Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі

Шрифт:
Павал Севярынец
Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ

Аўтар выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі:

– Уладзімеру Арлову, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Нілу Гілевічу, Радзіму Гарэцкаму, Сяргею Дубаўцу, Уладыславу Завальнюку, Адаму Мальдзісу, Алесю Пашкевічу, Эрнэсту Сабілу,

Юрасю Сьмірнову, Станіславу Шушкевічу, чые парады, кансультацыі й заўвагі былі каштоўным удакладненьнем да “Нацыянальнай ідэі”;

– Маладафронтаўцам Настасьсі Азарцы, Барысу і Кастусю Гарэцкім, Алегу Гнедчыку, Вікторыі Дышлевіч, Алесю Зарэмбюку, Кастусю Кузьняцову, Вользе Куўшынавай, Паўлу Фігурыну, якія набіралі й макетавалі тэкст;

– Сябрам Зьміцеру Дашкевічу, Натальлі Кійко, Сержуку Лісічонку, Вячаславу Сіўчыку, Аляксею Фралову, Аляксею Шэіну, якія спраўджвалі інфармацыю;

– Бацькам Канстаньціну Севярынцу й Тацьцяне Севярынец, што ўсебакова падтрымлівалі падчас двухгадовай працы;

– А таксама ўсім тым, хто маліўся за ажыцьцяўленьне гэтага выданьня.

“Пасьля “Зямлі пад белымі крыламі” Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасьцю і верай, як кніга Паўла Севярынца.”

Уладзімер Арлоў, пісьменьнік.

“Гэтая арыгінальная аўтарская энцыкляпэдыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць яе стваральнік нашу мілую Бацькаўшчыну і як шмат ужо ведае пра яе. І я быў бы шчасьлівы, каб шчырую малітву Паўла Севярынца за Беларусь пачуў і паўтарыў кожны мой зямляк, асабліва малады.”

Генадзь Бураўкін, паэт.

“У сваёй чарговай кнізе аўтар прадстаўляе сваё бачаньне нацыянальнай ідэі, якую ён праводзіць праз розныя праявы беларускай адметнасьці, праз асноўныя складальнікі нашай гісторыі і сучаснасьці, дае ацэнку гістарычным асобам і палітычным дзеячам. Кніга насычана аптымізмам і вераю ў лепшую будучыню нашай краіны.”

Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафэсар.

“З кнігі Паўла Севярынца “Нацыянальная ідэя” выразна бачна глыбокае веданьне гісторыі Беларусі, Слова Божага і аналітычнае спалучэньне гэтых ведаў у думцы-ідэі... Такая кніга вельмі патрэбная беларускаму народу, загнанаму ў стан здраднікаў і адшчапенцаў. Таму – слава Богу і жыве Беларусь!”

Эрнэст Сабіла, пастар Беларускай Эвангельскай Царквы.

БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ

Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам – тым больш веру. У мяне пачынае буйней біцца сэрца й кружыцца галава. Хочацца ціха заплюшчыць вочы й малітоўна, урачыста шаптаць пра сябе: Магутны Божа! Бязьмежная мудрасьць Твая! Невымерная ласка Твая! ДЗЯКУЮ Табе за тое, што я нарадзіўся менавіта ў ГЭТАЙ КРАІНЕ!..

У краіне ахвяраў, войнаў і катастрофаў, сярод народу геніяў і сьвятых. Сярод найвялікшых могільнікаў чалавечай гісторыі. У Сэрцы Эўропы, найважнейшым духовым цэнтры між Захадам і Усходам. Бо я веру, што Беларусь – гэта нешта намнога больш значнае, чым прынята думаць.

Раз-пораз здаецца, што яшчэ сэкунда, і мы вось-вось спасьцігнем, скрышталізуем для сябе гэты момант ісьціны: настолькі празрыстая яго сутнасьць, настолькі ясна пабліскваюць, граюць грані чагосьці ідэальна цэласнага, так працінае – да іскрыстых сьлёзаў, да галюцынацыяў. І я ўвесь час паўтараю сам сабе: Беларусь, у якой мы маем гонар жыць, чакае вялікая будучыня.

– Бо Беларусь – гэта пакутная, самаахвярная, самаадданая краіна, краіна, якой пастаянна балюча й якая, хутчэй за ўсё, ніколі ня стане шчасьлівай.

Бо Беларусь – гэта краіна Новага Запавету: веры, надзеі, любові. Не ўзбуджэньне гневу, не нацыянальная пыха мусіць быць нашым дэвізам. Беларусы – носьбіты ўнікальнага, хрысьціянскага ў сваім прынцыпе духовага імпэратыву. Як гэта ня цяжка, нам трэба ўспрыняць, што краіна, як і чалавек, не павінна жыць для сябе. Яе задача – даць сябе іншым, і праз гэта сьцьвярджаць сваю веліч. Прасьвятляць і настаўляць аграмадную Расею, уздымаць Усходнюю Эўропу, надаваць талеранцыі й натхненьня Захаду – на нашым сумленьні. Так павялося спрадвеку, так будзе й далей.

– Урэшце, Беларусь паклiканая лучыць і вучыць увесь кантынэнт, у болях спараджаючы ўсё новыя й новыя хвалі духовага ўплыву. Гэта краіна геніяльнага Міжмоўя, дзе чыста беларускі элемэнт выконвае ролю магічнага крышталю, люстранага пачатку каардынатаў. У яго фокусе сыходзяцца элітарныя культуры й масавыя псыхозы паловы Эўропы. Тэлевізія, інфармацыйныя тэхналёгіі й выбух камунікацыяў III тысячагодзьдзя здольныя даць нам сынтэз Новага Эўрапейскага Абуджэньня – той звышэфэкт, дзеля якога робіцца цяперашняя карпатлівая праца.

Беларускую нацыянальную ідэю як ідэалёгію спрабавалі выразіць і народнікі ХІХ ст., і нашаніўцы пачатку ХХ ст., і адраджэнцы найноўшага часу. Але большасьць спробаў у сілу акупацыі, нізкае самасьвядомасьці насельніцтва й слабасьці нацыянальнага руху ставіла за мэту давесьці самім беларусам і астатняму сьвету, што мы ёсьць. Што мы народ, ня горшы за іншых. Што гэта наша краіна – а ня ваша ўскраіна. Што мы маем права на ўласную дзяржаву. Зьмест гэткае ідэі ў сьціслым лёзунгу Купалы – “Людзьмі звацца”.

Пытаньні “А што мы за людзі?”, “Навошта мы тут?”, “Адкуль мы?”, “Куды ідзем?” і, урэшце рэшт, “У чым сэнс?” – пытаньні, на якія любая нацыя адказвае найперш, заставаліся на другім пляне. У выніку замест таго, каб сьцьвердзіць нацыянальную мэту, мы ўзводзілі на вяршыню гіерархіі першую ж нацыянальную задачу. Замест стратэгіі загрузалі ў тактыцы.

Мы дагэтуль перабіраем розныя імёны – Крывія, Вялікалітва, Белая Русь... Мы зацыкліваемся на Расеі-Маці, або Расеі-Ворагу. Замест беларускіх духовых імпэратываў мы шукаем пацьверджаньняў беларускае ваяўнічасьці, беларускай уладнай магутнасьці, беларускаму багацьцю й матар’яльнай велічы, – і, у канчатковым выніку, сваёй падобнасьці да іншых нацыяў. Між тым, нацыянальная ідэя – гэта адметнасьць.

Популярные книги

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница