Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

З таго дня Мішава жыццё пакацілася па куп'і ды выбоінах. У Таліне яго канчаткова спісалі на бераг, неспадзяваная жонка нарадзіла крыклівага дзіцёнка і вымагала грошай, а цешча пагражала аддаць пад суд за тунеядства, бо да сялянскае працы Бугор з яго марскім характарам быў прыстасаваны, як кашалот да дрыгвянай сажалкі.

У выніку пералічаных маласпрыяльных абставін Міша рэгулярна, прыкладна раз на месяц, уцякаў з-пад Вілейкі ва Ўладзівасток. Па дарозе ён заяўляўся ў наш студэнцкі інтэрнат да брата і запрашаў нас у рэстаран старога гатэля «Беларусь».

Тым вечарам з гаваркім, поўным жыццёвае

мудрасці Мішам не было б цаны, каб не адна акалічнасць: ён ніколі не меў грошай, каб разлічыцца, і мы выкладвалі свае стыпендыйныя рублі і траячкі, беручы з яго за гэта слова, што ва Ўладзівасток ён паедзе наступнага разу, а заўтра ўранні сядзе на маладзечанскую электрычку.

Чарговымі ўцёкамі ад жонкі сталася Мішава з'яўленне ў шэрагах будатрада «Victoria», дзе ён і атрымаў сваю мянушку, што прырасла да колішняга марака, быццам скура.

Дык вось, на Дзень будаўніка Бугру разам з Толем Раслінскім захацелася свята ад самага ранку. Толік меў план, паводле якога спярша трэба было падпаіць нашага земляка Жэню Шаньяна з Асіповічаў, што быў шафёрам і «хімічыў» за смертазабойчую аварыю. Не ўважаючы на нашы слабыя пратэсты, байцы Гарэлік і Раслінскі ўзброіліся двума фугасамі партвейну і рушылі ў свабодны пошук, дакляраваўшы сустрэцца з намі на тэрасе, дзе хімік Жэня напоіць усіх упокат.

Апоўдні тройца выпівакаў матлянулася пад нашымі вокнамі. Прысадзісты карчавіты Міша ішоў яшчэ роўна, але ступаў асцярожліва, нібы па кладцы. Толік у адной руцэ нёс пляцёнку з трыма фугасамі і чамусьці баксёрскія пальчаткі, а другой падтрымліваў румянашчокага мацака Жэню. «Когда мы придем к власти, - крычаў Раслінскі тугаватаму на вуха хіміку, - ты будешь министром финансов!» Жэня сціскаў у кулаку сіні жмутак пяцёрак, і засталося незразумелым: ці Толевы словы ўжо былі пахвалою, ці толькі заахвочвалі жыхара Асіповічаў да шчодрасці.

Калі мы выцягнулі прызапашаную з нагоды свята скрынку «777-га» на ганак і, маляўніча размясціўшыся на ёй і вакол, закурылі ў чаканні сваіх сябровак, над «хімкомплексам» раптам падзьмуў сіверкі вецер трывогі. На дарозе з боку пасёлка паказалася кладаўшчыца Панцялееўна, чыя постаць больш за ўсё існае нагадвала вялікую капусную бочку, да якой знізу, зверху і з бакоў сяк-так прымайстраваныя яшчэ пяць бочачак. Панцялееўна пыліла неяк наўздзіў зварушліва і здалёк крычала, каб мы хаваліся. Узяць у розум, што прычынілася, удалося толькі тады, як бочка з пяццю бочачкамі дакацілася да самага ганка.

Кладаўшчыца з булькатаннем у грудзіне прахрыпела, што хімікі паддалі і ідуць ад крамы нас рэзаць.

Землячок Жэня, мабыць, не расціснуў кулака з пяцёркамі, і Толік Раслінскі, нацягнуўшы баксёрскія пальчаткі, збіў няздатнага прэтэндэнта на партфель міністра фінансаў на горкі яблык. Нашы жлукты недзе зашыліся, а хімікі вось-вось будуць тут. Каля школы іх спрабаваў угамаваць настаўнік Сацук, ды адзін малады хімік выцягнуў лязо і намаляваў гэтаму Сацуку на лбе пяціканцовую зорачку.

