Над прасторамi зямлi (на белорусском языке)
Шрифт:
Здрыганулася паветра, i зрушылiся высокiя светлыя хмаркi. Адлегласць мiж iмi i цёмнаю хмараю з кожнаю хвiлiнаю рабiлася большай i большай.
–
– гукнулi яны з далёкай высачынi сваёй цёмнай задумлёнай таварышцы.
Як белыя лебедзi, паплылi яны ў бяскрайняй прасторы, ператвараючыся ў самыя вычварныя, дзiвосныя постацi, i знiклi з вачэй.
Яшчэ больш пацямнела нiзкая хмара, нерухома застыўшы на адзiн момант. Зрушылася, заварушылася. Як шапка-волат, спускаецца нiжай, выпускаючы па краях кудлатыя касмыкi, апранаючы ценем зямлю.
– Хмара находзiць!
– узрушана-радасна зашумелi кусты.
– Ш! ш!
– зашастала асака.
– Маўчыце, не спалохайце мiлую, слаўную хмару.
I знямелая цiш агарнула зямлю.
– Гром, гром! Вы чуеце гром?
– прытоеным, сцiшаным голасам загаманiлi
– А што гэта гудзе дзесь далёка, ды гэтак жа густа?
– запытала трава.
– Гэта дождж, гэта дождж гудзе!
– радасна залепятала лiсце на дубе.
– Сцеражыся, братка, - гучна зашумеў вецер, пагнаўшы пыл па зямлi, каб зараз жа прыбiць яго жыватворчым дажджом.
Грозна i гучна наступала цёмная хмара, аблiваючы зямлю iмклiвым патокам дажджу, кладучы на дол засмаглыя нiвы i травы.
Прайшла навальнiца. Блiснула сонца. Мiльярды брыльянцiстых кропель брыльянцiстай вады заззялi ў праменнях.
Ляжыць на доле авёс, абцяжараны i напоены дажджом. Павылеглi нiвы.
– Хвала табе, цёмная хмара! Хоць i злажыла ты нас на дол, але мы ўстанем, бо ты нам дала моцы i сiлы, - шэпчуць шчаслiвыя раслiнкi i цягнуцца зноў угору да яснага сонца.