей i Агамемнан, пазайздросцiўшы яго хiтрасцi i розуму, падкiнулi ў яго палатку золата i падробленае пiсьмо, як быццам ад Прыяма, i абвiнавацiлi ў здрадзе. Народ забiў яго каменнем.
...пераносiў ганеннi за разбэшчванне моладзi...
– Маецца на ўвазе Сакрат, якога абвiнавацiлi ў бясчэсцi i ў разбэшчваннi моладзi i асудзiлi на смерць.
Кянхрэй (цяпер Кенхрыес) - галоўная гавань Карынфа. Апулей называе морам Саранiцкi (Эгiнскi) залiў Эгейскага мора.
КНIГА АДЗIНАЦЦАТАЯ
Сястра Феба (Апалона) - Артэмiда, якая лiчылася, мiж iншым, апякункай парадзiх. Эфес у Малой Азii быў галоўным цэнтрам яе культу.
Гiпербарэйскiя грыфы, народжаныя iншым светам.
– Старажытныя размяшчалi казачны край гiпербарэяў на крайняй поўначы (туды не далятае халодны вецер Барэй), на мяжы гэтага свету са светам антыподаў.
Аўгустава гавань - Острыя ў вусцi Тыбра, марскi порт Рыма.
Тырс - жазло, абвiтае плюшчом i лiстамi вiнаграду i ўвянчанае сасновай шышкай. Тырс i плюшч - эмблемы Дыянiса, атаясамленага з Азiрысам.