Незагойная рана

на главную

Жанры

Поделиться:

Незагойная рана

Незагойная рана
6.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Васiль Быкаў

Незагойная рана

Мiнаюць часiны - знiкаюць руiны,

Злятаюць з палёў груганы.

I толькi ў сэрцах баляць, не сцiхаюць

Незагойныя раны вайны.

Мiхась Васiлёк

Буяе над абшарамi сцюдзёны асеннi вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лiсце, гайдае мокрае галлё ў садку. Гарэзным свавольнiкам выскаквае ён з-за вуглоў на цесны панадворак, цярэбiць саламяную страху хлеўчука, нiбы дурэючы, тузае па Тэклiнай спiне блытаныя махры яе хусткi. Ад ветру i холаду ў старой макрэюць запалыя вочы, яна раз-пораз выпростваецца i, прыставiўшы да чурбана выслiзганае тапарышча, ражком хусткi выцiрае слёзы.

Потым яна стомлена ўздыхае i акiдвае позiркам тыя некалькi паленцаў, што ўжо адсечаны ад жардзiны. Жанчына вельмi стамiлася, а насекла столькi, што не хопiць i разу прапалiць у печы. Спачыўшы з хвiлiну i аддыхаўшыся, яна зноў прыступае нагой на тую жардзiну i ўзмахвае вышчарбленай сякерай.

Над пустым бульбянiшчам Тэклiнага агароду, над недалёкiм выганам i дарогай, што, узбегшы на ўзгорак, хаваецца ў шэрай далечы, марудна паўзе восеньскi адвячорак. Некуды спяшаюцца iмклiвыя пакудлачаныя хмары ў небе, за хатамi ў вёсцы трывожна бляе авечка i недзе разважна гяргечуць гусi.

Тэкля сячэ, адпачывае ў кароткiх перапынках i ўвесь час азiрае дарогу. Вiдаць па ўсiм, што яна кагосьцi чакае, i гэтае чаканне балючым адбiткам тугi i надзеi свецiцца ў яе слязлiвых вачах.

Нарэшце на пагорку з'яўляецца iмклiвая постаць веласiпедыста, i Тэкля па нейкiх адной ёй вядомых прыкметах пазнае ў iм калгаснага пiсьманосца. Веласiпедыст наблiжаецца абочынай дарогi, потым унiзе, пад пагоркам, злазiць з машыны, выводзiць яе з калдобiн i зноў сядае, локцем адкiнуўшы на спiну цяжкую сваю сумку.

Па меры яго наблiжэння старую ўсё больш ахоплiвае нецярплiвасць. Яна кладзе сякеру i з незагароджанага двара выходзiць на гразкую вулiцу. Рукi яе неспакойна блукаюць па грудзях, без патрэбы абмацваюць свiтку, твар зморшчыўся ў пакутлiвым выразе чакання, i ў вачах - нясцерпная туга надзеi. Калi пiсьманосец звярнуў з дарогi ў вулiцу, жанчына па гразi шкандыбае насустрач, нiбы баючыся, што ён без увагi абмiне яе.

Пiсьманосец прыцiшвае бег веласiпеда, але не спыняецца, а, узняўшы на жанчыну насуплены твар зморанага чалавека, груба папракае старую:

– Ну што ты мяне пiльнуеш усё? Няма ж табе нiчога. Нiчога няма!
– крычыць ён у твар жанчыне i знiкае за рогам.

Старая нiбы камянее на месцы, доўга яшчэ глядзiць услед праезджаму, i ў вачах яе - боль i здзiўленне. Нейкi час яна стаiць так без слоў i без руху, аглушаная няласкай чалавека. "Нiчога няма", - шэпчуць яе засмяглыя палiнялыя вусны, i жанчына паволi ўнiкае ў сэнс гэтых грубых слоў. Разбiтай цяжкай хадою яна вяртаецца на панадворак да сваёй сякеры, але не падымае яе, а доўга стаiць над жардзiнай i ўсё пазiрае ў iмглiстую далеч. Па яе пасiвераных рудых шчоках цiха коцяцца слёзы.

Яна доўга яшчэ глядзiць на сумны пагорак, гразкую дарогу i бачыць над гэтай мясцiнай цёплы лiпеньскi дзень, высокае яснае неба i густое жыта абапал дарогi. Гэта было ў той, ужо далёкi, памятны год, калi пачалася вайна. I тады яна таксама стаяла тут i з роспаччу ў сэрцы пазiрала на гэты шлях, а ногi яе iмкнулiся бегчы туды, за iм, адзiным сынам, яе Васем. Шпаркай хадой рухавага чалавека ён хутка аддаляўся, па самыя плечы затулены ўмалотнай высокай збажыной, не азiрнуўся, аж покуль не адышоўся далёка. А яна, не адрываючы ад яго позiрку, несцiхана галасiла, вочы засцiлалi слёзы i не давалi нагледзецца апошнi раз на сваю васемнаццацiгадовую надзею, сваё шчасце, частку яе матчынага сэрца. Толькi пасля ён спынiўся, павярнуўся да маткi, да роднай хаты i вёскi, пастаяў

так, памахаў рукой, бы навек развiтваўся з усiм родным, сваiм маленствам, маладосцю, i потым хутка знiк за пагоркам.

