Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Яна зрабілася маёй у самы першы візіт сюды і потым прызнавалася, што вельмі праз гэта перажывала. У тыя дні нашы адносіны ўжо дазвалялі мне растлумачыць Наташы, што яна проста даверылася жаночай інтуіцыі, а тая нашэптвала, што новы знаёмы не будзе траціць час на дзеянні, якія адзін ягоны сябар калісьці назваў танцам паўліна. Мая сяброўка згадзілася. Яе русая галоўка з дзвюма падкручанымі ля скроняў даўгімі кудзеркамі ляжала ў мяне на плячы. Чорная штора захінала нас ад дзённага святла і астатняга свету. З прайгравальніка, якому пасля Наташынага з'яўлення я вызначыў месца

на століку каля мапы, лілася лютневая музыка, а на падлозе пры ложку стаяла пляшка чырвонага віна.

Наташа сказала, што ні ў чым не раскайваецца, і, не падымаючыся, напоўніла шклянкі. За вакном быў травень, і на сажалцы каля былых лютэранскіх могілак у шарую гадзіну пачыналіся жабіныя канцэрты.

Назваць той час шчаслівым было б няшчыра. Як акрэсліць яго больш дакладна?.. Ён поўніўся жыццёвай энергіяй. Ён быў падарункам лёсу, хоць часам я падазраваю, што таемныя сілы, якія неўзабаве зацягнулі мяне ў свой водаварот, усяго толькі вырашылі даць мне адпачынак перад блізкімі выпрабаваннямі.

У адрозненне ад некаторых літаратурных герояў я не жыў ад спаткання да спаткання. Раніцой я сядаў за стол і пісаў тры, а калі шанцавала, то і чатыры старонкі будучай кнігі. За тыдзень чарнавік апавядання звычайна быў гатовы, і, паводле старой звычкі, перад тым, як перапісваць опус начыста, я чытаў яго сам сабе ўголас.

Апошні аповед, праўдзівей, ягоны чарнавік, так і застанецца на стале непрачытаны...

Ну навошта гэтае недарэчнае «апошні»? Хіба тое, да чаго я рыхтуюся, не дазволіць мне?.. Адкуль бяруцца сумневы, калі падарожжы не даюць для іх ніякага грунту? А можа, я толькі пераконваю сябе, старанна калекцыянуючы памысныя доказы і заплюшчваючы вочы на тое, што ўпарціцца класціся ў схему?..

Не, цяпер я павінен вярнуцца ў той травень, да Наташы, да жабіных канцэртаў і бэзу на амаль вясковай суседняй вуліцы.

Калі не памыляюся, я яшчэ не згадваў, што пасля разводу звольніўся са службы. Ганарару за папярэднюю кнігу, па маіх падліках, хапала не меней як на год-паўтара, а надаўжэй я даў сабе слова жыццё не планаваць.

Дык вось, ад раніцы я пісаў свае абавязковыя тры старонкі. Потым выпраўляўся на праходку, выбіраючы ціхія вулачкі з дагледжанымі кветнікамі, лавачкамі і аканіцамі. Памежным слупам паміж гэтымі вуліцамі і новым горадам служыў дзевяціпавярховы дом з гастраномам, дзе я на зваротным шляху купляў пару бутэлек сухога віна.

Мае дачыненні з суседзямі абмяжоўваліся знаёмствам з колішнім электрамантажнікам Лёнем, які будаваў высакавольтныя лініі і, вярнуўшыся аднаго разу з камандзіроўкі, убачыў жонку ў абдымках у шчаслівага суперніка. Лёня выгнаў няверніцу з дому, а сам запіў, сарваўся з мантажнай мачты і атрымаў інвалідную пенсію. Заходзячы пазычыць чарговую пяцёрку, Лёня паўтараў сваю гісторыю ў розных варыянтах, але ніколі не забываў шляхетна адзначыць, што жонка здрадзіла яму не з першым-лепшым аматарам амурных прыгодаў, а з капітанам далёкага плавання. Мне імпанавала, што Лёня хутка развучыў, у які час не трэба турбаваць памаранчавага сабачку, бо ён вартуе нас з Наташаю.

Сабачка вітаў маю сяброўку такім вясёлым брэхам, нібыта чакаў яе разам са мною.

Аднак неўзабаве ён ужо мусіў дэманстраваць радасць толькі пацеркамі бурштынавых вачэй, бо я ўручыў Наташы ключы.

Па яе прыходах можна было правяраць гадзіннік. А палове пятай за ёю зачыняліся дзверы, а ў 16.35 мы ўжо любілі адно аднаго. Пяці хвілінаў якраз хапала на тое, каб выпіць келіх віна і скінуць з сябе ўсё, што перашкаджала лавіць доўгія хвіліны асалоды.

Наташа паходзіла са шчаслівага племя тых жанчын, якія ніколі не паўтараюцца і гэта не каштуе ім аніякіх намаганняў, таму што атрымліваецца незалежна ад іх волі.

Яе з'яўленне не толькі змяніла мой распарадак, але і ўнесла разнастайнасць у рацыён, бо тая самая інтуіцыя падказала ёй, што каханак мае таемныя схільнасці гурмана. Пасля таго як мы, вяртаючыся ў рэчаіснасць з першай блізкасці, дапівалі ў ложку нашу першую пляшку віна, Наташа ішла на кухню, каб згатаваць на вячэру што-небудзь цікавейшае за маю дзяжурную яечню ці смажаныя калдунцы.

Кухня бачыла Наташу ў шлафроку, які яна прынесла і акуратна павесіла на плечыкі ў адно з першых, яшчэ насцярожаных наведванняў. Я напісаў «кухня бачыла» і падумаў, што выкарыстаў гэты выраз неасэнсавана, але зусім не выпадкова. У тыя дні я ні за што не напісаў бы так. Тады мая аднапакаёўка ўпэўнена вяла ролю звычайнай кватэры на гарадской ускраіне.

Ага, шлафрок. Той зялёны з буйнымі шыпшынавымі кветкамі шлафрок напачатку, я дагэтуль памятаю, укалоў мяне думкаю аб тым, дзе вісела гэтая спакуслівая апранашка раней.

Мне падабалася дапамагаць Наташы каля газавай пліты і збіраць на стол, у які мы ператваралі дзве пастаўленыя пры ложку табурэткі. Новую сустрэчу нашых целаў афарбоўвала ўжо не вострае жаданне, а пяшчота ўзаемнага прыцягнення. Здаволіўшы першы раз смагу, цяпер мы як быццам дапівалі пакінутыя глыткі, каб запасу валодання адно адным хапіла да наступнае, заўтрашняй ці паслязаўтрашняй паловы на пятую.

Шлафрок займаў сваё месца ў шафе, калі электронны гадзіннік у драўляным корпусе паказваў без чвэрці восем. Па дарозе да тралейбуснага прыпынку я браў Наташу за руку і любіў раз-пораз злёгку сціскаць яе сухія цёплыя пальцы, адчуваючы іх адказ. Калі насустрач нам траплялася юная парачка, мая сяброўка вызваляла руку, гаворачы, што маладзёнам будзе смешна: такія старэнькія і трымаюцца за ручкі. Яна какетнічала, бо і сама выдатна ведала, што абсалютная большасць гэтых жаўтаротых дзяўчатак магла б адно пазайздросціць яе маладому, гнуткаму і такому таленавітаму целу, якое, здавалася, мела намер ніколі не падпарадкоўвацца часу.

Асколак былога, ужо амаль чужога жыцця...

Бэзавы травень неўпрыкмет пераліўся ў язмінавы чэрвень; у ліпені Наташа з'ехала на два тыдні ў адпачынак, але такая доўгая ростань нічога не змяніла: у прызначаны дзень я нецярпліва, як хлапчук, чакаў яе, і ключ павярнуўся ў замку роўна а палове пятай.

Усё пачалося напрыканцы жніўня, калі ўслед за спёкаю некуды прапалі і цэлыя раі матылькоў-крапіўнікаў, што яшчэ нядаўна акупавалі наваколле, залятаючы ў адчыненае вакно і бессаромна апускаючыся на нас, куды ім толькі заманецца.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Хроники Сиалы. Трилогия

Пехов Алексей Юрьевич
Хроники Сиалы
Фантастика:
фэнтези
9.03
рейтинг книги
Хроники Сиалы. Трилогия

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Книга 5. Империя на марше

Тамбовский Сергей
5. Империя у края
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Книга 5. Империя на марше

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4