«Ховайтесь... вашу мать!» - лямантавала Панцялееўна. І без яе застрашлівага крыку было зразумела, што справы швах. Генік кінуўся па стрэльбу. Чарніловіч схапіў манціроўку, я выцягнуў з заплечніка ёмкую турыстычную сякерку, а руды Лявон, ён жа Джон Галяк, быццам штукар зайца, дастаў з запазухі паважную фінку. «Домой!» - раўнуў ён на сваю

адбітую ў начальніка будупраўлення Святланку і на іншых амазонак. Аднак тыя нечакана цвёрда адмовіліся, і мы эгаістычна пачуліся трохі весялей. Больш таго, нашы рэдкія шыхты неспадзеўкі папоўніла расчырванела-ваяўнічая татарка Аміна з дубальтовым шротнікам.

Маленькая Віка прыўзнялася на дыбачкі і аддана прашаптала мне, што ў яе ёсць з сабою аптэчка.

«Идуть! Убивцы!» - нема заверашчала нашая дабрадзейка Панцялееўна, паказваючы на дарогу, і пакацілася па сцежцы ў тайгу.

Хімікі ішлі пагрозліва няспешна. «Дваццаць тры», - падлічыў, узводзячы куркі, шляхетна спакойны Генік.

Разам з мужнымі дочкамі сібірскае зямлі нас было дзевяць плюс дзве стрэльбы. Дзяўчатам, каб іхні выгляд залішне не натхняў гасцей, мы загадалі схавацца ў салуне ў Джона Ячменнага Зярнятка, забяспечыўшы іх дзеля смеласці пляшкай «777-га».

Аміна наадрэз адмовілася здаць мужчынам свой баявы шротнік і засталася побач з намі на ганку.

Хімікі, на якіх глядзелі пяць параў вачэй і дзве пары руляў, крокаў за трыццаць ад нас расступіліся паўкругам, прапускаючы наперад дзядзьку Колю-масквіча. Некаторыя з няпрошаных гасцей былі на добрым падпітку, аднак мы не ведалі, цешыцца з гэтае прычыны або наадварот: п'яныя маглі палезці і пад кулі. Сёй-той відавочна невыпадкова трымаў правую руку кішэні і мог выцягнуць яе адтуль значна раней, чым мы патрапілі б усіх перастраляць.

Проста сказаць, што я спалохаўся, будзе прымітыўна і недакладна.

Мне ўспомнілася нашая бяскрыўдная дзіцячая забава: пастукаць «у кружок» валейбольным мячом. Штораз, калі, прымаючы мяч, даводзілася адступаць спінаю наперад, мяне апаноўвала хмельна-вусцішнае пачуццё бязважкасці, бо гульня ішла не дзе-небудзь на цёплым пляжным пясочку ці на спартовай пляцоўцы, а на плоскім, залітым бітумам даху нашага полацкага шасціпавярховіка, і кожная хрыбетка памятала пра высачыню і адчувала яе магнітнае поле, што з кожным новым крокам да краю ставала стакроць магутнейшым.

Тады, на ганку ў Ягадным, мая хрыбетніца перажыла такое самае адчуванне смяротнае бязважкасці.

Апрача таго, хваравітае ўяўленне за лічаныя імгненні пракруціла перад вачыма поўнаметражную стужку з парахавым дымам, трупамі, перарэзанымі ад вуха да вуха гарлякамі, выпушчанымі з чэраваў сінявата-белымі вантробамі і маленькаю Вікай, якая так і не паспела перавязаць нам ранаў і якую пераможцы з агідным гігатаннем бяруць «на хорька», але я гэтага не бачу, бо мая душа ўжо растала ў высокім блакіце і золаце гэтага дня, а ў ашклянелых вачах адбіваюцца мікраскапічныя кедры і асірацелы, без зрэзанага разам з катамі сцяга, флагшток.

«Эй, студенты!
– цяжкавата варочаючы языком, загаварыў дзядзька Коля-масквіч.
– Я вот этими руками, - крыху пагойдваючыся на таўстых, як бёрны, нагах, ён растапырыў перад сваім налітым злосцю тварам шырозныя далоні з кароткімі і мясістымі, бы сардэлькі, пальцамі, - вот этими руками семерых ребят замочил. Для меня зона, что для вас - воля, а химия - так, ни рыба ни мясо, ни тайга ни тундра».

Праваруч мяне, дзе займала абарону Аміна, пачуліся дзіўнаватыя гукі. Я асцярожліва скасавурыўся: татарка, сціснуўшы стрэльбу, напаўголаса спявала ваяўнічую песню свайго народа.

Поделиться:
Популярные книги

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Столичный доктор. Том II

Вязовский Алексей
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й