I знiк, вiдаць, назаўсёды...

Шаснаццаць страшных, нясцерпных год штогадзiнным болем адмералi свой лiк у матчыным сэрцы. Шаснаццаць год чакання, надзей, незабыўнага трывожнага спадзявання. Часам прыходзiлi пiсьмы ў розных канвертах i з зусiм аднолькавым зместам: радавы Сподак Васiль Iванавiч у спiсах забiтых i прапаўшых без вестак не значыцца. Яны бянтэжылi i абнадзейвалi, гэтыя пiсьмы, але iшоў час, а надзеi не спраўджвалiся. Суседзi часам казалi такое, супраць чаго з усёй матчынай сiлай пратэставала сэрца, якое верыла i чакала ўдзень i ўначы. Гэтая вера трымала старую ў жыццi, вымушала на клопаты аб сабе, але ж гэтулькi год мiнала дарэмна...

Тым часам марудна цямнела, далячынь спавiлася шэрай смугою, у паветры заснавала надакучлiвая восеньская золь. Абудзiўшыся ад задумення, старая сабрала на руку нарыхтаваныя паленцы i, крануўшы закрутку сенцаў, увайшла ў хату. Тут было ўжо цёмна, ледзь свяцiлася ў паўзмроку абшкрэбаная, закураная печ, стулiлiся ў куце стол i дзве лаўкi - уся хатняя абстаноўка. Светлымi квадрацiнамi сiнелi яшчэ два акенцы, у адным чарнела заткнутая шыба. Старая паклала ля печы дровы, прыслухалася да знаёмай цiшынi пустой хаты i, не распранаючыся. апусцiлася на лаўку. Так яна сядзела доўга, думала ўсё пра адно i тое ж: дзе ён, цi жывы, цi не?

Спакваля змрок зусiм затулiў пакой, толькi ўсё яшчэ бялела ля парога печ ды шарэлi вокны. Тэкля ўсё сядзела не кратаючыся, склаўшы на каленях рукi i схiлiўшы ў задуме голаў. Яна моцна скаланулася, калi на ганку грукнулi нечыя крокi, i, як заўсёды на ўсялякi стук, абамлела яе сэрца. "Ён!" Не маючы ўжо сiлы ўскочыць i кiнуцца насустрач, яна застыла ў напружаным пакутным чаканнi. Нехта ўвайшоў у сенцы, зашкрэбаў рукой па сцяне, шукаючы клямку, i хутка адчынiў дзверы. "Няўжо, няўжо, няўжо?" - у нямым запытаннi стукала сэрца i прагнула, каб было так. Але спадзяваннi жанчыны хутка рушылiся.

– Цi тут вы, цётка?
– пачуўся з парога знаёмы голас суседскай дзяўчыны Ўльянкi. Збянтэжаная неспадзяванасцю Тэкля маўчала, не ў стане супакоiць даўнi прывычны боль.

– Што ж гэта вы лямпы не палiце? А я прыйшла па запалкi, калi багаты. У нас, каб на iх лiха, гэтыя курцы за дзень усе павыцягалi. Не накупляешся на iх, дымакураў.

Тэкля моўчкi слухала i не чула дзявочай гамонкi, у галаве яе плылi маркотныя даўнiя думкi. Неяк няўцямна старая намацала на прыпечку няпоўны карабок запалак, аддала дзяўчыне. Тая ўсё балбатала пра тое ды гэта, а потым, нiбы адчуўшы, як далёка яе размовы ад сэрца жанчыны, змоўкла i, ужо ўзяўшыся за клямку, уздыхнула.

– Не мучцеся вы ўжо. Што ж зробiш? Калi дзе жывы, дык вернецца. А калi не... Калi не, дык трэба забыцца ўжо.

– Цi ж можна забыцца?
– пакутлiва адгукнулася Тэкля.
– Калi б хоць ведала, што няма, дык лягчэй было б. А так вось... У заўтрашнi дзянёк якраз нарадзiўся ён, перад пакровамi. Нарадзiўся на белы свет, а шчасцейка, вiдаць, не суджана было. Ляжаць можа дзе адны костачкi - ведаць бы хоць, у якой зямельцы - цi ў сваёй, цi - крый божа - у нямецкай.

Дзяўчына няёмка пераступiла ля парога, баючыся, што старая расплачацца i немаведама як тады супакоiць яе матчына гора. Але працяглы боль ужо высушыў слёзы старой Тэклi, толькi сэрца гарэла ад нясцерпнай пакуты.

123

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[8.7 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.0 рейтинг книги]
[7.7 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[7.6 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.5 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора