Падарожжы Гулівера
Шрифт:
Але больш за ўсё здзівіў капітана зуб. Гэты зуб памылкова быў вырваны ў аднаго з каралеўскіх пажаў. Зуб быў зусім здаровы, і Гулівер пачысціў яго і схаваў у сваю камоду. Заўважыўшы, што капітан не можа адвесці вачэй ад веліканскага зуба, Гулівер
Расчулены капітан аслабаніў у сваёй шафе адну паліцу і асцярожна паклаў на яе дзіўны прадмет, з выгляду падобны на зуб, а па велічыні — на добры камень.
Ён узяў з Гулівера слова, што, вярнуўшыся на радзіму, той абавязкова напіша кнігу пра свае падарожжы…
Гулівер быў чалавек сумленны і стрымаў слова.
Так з'явілася на свет кніга пра краіну ліліпутаў і пра краіну веліканаў.
16
3 чэрвеня 1706 года карабель, які падняў на свой борт Гулівера, падышоў да берагоў Ангельшчыны.
Некалькі месяцаў ён быў у дарозе і тры-чатыры разы заходзіў у парты, каб папоўніць запасы правізіі і свежай вады, але Гулівер, стомлены сваімі прыгодамі, ні разу не пакінуў каюты.
І вось падарожжа яго скончылася. Ён па-сяброўску развітаўся з капітанам, які даў яму на дарогу грошай, і, наняўшы каня, паехаў дамоў.
Усё, што ён бачыў на знаёмых з дзяцінства дарогах, здзіўляла яго.
Дрэвы здаваліся яму нізкімі кустамі, дамы і вежы — картачнымі домікамі, а людзі — ліліпутамі.
Ён баяўся раздушыць
На гэта яму адказвалі лаянкай і насмешкамі. А нейкі сярдзіты фермер ледзь не адлупцаваў яго палкай.
Нарэшце дарогі і вуліцы засталіся ззаду.
Гулівер пад'ехаў да варот свайго дома. Стары слуга адчыніў яму дзверы, і Гулівер, нагнуўшы галаву, пераступіў цераз парог: ён баяўся стукнуцца галавой аб вушак, які здаўся яму цяпер занадта нізкім.
Жонка і дачка выбеглі яму насустрач, але ён не адразу ўбачыў іх, бо па прывычцы глядзеў угору.
Усе родныя, сябры і суседзі здаваліся яму маленькімі, бездапаможнымі і кволымі, як матылькі.
— Напэўна, вам вельмі дрэнна жылося без мяне, — гаварыў ён з жалем. — Вы так схуднелі і паменшалі, што вас цяжка ўбачыць!
А сябры, родныя і суседзі, са свайго боку, шкадавалі Гулівера і лічылі, што небарака з'ехаў з глузду.
Так мінуў тыдзень, другі, трэці…
Гулівер пакрысе зноў пачаў прывыкаць да свайго дома, да роднага горада і знаёмых рэчаў. З кожным днём ён усё менш здзіўляўся, бачачы вакол сябе простых, звычайных людзей звычайнага росту.
У рэшце рэшт ён зноў навучыўся глядзець на іх, як на роўных, а не знізу ўгору і не зверху ўніз.
Глядзець на людзей так вельмі зручна і прыемна, таму што не трэба ні задзіраць галаву, ні згінацца ў тры пагібелі.